Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

30. Экзістэнцыялізм у еўрапейскай літаратуры п.П. ХХст.: вытокі і сутнасць. Эсэ а.Камю “Міф пра Сізіфа”. Быкаў і экзістэнцыялізм.

Экзістэнцыялізм (ад лац. ‘існаванне’) як філасофія склаўся ў канцы 19 – пач. 20 ст. у працах Хайдэгера, Ясперса, Шастова і Бярдзяева. У літаратуры Э. прыйшоў падчас першай сусветнай вайны, але шырокае распаўсюджанне атрымаў у часы 2-ой сусв. вайны, што было абумоўлена цэлым шэрагам фактараў: усталяванне фашызму, ваенная трагедыя, расчараванне ў магчымасцях асобы. Сваё канцэптуальнае асвятленне Э. знайшоў тэарэтычных працах і творах французскіх пісьменнікаў А.Камю і Ж.П. Сартра.

Э. – гэта філасофія чалавека абсурднага ў недасканалым і абсурдным свеце, дзе няма ні Бога, ні ідэалаў, дзе ёсць толькі лёс і воля выпадку, якой чалавек не можа супраціўляцца. Гэта заўсёды канфлікт, несупадзенне жаданага і магчымага. Чалавек асуджаны на поўную адзіноту, яго існаванне ніхто не раздзеліць.

Асноўныя катэгорыі Э.: “клопат і трывога”, “роспач і адчай”, “закінутасць і адчужанасць”, “адзінота”, “варожасць свету”, “памежная сітуацыя”.

Эсэ А.Камю “Міф пра Сізіфа” (1942) складаецца з 4 частак: “Развагі пра абсурд”, “Чалавек абсурда”, “Абсурдная творчасць” і кароткая інтэрпрэтацыя легенды пра Сізіфа. Асноўныя палажэнні:

  • Сізіф – герой абсурду: нянавісць да смерці, багоў, прага жыцця

  • Сізіф – сімвал Чалавека, яго лёсу, асуджанасці на смерць і непазбежнасці існавання ў абсурдным свеце.

  • Лёс чалавека ў яго ўласных руках, а г.зн. існаванне – гэта ўласны клопат чалавека

  • Прымірыся з лёсам, успрымай яго як дадзенае

  • Пачуццё абсурду можа сустрэць чалавека на павароце любой вуліцы, абсурд у немагчымасці адказаць на пытанне “навошта жыве чалавек”

  • Чалавек абсурду пачынаецца там, дзе заканчваецца чалавек надзеі

Пытанне суаднесенасці творчасці В.Быкава і філасофіі Э. неадназначнае, існуюць 2 меркаванні: 1) В. Быкаў палемізуе з Э. (найперш у асобах А.Камю і Ж.П.Сартра), 2) Творчасць В.Быкава мае кропкі судакранання з Э., але ён адштурхоўваецца не ад гэтай філ. сістэмы, а ад самой бел. рэчаіснасці, трымаючы экзістэнцыялісцкую літаратуру ў полі зроку.

Агульнае В.Быкаў – Сартр:

  • У кнізе В.Б. “Сцяна” яскрава бачна інтэграцыя філасофіі ў мастацкі тэкст: вобраз Сёрэна Кіргера ў апавяданні “бедныя людзі” – знакавай постаці для Э.

  • Прытчавы характар апавядання В.Б. “Сцяна”. агульнасць са “Сцяной” Сартра: абагульненасць сюжэтнай калізіі галоўнага і адзінага героя, сімвалічнасць, трансгістарычнасць

  • Наследаванне традыцый Ф.Дастаеўскага, характэрнае для Э. (“Сотнікаў”)

  • “Дзіцячая” тэма Дастаеўскага: Міцька ў “Круглянскім мосце”, вучні Марозава з “Абеліска”, Янка са “Знаку бяды”, Валодзька з апавядання “На Чорных лядах” – А.Камю “Лісты да нямецкага сябра”,

  • Героі ў памежных сітуацыях, перад выбарам: “На Чорных лядах” – Ж.П.Сартр “Мёртвыя без пахавання”

  • Герой у экзістэнцыйнай адзіноце

  • Эксперыментальны пачатак у творах, элемент змадэляванасці сітуацый, наяўнасць рэалістычных аксэсураў, філасофска-сімвалічная абагульненасць твораў

  • Вырашэнне праблемы неадпаведнасці паміж маральнай мэтай і амаральнымі сродкамі яе дасягнення

27. Мастацкі свет У.Фолкнера (раман “Шум і шаленства”, навела “Пах вербены”)

Фолкнер напісаў 19 раманаў, мноства апавяданняў, два юнацкія зборнікі вершаў, кнігі нарысаў і эсэ (раманы “Сарторыс” (1929), “Свет у жніўні” (1932), трылогія “Паселішча”, “Горад”, “Асабняк” і інш.

Адметнасці творчай манеры:

  • Стварыў раман паліфанічнай структуры: у кожнага героя свой погляд на падзеі

  • Раскрыццё вобраза знутры, праз унутраны маналог і плынь свядомасці (думкі Бенджамена ў “Шуме і шаленстве”)

  • Бясконцыя звароты да аднаго і таго ж эпізоду, паўторы фразы, думкі, успаміну (“Быў кастрычнік, і яшчэ доўга будзе кветнець вербена”)

  • Мноства сюжэтных ліній, чалавечых лёсаў, што пераходзяць з аднаго твора ў іншы

  • Лакнізаванасць часу і прасторы

  • Знешняя рэгіянальнасць твораў: паказ жыцця Поўдня Амерыкі, дзе пісьменнік пражыў усё сваё жыццё

  • “Казаць пра дрэннае (садысцкія забойствы – “Свет у жніўні”, кровазмяшэнне – “Шум і Шаленства), каб людзі засаромеліся”

  • Паказ чалавека бездапаможнага перад тварам смерці, але і моцнага ў супраціўленні ёй

  • Жыццё – гэта “не рух, а бясконцае паўтарэнне адных і тых жа дзеянняў”. “Гэта гісторыя, расказаная ідыётам: у ёй шмат шуму і шаленства

  • Статычныя персанажы Фолкнера ўвасабляюць адну жарсць: інтэлігент з комплексам віны (Квенцін Компсан), вар’яты (Бенджы Компсан)

  • Час у Фолкнера суб’ектыўны. Мінулае, сучаснае і будучае напластоўваюцца, ствараючы шматмернае часавае вымярэнне

  • Наяўнасць дэталі-сімвала (галінка вербены, пах якой здольны “заглушыць пах коней і мужнасці” (навела “Пах вербены”), у “Шуме і шаленстве”: Кэдзі для Бэнджы пахне дрэвамі, а Компсан і Квенцін – дажджом

  • Яркія партрэтныя характарыстыкі, увага да голасу героя

  • Перазовы з Бібліяй як у плане калейдаскапічнасці твораў, што ўжо выклікае асацыясыі з Кнігай кніг, так і ўсюжэце: Баярд у “Паху вербены” павінен выканаць самы галоўны запавет – “Не забі”; вобраз Бенджы ў “Шуме і шаленстве” асацыіруецца ў пэўнай ступені з вобразам Хрыста – у дзень Вялікадня яму спаўняецца 33 гады; сама структура рамана нагадвае чатырохевангелле: тры першыя часткі апавядаюць галасамі розных персанажаў пра адно і тое ж, а чацвёртая – абагульняючая (Евангелле ад Іаана)

“Шум і шаленства” (1929)

Тэма – гісторыя сям’і паўднёвых арыстакратаў Компсанаў, свет буддзённасці, эканамічная і сацыяльная дэградацыя Комсанаў вядзе да канчатковага падзення адной з самых вядомых сямей Поўдня. Сімвалічна і назва твора: словы Макбет з трагедыі Шэкспіра. Капазіцыйна раман падзелены на 4 часткі: у першых трох аўтар дае магчымасць выказацца свім героям, дае магчымасць чытачу ўбачыць падзеі вачыма іх удзельнікаў: “7 красавіка 1928” – унутраны маналог Бенджы, “2 чэрвеня 1910” – гэта ўнутраны маналог Квенціна Компсана; “6 красавіка 1928” – тут галоўным героем становіцца Джэйсан і толькі апошняя частка рамана напісана ад імя самога аўтара, гуманізм Фолкнера падымаецца ў ёй на сваю верхнюю прыступку: служанка Дзілсі, якая выхавала ўсіх дзяце Компсанаў, малюецца як носьбіт лепшых чалавечых якасцей: яна клапоціцца пра вар’ята Бенджы, знаходзіць у сабе рашучасць паказаць Джэйсану ўсю нізасць яго паводзін. Навела “Пах вербены” (1938) – адна з сямі частак рамана “Няскораныя”, своеасаблівы эпілог. Дзеянне рамана адбываецца прыкладна праз 10 гадоў пасля заканчэння Грамадзянскай вайны (1874). У цэнтры твора – сям’я Сарторысаў (Джон Сарторыс – бацька Баярда, Джэні, цётка Баярда, Друзіла (другая жонка бацькі Баярда). З вобразам Баярда Сарторыса звязана і цэнтральная праблема “Паху вербены” – праблема маральнага сталення, фарміравання асобы, якая здольна на ўласны погляд, якая можа кіравацца не ўстаноўленым кодэксам, а сваім сумленнем.

Раман “Шум і шаленства” і навела “Пах вербены”, як і шматлікія іншыя творы Фолкнера застаюцца актуальнымі і ў наш час, таму што яны расказваюць пра ўсю складанасць таго, пра складанасць адрознення правых і вінаватых, пра складанасць тлумачэння матываў чалавечых учынкаў