Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

17. «Раман эпохі» т. Мана “Доктар Фаустус”. Трагедыя асобы і трагедыя краіны ў творы.

  • Т. Ман (раманіст, эсэіст, лаурэат Нобелеўскай прэміі 1929 года) - галоўны абаронца германскіх каштоўнасцей і галоўны прадстаўнік нямецкай культуры з 1900 і да яго смерці (1955). Праціўнік фашызму і рэжыму дыктатара Адольфа Гітлера > захальнікам жыццяздольнасці гэтых каштоўнасцей і гэтай культуры ў адзін з найбольш “цёмных” перыядаў гісторыі Германіі.

  • У “Рамане аднаго рамана” (1949) дакладна пазначана дата і месца пачатку напісання “ДФ” – ЗША, 23.05.43. Завершаны ў 1947. + ахарактарызаваны фізічны стан, у якім твор пісаўся: Т. Ман быў хворы на ішыяс,

  • Сюжэт: сюжэт легенды пра Фауста выкарыстоўваецца ўжо даўно, але калі, напрыклад, Гётэ апраўдвае Фауста і яго прагу да пазнання, то Ман паказвае трагічныя наступствы такога апраўдання + выкарыстоўвае аўтабіяграфічны матэрыял (напрыклад, унук Томаса Мана Фрыдо – гэта правобраз пляменніка Леверкюна Непамука) + асобныя моманты з біяграфіяй і творчасцю Ніцшэ, Вольф, Стравінскі, Шонберг, Шэкспір, Адорно

  • Галоўныя героі: Леверкюн, Крэчмар, Цэйтблам, Шыльдкнап, Швердфегер і інш.

Ідэйныя перадумовы: літаратура – гэта зварот не столькі да пачуццяў, колькі да духу чытачоў; замацаванне ў літаратуры менавіта канцэптуальнага пачатку, які цяпер дамінуе ў вобразным мысленні.

Мэта напісання “ДФ”: аналіз культурнага крызісу, у якім апынулася тагачаснае грамадства.

Ключавая ідэя рамана і яе вобразнае ўвасабленне:

дамова Леверкюна з чортам – гэта яскравая ілюстрацыя таго, ЯК прага больш гордага духу, творчага ўзлёту і намаганні развязаць свае сілы ЛЮБОЙ ЦАНОЙ здольны затуманіць свядомасць згубнай эйфарыяй. (/ на матэрыяле рэальнай гісторыі гэта адбылося з Германіяй падчас квітнення ў ёй ідэй фашызму). Атрымліваецца так, што за свае славалюбівыя мары Леверкюн плаціць у выніку адзінотай, смерцю дарагіх людзей (забіты Швердфегер, памірае ад менінгіту пляменнік Непамук і інш.) і ўрэшце шаленствам.

Тэма музыкі: галоўны герой – творца-музыка невыпадкова. Германія – радзіма класічнай музыкі, а ў рамантычнай традыцыі музыка разглядаецца як самае абстрагаванае з усіх мастацтваў. Лічыцца нават, што ў музыцы творцам неўсвядомлена шыфруюцца сацыяльныя імпульсы. Сімфанічная кантата “Плач доктара Фаустуса” – нібы карыкатура на Дзевятую сімфонію Бетховіна. Музыка Леверкюна нясе ў сабе толькі зло і помсту. Надломленасць суправаджае і як самога кампазітара, так і яго слухачоў. Надламаны ў аснове сваёй і лёс усёй Германіі.

Выплывае аналогія: пагадненне асобы, што прагне статусу ВЫБРАННІКА, з чортам // і саюз Германіі з фашызмам. Наступствы трагічныя ў абодвух выпадках.

Жанравыя асаблівасці: Абумоўлены паралельным мантажом дзвюх структур: -гістарычнага рамана (даследаванне лёсу Германіі да падзення фашызму) і – рамана-біяграфіі (гісторыі аднаго кампазітара). Дзве апавядальныя плыні, перасякаючыся, ствараюць у сваю чаргу раман філасофскі з міфалагічнай асновай (даследаванне катастрофы асобы і катастрофы дзяржавы). Дарэчы, супадае сапраўдная дата напісання твора з датай, калі апісанне біяграфіі Леверкюна распачынае прыдуманы доктар філасофіі Серэнус Цэйтблом - 23.05.43. Уплецена ў твор трагедыя Ніцшэ (у прыватнасці, эпізод з кёльнскім публічным домам мае пад сабой біяграфічную аснову з рэальнай біяграфіі філосафа). Знаходзяць таксама сваё мастацкае ўвасабленне і ідэі Шэнберга (ідэя 12-тонавай тэхнікі)

Такім чынам, раман Томаса Мана «Доктар Фаустус» можа быць выкарыстаны як крыніца для вывучэння ўсёй культуры 20 ст. і тых канцэптуальных змен, што адбываліся ў еўрапейскай культуры. Музыку ж аўтар выкарыстоўвае ў якасці парадыгмы культуры, праецыруючы на праблемы творцы і яго адказнасці перад грамадствам і гісторыяй.

26. “Амерыканская мара” і “амерыканская трагедыя” ў літаратуры ЗША (Т.Драйзер, Ф.С. Фіцджэральд)

Адным з першых тэму “амерыканскай мары” і “амерыканскай трагедыі” ў літаратуры ЗША закрануў Шэрвуд Андэрсан, які ў сваім зборніку навел “Уайнсбург, Огайо” (1919) расказаў пра “гратэскных людзей”, якія не адпавядалі стандартам амерыканскай рэчаіснасці, што патрабавала людзей справы, якія здольны дзеля здзяйснення залатой мары – дясягнення матэрыяльнага дабрабыту – пераступіць праз пачуцці, маральныя прынцыпы і законы. Амерыка – гэта краіна-легенда, якая дае шанс кожнаму, але рэалізацыя яго ў большасці выпадкаў вядзе да духоўнага спусташэння, змяншэння вартасці агульначалавечых каштоўнасцей. Дасягненне “амерыканскай мары” сталася трагедыяй антычалавечнасці.

Менавіта такую праблематыку маюць раманы Ф.С. Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” (1925) і Т. Драйзера “Амерыканская трагедыя” (1925).

Нездарма першапачаткова раман Т. Драйзера меў назву “Мроя”: аўтар паказвае ўсю ілюзорнасць, падманнасць шляху да “амерыканскай мары”, які грунтуецца на эгаізме, на індывідуальных амбіцыях. Галоўны герой рамана Клайд Гріфітс, кіруючыся “амерыканскай формулай поспеху”, імкнецца вырвацца з той рэчаіснасці, у якой жывуць яго бацькі (вулічныя прапаведнікі), у якой ён сам вымушаны працаваць рассыльным у гатэлі, якая цвёрда сфармулявала жыццёвае крэда – любым спосабам дасягнуць матэрыяльнага дабрабыту. А для гэтага ў Клайда ёсць усе магчымасці: жаданне, працавітасць, перспектыва кар’ернага росту на фабрыцы ў заможнага дзядзькі Сэмюэла Гріфітса, багатая нявеста Сондра. Хіба знойдзецца ў гэтым шэрагу месца пачуццю? Клайд не забівае цяжарную Раберту, а толькі пераадольвае чарговую перашкоду на шляху для дасягнення мары. Да таго ж такое забойства – гэта не нейкі выключны факт, а звычайная з’ява, пра якую ён часта чытае ў газетах. Толькі вось для пракурора Мейсана – гэта не шэраговы факт, а магчымасць павысіць свой рэйтынг перад выбарамі на пост акружнога суддзі. Мейсана мала хвалюе трагедыя сям’і Раберты і лёс Клайда, ён таксама мэтанакіравана ідзе да сваёй мары. “Амерыканская мара” нішчыць крэўныя сувязі (Гілберт без асаблівай радасці прымае беднага сваяка – стрыечнага брата Клайда), каханне (Раберта марыць пра пляменніка багатага гаспадара фабрыкі, Клайд – пра шлюб з Сондрай), змяншае вартасць чалавечага жыцця.

Шлях да мары ператвараецца ў трагедыю і для героя рамана “Вялікі Гэтсбі” Ф.С. Фіцджэральда. Джэймс Гетц – сын бедных фермераў – яшчэ ў 17-гадовым узросце стварыў ідэал сваёй будучыні, змяніўшы дзеля гэтага нават імя (Джэй Гетсбі). Гетсбі зрабіў ваенную кар’еру (напрыканцы вайны быў ужо маёрам), разбагацеў на незаконным гандлі спіртным, набыў шыкоўны асабняк, дзе збіраў мноства гасцей, ён дасягнуў матэрыяльнага ўзроўню, які адпавядаў запатрабаванням Дэзі, у якую закахаўся яшчэ ў юнацтве. Гетсбі дасягнуў матэрыяльнага дабрабыту, але не дасягнуў шчасця. Дэзі не здольна зразумець яго пачуццё, таму што і яна, і яе муж Том “ламалі рэчы і людзей, а потым збягалі і хаваліся за свае грошы”. За сваю “амерыканскую мару” Гетсбі расплочваецца жыццём, хоць ахвяра яго няварта таго, бо, як зазначае апавядальнік Нік Карауэй: “Нікчэмнасць на нікчэмнасці, вось яны хто! Вы адзін варты іх усіх разам узятых!” Ф.С. Фіцджэральд паказвае героя, здольнага да самаахвярнасці, сапраўднага пачуцця, але гэтыя якасці былі не запатрабаваны ў грамадстве. Усе ведалі яго толькі як казачна багатага і шчодрага міліянера, але не бачылі, што за вонкавым бокам стаіць асабістая трагедыя духоўна “вялікага” чалавека.