Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

12. Казіміраў прывілей

Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феадальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.

У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прыватнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.

Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.

Падводзячы вынікі, можна сказаць, што дзяржаўна-прававое значэнне прывілея 1447 г. заключалася ў яго станоўчым уплыве на ўмацаванне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, фіксацыю яе суверэнных правоў і адасобленасці ад кароны Польскай, а таксама на далейшае юрыдычнае афармленне правоў усяго саслоўя шляхты.

13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.

Прывілей Аляксандра Казіміравіча 1492 г.:Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нор­мы, якія юрыдычна замацоўвалі абмежаванне ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое етановішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя ім сумесна з панскай Радай. Калі пры абмеркаванні якіх-небудзь пытанняў паны-рада не будуць згодны з думкай вялікага князя, то ён абавязаны выконваць тое, што яны параяць. Адсюль робіцца зразумелым, чаму сучаснікі называлі прывілей 1492 г. "генеральным", гэта значыць асабліва важным, галоўным.

Прывілей Аляксандра з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў крымінальнага, адміністрацыйнага, цывільнага (грамадзянскага) і шлюбна-сямейнага права.

Жыгімонт I 7 снежня 1506 г.у Гарадзенскім прывілеі пацвердзіў усе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. У ім больш выразна выявілася абмежаванне ўлады вялікага князя на пра­ва асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. Прывілей заканчваецца абяцаннем захоўваць усе законы і раней выдадзеныя граматы ў поўнай сіле на вечныя часы.