Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

21. Асаблівасці нямецкай антыфашысцкай літаратуры (раман г. Зегерс “Сёмы крыж”.

У 1933г. перамога фашыстаў у Германіі была адзначана спаленнем кніг на плошчы Оперы ў Берліне. Гэта быў факт, які яскрава засведчыў немагчымасць творчасці там, дзе няма свабоды, дзе ўладарыць жорсткасць. Пачынаюць складвацца цэнтры нямецкай культурнай эміграцыі ў Празе, Парыжы, Лондане, Бразіліі. Многія з нямецкіх пісьменнікаў не вярнуцца на радзіму нават пасля разгрому фашызма: Т.Ман пахаваны ў Цюрыху, Э.М.Рэмарк – у Швейцарыі, швейцарскае грамадзянства прыняў і Г.Гесэ. Нямецкая антыфашысцкая літаратура нараджалася па-за межамі краіны. Уся нямецкая эміграцыя ператварылася ў сімвалічнае падполле. Нямецкая літаратура п.п.ХХст. імкнулася асэнсаваць своеасаблівы комплекс фашызму, яго карані і формы існавання, усвядоміць віну і адказнасць нямецкай нацыі, ролю інтэлігенцыі. У эміграцыі былі створаны кнігі, што сталі часткай нямецкай класікі: “Доктар Фаустус” Т.Мана, “Сёмы крыж” Г.Зегерс, “Матухна Кураж” і “Галілео Галілей” Б.Брэхта. Нягледзячы на тэрор і рэпрэсіі, антыфашысцкае супраціўленне існавала і ў Германіі. Быў створаны нямецкі народны фронт, які ўзначаліў Г.Ман. Актыўна падтрымліваюць рух Супраціўлення рэвалюцыйна настроеныя пісьменнікі: І.Бехер, Э.Толер, А.Цвэйг, Э. Вайнерт. Іншая група пісьменнікаў, асуджаючы вайну і фашызм, адчувала недавер да палітычных форм барацьбы і скептычна ацэньвала ролю мас у гісторым: Э.М.Рэмарк, Т.Ман.

Ганна Зегерс (псеўданім Нэцці Рэйлінг) з 1933 па 1947 год пражыла ў эміграцыі. Асноўная тэма яе творчасці – лёс Германіі, прычыны перамогі ў Германіі фашыстаў (“Ацэненая галава”, “Выратаванне”). Раман “Сёмы крыж” – гэта увасабленне надзеі, што краіна Гётэ і Шылера, як і ўсё чалавецтва, зможа аказаць супраціўленне фашызму, які нішчыць чалавечыя лёсы. У аснову твора пакладзены факты з жыцця рэальных людзей, з якімі сустракалася Зегерс у эміграцыі. Сюжэт рамана – гэта гісторыя вязня канцлагера, якая была расказана аўтару яе героем.

Фашызм – гэта не толькі вайна, гэта яшчэ і цэлая сетка лагераў з іх нечалавечымі прыстасаваннямі для чалавечага болю, гэта цэлы шэраг людзей такіх, як камендант канцлагера Фарэнберг, які вера ў “вялікую нямецкую місію” ачышчэння зямной расы. Фашысцкі рэжым ператварыў усю краіну ў адзін суцэльны канцлагер, дзе паміж людзьмі не можа быць даверу. Пабег з гэтай абмежаванай прасторы не магчымы як у прамым, так і ў пераносным (духоўным) сэнсе. Таму так упэўнена рыхтуюцца крыжы з цвікамі для пакарання тых шасці, што збеглі, але якіх абавязкова зловяць. Сімвал выратавання ў творы – гэта сёмы крыж, які быў падрыхтаваны для Георга Гейслера, але так і застаўся пустым. Гістарычны падтэкст рамана і асацыяцыя з евангельскай легендай, абумовілі шырокую папулярнасць рамана. Напружаны сюжэт (пабег – пераследаванне) трымаюць чытача ў пастаянным напружанні. Раман “Сёмы крыж” быў апублікаваны ў 1942г. на англійскай мове, у 1946 – на нямецкай; асобныя часткі былі выдадзеныя на рускай мове ў 1941г.

23. Аўстрыйскі сацыяльна-філасофскі эпас (р.Музіль, э.Канэцці).

Аўстрыйская літаратура п.п.ХХст. развівалася пад улывам шматлікіх філасофскіх вучэнняў і канцэпцый. У Аўстрыі працуе З.Фрэйд, тут фарміруецца вучэнне мазахізму, цесна звязанае з іменем навеліста Л. Захер-Мазоха. У аўстрыйскай літаратуры ярка выявіліся тэндэнцыі імпрэсіянізму і экспрэсіянізму. Літаратура засяродзіла ўвагу на ідэі маральнага самаўдасканалення (Ф.Верфель “Барбара, або Дабрадзейнасць”), на тэме заходняй інтэлігенцыі ў пошуках сэнсу быцця (Ё.Рот “Марш Радэцкага”, “Склеп капуцынаў”), на праблеме асэнсавання духоўнага крызісу грамадства (Г.Брох “Смерць Віргілія”, “Луніцікі”), на аналізе псіхікі чалавека (навелы С.Цвейга).

Роберт Музіль у сваім рамане “Чалавек без уласцівасцяў” (1930 – 1943) апавядае пра манархічную Аўстрыю ў вобразах краіны Каканіі і інтэлігента Ульрыха. Ульрых – чалавек без уласцівасцей – гэта ахвяра гісторыі і цывілізацыі. У яго імкненні асэнсаваць сваю асабістую трагедыю раскрываецца хвароба часу. Чалавек, што страціў уласцівасці стэрэатыпных паводзін у стэрэатыпным грамадстве, і ў той жа час не здольны перайсці на бок сапраўдных чалавечых каштоўнасцей, ператвараецца ў незаўважную уроплю ў вірлівым моры жыцця. Ульрых ад нараджэння мае неабходнасць і мажлівасці для таго, каб рэалізаваць свае патэнцыяльныя магчымасці. Але ў яго не хапае моцы супрацьстаяць краіне, дзе заўсёды ўсе думалі інакш, чым рабілі, а рабілі інакш, чым думалі. Куды накіравана энергія яе жыхароў (граф Лейнсдорф, Туццы, д-р Пауль Арнгейм, Дзіяціма)? На падрыхтоўку святкавання 70-годдзя прыходу да ўлады Франца-Іосіфа. А з якой мэтай? Каб “уцерці нос” немцам, якія рыхтуюцца святкаваць 30-годдзе імператара Вільгельма П. 1918г. павінен быў стаць юбілейным, а стане годам крушэння Германіі і Аўстрыйскай імперыі. Неадпаведнасць паміж словамі і справай дасягнула ў Какаіні гепербалічных памераў.

Жанр свайго незакончанага твора сам аўтар вызначаў як нешта пераходнае паміж эсэ і эпічнай камедыяй. У творы няма характэрнай для рамана інтрыгі. Функцыю яе выконвае даследаванне Каканіі як тыпу дзяржавы, яе ідэалогіі, яе ўплыву на мараль і асобу. Паказ псіхалагічных асноў паводзін Ульрыха мяжуецца з характарыстыкамі шматлікіх персанажаў. А ў выніку даследуецца, як і ў раманах Т.Мана і Гесэ, уся тая ж таямнічая хвароба часу.

Наватарскімі рысамі адзначана і творчасць Эліаса Канэцці, гратэскна-сатырычны раман якога “Асляпленне” пабачыў свет у 1936г. Сімвалічна назва твора. Кожны з герояў рамана аслеплены сваёй ідэяй: Петэр Кін – збіраннем кніг, захапленне кнігамі – гэта адзінае пачуцце, якое ён дазваляе сабе ў сваім жыцці; яго эканомка Тэрэза – прагай завалодаць грашыма Петэра; Георг Кін – аслеплены сваёй працай у псіхіятрычнай бальніцы. Гэтая духоўная слепата не дазваляе героям убачыць, што ў жыццё ёсць штосьці большае: ёсць братэрскія пачуцці, ёсць каханне, ёсць паразуменне. Петэр Кін – навуковец, сінолаг з сусветным іменем, але якая ад гэтага карысць, калі ён абмежаваўся сваім маленькім светам, якая карысць ад яго бібліятэкі, што складаецца з 25000 тамоў, калі яна створана не для карыстання. Лексікон яго эканомкі Тэрэзы складаецца ўсяго з 50 слоў, але яна ашчадна ставіцца да бульварнага раманчыка і выганяе хлопчыка, што прыйшоў за абяцанай кнігай, - вось асноўны крытэрый, па якім Петэр ацэньвае яе духоўныя якасці.

Аўтар, безумоўна, свядома гіпербалізуе некаторыя моманты, ён прыводзіць свайго героя да вар’яцтва. Петэр сам падпальвае сваю унікальную бібліятэку. Усё жыццё ён баяўся аслепнуць, не заўважаючы, што ўжо даўно не здольны бачыць сапраўднае жыццё.