Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

28. Жанрава-стылёвыя навацыі ў польскай прозе п.П.ХХст. (раман в.Гамбровіча “Фердыдурка”).

П.п.ХХст. стала для нацыянальных культур своеасаблівым перыядам Рэнесансу. У 1918г. Польша атрымала незалежнасць, а разам з ёй і магчымасць культурнага развіцця. Літаратура гэтага перыяду сканцэнтравала ўвагу на праблемах нацыянальнага адраджэння, на неабходнасці ўвядзення нацыянальных літаратур у еўрапейскі культурны кантэкст. У польскай літаратуры знайшоў адлюстраванне трагічны вопыт першай сусветнай вайны, асэнсаванне новых накірункаў сусветнага мастацтва. Гэта быў шлях паскоранага развіцця ад традыцыйнага да наватарскага.

Проза М.Дамброўскай цесна звязана з літаратурным вопытам Пруса і Ажэшкі. Яе тэтралогія “Ночы і дні” – гэта 50-гадовая гісторыя Польшы ў яе шырокім сацыяльна-палітычным асвятленні. Майстар сацыяльна-псіхалагічнай прозы З. Налкоўская ў сваіх раманах пачатку стагоддзя засяродзіла ўвагу на праблемах інтэлегенцыі, на адметнасцях жаночай душы (“Жанчыны”, “Князь”), на вострых сацыяльных супярэчнасцях (раман “Мяжа”). Асэнсаванню гістарычных падзей мінулага і сёняшняга дня прысвечаны творы Л. Кручкоўскага (“Кардыян і хам”, “Ценета”). Арыгінальнымі па жанру і характару аповеда з’яўляюцца творы Б.Шульца “Карычневыя лаўкі” і “Санаторый пад Клепсідрай”, яго манера нагадвае жывапіс словам. “Карычневыя лаўкі” – гэта цэлы шэраг эскізаў-эсэ, невялікіх мазаічных навел.

Адметнае месца ў польскай літаратуры п.п.ХХст. займае творчасць Вітольда Гамбровіча – празаіка, драматурга, эсэіста, які лічыцца прадстаўніком польскага тэатра абсурду (п’есы “Аперэтка”, “Шлюб”). Сусветна вядомым з’яўляецца яго раман “Фердыдурка” (1937), у якім спалучаецца авангардызм і маралізатарства, прыёмы гульні і самавыяўлення. Гэты твор настолькі адметны па сваім зместам, ідэяй, сюжэтна-кампазіцыйнай будовай, што немагчыма яго разглядаць у межах аднаго мастацкага метаду або філасофскай сістэмы: спляценне тэорыі псіхааналізу Фрэйда, экзістэнцыяналізму, мадэрнізму і семіётыкі.

Змест рамана такі ж неадназначны, як і тыя асацыяцыі, што ўзнікаюць на яго назву. Адно з тлумачэнняў паняцця “фердыдурка” як запрашэнне да гульні, знак, сімвал. У цэнтры рамана – гісторыя асобы, у свядомасці якой суіснуюць дзіця, падлетак, сталы мужчына; гэта герой і яго двайнік. Асоба імкнецца захаваць сябе, захаваць свой унутраны свет, таму сюжэтаўтваральнай асновай твора з’яўляецца бясконцыя ўцёкі ад сумнай рэчаіснасці.

“Фердыдурка” – гэта сатыра на адукацыю і школу, на крытыку. Гэта паяднанне сямейнага рамана, аўтабіяграфічнага, рамана выхавання. І ў той жа час гэта ўсё ў творы парадзіруецца з дапамогай іроніі, што дазваляе разглядаць гэты раман як твор постмадэрнізму.

29. Сатырычнае майстэрства я.Гашака (раман “Прыгоды ўдалага салдата Швейка”).

Яраслаў Гашак напісаў больш за тысячу гумарэсак, фельетонаў, апавяданняў, у якіх выкарыстаны самыя разнастайныя прыёмы камічнага: фарс, пародыя, карыкатура, містыфікацыя, розыгрыш. На першы погляд падаецца, што яго творы абсалютна бяскрыўдныя, забаўляльныя, але на самой справе іх ідэйны змест нашмат больш глыбокі – гэта крытычнае асэнсаванне рэчаіснасці.

Найбольш вядомым творам чэшскага празаіка з’яўляецца раман “Прыгоды ўдалага салдата Швейка”, які быў напісаны пасля вяртання ў 1920г. з Расіі. Аўтар працаваў нат раманам на працягу 2 год, але так не завершыў яго. Першая публікацыя твора з’явілася ў 1921г., а разам з ёй і жорсткая крытыка, якая працягвалася да самай смерці пісьменніка.

У прадмове да рамана Я.Гашык кажа пра тое, што гэта кніга пра чалавека, чыя слава магла б пераўзысці нават славу А.Македонскага. Швейк – гэта нацыянальны тып, які супраціўляецца дзяржаўнай сістэме сваёй бязмежнай актыўнасцю. Ён выконвае любое даручэнне прадстаўніка ўлады і тым самым выяўляе ўсю іх абсурднасць, недарэчнасць (па загадзе паруччыка Лукаша выкрадае пінчэра ў палкоўніка Ф. фон Цыдлергута, адносіць ліст да дамы сэрца Лукаша, знаходзіць каньяк, але ўсё гэта суправаджаецца недарэчнымі вынікамі). Швейк прыстасоўваецца да сістэмы, але пры гэтым захоўвае сваю індывідуальнасць, ён робіць завуаляванае яўным, выкрывае самае абсурднае. Сама сітуацыя ўдзелу ў вайне чэха на баку Аўстра-Венгрыі супраць брацкіх славянскіх народаў – вялікі абсурд. Жостка крытыкуе Я.Гашык дзяржаўную сістэму, якая асуджае карчмара Палівца на дзесяць год за выказванне, што партрэт імператара на яго сцяне забруджаны мухамі, што было расцэнена як дзяржаўная здрада.

Вобраз Швейка блізкі да асобы самога аўтара. Але гэта толькі адзін бок Гашака, здольнага да жарту, выдумкі. Іншы Гашак прыхаваны за вясёлымі ўчынкамі свайго героя, ён назірае, ён бачыць і разумее ўсю мізэрнасць чалавека, які здольны прыніжаць сабе падобнага (Ото Кац прайграў Швейка ў карты Лукашу). Аўтабіяграфічную аснову мае і вобраз студэнта класічнай філалогіі Марэка, які таксама рэдакціраваў навуковы часопіс “Свет жывёл” і таксама лічыцца недобранадзейным у вачах імперыі.

Кампазіцыйна раман уяўляе сабой цэлы шэраг прыгод Швейка, недарэчных сітуацый, у якія ён трапляе. Любая нават самая сур’ёзная падзея (ці то абвінавачанне ў шпіянажы, ці то арышт) успрымаецца ў адносінах да гэтага героя як новы жарт.

“Прыгоды...” – гэта і сатыра, і камічная эпапея, і містыфікацыя, па словах самога аўтара, гэта гістарычная карціна пэўнай эпохі.