Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

56. Бсср- суб’ект міжнароднага права

1 лютага 1944г. Вярхоўны Савет прыняўЗакон, які замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.У сувязі з гэтым Вярхоўны Савет БССР24 сакавіка 1944 г.прыняўЗакон аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў(26 сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў ператвораны ў Міністэрства замежных спраў). Створаны нарка­мат разгарнуў вялікую работу, пацвярджэннем чаму з'явіўся ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.

Удзел у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў роз­ных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжурадавых арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях развіцця. 3 цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.

Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР, што перашкаджалі наладжванню і развіццю непасрэдных дыпламатычных сувязяў БССР з замежнымі дзяржавамі.

У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі. Восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні змянення лініі дзяржаўнай граніцы.

Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржавамі(Парыжская мірная канферэнцыя 1946).

Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перагавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсёды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневеў1949г. На гэтай канферэнцыі былі выпрацаваны канвенцыі аб паляпшэнні лёсу раненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны і інш.

У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоцеГаагскай канферэнцыіпа абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у1958 і 1960гг. - уЖэнеўскай і Брусельскай канферэнцыіпа кадыфікацыі важнейшых нормаў дыпламатычнага права, у1963г. - уВенскай канферэнцыіпа консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародных дагавороў у Вене (1968 - 1969) і г.д.

Вялікай была дагаворная практыка БССР. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахопліваюць самыя розныя бакі міжнароднага жыцця.

Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодненай лініі сацыялізму", Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрагу актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрагу дакументаў па раззбраенні. Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры.

Пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.

Нягледзячы на юрыдычны статус суб'екта міжнароднага права, БССР заўсёды дзейнічала ў рамках адзінай палітыка-ідэалагічнай лініі СССР, намечанай ЦК КПСС. Гэта знаходзіла практычнае ўвасабленне ў дак­ладным прытрымліванні "ўзгодненай лініі" ў міжнародных зносінах савецкіх рэспублік.