Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл

Існавалі нормы, што рэгулявалі дагаворныя адносіны куплі-продажу, пазыкі, залогу, арэнды, абавязкі ў адносінах працы па найме, а так­сама нормы спадчыннага права. Маёмасныя адносіны рэгуляваліся ў залежнасці ад праваздольнасці людзей, іх саслоўнай прыналежнасці, веравызнання, месца жыхарства (горад, вёска) і прававога становішча старон у грамадстве і сям'і. Найбольш поўнай праваздольнасцю вало-далі дзяржава, царква і вярхі класа феадалаў.Яны маглі свабодца распараджацца сваёй маёмасцю, ажыццяўляць усе віды грамадзянска-прававых пагадненняў. Даволі шырокай пра­ваздольнасцю валодала імаламаёмасная шляхта, хаця яе пра­вы былі абмежаваныя. Праваздольнасцьпростых людзейне была роўнай і залежала ад шэрагу фактараў: мяшчане буйных гарадоў карысталіся болыпымі правамі, чым жыхары вёсак і мястэчак, католікі мелі перавагу перад праваслаўнымі і г.д. Зусім абмежаванай была грамадзянская праваздоль­насцьпалонных і чэлядзі нявольнай. Абмяжоўваліся правы і дзеяздольнасцьжанчын, дзяцей, а дзеяздольнасць удавы бы­ла значна шырэй, чым замужняй жанчыны.Агульная грамадская дзеяздольнасць наступала для мужчын з 18-гадовага, для жанчын - з 13-гадовага ўзросту.

Аб'ектамі рэчавага правабылі маёнткі з залежнымі людзьмі, ворныя землі, лясы, сенажаці, азёры, рэкі, прадукты сельскай гаспадаркі, прадметы рамеснай вытворчасці і г.д. У XVI ст. былі вядомы наступныя правы на рэчы:уласнасць (трыманне, уладанне), заклад (застава) і сервітут.

У адпаведнасці з прававой рэгламентацыяй зямельныя ўладанні феадалаў падзялялісяна тры асноўныя катэгорыі: вотчыны; маёнткі, выслужаныя або атрыманыя ў карыстанне на поўны ці ўмоўны тэрмін; маёнткі навечна. Права распараджэння гэтымі катэгорыямі нерухомай маёмасці не было аднолькавым. Уладанне ў адрозненне ад уласнасці азначала фактычнае валоданне маёмасцю з абмежаванымі правамі на распараджэнне ёю. Уладанне і ўласнасць аднолькава падлягалі судовай абароне

Глыбокія змены адбыліся і ў абавязацельным праве, якое прыстасоўвалася да больш інтэнсіўнага таварна-грашовага абароту і ўзмацнення эканамічнага прыгнёту народа. Падрабязна выкладаліся нормы, якія рэгулявалі выкананне абавязацельстваў. Закон вызначаўформу і парадак заклю­чэнняпагадненняў, тэрміны іскавай даўнасці і інш. Усе здзелкі бакі павінны былі заключаць у прысутнасці сведак. Пагадненні аб зямлі рабіліся ў пісьмовай форме i заносіліся ў судовыя кнігі. Пісьмовая форма прадугледжвалася і для дагавору пазыкі на суму больш за 10 коп грошай. Абавязацельства спынялася ў выпадку выканання ці сканчэння тэрміну яго дзеяння, з-за смерці абавязанай стараны. У апошнім выпадку доўг павінны былі плаціць ці адпрацоўваць дзеці нябожчыка.

Спадчыннае правабыло вылучана ў Статутах як самастойны інстытут цывільнага права. Закон замацоўваў агульнае палажэнне, у адпаведнасці з якім дзеці станавіліся спадкаемцамі маёмасці сваіх бацькоў, падрабязна рэгламентаваў шматлікія пытанні, якія ўзнікалі ў практыцы афармлення спадчыны. Значна пашыралася права перадачы маёмасці па завяшчанні, вызначалася кола асоб, якія не мелі права завяшчаць ці правы якіх былі абмежаваны пэўнымі ўмовамі. Па Статуце 1588 г.сямейнае праварэгулявала і за-мацоўвала асабістыя і маёмасныя адносіны, што вынікалі са шлюбу, сваяцтва, апякунства, усынаўлення і інш. Галоўную ўвагу закон засяроджваў на маёмасных адносінах у сям'і і на пытаннях права на спадчыну. Таму асноўнай часткай шлюбнага пагаднення для феадалаў і іншых груп заможнага насельніцтва станавіўся маёмасны дагавор. Шлюбнае пагадненне мела некалькі этапаў: сватанне, агледзіны, заручыны, вянчанне і вяселле. Прававыя вынікі наступалі толькі пасля заручын. У шлюб маглі ўступіць асобы, якія дасягнулі пэўнага ўзросту (дзяўчаты - 13, юнакі - 18 гадоў), не былі ў другім шлюбе і ў блізкім сваяцтве паміж сабой. Дзяўчына не магла выйсці замуж без згоды бацькоў; у адваротным выпадку яна губляла права на маёмасць. Лічылася, што муж з’яўляецца законным прадстаўніком сям і ва ўсіх дзяржаўных і судовых установах. Маёмасныя адносіны залежалі ад таго, хто і якую маёмасць уносіў у сям'ю пры ўступленні ў шлюб. Калі муж прыходзіў у дом жонкі, то яго правы распараджацца маёмасцю былі абмежаваныя, але і ў гэтым выпадку ён лічыўся гаспадаром. Дзеці, у тым ліку і дарослыя, падпарадкоўваліся бацькам, і іх маёмасныя правы пры жыцці бацькоў былі абмежаваныя. Бацькі маглі па сваёй волі выдзеліць дзецям частку маёмасці, але дзеці самі не маглі прыму-сіць бацькоў зрабіць гэта.

Паводле вучэння царквы шлюб спыняўся толькі пасля смерці мужа ці жонкі. Але ў XVI ст. на Беларусі праваслаўныя маглі скасаваць шлюб як са згоды царквы, так і без яе. Дастаткова было заявіць перад свецкім ці духоўным су­дом або службовай асобай мясцовай адміністрацыі аб узаемным жаданні скасаваць шлюб. Мяшчане рабілі запіс аб скасаванні шлюбу ў гарадскім магістраце. Скасаванне шлюбу паміж сялянамі ажыццяўлялася царквой, ураднікам мясцовай адміністрацыі ці феадалам.

3 сямейным і цывільным правам было непарыўна звязана права апякунскае. Яму ў Статуце прысвечана 15 артыкулаў. Закон вызначаў падставы для апекі, правы і абавязкі апекуноў, падрабязна рэгламентаваў іншыя пытанні, звязаныя з гэтым прававым інстытутам