Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма

Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян.Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Але як можна было ажыццявіць без дазволу партыйных і дзяржаўных органаў, органаў НКУС права на свабоду слова, друку, сходаў, мітынгаў? Любое афіцыйна не дазволенае мерапрыемства сваім вынікам непазбежна мела турэмнае зняволенне. Ні адно друкаванае слова не магло з'явіцца без папярэдняй цэнзуры.

Абавязкі грамадзян— выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, прытрымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць - не толькі абвяшчаліся Канстытуцыяй, а дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС, а пакаранне ажыццяўлялася пазасудовымі органамі ("двойкі", "тройкі", асобыя нарады, калегіі і г.д.). У 1935 г. быў прыняты закон, у адпаведнасці з якім да смяротнага пакарання маглі быць прысуджаны нават непаўналетнія з 12 гадоў. Такія выпадкі мелі месца.

Істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя) здзяйсняюцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыўнымі,фактычна "выбары без выбару".Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і арганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна распрацаваная сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Для некаторых відных партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, дзеячаў навукі і культуры месца, напрыклад у Вярхоўным Савеце БССР, было "гарантавана" пажыццёва. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы.

Разам з абвяшчэннем прынцыпаў выбарнасці і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, роўнасці правоў і абавязкаў грамадзян і асабліва кіраўніцтва Камуністычнай партыі ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі працоўных (арт. 101) Канстытуцыяй падкрэслівалася, што ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных(арт. 3). У Канстытуцыі гаварылася пра новую класавую структуру грамадства і кіруючую ролю рабочага класа ў жыцці савецкага народа.

У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з'яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.

Працаў рэспубліцыаб'яўлялася абавязкамі справай гонару кожнага здольнага да яе з абвяшчэннем галоўнага прынцыпу сацыялізму: "Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму - па яго працы"(арт. 12).Кожны грамадзянін БССР абавязаны быў берагчы і ўмацоўваць дзяржаўную сацыялістычную ўласнасць. Асобы, якія пасягалі на яе, лічыліся ворагамі народа.

50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады

У перыяд, калі праводзілася ліквідацыя рэшткаў рыначных і ўласніцкапрадпрымальніцкіх адносін, што ўзніклі ў перыяд нэпа, перад судамі і пракуратурай ставілася задача ўзмацніць класавую барацьбу з кулакамі, спекулянтамі, мясцовымі нацыяналістамі, шкоднікамі і сабатажнікамі. Узмацніліся судовыя і пазасудовыя рэпрэсіі, якія праводзіліся супраць сялян, каб пазбавіць іх сродкаў існавання і прымусіць працаваць у калгасах, а таксама супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, каб прымусіць увесь народ пакорліва зносіць голад і галечу, якія ўзніклі ў выніку калектывізацыі сельскай гаспадаркі і мілітарызацьгі ўсёй краіны. У гэтых умовах выдаваліся новыя прававыя акты, што ўзмацнялі таталітарны рэжым, абмяжоўвалі правы Беларускай ССР у сферы эканомікі і праватворчасці.

Судовую сістэму Беларусіскладалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцыйны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БCCP.

Да падсуднасці народных судоўадносілісяўсе крымінальныя і грамадзянскія справыакрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.

Асобныя ўдарныя сесіі народнага сударазглядалітыя катэгорыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэўтрыбуналам, адзяжурныя камеры народных судоўпрымалі да вытворчасцісправы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна.Дзяжурная камера пры Надзвы­чайнай камісііразглядаласправы, якія былі ў вытворчасці гэтай камісіі і па якім патрэбна было хуткае судовае разбірацельства.

Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспубліканскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.

На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя ор­ганы- Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.

Рэвалюцыйны трыбуналзацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці адносілася раз-гляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыскрэдытацыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і іншых грамадска небяспечных злачынствах.

Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах ажыццяўляўКасацыйны трыбуналпры ЦВК БССР. Яго старшынёй з'яўляўся народны камісар юстыцыі.

Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалюцыйных трыбуналахажыццяўлялаКалегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ Беларусі.

У верасні 1922г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб правядзеннісудовай рэформы на Беларусі. У выніку былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага трыбунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд.

Вышэйшы судмеў тры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае і грамадзянскае. Вышэйшы судразглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія спра­вы, якія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксамаз'яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяй для народных судоў рэспублікі.

Вышэйшы касацыйны судздзяйсняўсудовы кантроль за справамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органаміБеларусі. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быць адменены толькі Прэзідыумам ЦВК БССР.

З 15 красавіка 1923года на Беларусі ўводзіласятрохступенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай ССР, а для вырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася ўтварэнне пленума Вышэйшага cyда.

3 1 кастрычніка 1925г. замест Вышэйшага суда былі ўтвораныакружныя судыў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску і Мазыры. У межах тэрыторыі акругі яны выконвалі функцыі, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю Вышэйшага суда.

У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР у 1930г.адбылася рэарганізацыя і судовых органаў: былі скасаваны акруговыя суды, устаноўлена двухступенная судовая сістэма, пашыраны функцыі народных судоў, якія сталі разглядаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварысцкім, с'ельскім і местачковым судам.

Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Па­лажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаныасноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, умацаванне грамадска-працоўнай дысцыпліны, пільная ахова сацыялістычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай маёмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны.

У 1934г.адбываюцца некаторыязмены ў структуры Вярхоўнага сударэспублікі. У яго складзез'яўляецца спецыяльная судовая калегіядля разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органамі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) за выключэннем спраў аб здрадзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых дыверсіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў.

Згодна Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і на­родных судоў.

У лютым 1938г. з увядзеннем на тэрыторыі Беларускай ССР абласнога дзялення ў рэспубліцы ўтвараюццаабласныя суды. Па сутнасці, судовая сістэма БССР ствараецца на падставе агульнасаюзнага Закона аб судовым ладзе СССР, саюз­ных і аўтаномных рэспублік. Асноўным звяном на Беларусі па-ранейшаму заставаўся на­родны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада і разглядаў большую частку як крымінальных, так і грамадзянскіх спраў. Уабласных судахдзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах.У касацыйным парадку яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні народных судоў.Абласны суд заставаўся судом першай інстанцыі для спраў, якія аднесены да яго падсуднасці. Аналагічную структуру меў Вярхоўны суд БССР, які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых органаў рэспублікі.

Такім чынам, у рэспубліцы адзінай інстанцыяй, якая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абгрунтаванасць прыгавораў і рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, стаўВярхоўны суд Беларускай ССР.

Значныя змены адбыліся ў сістэме пракурагуры.У1933г. была ўтворана агульнасаюзная пракуратура, якую ўзначаліўПракурор СССР. У ліпені 1936 года ўсе ўстановы пракуратуры былі вылучаны з сістэмы народных камісарыятаў юстыцыі і падпарадкаваны непасрэдна Пракурору СССР.

Канстытуцыя СССР 1936 года замацавала новыя арганізазацыйныя прынцыпы пабудовы пракуратуры і яе задачы. Пракурор СССР прызначаўся Вярхоўным Саветам ССCP на сем гадоў. Пракурор Беларускай ССР прызначаўся Пракурорам СССР на пяць гадоў. Усе падначаленыя яму пракуроры прызначаліся Пракурорам БССР і зацвярджаліся Пракурорам СССР. Такі парадак прызначэння на пасады пракурорскіх работнікаў садзейнічаў усталяванню жорсткай бюракратычна-цэнтралізаванай сістэмы, пры якой не толькі народ, але і кіруючыя органы рэспублікі не маглі кантраляваць пракуратуру.

У 30-я гады былі праведзены і рэформы у кіраванні органамі міліцыі рэспублікі. Пасля скасавання Наркамата ўнутраных спраў БССР у 1930г. кіраўніцтва міліцыяй было ўскладзена на Упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку пры СНК БССР. На міліцыю ўскладаліся задачы па прадухіленні, выкрыцці і расследаванні злачыннай дзейнасці, вышуку і затрыманні злачынцаў.