Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка

Змены, якія адбываліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы (правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформаў), патрабавалі ўдасканалення права. Недахопы ў заканадаўстве адчуваў і сам урад. Законную сілу набыў другі СтатутВКЛ ў1566 г. Асноўнымі крыніцамі Статута 1566 г. былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некато-рыя нормы звычаёвага права, а таксама рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права.

Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I - III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV - судовага ладу і судовага працэсу, V - VI - сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX - цывільнага, X - ляснога і паляўнічага, XI - XIV -крымінальнага права. Найбольш істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цы-вільнага права.

У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы права:яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права.Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання.Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды.Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання,якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шлях­ты, недапушчэнні простых людзей у органы кіравання, замацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дчяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь. Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і мела некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі. Ен не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага да буржуазнага права ўласнасці.Усе феадалы маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права. Так, суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі сталы чалавек, не-паўналетнія ж маглі быць пакараны толькіпасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту;абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці;крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ею.

18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка

Статут 1588 г.быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні. Ужо да канца 1584 г. работа над Ста­тутам была закончана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г., Польшча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай.

Аднак Жыгімонт III Ваза, жадаючы захаваць вялікакняжацкі трон, зацвердзіў Статут сваім прывілеем ад 28 студзеня 1588г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых нормаў Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўчааформіў захаванне ВКЛ як дзяржавынасуперак акту Люб-лінскай уніі.

Ён меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У раздзелах I - IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V - X і часткова ў XIII - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI - XII, XIV і часткова ў XIII - крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569.

Сістэматызацыя права, пакладзеная ў аснову Статута 1588 г., была пабудавана на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўлад; абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоу­валася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, су­довая - за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцовымі судамі.

Адначасова з канчатковым запрыгоньваннем сялян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства проста­та чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступление крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.

Статут 1588 г. закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся не толькі існаваўшыя дзяржаўна-прававыя ідэі, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л. Сапегі.