Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

16. Праблематыка і паэтыка еўрапейскай антыутопіі першай паловы 20ст. (Хакслі, Оруэл, Чапек, Гесэ)

  • Антыутопія (дыстопія) — накірунак у літаратуры, што будзе адлюстроўваць любое грамадства, у якім пачалі дамінаваць негатыўныя бакі развіцця.

Антыутапісты заклікаюць чытача разабрацца, як расплочваецца просты смертны за ўсеагульнае шчасце. Жанр антыутопіі “расквітнеў” у 20 ст., калі на хвалі рэвалюцыі, сусветных войн і інш. гіст. зломаў утапічныя ідэі пачалі ажыццяўляцца.

Вопыт пабудавання новага грамадства ў СССР і Германіі бязлітасна паказаны ў класічных англамоўных антыутопіях “Цудоўны новы свет” (1932) О. Хакслі, “Ферме” (1945) і “1984” (1949) Дж.Оруэла. У гэтых творах разам з непрыняццем тыраніі любога паходжання, выражана ўсеагульнае пачуццё разгубленасці перад магчымасцямі бяздушнай тэхнакратычнай цывілізацыі.

У 1930-я з’яўляецца цэлы шэраг антыутопій і раманаў-папярэджанняў гратэскна-сатырычнага характару, што сігналізавалі аб небяспецы фашызму: “Самадзяржаўе містэра Паргема” (1930) Г. Уэлса, “У нас гэта немагчыма” (1935) С. Льюіса, “Вайна з саламандрамі” (1936) К. Чапека.

Антыутапічнае грамадства Дж. Оруэла у “1984”.

Тут у “новым свеце” існуе “міністэрства праўды”, якое вырашае, што існуе, а што не існуе, што ёсць і што забываецца. Жыхары выхоўваюцца на простых ісцінах: “Вайна-мір. Свабода- рабства. Няведанне – сіла.” Свет падзяляецца на некалькі дзяржаў (Акіянія, Еўразія, Астаназія), але ідэя ўсюды аднолькавая – захапіць уладу. Усё скіравана на спараджэнне страху: “дзвюххвілінкі нянавісці”, навіны з падрабязнымі пісаннымі жахаў, варожае цкаванне на жыхароў іншых краін. І вайна патрэбная не для захопу чужых тэрыторый, а для поўнага кантролю знутры.

Цудоўны новы свет” (1932) О. Хакслі

У свеце тупой канвеернай працы сапраўдны, натуральны, “без позы” чалавек – такая ж экзатычная забаўлянка для запраграмаваных дзікуноў, як “фільм пра вяселле гарыл” ці пра ”любоўнае жыццё кашалота.

О. Хакслі пры стварэнні мадэлі будучага “цудоўнага новага свету» сінтэзаваў найбольш абесчалавечаныя рысы “казарманнага сацыялізму” і сучаснага Хакслі грамадства масавага спажывання. “Цудоўны новы свет” – вось тое адзінае, да чаго можа прыйсці грамадства на шляху да “навуковай перабудовы” свету. Гэта свет, дзе ўсе чалавечыя жаданні вызначаны дачасна: тыя, якія грамадства ў стане задаволіць – задавольваюцца, а невыконваемыя «здымаюцца» . Яшчэ да нараджэння дзякуючы “генетычнай палітыцы”.

“Не існуе цывілізацыі без стабільнасці”. Адсюль мэта – усе формы індывідуальнага жыцця павінны быць строга рэгламентаваны. Думкі, пачуцці, і паводзіны – аднолькавыя.

Гэтая праўда на вуснах Вярхоўнага Кантралёра: “Усе шчаслівыя. Усе атрымліваюць тое, чаго прагнуць, і ніхто ніколі не захоча таго, што ён атрымаць не зможа”. “Навуку трэба трымаць на ланцугу і ў намордніку”, кажа Кантралёр, успамінаючы, як яго хацелі пакараць (нібыта і справядліва) за тое, што ён далёка зайшоў у сваіх даследаваннях у вобласці фізікі. І адзіны, хто пераходзіць у апазіцыю – Дзікун, выпадкова вывезены з рэзервацыі – “выключаецца з гульні” не столькі праз “уладатрымальнікаў”, а праз “радавых”. Тым самым падкрэсліваецца ўстойлівасць такой мадэлі грамадства.

Вайна з саламандрамі” Чапека (1936)

Абагульнены асаблівасці таталітарнай ідэалогіі і прааналізаваны тыя сацыяльныя перадумовы для ўзнікнення падобнай формы грамадскай свядомасці. Распачаты як авантурны раман, з апісання экзатычных прыгод капітана ван Тоха, які і “адкрыў” саламанлр, што надзвычай лёгка навучаюцца (мове, нескладанай працы), раман паступова набывае філасафічнасць, напаўняецца роздумам пра чалавечую прыроду. У сваю мастацкую сістэму раман уключае сістэму пародыі на газетныя рэпартажы, навуковыя артыкулы, утрымлівае сатырычныя малюнкі нораваў сучаснага яму грамадства, аналіз палітыкі сусветных дзяржаў. Узгадваючы разам з прыдуманымі персанажамі імёны і прозвішчы гістарычных асоб, Чапек узмацняе адчуванне прадападабенства апісваемых падзей.

“Стэпавы воўк” Гесэ (1927)!!! (Вопрос: а антиутопия ли это??? – это я себя, Пахомчика спрашиваю)

20-ыя гг. – час неспакою, час крызісу. Зігфрыд Унзельд пісаў: “ён (Гесэ) думае, што жыве ў пекле”. “Залатая эпоха 20-ых” – час апакаліптычны па разгорнутаму вяселлю і нястрыманасці, калі “культура духу” адвяргаецца яе нешта сябе выжыўшае.

Гарры Галлер – сапраўдны герой свайго часу. Але нягледзячы на ўсе памылкі аўтар прыводзіць нас да разумення “жяццяздольнасці” асобы, што дасягнула унутранай раўнавагі, і таму здольнай працягнуць свой шлях да Трэцяга царства духу. Акрамя таго чалавеку трэба навучыцца жыць сярод людзей, а не быць воўкам, ізгоем сярод іх.

13. Раман-міф Дж. Джойса “Уліс”: хранатоп і сімволіка. Джойс і школа “плыні свядомасці”.

“Уліс” – адзін з найбольш складаных і сэнсава насычаных твораў сусв. літ. Твор змяшчае безліч алюзій, выражаных як у вобразах, так і ў элементах формы. Паводле канцэнтрацыі сімвалаў, адсылак да міфалагіч. сюжэтаў і вображаў ён можа быць вызначаны як раман-міф.

Кожны з яго 18 эпізодаў рамана звязаны з пэўным эпізодам “Адысеі”. Сувязь выражаецца ў сюжэтнай, тэматычнай або сэнсавай паралелі, а таксама ў тым, што для большасці персанажаў рамана існуюць прататыпы ў паэме Гамера: Блум – Адысей (паводле лацінскай традыцыі – Уліс), Стывен – Тэлемак, Моллі Блум – Пенелопа і г.д. Аднак паралель не азначае поўную адпаведнасць:

  • “Адысея” разгорнута ў прасторы і часе, падзеі ж “Уліса” адбываюцца на працягу аднаго дня ў адным горадзе.

  • Адысей – грэк, Блум—габрэй (Джойс з іроніяй абыгрывае гэта)

  • Адысей --- цар, адарваны ад сваёй радзімы вайной; Блум – пасрэдны рэкламны агент, муж, адарваны ад свайго дома інтрыжкай жонкі.

Хранатоп. Падзеі рамана адбываюцца на працягу аднаго дня ў адным горадзе. Храналогія дзеяння паслядоўна ў рамане, хоць і не заўсёды супадае з лінейным часам. Прастора “Уліса” – гэта прастора аднаго горада, і ў той жа час -- прастора аднаго чалавечага цела: аўтар сцвярджаў, што з кожным эпізодам нейкім чынам звязаны пэўны орган чалавечага цела (а таксама пэўная навука ці мастацтва, сімвал і колер). Прастора “Уліса” нібыта згортваецца ў адну кропку – цела, і разам з тым прастора кнігі, сама кніга робіцца жывым арганізмам, завершаным космасам, што сугучна сярэдневяковаму сімвалічнаму мысленню. Хранатоп рамана надзвычай ускладнены: блуканні герояў у лабірынце горада спалучаюцца з блуканнямі ў лабірынтах розуму, веры, гісторыі.

Сімволіка. Сімвалы ў рамане так ці інакш звязаны з міфалогіяй, у іх увасоблены гістарычныя і міфалагічныя падзеі і постаці (Блум – Уліс, Хрыстос, архетыповы бацька; Стывен – сын, Гамлет). Энцыклапедычныя веды Джойса знайшлі сваё ўвасабленне ў вобразах-сімвалах: у творы“зашыфраваны” прадметы і рэаліі (напрыклад, пародыя 32 стыляў англ. літ. усіх эпох), а таксама людзі – палітыкі, філосафы, пісьменнікі... Кожная дэталь (начны гаршок, ключы, сабака, мыла) нясе сэнсавую нагрузку, змяшчае прыхаваны намёк, пра які чытач даведваецца з каментарыяў да рамана.

“Уліс” і плынь свядомасці. У рамане форма з’яўляецца зместам, а змест -- формай. Завастрэнню гэтага эфекту спрыяе такі прыём як плынь свядомасці. Разважанні часта не маюць лагічнай паслядоўнасці, выпадковы погляд, гук, асацыяцыя могуць перарваць адну думку і стаць пачаткам другой. Правілы граматыкі не заўсёды выконваюцца (эпізод “Пенелопа” – без знакаў прыпынку), мова знешне хаатычная. Джойс імкнуўся апісанні вобразаў замяніць адчуваннямі, уражаннямі ад іх. (параўн. імпрэсіяністы, А.Белы, В. Хлебнікаў). З аднаго боку, “Уліс” надзвычайна рэальны (канкрэтныя людзі (у многіх персанажаў ёсць прататыпы), канкрэтныя падзеі (вулічная драка ў “Цырцэі”: Джойс удзельнічаў у 1904 г.), з другога боку –павышаная ўвага да ўнутранага свету героя: плынь свядомасці, сны, успаміны, комплексы (якія мяжуюць з вычварэнствам), відзежы (напрыклад, у “Цырцэі”)... Вывернутая вонкі падсвядомасць (параўн. Фрэйд).