Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка

14 красавіка 1978г. была пры­нята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCР.

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР":ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі раздзел "Дзяржава і асоба": прысвечаны грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.

Трэці раздзел "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР":гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР.Чацвёрты раздзел "Саветы народных дэпутатаў і па­радак іх выбрання":замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата.Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР": змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ро­лю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР.Шосты раздзел "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў БССР": гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў.Сёмы раздзел: быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.Восьмы раздзел "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд":парадк фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўленне правасуддзя толькі судом, вядзенне судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскі нагляд і падпарадкаванне органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР.Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР.

БССР з'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68).

61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб

27 ліпеня 1990г. Вярхоўны Савет БССР прыняўДэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі,якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэс-публікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову"Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", у якой прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне БССР у склад СССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу БССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прынятыЗакон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР", артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў БССРналежыць народу,які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991г. Вярхоўны Савет прыняў Закон"Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

26 жніўня 1991г., сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон"Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць БССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў РБ і інш. Быў прыняты шэраг законаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання асабістых узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай нейтральнай дзяржавы ("Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе", "Аб абароне", "Аб узброеных сілах РБ", "Аб статусе ваеннаслужачага" і інш.).19 верасня 1991г. Вярхоўны Савет прыняўЗакон аб назвеБССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца"Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах - "Беларусь".Новым сцягам РБз'явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, адзяржаўным гербам- герб "Пагоня".18 кастрычніка 1991г. быў прынятыЗакон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь"

Закон аб мовах: ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай РБ з'яўляецца белару­ская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым РБ забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага14 мая 1995г.рэферэндума рускай мове нададзены роўны статус з беларускай, а герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам РБ і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі. Заключным акордам у набыцці РБ дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны,аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў(СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне.10 снежня 1991г. Вярхоўны Савет РБ ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а21 снежня 1991г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 незалеж­ных дзяржаў.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Паралельна з афармленнем і ўмацаваннем канстытуцыйых асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістэмы гаспадарання, заснаванай на дзяржаўнай і прыватнай уласнасці,свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзельнікаў рынкавых адносін. Гэты пераход патрабаваў удаскана­лення прававога рэгулявання перш за ўсё маёмасных і звязанных з імі асабістых немаёмасных адносін.

28 кастрычніка 1998г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ быў прыняты новыГрамадзянскі кодэкс(ГК) РБ, які ўступіў ў сілу з 1 ліпеня 1999г. 3 гэтага часу ў сілу ўступіў і Грамадзянска-працэсуальны кодэкс РБ.

Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася падрыхтоўка праекта новага Крымінальнага кодэкса(КК) Рэспублікі Беларусь. Усакавіку 1993г. Вярхоўны Савет РБ ухваліў праект у першым чытанні.

15 чэрвеня 1993г. Законам РБ «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у КК былі ўключаны нормы аб крымінальнай адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер (арт. 841), ілжэпрадпрымальніцтва (арт. 1501), выманьванне крэдыту альбо датацый (арт. 1502) і інш. Такім чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адапціравацца да рынкавых адносін у грамадстве, якія паступова пашыраліся і ўмацоўваліся.

Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры КК Беларусі адбыліся пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь». Згодна з прынятым законам галоўнай задачай крымінальнага заканадаўства вызначана абарона жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.

Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадаўца адмовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужывання штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын.

Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 2 чэрвеня 1999г. новагаКры­мінальнага кодэкса РБ, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001г. 3 1 студзеня 2001г. у сілу ўступіў і Крымінальна-працэсуальны кодэкс РБ.

Прыняты Мытны кодексРБ (1999г.),Жыллёвы кодэксРБ (1999г.), Кодэкс РБаб зямлі(1999г.),Працоўны код­эксРБ (1999г.),Банкаўскі кодэксРБ (2000г.) і інш. Усяго прынята 20 кодэксаў. Значнага развіцця дасягнула заканадаўства, якое вызначае статус вышэйшых дзяржаўных органаў. Дэталёва распрацавана заканадаўства аб выбарах і правядзенні рэферэндумаў.