- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
Пасля першага падзелу РП (1772) пачала сваю дзейнасць патрыятычная партыя (прагрэсіўная частка шляхты і буржуазіі).
Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады РП, садзейнічанне буржуазным рэформам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб захаваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.
Асабліва вялікую дзейнасць патрыятычная партыя разгарнула ў час работы Чатырохгадовага сойма (1788 - 1792), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу "ліберум вета" і ўсе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў.
Пераўтварэнне дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Чатырохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у "Кардынальных правах"(студзень 1791) Невялікі па аб'ёме - усяго I I артыкулаў - гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкла-рацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Любая чужаземная гарантыя захавання існуючага становішча аб'яўлялася "накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Паспалітай". Каб прадухіліць новы падзел, сойм аб'явіў яе недзялімай дзяржавай. “КП” былі накіраваны на адмову ад старашляхецкіх парадкаў, на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах. "КП" надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям (грамадзянам РП). Адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх веравызнанняў. Асабліва важнае значэнне мела аб'яўленне такіх грамадзянскіх правоў, яксвобода слова і друку, за выключэннем пытанняў, што тычыліся пануючай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць устаноўлена цэнзура (арт. 11). "КП" РП аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыць толькі закону, прынятаму соймам.
Буржуазны характар рэформаў выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. іЗаконе аб гарадах ад 21 красавіка 1791г. Па законе ад 24 сакавіка выбарчае права ат-рымлівала толькі аседлая шляхта не маладзей за 24 гады. Гэты заканадаўчы акт быў накіраваны на абмежаванне доступу ў соймікі мала- і немаёмаснай шляхты, якую падкуплялі і выкарыстоўвалі для прыняцця ў сойме выгадных ім рашэнняў буйныя магнаты. ПаЗаконе "Гарады нашы каралеўскія свабодныя ў дзяржавах РП"мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуце 1588 г. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся гарадоў, яны мелі рашаючы голас, а ў астатніх выпадках - дарадчы. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі, населеныя залежнымі сялянамі, а ўладальнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых маглі ўводзіцца соймам у шляхецкае званне, што стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця і збліжэння мяшчан са шляхтай і дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі прадстаўнікоў патрыятычнай партыі, якія засядалі ў сойме.
Канстытуцыя 3 мая 1791 г.: складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў.Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прадстаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Сяляне заставаліся ў прыгоннай залежнасці. 4-м раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. У дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на словах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.
Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання РП. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).
Заканадаўчая ўладаналежала двухпалатнаму пастаянна дзеючамусойму, які выбіраўся на два гады. Закон, прыняты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).
Канстытуцыяй адмянялася права "ліберум вета",забараняліся ўсялякія канфедэрацыі.Галоўны прынцып:дэпутаты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства.Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы: ён разглядаў усе праекты законаў (праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, крымінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў); праекты соймавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і гандлёвых дагавораў, вайне, міры і г.д.
Выканаўчая ўладаналежала цэнтральнаму для ўсёй РПураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчыннай, але толькі ў межах адной дынастыі.Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі:ен быў вышэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт.Стварэнне адзінага для ўсёй РП ўрада ператварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.
Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніда структуру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання.