Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

14. Паэзія т.С. Эліята і э. Паўнда ў кантэксце англа-амерыканскага авангардызму

Авангардызм – агульная назва эксперыментальных плыней, школ, канцэпцый, ідэй, творчасці асобных мастакоў (у шырокім сэнсе гэтага слова) ХХ в., што ставілі мэту стварэння цалкам новага мастацтва, якое не мела б ніякіх сувязей са старым. Авангардызм – гэта тэндэнцыя адмаўлення гістарычнай традыцыі, пераемнасці, эксперыментальны пошук новых форм і шляхоў у мастацтве.

Заснавальнікі і найбольш яркія прадстаўнікі англа-амерыканскага авангардызму – Эліят і Паунд. Так, Паунд разам з філосафам і тэарэтыкам літаратуры Х’юманам засноўвае паэтычную школу імажынізму, а Эліят уводзіць у амерыканскую паэзію багатую міфалагічную паэтыку, прыцягваючы ў свае творы магутны літаратурны і культурны кантэкст (персанажы грэчаскай і рымскай міфалогіі; пераасэнсаваная і па-філасофску ўзбагачаная міфалагема метафарфозы, што вядзе свой пачатак ад Авідзія).

У якасці еўрапейскага сурэдактара Паунд удзельнічае ў выданні амерыканскіх часопісаў little revew і “Poetry”, дзе ў 1915 годзе быў надрукаваны першы значны твор Т.Эліота “Любоўная песня Альфрэда Дж. Фруфрока”. Зборнікі паэзіі “Маскі” (1909), “Стары Кітай” (1915), “Люстра” (1916) рэалізавалі праграмную устаноўку Паўнда на разбурэнне і ператварэнне паэтычных стэрэатыпаў шляхам своеасаблівай “прышчэпкі” чужой (у прыватнасці, старажытнакітайскай і сярэднявечнай японскай) маўленчай культуры і спосабу мыслення. Той жа мэце прысвечаны і “Даніна Сексту Прапорцыю”, дзе пераклад (надзвычай вольны) трактуецца як актыўнае, літаральна інтанацыйнае і асобаснае далучэнне да светаўспрымання старажытнарымскага паэта. Паунд свядома “культывуе” суб’ектывізаванае, зрушанае прачытанне арыгінала. Стылізацыя і самаадчужэнне ствараюць для пісьменніка своеасаблівую паэтычную маску, у поўным сэнсе слова альтэр эга: так, Паўнд гнеўна развітваецца з Англіяй ў вобразе паэта Хью Селвіна Моберлі (яго імем названы зборнік 1920 г., што меў вялікі рэзананс у грамадстве).

15. Антыутопія ў замежнай літаратуры п.П. 20 ст. : сэнс паняцця, вытокі жанравай формы, папераджальна-прагнастычная функцыя.

  • Антыутопія (дыстопія) — накірунак у літаратуры, што будзе адлюстроўваць любое грамадства, у якім пачалі дамінаваць негатыўныя бакі развіцця.

  • Упершыню слова «дыстапіст» (dystopian) як супрацьлегласць “утапіста” (utopian) выкарыстаў англійскі філосаф і эканаміст Джон Сцюарт Міль у 1868 годзе. Сам жа тэрмін «дыстопія» (англ. dystopia) як назву літаратурнага жанра ўвёў ва ўжытак Глен Нэглі і Макс Патрык у скдадзенай імі анталогіі утопій “У пошуках утопій”(1952). Тэрмін «антыутопія» (anti-utopia: ад грэч. ou – не, няма і topos – месца, г.зн. месца, якога няма; іншан тлумачэнне: eu – блага ( у станоўчым значэнні) і topos – месца, г.зн. . блаславеннае месца ) больш позні, у савецкай і англамоўнай крытыцы з’яўляецца ў 1960-х.

Антыутопія – гэта па сутнасці разнавіднасць і адначасова люстэркавы адбітак жанра утопіі (можа ўвасабляцца ў розных жанрах: рамане, паэме, п’есе, апавяданні)

Антыутапісты заклікаюць чытача разабрацца, як расплочваецца просты смертны за ўсеагульнае шчасце. Жанр антыутопіі “расквітнеў” у 20 ст., калі на хвалі рэвалюцыі, сусветных войн і інш. гіст. зломаў утапічныя ідэі пачалі ажыццяўляцца. Першай краінай “увасобленай” утопіі стала бальшавісцкая Расія (Замяцін, Козыраў, Платонаў). Структурны стрыжань антыутопіі – антыкарнавал. Калі (па Бахціну) у аснове звычайнага карнавала – адмалеўленча-сцвярджальны смех, то сутнасць антыкарнавала – абсалютны страх. Але і гэты страх можна назваць амбівалентным: ён заўсёды суправаджаецца зачараваннем, захапленнем уладай і перад уладай. У карнавале ўсе з ўсіх смяюцца, у ілжэ-карнавале – усе сочаць адзін за адным, усе адзін аднаго баяцца.

Вопыт пабудавання новага грамадства ў СССР і Германіі бязлітасна паказаны ў класічных англамоўных антыутопіях “Цудоўны новы свет” (1932) О. Хакслі, “Ферме” (1945) і “1984” (1949) Дж.Оруэла. У гэтых творах разам з непрыняццем тыраніі любога паходжання, выражана ўсеагульнае пачуццё разгубленасці перад магчымасцямі бяздушнай тэхнакратычнай цывілізацыі.

У 1930-я з’яўляецца цэлы шэраг антыутопій і раманаў-папярэджанняў гратэскна-сатырычнага характару, што сігналізавалі аб небяспецы фашызму: “Самадзяржаўе містэра Паргема” (1930) Г. Уэлса, “У нас гэта немагчыма” (1935) С. Льюіса, “Вайна з саламандрамі” (1936) К. Чапека.

Папераджальна-прагнастычная функцыя.

Цікава з вышыні 2008 года адзначыць, што ў свой час нам даводзілі, што, напрыклад, у “1984” Оруэл апісваў сацыялістычнае грамадства. А аказалася, што не толькі. Далёёка не толькі. У апошні час усё часцей выказваецца меркаванне на карысць таго, што найбольш пад апісанне Акіяніі падыходзяць ЗША, дзе паную поўны асабісты кантроль, занясеннем усіх “суб’ектаў” у камп’ютэрныя базы і поўным кантролем жыццяў: вяселляў, пераездаў, хвароб і інш. Сеціва рэгіструе любое ўзгадванне пра чалавека. А прыстойнасць трактуецца як “гатоўнасць да даносаў”. Чым не “1984”?