Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

20. Тэхніка “ачужэння” ў п’есе б. Брэхта “Матухна Кураж і яе дзеці”

  • Сутнасць тэхнікі: “здзейсніць ачужэнне падзеі або характару – значыць найперш пазбаваіць падзею альбо характар усяго, што само сабой зразумела, знаёма, відавочна і выклікаць з нагоды гэтай падзеі здзіўленне і цікавасць” (з “Эксперыментальнага тэатра” Брэхта). А здзіўленне – гэта маці філасофіі.

  • Пазіцыя ачужэння – пазіцыя абыякавага стаўлення да падзеі, “мяне гэта не датычыцца”(пазіцыя назіральніка і аналітыка)

  • П’еса напісана ў Швецыі восенню 1939г. (!напярэдадні вайны). П’еса-папярэджанне: “той, хто збіраецца снедаць з чортам, павінен запасціся даўгой лыжкай”, як пісаў сам Брэхт. Але п’еса “спазнілася”.

  • Літ. крыніца – твор Грымельсгаўзена “…Жыццеапісанне… валацужкі Кураж” (запазычана: Трыццацігадовая вайна як фон дзеяння, сам вобраз маркітанкі Кураж), але твор па сюжэту і праблематыцы цалкам самастойны

  • Героі: Матухна Кураж, Катрын, Эйліф, Швейцэркас, Івета Пацье і інш.

Чым вастрэй і “трагічней” канфлікт – тым больш неабходна “ачужацца, аналізаваць, крытыкаваць”.

Ачужэнне, крытычнасць у творы праяўляюцца паўсюль, а менавіта: 1. у “шматаблічных” тэарэтычных каментарыях 2. у самой рэалістычнай манеры (Брэхт лічыў менавіта рэалізм найбольш надзейным спосабам уздзеяння)

1: думка менавіта дэманструецца: праз зонгі (- куплеты, разлічаныя на соло, іх функцыі: абагульнена-сімвалічная + спыняюць дзеянне), праз непасрэдныя звароты акцёраў да гледеча, праз паказ (ужо непасрэдна пры пастаноўцы п’есы) фатаграфій, кінапраекцый і інш.

  • Найбольш значны зонг – “Песня пра вялікае змірэнне”. Зонг сам па сабе – складаны від “ачужэння”. У дадзеным выпадку ад імя гераіні аўтар завастрае яе памылковыя тэзісы і тым самым спрачаецца з ёй, прапаноўваючы гледачу “пасумнявацца” ў мудрасці “вялікага змірэння”. “Песня аб змірэнні” – своеасаблівы іншародны контрагент, які дазваляе зразумець сапраўдную, супрацьлеглую яму мудрасць Брэхта. Уся п’еса з яе крытычным адлюстраваннем рэчаіснасці – гэта спрэчка з “Песняй пра вялікае змірэнне”. Матухна Кураж так і не становіцца відушчай. Чаму? – Брэхт сцвярджае, што ўспрыняцце трагізму толькі на ўзроўні эмоцый не з’яўляецца пазнаннем свету (“Пакуты не ператвараюць хворага ў лекара”). Трэба не перажываць, а думаць. Мэта аўтара – прымусіць выпраўляцца на лепшае не герояў, а сваіх гледачоў.

(іншыя зонгі:

“Песня пра жаўнера і бабу”,

“Песня пра братанне”,

“Песня пра вялікіх мужоў” )

2: Сама рэалістычная манера.

Максімальна дакладна, да дробных дэталей паказваецца “твар жыцця”, як яно ёсць. Характары герояў адлюстраваны ва ўсёй іх складанай супярэчлівасці (Матухна Кураж: яе дзеці – яе найбольшае багацце, дзеля іх яна і “зарабляе на вайне”, да якой ставіцца яна досыць абыякава, як і да яе прычын, наступстваў ; поўная трагізму сімвалічная змена лютэранскага і каталіцкага сцягу ў залежнасці ад “палітычнага, рэлігійнага надвор’я”; поўныя цынізму сцверджанні кшталту “якая розніца, чым гандляваць: свінцом ці півам” і інш.! Кураж не ўсведамляла, што за жыццё за кошт вайны трэба плаціць і плаціць дорага – жыццём). Адсюль галоўны вывад – вайна, калі яна становіцца працягам дзелавога жыцця, робіць лепшыя чалавечыя якасці для іх носьбітаў смяротнымі.