Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

15. Судзебнік Казіміра 1468 г.

Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульна-дзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г.

Судзебнік быў невялікім па аб'ёме і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка, які, як і большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на старабеларускай мове, не быў падзелены на артыкулы. Толькі пры публікацыі ў ім было вылучана 25 артыкулаў. Гэта дзяленне захоўваецца і ў сучас­най гісторыка-прававой літаратуры. Ён быў зацверджаны вялікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468.

Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, нормаў мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Так, напрыклад, у ім устанаўліваліся адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваліся адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання.

Быў устаноўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту.Уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.

У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які прадугледжваў аналогію закону. Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічаліі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна-залежных сялян ад сваіх паноў, а таксама пакаранне феадалаў за захоп чужых земляў, міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты.

Такім чынам, выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі зака-надаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права.

16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.

Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага - Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюе-мых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных актаў у Еўропе. Напісаны яны на старабеларускай мове. Базавай асновай Статутаў былі мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнеўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права.

У верасні 1529 г.першы Статутбыў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нор­мы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову былі пакладзены прынцыпы суверэннасці дзяржавы, адзінства пра­ва, прыярытэту пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам.

Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У I - III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI—XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу,прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, як убогія, так і багатыя, павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя насады, не даваць ім маенткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх ста­рых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву.Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадуг-леджвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.

Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў;шмат увагі нададзенасямейна-шлюбнаму праву;падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты.