- •3.Экспрэсіянізм у літаратуры і мастацтве.
- •4.Дадаізм: сэнс лексіка-фанетычных эксперыментаў.
- •5. Сюррэалізм у літаратуры і мастацтве хх ст.: тэорыя і практыка.
- •6.Авангардызм і мадэрнізм: змест паняццяў. Асн. Нерэалістычныя з’явы ў замежнай літаратуры п.Пал. ХХст.
- •8. Проза в. Вульф і “псіхалагічная школа” ў англіскай літаратуры.
- •1. Літаратурны працэс п.Пал. ХХст.: асноўныя тэндэнцыі.
- •2. Замежная літаратура ў святле філасофскіх пошукаў
- •9. Экзюперы
- •11. Раман-рака м. Пруста “у пошуках страчанага часу”: гісторыя стварэння, праблема мастацкага метаду.
- •10. В. Марыяк і французскі сямейна раман.
- •12. Сінтэз стыляў і напрамкаў у творчасці г. Апалінэра. Апалінэр і Беларусь.
- •17. «Раман эпохі» т. Мана “Доктар Фаустус”. Трагедыя асобы і трагедыя краіны ў творы.
- •18. Нямецкі гістарычны раман перашай паловы 20 ст. (г. Манн, л. Фейхтвангер)
- •19. Б. Брэхт (1898-1956) і яго тэорыя “эпічнага тэтра” (/ “дыялектычны тэатр”)
- •20. Тэхніка “ачужэння” ў п’есе б. Брэхта “Матухна Кураж і яе дзеці”
- •2: Сама рэалістычная манера.
- •14. Паэзія т.С. Эліята і э. Паўнда ў кантэксце англа-амерыканскага авангардызму
- •15. Антыутопія ў замежнай літаратуры п.П. 20 ст. : сэнс паняцця, вытокі жанравай формы, папераджальна-прагнастычная функцыя.
- •16. Праблематыка і паэтыка еўрапейскай антыутопіі першай паловы 20ст. (Хакслі, Оруэл, Чапек, Гесэ)
- •17. «Раман эпохі» т. Мана “Доктар Фаустус”. Трагедыя асобы і трагедыя краіны ў творы.
- •25. Раман э. Хэмінгуэя “Па кім звоніць звон”: эвалюцыя аўтара і героя.
- •24. Раман-метафара г. Мілера “Тропік Рака”
- •22. Псіхалагізм г.Гесэ: вытокі і паэтыка (раман “Стэпавы воўк”).
- •21. Асаблівасці нямецкай антыфашысцкай літаратуры (раман г. Зегерс “Сёмы крыж”.
- •23. Аўстрыйскі сацыяльна-філасофскі эпас (р.Музіль, э.Канэцці).
- •28. Жанрава-стылёвыя навацыі ў польскай прозе п.П.ХХст. (раман в.Гамбровіча “Фердыдурка”).
- •29. Сатырычнае майстэрства я.Гашака (раман “Прыгоды ўдалага салдата Швейка”).
- •30. Экзістэнцыялізм у еўрапейскай літаратуры п.П. ХХст.: вытокі і сутнасць. Эсэ а.Камю “Міф пра Сізіфа”. Быкаў і экзістэнцыялізм.
- •31. А. Камю і экзістэнцыялізм (раман “Чужаніца”)
- •32. Ж. П. Сартр і экзістэнцыялізм (апавяданне “Мур”, п’еса “Мухі”).
- •33. Асоба і гісторыя ў п’есе б. Шоў “Святая Іагана”. Паэтыка парадоксу Шоў.
- •34. Ф. Кафка і літаратура “пражскага вострава”. Канцэпцыя чалавека і свету ў прозе Кафкі (“Ператварэнне”, “Замак”).
- •35. Літаратура “страчанага пакалення” (э. Хэмінгуэй, э. М. Рэмарк, р. Олдынгтан, л. Ф. Селін).
- •36. Праблемна-тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць паэзіі славянскіх краін у першай палове хх ст. (ч. Мілаш, л. Стаф, в. Нэзвал і інш.).
- •37. Тэма фашызму і вайны ў еўрапейскай паэзіі першай паловы хх ст. (л. Арагон, п. Элюар, ф. Г. Лорка, н. Вацпараў, б. Брэхт, е. Р. Бэхер і інш.).
- •38. Чалавек і вайна ў рамане а. Барбюса “Агонь”.
- •39. Кніга ю. Фучыка “Рэпартаж з пятлёй на шыі”: гісторыя стварэння, маральна-філасофскі пафас, жанравыя асаблівасці.
- •40. Замежная літаратура і паловы хх ст. У беларускай культурнай прасторы.
25. Раман э. Хэмінгуэя “Па кім звоніць звон”: эвалюцыя аўтара і героя.
У 1926г. пабачыла свет аповесць Э.Хемінгуэя “Фіеста”, эпіграф да якой стаў агульнай назвай асобнага праблемна-тэматычнага кірунку ў літаратуры п.п. ХХст. – літаратура “страчанага пакалення”. Э.Хемінгуэй дабраахвотнікам пайшоў на фронт, быў цяжка паранены. Аўтар у сваіх творах ідзе ад асабіста перажытага, імкнецца да натуральнасці ў адлюстраванні падзей, першы план у сваіх атворах адводзіць дзеянню, а не пачуццю, таму што няма неабходнасці апісваць эмоцыі: дататкова апісаць абставіны, у адказ на якія гэтыя пачуцці ўзніклі.
Імя Э.Хэмінгуэя звязана з літаратурай “страчанага пакалення”. Яго герой – гэта чалавек, які зведаў усе жахі вайны. Ён адзінокі, але жывіць яго здольнасць любіць, супрацьстаяць жосткаму лёсу. Лейтэнант Генры з рамана “Бывай, зброя!”(1929) самавольна пакідае фронт, дэзерціруе, таму што перакананы ў марнасці і бессэнсоўнасці вайны, ён актыўна абараняе сваё права на жыццё, ён здольны супрацьстаяць трагічнаму свету.
Раман “Па кім звоніць звон” (1940) засведчыў ідэйную і творчую эвалюцыю аўтара. Яго герой гатовы паступіцца асабістай свабодай і незалежнасцю, каб процістаяць злу і несправядлівасці. Яшчэ ў рамане “Мець і не мець” прагучыць думка, што чалавек адзін нічога не можа. Такі ж сэнс мае і эпіграф да твора “Па кім звоніць звон”: “Няма чалавека, які быў бы як Востраў, сам па сабе: кожны чалавек ёсць частка Мацерыка... Смерць кожнага Чалавека змяншае і мяне, бо я ў адзінстве з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся ніколі, па кім звоніць Звон: ён звоніць па Табе”.
Галоўны герой рамана Роберт Джордан змагаецца на баку рэспубліканцаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Здавалася б, што прымушае амерыканца па нацыянальнасці, філолага, пісьменніка, прымаць удзел у ваенных дзеяннях, якія не датычаць ні яго асабіста, ні яго радзімы? А проста ёсць пачуццё братэрства, паяднання, ёсць пачуццё адказнасці за лёс іншых, якія да таго ж супрацьстаяць фашызму. Роберт Джордан ахвяруе сваім жыццём, каханнем да Марыі. Ён упэўнены, што пражыць доўгае жыццё – гэта не галоўнае, таму што і за 70 гадзін можна пражыць больш поўнае жыццё, чым нават за 70 гадоў. Роберт гіне, але сваёй смерцю ён мае магчымасць “затрымаць ворага, хоць бы забіць аднаго афіцэра. Гэта можа вырашыць многае”. Яго смерць – гэта смерць у імя чалавечага яднання.
Гучыць у творы і тыповы матыў літаратуры “страчанага пакалення”: вуснамі Ансельма аўтар кажа пра марнасць вайны, пра тое, што на баку фашыстаў змагаюцца такія ж звычайныя людзі, як і на баку рэспубліканцаў. Часовая слабасць Пабло таксама з’ява на вайне звычайная, таму што немагчыма ўвесь час забіваць, не хапае нянавісці, а без яе не выканаць задання. Вайна – гэта антыгуманная з’ява, якая не стасуецца, па словах Пілар, з асобай Бога, які можа дапускаць такое братазабойства.
Раман напісаны ўжо пасля паражэння рэспубліканцаў у Іспаніі, але ў ім гучыць перакананне ў тым, што фашызм ні пры якіх умовах не зможа выжыць, пакуль людзі будуць адчуваць сваю знітаванасць і адказнасць за сусветны лёс.