Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

10. В. Марыяк і французскі сямейна раман.

“Тэрэза Дэйкейру” — твор, у якім намалявана правінцыя з яе патрыярхальнай мараллю сям’і , ладам жыцця, што характарызуецца біялагічнымі цыкламі. Гэтак з аднаго боку, а з другога — нам прадстаўлена правінцыя з узвышанымі парываннямі духу вызваліцца ад скаванасці. Пазначаная канцэпцыя рэалізуецца ў вобразе гераіні твора Тэрэзы Дэскейру, моцная натура якой хоча вызваліцца са сваёй клеткі, якой ёй бачыцца яе сям’я.

Твлор можна лічыць “сямейным раманам”, бо аўтар амаль не выходзіць за межы сямейна-бытавога даследавання. Але сфера даследавання Марыяка — псіхалогія індывіда, над якім уладарыць адна ідэя ці перакананне.

Прасочваецца уплыў на раман “Тэрэза Дэскейру” твор Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”, бо ў рамане Марыяка, як і ў Дастаеўскага, дэтэктыўная фабула (злачынства і пакаранне) падпарадкавана даследаванню пісіхалагічнага і маральнага фону, на якім тое, што адбылося, стала магчымым.

Марыяк даследуе праблемы, што застаюцца актуальнымі і сёння, — адзінота ў сям’і, паводзіны на мяжы злачынства.

12. Сінтэз стыляў і напрамкаў у творчасці г. Апалінэра. Апалінэр і Беларусь.

  • Сапраўднае імя – Вільгейм Альбэ Уладзімір Аляксандр Апалінарый Кастравіцкі.

  • Гады жыцця – 1880-1918.

  • Продкі па лініі маці – з Навагрудчыны

(1868 браты Кастравіцкія за ўдзел у паўстанні былі высаны х краіны, Міхал трапіў у Італію, дзе зрабіў кар’еру ў Каралеўскай гвардыі; яго дачка пазней у Рыме і народзіць ад італьянскага афіцэра (па-за шлюбам) ГА, потым, вандруючы з дзецьмі з краіны ў краіну, сям’я апынецца ў Францыі).

  • У Парыжы Апалінэр быў сярод авангардыстаў (сярод яго сяброў : мастакі - Марлен Андрэ Дэрэн, Рауль Дзюфі, Пабло Пікасо, пісьменнікі – Альфрэд Жары, Макс Жакоб). Пачаўшы пісаць, за псеўданім Кастравіцкі і абраў – Гійом Апалінэр.У 1902 г. яго напаткала няшчаснае каханне да англійскай гувернанткі – Анні Плэйдэн, што адбілася на тэматыцы многіх яго вершаў. (з фінансавых меркаванняў ГА пісаў і парнаграфічныя раманы – напр., “11000 розаг”). Падчас першай сусветнай вайны (1915) Апалінэр, будучы салдатам-добраахвотнікам, атрымаў раненне ў галаву, пасля чаго была праведзена аперацыя на чэрэпе. Памёр жа ў 1918 у Парыжы падчас эпідэміі грыпу (“іспанка”). Яго хавалі ў дзень, калі быў падпісаны акт аб заканчэнні вайны.

  • Акрамя лірыкі ГА пісаў і: -апавяданні; аповесці; казкі; нататкі; мастатцтвазнаўчыя працы.

У яго творчасці сутыкнуліся фармалісцкае эксперыментатрства і наватарскае развіццё класічнай традыцыі. І калі сёння Апалінэр успрымаецца як тонкі лірык (цыкл “Жыццё пасвяціць каханню”, 1917), то перш за ўсё таму, што ўплыў мадэрнісцкіх школ…

… ці то сімвалізм (аповесць “Гнілы чарадзей”, 1908),

кубізм (“Эстэтычныя развагі. Мастакі-кубісты”, 1913),

сюррэалізм (драма “Грудзі Тэрэсія”, 1917),

не мог абмежаваць яго творчасць. З творчых тупікоў ГА выходзіў на сваю дарогу – даверу да будучыні (цыкл навэл "Ерэсіярх і К°", 1910), гратэскнага высмейвання (кніга іранічнай прозы “Паэт забітанароджаны”), да “новага” рэалізму (“Новы сэнс і паэты,”, прамова 1917). Апалінэр стварыў хроніку трагічнага ўспыняцця вайны (“Каліграмы. Вершы Міру і Вайны. 1913-1916”, 1918). Самога ж Апалінэра называлі Арфеем, які спускаецца ў пекла сваёй памяці (“Бестыярый”), увасабленне хлемю чалавечага існавання мае сваё адлюстраванне у кнізе “Алкаголі” (1913), дзе, дарэчы, не ўжываецца пунктуацыя: разлік на сааўтарства, крок да авангардызму.

ПАЭТЫКА.

ГА лічыў, што паэт павінен звяртацца да прозы жыцця (у 1 чаргу да жыцця вялікага горада: чалавек-адзінота, чалавек- адзін з многіх); паэзія – у самых звычайных рэчах

  • Нечаканыя метафары (“сонца з перарэзаным горлам”)

  • Назыўныя сказы, пералічальныя рады (“інвертарызацыя часу”)

  • Мантаж (з кіно ў літаратуру)

  • Вобразны рад з самых розных рэчаў (“спяшаўся жыць, занатаваць”)= узрастанне хуткасці

  • Рытмічная арганізацыя верша (многія вершы пакладзены на музыку, сам пісаў, напяваючы)

  • Сінтэзаваў літаратуры розныя віды мастацтва (музыка+жывапіс+кіно+літ-ра) – традыцыя сімвалістаў і рамантыкаў.

Фармалісцкія эксперыменты ГА кананізавалі дадаісты і сюррэалісты, а традыцыйны лірызм паэта і яго аптымістычную веру ў святкаванне перемогі “світанку над прыцемкамі” ўспрынялі П. Элюар, В. Незвал, Л. Арагон і інш. Вялікі ўплыў творчасць ГА аказала і на творчасць беларускіх аўтараў. З сучаснікаў з поўнай упэўненасцю можна назваць Віктара Шніпа.