Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

31. А. Камю і экзістэнцыялізм (раман “Чужаніца”)

Уся творчасць Альбера Камю з’яўляецца філасофскімі трактатамі і прытчамі экзістэнцыялізму.

Азначаныя палажэнні канцэпцыі абсурднага чалавека ў эсэ па-мастацку асэнсоўваюцца ў рамане “Чужаніца” (апублікаваная ў 1942). Галоўны герой Мерсо (яго прозвішча асацыіруецца з французскімі словамі, якія абазначаюць “смерць і сонца”) выглядае для ўсіх людзей сапраўды, як абазначана ў назве, чужым і староннім, бо ён адзін (нават яго адносіны да Мары нельга назваць адносінамі блізкіх людзей), не прымае рытуалаў, якімі кіруюцца ў сваіх паводзінах людзі. Аповед ад першай асобы дае магчымасць пазнаёміцца з думкамі і зразумець сутнасць “адчужанасці” героя. Атрымліваецца, што галоўны герой абыякавы да жыцця толькі ў звыклым для яго (жыцця) сэнсе. Для Мерсо не існуе іншых вымярэнняў, акрамя свайго ўласнага існавання (а перад сабой можна не лгаць, рабіць тое, да чаго прыводзіць само існаванне, а гэта значыць не думаць пра заўтрашні дзень). Напэўна, адсюль вытокі таго, што герой не крывіць душой пры пахаванні свёй мамы, пры сустрэчах з Мары.

Герой Алюбера Камю не вырашае якіх-небудзь (напрыклад, сацыяльных) пытанняў, бо для яго не існуюць грамадска-гістарычных абставін. Канфлікт і ўзнікае паміж Мерсо, жывым, самакаштоўным, і людзьмі аўтаматамі, якія прызвычаіліся выконваць рытуалы. Таму вельмі складана сумясціць такое ўласнае існаванне і рух чалавечых мас. Напэўна, таму Мерсо не лічыць вартым удзел ў “судзе”, які задумалі людзі, бо расследаванне аўтара (з яго высновамі на падставе думак героя) нашмат грунтоўнейшае і глыбокае ў адрозненне ад афіцыяльнага, які пабудаваны па пэўным трафарэце і праводзіцца вельмі рытуальна і даволі абстрагіравана ад асобы падсуднага, не шукаючы сапраўдных прычын.

Жыццё для галоўнага героя — гэта недарэчныя ўсемагчымыя рытуалы, таму ён чужы для гэтай субстанцыя. Важнейшай для яго з’яўляецца смерць як праява абсурднасці існавання (гэта тое, што можа высвабадзіць героя ад адказнасці перад людзьмі). “Нам вядома, што жыццё не варта таго, каб за яго чапляцца”, — прызнаецца герой, бо калі б чалавек не памёр, астатнія людзі будуць жыць, бо так заведзена і закладзена .

Раман “Чужаніца” — гэта квінтэсэнцыя свабоды для Алюбера Камю, якая выяўляецца ў “праве не лгаць”. Сапраўды, Мерсо застаецца свабодным да самага канца.

32. Ж. П. Сартр і экзістэнцыялізм (апавяданне “Мур”, п’еса “Мухі”).

Некалі ўспрыняўшы ідэю Ніцшэ “бог памёр”, Жан-Поль Сартр адштурхоўваўся ад абсурда як аб’ектыўнай бязглуздзіцы чалавечага быцця. Асноўныя палажэнні атэістычнай экзістэнцыялізму філосаф (прафесія Ж.-П. Сартра) выкладзены ў працы “Экзістэнцыялізм — гэта гуманізм?” (1946). А мастацкія творы прынеслі яму славу не толькі пісьменніка, але і родапачынальніка літаратурнага экзістэнцыялізму.

У сваім апавяданні “Мур” (1939) Сартр мадэлюе абсурднасць быцця, дасягаючы гэта праз даследаванне памежнай сітуацыі, у якой смерць ненатуральна, але і жыццё недарэчна (атрымліваецца абсурдны фарс). Галоўны герой анархіст Пабла Ібіета, сапраўдны экзістэнцыяльны герой, чакаючы ў камеры пакарання, вырашыў дзеля жарту з катаў (зыходзячы са сваёй жыццёвай пазіцыі ён вырашае даказаць сваю перавагу таго, хто пагарджае смерцю) “здрадзіць” рэспубліканцам, якім герой садзейнічаў. Але згодна з логікай абсурду Пабла на самрэч аказваецца здраднікам.

Праблему асабістай адказнасці , выбара і свабоды вырашаюцца ў п’есе “Мухі” (напісана ў 1940, калі Сартр знаходзіўся ў нямецкім лагеры; праз 3 гады пасля напісання пастаўлена ў Парыжы). П’са напісана на міфалагічнай аснове ў першую чаргу таму, што для філасофскіх ідэй экзістэнцыялізму гэта форма вельмі прыдатная (хаця нельга не браць пад увагу і цэнзурны фактар). Першапачаткова “Мухі” ўспрымаліся толькі як антыфашысцкая п’еса, бо ў трагедыі была спроба супрацьпаставіць мараль і розум іррацыялізму і містыцы, да якіх часцяком звярталася фашысцкая ідэалогія. Але погляды Сартра розніліся з камуністычным разуменнем супраціўлення як масавы арганізаваны пратэст. Луі Арагон адзначаў экзістэнцыяльнасць п’есы: напрацягу дзеяння трагедыі аўтар шукае выйсця для “самотнага чалавека”, напаўняе сэнсам барацьбы яго быццё, ігнаруючы пры гэтым нават саму магчымасць народнага супраціўлення. Валодаючы сакрэтам, які ведаюць толькі багі і цары, што людзі вольныя, Арэст вызваляе гараджан (па сутнасці зусім далёкіх яму людзей): разбурыў культ мёртвых, які пасля забойства Агамемнана (Бацькі Арэста) Эгісфам і Клітэмнестрай (маці Арэста) стварыў дзеючы кіраўнік (Эгісф). Але нават сястра Электра, якая нават сваім белым адзеннем рабіла выклік пад час “нацыянальнага спорту аргівян” (г. зн. публічнага пакаяння), пакідае Арэста. Для Электры, як і натоўпу, свабода — непасільны цяжар. У адрозненне ад усіх Арэст пайшоў да канца, не згаджаючыся на кампрамісы, прадстаўленыя Юпітэрам (ён верыць, што, толькі не пакаяўшыся, можна адчуць сябе абсалютна вольным), герою не трэба цаной пакаяння трон, на які Арэст і без таго мае поўнае права. Мухі, багіні кроўнай помсты, эрыніі, з паяўлення якіх па сутнасці пачынаецца п’еса, застаюцца адзінымі “вернымі спадарожніцамі” Арэста. Але галоўнае герой выканаў: ачысціў горад ад жорсткага культу і ўвёў надакучлівых эрыній з сабой, застаўшыся да канца непахісным і вольным.