Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

5. Сюррэалізм у літаратуры і мастацтве хх ст.: тэорыя і практыка.

С. уперакладзе з фр. мовы абазначае звыш-, надрэалізм.

Сюррэалізм (С.) як з’ява складваецца ў пасляваенный гады. А як літаратурна-мастацкая школа ён афармляецца ў 1924г. у сувязі з выхадам у свет “Першага маніфеста сюррэалізму”. Андрэ Брэтан у гэтым дакуменце даў азначэнне С., абапіраючыся на прынцып “аўтаматычнага пісьма” (тэрмін З. Фрэйда). Ён пісаў, што, каб стаць сюррэалістам неабходна “абстрагавацца ад рэчаіснасці”, “неабходна пісаць (або маляваць) хутка, без вызначанай тэмы, без кантролю з боку розуму”. Яшчэ раней паняцце С. было ужыта Г. Апалінэрам у прадмове да адной са сваіх драм, аднак сам ён да сюррэалістаў не належаў.

Вядомымі сюррэалістамі з’яўляюцца Вітрак, Рэвердзі, Арто, а таксама Арагон, Элюар, Както, якія пачыналі як дадаісты.

У мастацтве С. выкарыстоўваліся наступныя прыёмы: 1) сімультанная тэхніка (“адначасовасць”) – адлюстраванне падзей, якія адбываюцца ў дадзены момант у розных месцах, 2) калектыўнае пісьмо, 3) калаж (склейванне) рэчаў, словаў, выразаў, сказаў, 4) эхалогія – машынальная фіксацыя выпадкова пачутага, 5) прынцып дыстракцыі – раз’яднанне слоў і паняццяў, якія ў гэтым выпадку канчаткова не страчваюць сэнс, а набываюць новы. Часта сюррэалісты выкарыстоўвалі ашаламляльныя, нечаканыя метафары – сюрпрызы. Лічылі, што можна зблізіць любыя без выключэння з’явы, словы, рэчы. Асноўны прынцып С. – супастаўленне несупастаўляльнага, спалучэнне неспалучальнага (у гэтым плане бачыцца збліжэнне С. з эпохай барока). Акрамя таго, для сюррэалістаў абсалютна непрымальным быў паказ тыповых персанажаў, што характэрна для рэалізму.

Сюррэалісты абапіраліся на працы: 1) Шапенгауэра “Свет як волевыяўленне”, з якой былі ўзяты такія палажэнні як спалучэнне элементаў рэальнага і фантастычнага і наданне галоўнай ролі інтуіцыі (пазасвядомасці), 2) Фрэйда, з прац якога былі выкарыстаны ідэі псіхааналізу, напр., ідэя пра тое, што няма ніякай розніцы паміж псіхалагічным станам здаровага і нездаровага мастака, а таксама ўвага да пазасвядомага, 3) Бергсона, які бачыў у мастацтве сродак масавага гіпнозу; а таксама важнае месца адводзіў снабачанню, менавіта са сном ён атаясамліваў мастацкае ўяўленне (тут варта сказаць, што сюррэалісты самымі рознымі сродкамі дабіваліся ўваходу ў стан мрояў і трызненняў).

Што датычыцца часу існавання С., то тут можна вылучыць 2 этапы: 1) прыкладна да 40-ых гадоў – час актыўнага выкарыстання метаду, 2) прыкл. да 60-ых г. – час, калі адбываецца запаволенне выкарыстання і паступовае згасанне С.

6.Авангардызм і мадэрнізм: змест паняццяў. Асн. Нерэалістычныя з’явы ў замежнай літаратуры п.Пал. ХХст.

Мадэрнізм (з фр. мовы – modernism,з лац. – modo: “толькі што, нядаўна”). У савецкім літаратуразнаўстве гэты тэрмін замацаваўся ў дачыненні да нерэалістычных напрамкаў ХХст.

Авангардызм (з фр. – avant-gardism, абазначае “перадавы атрад”). Тэрмін “авангардызм” пачаў выкарыстоўвацца з 80-90г. ХХст. З ім звязвалі імёны тых мастакоў, што працавалі ў рэчышчы нерэалістычных накірункаў.

Існуе 3 пункты погляду пры разглядзе суадносін гэтых тэрмінаў: 1) некаторыя лічаць, што Ав. і М. – гэта ўзаемазамяняльныя паняцці, 2) другія мяркуюць, што авангардызм аддзяляе ад мадэрнізму (ён жа дэкаданс) мяжа стагоддзя, 3) на думку трэціх, нерэалістычнае мастацтва развівалася ў некалькі этапаў: дэкаданс, авангардызм, уласна мадэрнізм.

Усё ХХст. праходзіць разам з групай авангардысцкіх школ, футурызма, дадаізма, ультраізма, галоўнай прыкметай якіх з’яўляецца адмаўленне, якое дасягае нават самаадмаўлення. Авангард – гэта перадавы атрад мадэрнізма, які падрыхтаваў яго прыход сваім крайнім нігілізмам, адмаўленнем ад традыцый і класічнага мастацкага вопыту. Авангард – гэта выклік цывілізацыі, што трапіла ў тупік, нават, канстатацыя яе смерці.

Тэрмін “мадэрнісцкі” (г.зн. “сучасны”) распаўсюджваецца на самыя розныя з’явы мастацтва. Менавіта мадэрнізм адкрывае абсурд як якасць рэальнасці. Значнай фігурай у паказе абсурднасці жыцця з’яўляецца Ф. Кафка, у творах якога ўсё неверагоднае паказана настолькі праўдападобна і жыццёва, што выклікае жах.

Т.ч., у нерэалістычным мастацтве можна вылучыць наступныя асаблівасці: 1) асацыяльнасць, 2) замкнёнасць, герметычнасць, 3) перавага умоўнага, ірацыянальнага над канкрэтным, рэальным, 4) адмаўленне ад эстэтыкі мемізісу, галоўнае – пазаць жыццё “у форме самога жыцця”.

Такое мастацтва арыентавалася на новы тып успрымання рэчаіснасці. Тут галоўным становіцца паказ не знешняга, а ўнутранага. Мастак не адлюстроўвае рэчаіснасць, ён не рэаліст, ён стварае ў адпаведнасці са сваім светабачаннем. Акрамя таго, у авангардысцкім мастацтве, у тым ліку і літаратуры, дамінуе суб’ектыўны пачатак. Свет адным і тым жа мастаком кожны раз ствараецца нанова, ён не статычны. Гэта дазваляе чытачам самім браць удзел у творчым працэсе.