Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

36. Праблемна-тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць паэзіі славянскіх краін у першай палове хх ст. (ч. Мілаш, л. Стаф, в. Нэзвал і інш.).

Літаратурны працэс знаходзіцца ў цеснай сувязі з гістарычным, які абумоўлівае тэматычнае, жанравае, стылёвае колы. Так, напрыклад, разгром Балгарыі, якая пад час першай сусветнай вайны змагалася на баку Германіі, абумовіў драматычны выбар і ў культурным плане, наяўнасць розных эстэтычных тэндэнцый, своеасаблівае злучэнне ў мастацкай творчасці экспрэсіянізму, рэвалюцыйнай патэтыкі і сацыяльных ідэй. Хрысто Смірненскі спалучаў у сваёй паэзіі рамантызм і сатырычную накіраванасць, для яго творчасці характэрны злабадзённая палітычная праблематыка. А ў рэчышчы народна-песеннай паэзіі творчасць Елісаветы Баграны (пад уплывам Блока, Гумілёва, Ахматавай) закранала тэмы універсальныя: каханне і жыццё, радасць быцця і пошук сваіх каранёў.

Але для большасці разам з заканчэннем першай сусветнай вайны пачынаўся своеасаблівы Рэнесанс. Крушэнне імперый у 1918 годзе спрыяла аднаўленню нацыянальнай незалежнасці славянскіх народаў, іх аб’яднанню па этнаграфічнай і моўнай роднасці. Так, у Польшчы палітыка ўрада Пілсудскага была арыентавана на нацыянальную кансалідацыю. А ў межах адной дзяржавы Чэхаславакіі атрымалі развіццё літаратуры адразу двух народаў — чэшскай і славацкай.

На развіццё славянскіх літаратур аказалі ўплыў працэсы ў еўрапейскай культуры, мадэрнісцкія школы (перш за ўсё сюррэалізм, экспрэсіянізм, кубізм), засваенне джаза і экзатычнай амерыканскай культуры. Так, напрыклад, у “міжваеннае дваццацігоддзе” ў польскай паэзіі можна вылучыць тры групіроўкі: “скамандрыты” (група паэтаў, якія выступалі за культ жыцця, паўсядзённасць, гутарковую мову і за чалавека з вуліцы ў якасці героя твораў), экспрэсіяністы і футурысты (праграмна апошнія дзве групіроўкі супрацьстаялі першай).

Паступова стала сябе праяўляць пралетарска-рэвалюцыйная творчасць. Для чэшскай літаратуры спецыфічным з’ўляецца тое, што паміж пралетарскай і авангарднай творчасцю не было глыбокай прорвы.

Зразумела, што, напластоўваючыся на нацыянальны вопыт, розныя літаратурныя тэндэнцыі прыводзілі да развіцця розныя іх мадыфікацыі ў нацыянальных літаратурах.

Польская літаратура гэтага перыяду багатая на выдатных дзеячаў. Так, Леапольд Стаф, успрыняўшы ідэі Ніцшэ, апяваў прыроду і каханне, вечныя каштоўнасці, яго пошукі палягаюць ў рэчышчы мадэрнізма, алюзій на антычнае мастацтва і Адраджэнне, хрысціянскія матывы.

Першай рэакцыяй на канец вайны ў чэшскай літаратуры было вызваленне ад жахаў, абвяшчэнне любві, гарманічнага існавання народаў. Пад уздзеяннем французскай літаратуры (ідэй Бергсона, паэтычных вопытаў Апалінера і Элюара) чэшскія мастакі абвясцілі тэзіс “галоўная тэндэнцыя мастацтва — быць мастацтвам”. Узнікае ў пралетарскім рэчышчы “паэтызм” (абвяшчэнне разняволення асобы). Пазней паэтызм перарасце ў пачатку 30-х гг. у сюррэалізм.

Вітэзслаў Нэзвал з’яўляецца адным з уплывовых пэтаў свайго часу. Ён прапаноўвае вольную асацыятыўнасць замест “ідэалогіі, сюжэта, логікі”, яго авангардысцкія вершы не парывалі сувязі з нацыянальнай чэшскай традыцыяй. Трагічныя матывы і тэма смерці прысутнічаюць амаль ва ўсёй паэзіі Нэзвала, у якой спалучана шматмернасць быцця: захапленне жыццём і неабходнасць супрацьстаяць злу ў розных яго праявах. Для ўсёй паэзіі Нэзвала характэрна высокае служэнне жыццю, асабліва для зборнікаў другой паловы 30-х гг.