Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

19. Вышэйшыя судовыя органы вкл

На працягу XVI ст. складваюцца дзве сістэмы судовых органаў: агульна-саслоўныя, што былі заснаваныя на звычаёвым праве і зако­не, ісаслоўныя(для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў)суды. Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закону ў адпа-веднасці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.

Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, існавалі таксама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

Гаспадарскі судмеў вельмі шырокія паўнамоцтвы. Ён разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці судапершай інстанцыігаспадарскі суд разглядау справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прынадежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачын­ствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. У якасці судадругой інстанцыігаспадарскі суд разглядаў лю-быя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні з мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадар­скага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падля-галі.

Суд паноў-радымог разглядаць па даручэнні вялікага кня­зя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Яго рашэнні мелі сілу незалежна ад колькасці членаў Рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні. Калі суд паноў-рады разглядаў самыя розныя справы па даручэнні гаспадара, токамісарскісудўтвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя ітычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.

У Вялікім княстве Літоўскім існаваў і соймавы суд. Ён першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Статутам 1588 г. справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быўмаршалкаўскі суд.Яго мог узначальваць адзін ці два маршалкі. Гэты суд разглядаў справы па даручэнні або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў звычайна быў гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы.

З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) - найвышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. Трыбунал ВКЛ ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Яго пастановы мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Ён разглядаў скаргі на рашэнні панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыга-вораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буй­ных грашовых штрафаў.

У якасці першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў сцравы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда.

Асобныя катэгорыі спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых служ­бовых асоб і суддзяў, а таксама справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г. Пад юрысдыкцыю трыбунала падпадалі таксама справы духоўных асоб, пры разглядзе якіх стваралася сумесная калегія, у якую ўваходзілі члены Галоўнага суда і прадстаўнікі духавенства. Апошнія прызначаліся біскупамі. Рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі ста-растамі. Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і на натарыяльныя абавязкі:завяраў завяшчанні, дагаворы пазыкі, куплі - продажу маёнткаў і інш.

Акрамя Галоўнага суда было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарбавай камісіі, або "Скарбавы трыбунал".Ён быў утвораны ў ВКЛ у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі "Скарбавага трыбунала" адносілісяўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынных дзеянняў, накіраваных супраць службовых асоб дзяржаўнага скар­ба, нявыплаты дзяржаўных падаткаў.