Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср

Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыгнет насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была выклікана імкненнем да ўз'яднання з БССР. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва СССР паўафіцыяльна падтрымлівала развіццё ідэі такога ўз'яднання і садзейнічала ўмацаванню веры ў яго ажыццяўленне.

23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча, урад СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Уста-наўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. пачала даўно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсёй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай улады. Ва ўсе ўладныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.

22 кастрычнікана аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзены выбары ўНа­родны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку.На парадку дня стаялі наступныя пытанні:1) аб дзяржаўнай уладзе; 2) аб уваходжанні За­ходняй Беларусі ў склад БССР; 3) аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў; 4) аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адобраны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі прававой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939г. Вярхоўным Саветам СССРпастановы "Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР". 14 лістапада Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заход­нюю Беларусь у склад БССР і ўз'яднаць тым самым беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве.

4 снежня 1939г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаўуказ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей- Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэ­рыторьй Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, Аблвыканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы. Выбары ў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940г.

У кастрычніку 1939г. адбыўся працэс тэрытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этнаграфічных межах. Аднак неўзабаве Віленскі край у сувязі з пактам Молатава - Рыбентропа быў перададзены Літве.

16 лістапада 1939г. паміж савецкім урадам і ўрадам Германіі было заключена пагадненне аб перасяленні асоб бела­рускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, якія адышлі да СССР. Многіх перасяленцаў напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвярамі органаў НКУС.

Аднак, нягледзячы на ўсе выдаткі, трэба адзначыць, што ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ў адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзіную сям'ю.