Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

8. Проза в. Вульф і “псіхалагічная школа” ў англіскай літаратуры.

Вірджынія Вулф увайшла ў літаратуру мадэрнізму у якаці прызнанага яе лідэра і тэарэтыка. Ёй належаць два важныя адкрыцці: па-першае, яна выкарыстала паняцце “мадэрн” для абазначэння новага характару літаратуры і займалася распрацоўкай гэтага тэрміна ў сваёй творчасці, па-другое, яна абвясціла рускую літаратуру арганічнай і неад’емнай часткай сусветнай культуры. З імем В. Вулф звязана існаванне групы Блумбсберы – элітарнага высокаадукаванага згуртавання аднадумцаў па мастацтву і літаратуры. Гутаркі і дыскусіі, якія адбываліся ў гэтай групе былі звязаныя ў асноўным з праблемамі радасцяў чалавечых зносін і ўспрымання прыгожых твораў мастацтва.

Што да тварчасці, то трэба адзначыць, што раманы Вулф “Вялікае падарожжа”, “Місіс Дэлоуэй”, “Да маяка”, “Гады”, “Паміж актамі” іінш. вытрыманы ў адной, уласцівай пісьменніцы манеры, праўда, з рознай ступенню яе спеласці. Яна была эстэткай, а таму любіла прыгожае: прожыя рэчы, творы мастацтва – ўсё гэта было аб’ектамі яе назірання. Таму плынь свядомасці, плынь думак герояў таксама вельмі эстэтызавана.

Новая тэхніка псіхалагічнага рамана, якую распрацоўвала пісьменніца, павінна была фіксаваць нават самыя маленькія часцінкі вопыту, якія адлюстроўваліся ў свядомасці, і выяўленне сферы пазасвядомага, а яны не маглі з’явіцца без навуковай асновы. Гэтай навуковай асновай сталі працы К. Юнга, які прывабіў яе тэорыяй сімвалічнай прыроды інстынкта. Акрамя таго, пісьменніца пазычыла ў выдатнага псіхолага тэорыю комплексаў, псіхічных актаў індывіда, якія даказваюць сілу пазасвядомага. На эстэтычныя погляды Вулф паўплываў таксама М. Пруст, якога яна вельмі любіла, захаплялася ім і хацела быць да яго падобнай.

У кожным з раманаў Вулф паказваецца невялікая група людзей, даволі абмежаваных ў жыцці, але асноўная ўвага скіроўваецца на галоўную гераіню – натуру неардынарную, у жыцці якой знешне ўсё выглядае дастаткова паспяхова, якая, аднак, адчувае сябе няшчаснай. У кожным рамане адбываецца своеасаблівае блуканне ў глыбінях чалавечай свядомасці, заглядванне ў патаемныя куткі душы герояў, “вышукванне” глыбінных пачуццяў і жаданняў. Напрыклад, самае глыбокае пачуццё Кларысы Дэлоуэй (раман “Місіс Дэлоуэй”) – гэта пачуццё да Пітэра Уэлша, які вяртаецца ў Лондан пасля доўгай адсутнасці, а на паверхні яе свядомасці – думкі пра званы вечар, на які яе муж запрасіў прэм’ер-міністра.

Вулф любіць фіксаваць увагу чытачоў на паводзінах сваіх герояў, іх жэстах, амаль незаўважных нюансах жыцця. Так, яна паказвае кожную дэталь, кожны момант, з якіх складаецца жыццё Кларысы Дэлоуэй: магазін кветак, наведванне дачкі, прагулкі па лонданскіх вуліцах і г.д. Прычым кожная такая дэталь перадае і адпаведны душэўны стан гераіні, напр., раўнамерны рух іголкі ў момант, калі Кларыса зашывае сукенку, перадае спакой і раўнавагу яе знешняга жыцця.

Такія асаблівасці творчай манеры пісьменніцы скіраваны на тое, каб выклікаць інтарэс да таго, што схававана ў пазасвядомасці героя, у самай глыбіні яго існасці. Паказваць не дыялектыку жыцця, а парадаксальнасць індывіда, яго ўнутранага “я” – вось галоўная задача раманіста, на думку В. Вулф.