- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
23. Крымінальнае права вкл
У заканадаўстве Вялікага княства Літоўскага значная ўвага была ўдзелена нормам крымінальнага права. Вызначэнне злачынства фарміравалася ў залежнасці ад яго характеру і вынікаў. Злачынствы супраць здароўя, недатыкальнасці асобы і маёмасці вызначаліся як гвалт, крыўда, зладзейства, шкода; злачынныя дзеянні наогул - "выступ из права", "злочинство", "вина". Вызначэнне паняцця злачынства, блізкае сучаснаму "праступак", упершыню сустракаецца ў прывілеі 1447г.
Суб'ектамі злачынствамаглі быць пэўныя асобы і групы людзей, якія адказвалі за чужую віну. Статут 1588 г. зрабіў спробу абмежаваць адказнасць за чужую віну, абвясціўшыпрынцып асабістай адказнасцівіноўнай асобы. Згодна з законам суб'ектам злачынства мог быць толькі чалавек.Псіхічна хворыя, а таксама асобы, якія не дасягнулі пэўнага ўзросту, да адказнасці не прыцягваліся.Калі Статут 1566 г. прадугледжваў крымінальную адказнасць пасля 14 гадоў, то Статут 1588 г. -пасля 16.Закон размяжоўваўвінунаўмысную і ненаўмысную.Ненаўмысная віна прадугледжвала маёмасную адказнасць (пакрыццё страт, шкоды). Пры адсутнасці віны крымінальнае пакаранне не ўжывалася. Для правільнага вызначэння ступені віны суд павінен быў вызначыць прычынную сувязь паміж дзеяннямі вінаватай асобы і іх вынікамі.
Першая спроба сфармуляваць прэзумпцыю невінаватасцібыла зроблена ў Статуце 1566 г., а Статут 1588 г. пашырыў гэтае правіла і на простых людзей. Атрымалі свае прававое замацаванне ў Статуце і такія інстытуты, якнеабходная абаронаікрайняя неабходнасць, рэцыдыў.
Крымінальнае права XVI ст. выразна не размяжоўвала стадыі злачыннай дзейнасці, хаця і адрознівала намер, падрыхтоўку, замах, якія караліся толькі ў прадугледжаных законам выпадках. Акрамя таго, Статутам 1588 г. вызначалася пакаранне ў залежнасці ад ступені ўдзелу асобы ў злачынстве. Адрознівалася простае саўдзельніцтва, калі ўсе ўдзельнікі былі выканаўцамі злачынства, іскладанае, пры якім адны дзейнічалі як падбухторшчыкі, другія - як выканаўцы, трэція -як памагатыя. Падбухторшчык падзяляў крымінальную адказнасць з забойцам. Не лічыўся ўдзельнікам злачынства слуга, які суправаджаў свайго феадала пры наездзе на чужы маёнтак, а таксама слуга, які параніў ці забіў чалавека, абараняючы свайго гаспадара. Самастойным відам злачынства лічыласяўкрыццё злачынцы.
У залежнасці ад аб'ектаў злачыннага замахузлачынствы падзяляліся надзяржаўныя, супраць парадку кіравання і правасуддзя, царквы, маралі, жыцця, здароўя і гонару людзей;ваенныя,замах на маёмасць, злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў.Найбольш цяжкімі лічыліся злачынствы супраць дзяржавы і рэлігіі.Да першых адносіліся дзяржаўная здрада, змова супраць вялікага князя, паўстанне, дзяржаўны пераварот, абраза гаспадара. Да рэлігійных злачынстваў адносіліся выхад з хрысціянства, спакушэнне хрысціян у іудзейскую ці мусульманскую рэлігію, вядзьмарства.
У залежнасці ад спосабу ўзбуджэннякрымінальных спраў у судзе яны падзяляліся на тры катэгорыі: 1) справы, якія ўзбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага (дзяржаўныя злачынствы, злачынствы супраць рэлігіі і маралі, супраць парадку кіравання і правасуддзя); 2) прыватнага абвінавачання па заявах пацярпеўшых (злачынствы супраць асобы і маёмасці); 3) змешанага абвінавачання, калі абвінаваўцамі выступалі і службовыя і прыватныя асобы.
У ліку галоўных мэт, якія дасягаліся шляхам прымянення пакарання, можна назваць запалохванне, кампенсацыю пацярпеўшаму прычыненай яму шкоды за кошт злачынцы ці яго блізкіх, а таксама помсту - нанясенне злачынцу шкоды. У заканадаўчыя акты ўводзіліся нормы, якія прадугледжвалі пакаранні з выкарыстаннем жорсткіх метадаў. Сродкам запалохванняслужылі таксама і непамерныя маёмасныя спагнанні і штрафы. Пакаранне прымянялася з улікам класавай прына-лежнасці як пацярпеўшага, так і злачынцы.Асноўнымі відамі пакараннябылі маёмасныя, кара смерцю; цялесныя - "пакута"; турэмнае зняволенне; выгнанне, апала, пазбаўленне шляхецкай годнасці і аб'яўленне па-за законам.
За адно і тое ж злачынства простых людзей і шляхціцаў каралі па-рознаму. У гэтым выяўляўся класава-саслоўны характар феа-дальнага крымінальнага права, якое працавала на карысць феадалаў, захоўвала ўсе іх ільготы і перавагі.
Гуманныя меры:непрымяненне смяротнай кары ў адносінах да цяжарных жанчын, адмова ад крымінальнага пакарання дзяцей, ўстанаўленне крымінальнай адказнасці шляхціца за забойства простага чалавека, высокая адказнасць за злачынствы супраць жанчын, адносна невялікія тэрміны зняволення.