- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
У ВКЛ панаваў феадальны грамадскі лад. У адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў-землеўладальнікаў і феадалъна-залежных сялян.Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічылісяасабіста свабоднымі.Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесцімяшчан, ся-лян-даннікаў і інш.
У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў:князі(нашчадкі знакамітых радоў) іпаны.Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група выдзялялася і ў палітычных адносінах - яна займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам "магнаты". Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы.
Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.
Прывілеяванае саслоўе у Беларусі:
1. Шляхта– феадалы і свабодныя людзі (якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнымі сіламі).
Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі да нашчадкаў-мужчын ад патомных шляхціцаў, а таксама дачок (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхціца). Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі другі ці трэці раз выходзіла замуж за нешляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Шляхецтва давалася дзіцяці ў сувязі з яго ўсынаўленнем, абвешчаным у судзе шляхціцам.
Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.
Прывілей Аляксандра 1492 г.- нарматыўна-прававы акт, які можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.
Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі:валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; карыстацца правам асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні) і інш.
2. Каталіцкае і праваслаўнае духовенства.Яго вярхушка (мітрапаліты, епіскапы і інш.) па сваім эканамічным становішчы прымыкала да буйных свецкіх феадалаў. Духавенства ўвогуле мела тыя ж прывілеі, што і шляхта, з той розніцай, што саслоўныя прывілеі духавенства не перадаваліся нашчадкам.
У разглядаемы перыяд сялянеВКЛ па эканамічным становішчы і ступені феадальнай залежнасці падзяляліся на тры сацыяльныя групы:
1) гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях;
2) панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі ад асобных феадалаў;
3) царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.
У сваю чаргу гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый:
1) па маёмасным, а часткова і па прававым становішчы вылучаліся баяры- найбольш заможная вярхушка асабіста вольных сялян, якія выконвалі ваенныя і іншыя павіннасці на карысць дзяржавы ці асобных феадалаў. У залежнасці ад выконваемых абавязкаў баяры падзяляліся напутных (з'яўляліся паштовымі кур'ерамі, што дастаўлялі асабістую і службовую перапіску свайго гаспадара або службовых асоб адміністрацыі)іпанцырных (павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах). Дакументы сведчаць і аб такой катэгорыі баяр, якбаяры-слугі.
2) сяляне-даннікі, якія жылі на гаспадарскіх землях і плацілі феадальную рэнту (даніну) дзяржаве.
3) людзі цяглые, асадные і агароднікі. Яны мелі меншую колькасць зямлі, а павіннасці ім устанаўліваліся значна большыя.
Асноўнай феадальнай павіннасцю сялян цяглых была паншчына: яны павінны былі два дні ў тыдзень са сваімі прыладамі працы рамантаваць масты, дарогі, замкі і т.д., а таксама плаціць грашовы падатак - сярэбшчыну і некаторыя дробныя падаткі натурай.
Асадныя сялянеплацілі феадалу грашовы чынш. Акрамя таго, ім неабходна было адпрацоўваць 12 дзён талакі ў год, касіць сена, плаціць сярэбшчыну і інш.
Агароднікімелі права жыць на зямлі як гаспадара, так і феадала.Іх асноўнай павіннасцю была паншчына.
Акрамя ўказаных катэгорый сялян у сёлах пражываліхалупнікі, якія мелі толькі жыллё, ікутнікі, што туліліся па чужых кутках. Гэтыя сельскія жыхары не мелі зямельных надзелаў і знаходзіліся ў яшчэ больш гаротным становішчы, чым агароднікі.
Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набы-ваць маёнткі, без згоды феадала мяняць месца жыхарства і род заняткаў. Акрамя таго, яны не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі падсудныя свайму гаспадару. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.
Мяшчане- насельніцтва беларускіх гарадоў
Па маёмасным становішчы насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань;сярэднія пласты - дробныя гандляры і простыя рамеснікі;гарадскія нізы- вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш.
У залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г.д.
Найболып заможныя гараджане прывілеяваных вялікакняжацкіх гарадоў(Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.
Мяшчане гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам, вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае права, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсё гэта тычыцца правоў на удзел у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і аб'яднанне ў цэхі па прафесіях.
Юрыдык- станаўленне мяшчанскага саслоўя не выключала пранікнення ў гарады феадалаў, якія скуплялі ўчасткі зямлі, трымаючы пад сваёй юрысдыкцыяй тых, хто жыў на гэтай частцы гарадской тэрыторыі. У некаторых гарадах шляхта стварала кварталы з вясковых перасяленцаў, якія былі звязаны з панам ланцугамі прыгоннай няволі. На жыхароў не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада магістрата. Яны не плацілі падаткі, якія ішлі ў бюджэт горада. Меншым комплексам правоў валодалі жыхарыгарадоў і мястэчак Беларусі,якія не мелі льготных грамат. Яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадскога магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.
Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоўі мястэчак знаходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі адпрацовачныя павіннасці (паншчына, рамонт насыпаў, ачыстка прудоў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія ж плацілі грашовыя падаткі.
Трэба адзначыць і тое, што горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы грашовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.