Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

19. Б. Брэхт (1898-1956) і яго тэорыя “эпічнага тэтра” (/ “дыялектычны тэатр”)

  • Брэхт – чалавек-канфлікт (факты - любіў: цырк, шматлюддзе, пакоі жаху, Дастаеўскага, Чапліна; за гады эміграцыі змяніў 12(!) краін)…

  • Свой знакаміты прыём “адчужэння” намацвае ўжо ў ранняй лірыцы (паэтычны эфект у ёй дасягаўся не апісаннем, а глыбынёй філасофскай думкі)

  • Як драматург пачынаў у 20-ыя гг. (Мюнхен: рэжысёр, а потым драматург гарадскога тэатра; Берлін (з 1924): і як драматург, і як тэарэтык-рэфарматар тэатра)

  • Тэарэтычныя погляды выкладзены ў: * (у 20-ыя гг.) асобных артыкулах і выступленнях, што пазней аб’яднаныяў зборнік “Супраць тэатральнай руціны” і “На шляху да сучаснага тэатра”; * (у 30-ыя гг.) тэорыя была сістэматызавана, удакладнена і развіта ў трактатах “Аб неарыстоцелеўскай драме”, “Новыя прынцыпы акцёрскага мастацтва”, “Малы арганон для тэатра”, “Купля медзі” і інш.

У чым сутнасць ідэі?

Сама назва “неарыстоцелеўскі тэатр” падкрэслівае непагаджэнне з галоўным па Арыстоцелю прынцыпам антычнай трагедыі – з катарсісам: Брэхт прымаў эмацыйную сілу, пафас, адкрытую праяву пачуццяў у п’есах, але ён адмаўляў ачышчэнне пачуццяў у катарсісе (! гэта магло прывесці па Брэхту да прымірэння з трагедыяй, жыццёвы жах станавіўся тэатральным і таму прыцягальным, глядач нават быў не супраць перажыць нешта падобнае – Брэхт супраць легенды пра прыгажосць пакутаў)

Эфект ачужэння (само паняцце выкарыстана па аналогіі з гегелеўскім): заключ. ў пазіцыі назіральніка і аналітыка, мэта - пазбавіць падзею ўсяго знаёмага і зразумелага, выклікаць здзіўленне (здзіўленне – маці філасофіі)

Параўнальная схема-абагульненне

арыстоцелеўскі

брэхтаўскі

Уяўляе сабой дзеянне

Уяўляе сабой аповед

Уцягвае гледача ў падзеі праз дзеянне

Робіць гледача праз аповед назіральнікам

Зношвае актыўнасць гледача

Абуджае актыўнасць гледача

Мэта – выклікаць суперажыванне

Мэта – адлюстраваць падзеі

Аперыруе ўнушэннем

Выкарыстоўвае аргумент

Глядач зацікаўлены фіналам

Глядач зацікаўлены ходам дзеяння

Пераносіць у іншыя варункі

Паказвае гэтыя іншыя абставіны

Звяртаецца да пачуцця

Звяртаецца да розуму

Як ідэя адбілася на форме?

Фабула перарываецца: прамымі аўтарскімі каментарыямі, лірычнымі адступленнямі, часам і дэманстрацыяй фізічных вопытаў, чытаннем газет і своеасаблівым канферансам…

Брэхт уводзіць хоры і зонгі – куплеты, разлічаныя на соло (функцыі: абагульнена-сімвалічная + спыняюць дзеянне)

Ігра акцёраў: мастацтва пераўвасаблення – абавязкова, АЛЕ больш важнае ўменне выявіць на сцэне сваю АСОБУ – і ў грамадзянскім, і ў творчым плане, таму пераўвасабленне чаргуецца з дэкламацыяй, пластыкай, спевамі і (!) дэманстрацыяй свайго чалавечага credo.

  • І да нашага часу актуальна сцверджанне: паставіць брэхтаўскую п’есу – здаць экзамен на сталасць для любой тэатральнай трупы.