Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе

У лістападзе 1936 г. XII Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі СССР і стварыў камісію па падрыхтоўцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі. Пасля перапынку ў рабоце, 19 лютага 1937г., гэты з'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі. Новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Саюзныя законы ў абавязковым парадку пашыраліся на тэрыторыю рэспублікі, а кожны грамадзянін БССР з'яўляўся і грамадзянінам СССР. У Канстытуцыі гаварылася пра добраахвотнае аб'яднанне БССР на роўных пра­вах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў СССР, аднак суверэнітэт Беларусі быў абмежаваны, а механізм выхаду са складу Саюза не распрацаваны. Найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця былі аднесены да кампетэнцьй СССР (абарона краіны, знешні гандаль, кіраўніцтва эканомікай на аснове ўстанаўлення народнагаспадарчых планаў СССР, ахова дзяржаўнай бяспекі і інш.).

Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. складалася з 11 раздзелаў. Усяго ў Канстытуцыі было 122 артыкулы.

Канстытуцыя зацвердзіла сімвалы беларускай дзяржаўнасці— герб і сцяг рэспублікі.Сталіцай рэспублікізацвярджаўсягорад Мінск.

Па сваей структуры і тэарэтычна-тэхнічнай распрацоўцы Канстытуцыя была больш дасканалай, чым папярэдняя. У ёй была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу "ўся ўлада Са­ветам" і намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.Вышэйшым органам уладыу рэспубліцы ўпершыню абвяшчаўсяВярхоўны Савет, які выбіраў Прэзідыум і ствараў урад - СНК БССР. Канстытуцыя БССРупершыню змяшчала раздзелы пра бюджэт, суд і пракуратуру, хоць ствараліся яны ў адпаведнасці з агульна-саюзным заканадаўствам.

Гаспадарчае жыццё Беларусі накіроўвалася і вызначалася дзяржаўным народнагаспадарчым планам, які каардынаваўся ўладнымі органамі СССР. Сацыялістычная ўласнасцьу БССР мела дзяржаўную або кааператыўна-калгасную форму (арт. 5).

У цэлым канстытуцыйныя нормы, якія адлюстроўвалі супярэчлівы характар дадзенага этапу развіцця дзяржавы, былі дэкларатыўныя, рэзка разыходзіліся з рэчаіснасцю сталінскага рэжыму і служылі асновай існавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання.

Арганізацыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіраванняў гэтыя гады значна змянілася. Спыніла існаванне сістэма з'ездаў Саветаў,заканадаўчая ўладастала належаць выключнаВярхоўнаму Савету БССР. У выпадку неабходнасці ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета яго Прэзідыум мог унесці змяненні ў дзеючае заканадаўства з далейшым зацвярджэннем на чарговай сесіі Вярхоўнага Са­вета. Упершыню было зроблена размежаванне паміж орга­намі дзяржаўнай улады і цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ствараемы Вярхоўным Саветам рэспублікі і падсправаздачны ямуСНК(з 1946 г. - Савет Міністраў)з'яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам БССР.Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных,створаныя замест з’ездаў Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў,з'яўляліся органамі дзяржаўнай улады.Выканкамы мясцовых Саветаўбылі аднесены даорганаў дзяржаўнага кіравання.

Пазней у Канстытуцыю БССР 1937 г. быў унесены шэраг ізмяненняў і дапаўненняў (звязаных з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем, перайменаваннем СНК у Савет Міністраў, а наркаматаў - у міністэрствы (1946 г.), расшырэннем пасля XXII з'езда КПСС (1961 г.) правоў рэспублікі і інш.)