Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”

За гады НЭП у БССР былі адноўлены прамысловасць і сельская гаспадарка.

У снежні 1927г. адбыўся 15-ты з’езд ВКП (б), які зацвердзіў Дырэктывы па складанню першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР. У адпаведнасці з імі быў распрацаваны і першы пяцігадовы план развіця народнай гаспадаркі і культуры Беларусі (1928-1933), які быўзацверджаны 9-м Усебеларускім з’ездам Саветаў у маі 1929г..Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі па прамысловасці быў выкананы датэрмінова. У гэты ж час адміністрацыйнымі мерамі і празмернымі падаткамі ліквідоўваліся прыватныя прамысловыя і гандлевыя прадпрыемствы. Партыйныя дырэктывы былі накіраваны на канчатковую ліквідацыю прыватнага сектара ў прамысловасці і гандлі. Быў узяты курс на паскарэнне тэмпаў сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны і цэнтралізацыі кіраўніцтва прамысловасцю, у сувязі з чым некаторыя прамысловыя прадпрыемствы рэспублікі былі падпарадкаваны непасрэдна наркаматам СССР.

3 красавіка 1932 года, ЦВК і СНК БССР выдалі пастанову "Аб рэарганізацыі Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі БССР", згодна з якой ВСНГ пераўтвараўся ў Народны Камісарыят лёгкай прамысловасці, а прадпрыемствы цяжкай прамысловасці пераходзілі ў сістэму наркамата цяжкай прамысловасці СССР. Прадпры­емствы лясной, дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці ўвайшлі ў сістэму Наркамлеса СССР.

На пачатку 1932 годаXVII канферэнцыя ВКП(б) зацвердзіла дырэктывы другога пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР (1933-1937), згодна з якім быў распрацаваны і план развіцця БССР у другой пяцігодцы. Галоўнай задачай пяцігодкі была канчатковая ліквідацыя капіталістычных элементаў у эканоміцы, завяршэнне рэканструкцыі ўсёй народнай гаспадаркі, у тым ліку і завяршэнне калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

У сярэдзіне 20-х гадоўсельская гаспадарка Беларусі перажывала значны ўздым. Былі павялічаны зямельныя надзелы сялян-беднякоў, прадастаўлены крэдыты на набыццё сельскагаспадарчага інвентару і машын. Паспяховае правядзенне зямельнай, падатковай і крэдытнай палітыкі садзейнічала таму, што сяляне ўтваралі розныя кааператыўныя суполкі, якія не толькі не перашкаджалі, а спрыялі ўмацаванню самастойных гаспадарак. Згодна з Дырэктывамі XV з'езда ВКП(б), які адбыўся ў снежні 1927 года, пачалася масавая прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. У сялян адбіралі зямлю і прымушалі ўступаць у калгасы пры дапамозе адміністрацыйных і судовых рэпрэсій, падаткаў, канфіскацыі маёмасці, а найболыш працавітых і заможных ся­лян аб'яўлялі "кулакамі", у якіх адбіралася ўся маёмасць, а іх саміх разам з сем'ямі высылалі ў Сібір, па поўнач Расіі.

Прымусовая калектывізацыя прывяла да таго, што на Беларусі ў 1932-1933 гадах быў голад.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі карэнным чынам змяніла прававое і сацыялыіас становішча сялян. Яны перасталі быць уласнікамі сродкаў вытворчасці і прадуктаў сваёй працы, ім не выдаваліся пашпарты і яны не мелі права выбіраць сабе іншае месца жыхарства.

Функцыі дзяржаўных органаў па кіраванні калгасамі ў значнай ступені выконвалі машына-трактарныя станцыі (МТС) і ўтвораныя ў 1933 годзс палітаддзелы пры іх, якія дзейнічалі на правах райкамаў партыі. Палітаддзелы пры МТС дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі. Яны праводзілі "чысткі" у калгасах, саўгасах і мясцовых органах савецкай улады, знішчалі любыя спробы дэмакратыі ў калгасах. Няспынныя "чысткі" і рэпрэсіі дэзарганізоўвалі ўсю сельскагаспадарчую вытворчасць.

Райвыканкамам было дадзена права высяляць за межы рэспублікі сялянскія сем'і, якія не выканалі дзяржаўных заданняў. Наркамфін БССР і яго мясцовыя органы атрымалі права накладаць на сялян падаткі ў індывідуальным парадку, з такім разлікам, каб селянін не мог выканаць гэтых "індывідуальных заданняў", што было падставай да арышту і зняволення ў лагерах Сібіры або іншых адцаленых паўночных мясцінах.

Усе гэтыя метады прымусу прывялі да таго, што большасць сялянскіх гаспадарак у 1934 годзе была калектывізавана. За поспехі ў калектывізацыі і індустрыялізацыі Бе-ларуская ССР 15 сакавіка 1935 годапастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР была ўзнагароджана ордэнам Леніна.