Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

38. Канстытуцыя ссрб 1919г.

Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 - першая Канстытуцыя БССР. Прынята 3 лютага 1919 г. на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Складалася з Дэкларацыі правоў працуемага і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіцыйную назву дзяржавы – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асноўныя задачы дзяржавы – 1) устанаўленне дыктатуры пралетарыяту; 2) падаўленне супраціўлення звергнутых класаў; 3) знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам; 4) ухіленне ад дзялення грамадства на варожыя классы; 5) пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці (леса, нетры і вада), якія абвяшчаліся нацыянальным здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакратычныя свабоды – сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзяржаўным сімвалам рэспублікі.

39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср

Дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб’яднання ССРБ і Літоўскай ССР. У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня. Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку-верасні 1919 значная частка Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)

Гэта дзяржаўны і палітычны акт аб аднаўленні Беларускай ССР на асновах, вызначаных у Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі 1 студзеня 1919 г. Прынята 31 ліпеня 1920 г. на сумесным пасяджэнні Мінскага губернскага ВРК (Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта) з шэрагам палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Мінскай губерні. У ёй не былі зафіксаваны патрабаванні аб уключэнні ў склад Беларусі Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў, аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай, аб стварэнні самастойнага беларускага войска і інш. Прыняцце Дэкларацыі было абумоўлена вызваленнем Беларусі ад польскай акупацыі і фактычнага скасавання Літ-Бел ССР.

У Дэкларацыі аб незалежнасці БССР меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з'яўляецца суверэннай савецкай дзяржавай, і ў самым агульным плане вызначаліся яе межы (Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія прымыкаюць да яе). Паводле Дэкларацыі да склікання з’езда Саветаў БССР уся ўлада ў рэспубліцы перадавалася Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту БССР, адмяняліся ўсе законы і пастановы польскай акупацыйнай улады.