Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі

У Беларусі у сярэдзіне 19 ст. асноўную масу насельніцтва складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных, мелася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіх сялян.

Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эканомікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну. На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адказвала супраціўленнем.

19 лютага 1861г. Александр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя зделкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Паводле "Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанагаі выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзепаншчыны або аброку.Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад памеру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную норму.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі,у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася празвыкуп.Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шля­хам завышэння цаны за зямлю. Неабходных для вы­купу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яедаўжнікамі на 49 гадоўі павінны былі выплочваць так званыявыкупныя плацяжыз вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага

1 сакавіка 1863г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін.

1 мая 1863г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ўразрад сялян-уласнікаўі павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863г. стваралісяправерачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 r.

У 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання.У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады:у губернях- губернскія па сялянскіх справах установы ("присутствия");у паветах-міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. -павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. – земскія участковый начальнікі і іх павятовыя з'езды;у валасцях-валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, ва-ласны сялянскі суд; у сёлах - сельскі сход, сельскі стараста.

Губернскія па сялянскіх справах установыразглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначаліся тры - пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё.Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, - складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.) У састаўпавятовага з'езда міравых пасрэднікаўуваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшы­ня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў. Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтворанымпавятовым установам па сялянскіх справах.У павятовае "присутствие" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асабай над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія. У 1889 г. павятовыя "присутствия" былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзеныземскім участковым начальнікам.Земскі начальнік прызначаўся на тры - чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда - у губернскае "присутствие'.

"Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб.Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзестарасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў наваласных сходах- валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.Валасное праўленнескладалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаўваласны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Функцыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя:павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай служ­бы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.