Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Зіхаціць шыпшына. [1, т.1, с. 80]

Тэма другой рубаічнай страфы разважанні, думкі аб прычыне слёз і аб суцяшэнні, якое непазбежнае ў дадзенай сітуацыі.

Апошняя страфа поўніцца заклікам-ушчуваннем таму, хто мог бы высушыць дзявочыя слёзы, але чамусьці марудзіць з гэтай высакароднай справай:

Адгадайце ж, людзі,

Хто страхаць іх будзе?

І чаму ён, жаўтадзюбы,

Аж дасюль марудзе.

[1, т.1, с. 80]

Змястоўнасцю і будовай дадзены верш М. Багдановіча нагадвае народную песню аб дзявочай долі-нядолі, а фармальна адпавядае рубаі з усечанымі стопамі. Першае беларускае рубаі датуецца 1911 годам. Але ў 1915 годзе Багдановіч зацікаўлена вывучае фальклор розных народаў і дае ўзор персідскіх песень, якія ўяўляюць сабой сапраўдныя чатырохрадковыя класічныя рубаі з рыфмоўкай: ааба. Абодва рубаі прысвечаны тэме кахання. Прывядзем адно з іх:

Празрыстым пакрывалам ты агарнула твар.

Яна як поўны месяц сярод правідных хмар.

Праглянь, мой месяц мілы, зірні мне ясна ў вочы,

Каб не ляжаў на сэрцы маркотных дум цяжар.

[16, т.1, с. 396]

Пазней рубаічнаю страфу скарыстаюць у сваёй творчасці Максіма Танк (верш “На радзіме Абая”), М. Лужанін (верш “Пад цымбалы”), Р Барадулін (паэма “Неба тваіх вачэй”) ды інш.

У гэтым жа 1915 годзе наш аўтар уводзіць у абсяг беларускай версіфікацыі яшчэ адну нязвыклую вершаваную форму – танку. Менавіта ён, Максім-Кніжнік, даў класічны ўзор танкі, захаваўшы ўсе прынцыпы яе пабудовы:

Ах, як спявае

Сінявокая птушка

Ў муках кахання.

Сціхні, птушачка, сціхні,

Каб не тамілася я.

[1, т. 1, с. 395].

Дадзеная монастрафа, як і ўсе Багдановічавы танкі, створана па класічнай схеме: пяцірадковік, у якім першы і трэці радкі маюць па пяць складоў, астатнія па сем. Усяго 31. Галоўная думка ўтрымліваецца ў трох першых радках, закліканых засведчыць асалоду і пакуты кахання, а чацвёрты і пяты сваёй роздумнасцю, разважлівасцю яшчэ больш узмацняюць лірычнае гучанне твора.

Багдановіч дае прыклады не толькі лірыка-эмацыянальнай танкі, але і танкі медытатыўнай. Тэма хуткаплыннасці жыцця скразная ў творчасці паэта, таму і ў гэтай цвёрдай вершаванай форме яна знаходзіць свой вобразны працяг, калі не завяршэнне ўвогуле:

Усё знікае

І следу нат не кіне,

Як шэры попел

Ад чорнага агнішча,

Развеяны вятрыскам.

[1, т. 1, с. 395]

Як ні дзіўна, але беларуская версіфікацыя ўпадабала дадзеную цвёрдую вершаваную форму. Лаканізм, сцісласць думак, філасафічнасць, глыбіня патаемнага сэнсу, сузіральнасць у спалучэнні са шматзначнасцю выказвання, глыбіннасць падтэксту гэтыя якасці мыслення і маўлення ўласцівыя беларусам, іх ментальнасці, якая выпрацавалася ў нялёгкіх абставінах нацыянальнага ўціску, калі трэба было сказаць мала, каб сказаць многа ці выказаць усё…

Увядзенннне традыцыйных вершаваных формаў у беларускую літаратуру было выкананнем яшчэ адной мэты для выдатнага майстра: ён імкнуўся даказаць, што мова наша вартая таго, каб на ёй ствараліся найпрыгажэйшыя па форме творы, знаныя светавай літаратурай.

Такім чынам, цвёрдыя вершаваныя формы, як полі-, так і монастрафічныя, актыўна асвойваюцца беларускай паэзіяй, дзякуючы першапраходству нашага славутага класіка Максіма Багдановіча.

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч М. Поўны збор твораў : У 3 т. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992 1995. Т. 1. – С. 222, 213, 260, 269, 140, 80, 369, 365.

2. Сіпакоў Я. Усміхніся мне: Кніга трывогі. – Мінск : Маст. літ., 1984. –

С. – 122.

3. Сіпакоў Я. Выбраныя творы: У 2 т. – Т. 1. – Мінск: Маст. літ., 1995. – С. 60.

4. Бахтин М.М. Эстетика словесного творчества. – М.: Худож. лит., 1979. С. 148.

Лекцыя 11

ТВОРЧАСЦЬ ЯКУБА КОЛАСА

Паэма “Новая зямля”  Я. Коласа сапраўдная энцыклапедыя жывога народнага маўлення. Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніг прыходзіць у наша жыццё вялікае слаўнае імя — Якуб Колас. Прыходзіць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі. Свет гэты ўвабраў у сабе гарачую любоў да чалавека, спакойную мудрасць і дабрыню народа, вялікую веру ў яго шчасце.

Якуб Колас стаў мастацкім летапісцам жыцця беларусаў на працягу складанай гістарычнай эпохі. Нездарма Максім Лужанін сказаў пра яго: “Праз усе 50 гадоў, аддадзеных літаратурнай працы, пісаў ён адну кнігу. Вялікую, праўдзівую, цэльную, імя якой — жыццё народа”. Магутны, арганічна народны талент пісьменніка праявіўся рознабакова — у прозе, паэзіі, драматургіі, публіцыстыцы. Светаадчуванне Коласа-мастака вельмі цэласнае, гарманічнае і разам з тым мнагаграннае, эстэтычна багатае.

Зрэшты Якуб Колас увогуле быў пісьменнікам вельмі зямным і не любіў уздымацца над рэаліямі жыцця, адрывацца ад яго канкрэтыкі. Ён найлепш чуўся ў вясковым, местачковым побыце. Лепшыя яго творы напісаны на матэрыяле жыцця, якое зведаў сам. Хаця і жыў доўга ў горадзе, заставаўся ў душы селяні-нам-хлебаробам, які па-гаспадарску мудра і практычна зацікаўлена ставіўся да ўсяго, што кранала яго інтарэсы. Быў па-сялянску кансерватыўным у сваіх пры-хільнасцях, густах, цаніў усё маральна здаровае, натуральнае, асабліва давяраў уражанням дзяцінства, якое адгукалася ў творах з самай рознай нагоды элегічна і хораша. Свет Якуба Коласа трымаўся на традыцыйнай народнай культуры бе-ларусаў, якая каштоўнае і шматзначнае бачыла найперш ў звычайным і што-дзённым.

І пацвярджэнне гэтаму паэма “Новая зямля” — гонар нашай нацыянальнай літаратуры, новае мастацкае асэнсаванне рэчаіснасці, своеасаблівы гімн ся-лянству, песня ўслаўлення селяніна, энцыклапедыя сялянскага жыцця. Гэта адзін з самых задушэўных твораў, дзе адбіліся дарагія сэрцу паэта ўспаміны, за-паветныя мары аб шчасці беларускага народа на новай вольнай зямлі. У паэме Якуб Колас, як чараўнік, якому ўсё падуладна, “разгарнуў часоў шаты”, і мы сталі назіральнікамі цікавай жывой карціны з жыцця беларускага народа.

3 студзеня 1923 года Якуб Колас дзеліцца з жонкай радаснай навіной: “Сегодня же закончил я “Новую землю” [1, с. 34].

У аснову твора пакладзена гісторыя сям’і бацькоў пісьменніка, жыццё ў леснічоўках і імкненне купіць зямлю. Цэнтральнай праблемай паэмы з’яўля-ецца праблема зямлі, волі, незалежнасці, перспектывы для селяніна і будучыні Беларусі. Зямля — гэта Бацькаўшчына, а селянін — яе сын і гаспадар. Ён не можа не любіць яе і рабіць усё, каб квітнела яго Айчына. Па меркаванні Коласа, толькі зямля забяспечыць селяніну волю, годнасць, дабрабыт.

Пісьменніка ў паэме хвалюе і праблема сям’і, узаемаадносін паміж баць-камі і дзецьмі, іх навучання і выхаванне, сваяцкія адносіны ўвогуле. Кожны ў сям’і раўнапраўны. З яго думкай лічацца ўсе, калі вырашаюцца важныя сямей-ныя пытанні. Сямейнік з павагай ставіцца да іншых меркаванняў, здольны пад-трымаць таго, хто выклаў думку пераканальна і калі яе рэалізацыя будзе на ка-рысць сям’і. Усе героі паэмы маюць свае абавязкі, і кожны з іх выконвае гэтыя абавязкі сумленна, у тым ліку і дзеці. Усе з павагай ставяцца да працы кожнага, заўсёды імкнуцца даць палёгку сваяку, выявіць любоў і клопаты пра яго. Гэткае ж стаўленне ў сям’і Міхала і да выхавання і навучання дзяцей. Дзеці, — пераконвае нас Якуб Колас, — павінны адчуваць, што пры ўсёй строгасці і патрабавальнасці да іх з боку дарослых яны любімыя апошнімі. У сям’і Міхала ў адносінах да дзяцей поруч ішлі ласка, спагада, дабрыня і строгасць, патрабавальнасць, дысцыпліна.

Знітаванасць чалавека з роднай зямлёй, з тымі мясцінамі, дзе ён нара-дзіўся, дзе жылі яго продкі, вернасць іх традыцыям, звычаям — вось кола пытан-няў, якія асвятляюцца ў творы.

У паэме этнаграфічнай перакананасцю і мастацкім хараством вылучаюц-ца апісанні народных свят, дзе прыгажосць і паэзія народнага слова выяўляюць выключна багаты духоўны свет беларускага селяніна, чысціню яго маральных прынцыпаў. Якуб Колас пераконвае чытача, што святы неабходныя для чалаве-ка. Яны не проста адпачынак, а яшчэ мажлівасць сяброўскіх кантактаў, радасць сямейнага яднання, выпадак, дзе можна выявіць сябе як цікавую шматгранную асобу, паказаць сваю гасціннасць, шчырасць і шчодрасць сваёй душы.

У паэме раскрываецца і роля прыроды ў жыцці селяніна і чалавека ўвогуле. Якуб Колас паказвае, што чалавек і прырода паяднаны. Апошняя ўплывае на яго. Вясна і лета бадзёраць, выклікаюць прыліў сіл, нараджаюць надзею на леп-шае. Восень, нават залатая, спараджае сум. Застыгласць, мёртвая ціш зімовага пейзажу прыгнятае чалавека. Пейзажныя малюнкі ў Якуба Коласа выступаюць у сваёй большасці яго эстэтычным ідэалам. Аўтара і яго герояў захапляе ў пры-родзе суладдзе, гармонія, хараство, багацце і разнастайнасць праяваў. Праз ад-носіны да прыроды выяўляюцца патрыятычныя пачуцці чалавека. Якуб Колас адкрывае свету багацце, разнастайнасць, красу, непаўторнасць беларускага краявіду.

Пройдуць стагоддзі, будуць напісаны новыя паэмы, а дзесьці сярод іх яркай зоркай будзе заўсёды свяціць наша “Новая зямля”. І нашы нашчадкі будуць чэрпаць з яе новыя і новыя веды. Гэта, як малітоўнік, які робіць чалавека чыс-цейшым, дабрэйшым,стрымлівае ад дрэнных учынкаў.

Разам з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам і іншымі пісьменнікамі пачатку ХХ стагоддзя Якуб Колас змог абнавіць мастацкую культуру творчасці, адкрыць невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыць перспектыўныя кірункі развіцця беларускай літаратуры і ўзняць яе да ўзроўню развітых літара-тур свету.

“Разглядаючы ролю Якуба Коласа ў развіцці і пашырэнні беларускай літа-ратурнай мовы, неабходна вылучыць чатыры аспекты яго дзейнасці: практыч-нае пашырэнне пісьменнасці, актыўны і плённы ўдзел у фарміраванні літара-турнай мовы пісьменніцкай працай, дапамога іншым пісьменнікам у авалоданні пісьменніцкім майстэрствам і навуковая мовазнаўчая праца”.[1]

Якуб Колас піша мастацка-пазнавальныя творы “Другое чытанне для дзя-цей беларусаў”. У творах ён не толькі прыводзіць разнастайныя звесткі пра на-вакольны свет, але і вырашае ў пэўнай меры задачу развіцця і ўзбагачэння мовы вучняў. Для гэтага пісьменнік уводзіць словы, якія, на яго думку, трэба пашы-раць у літаратурным ужытку. Іх значэнне тлумачыцца з дапамогай вядомых дзецям слоў верасень (сянцябар), настольнік (абрус), калодзезь (студня), пра-менне (лучы).

На аснове багатага педагагічнага вопыту і вопыту выкладання методыкі беларускай мовы ў Мінскім педтэхнікуме Якуб Колас падрыхтаваў першую “Методыку беларускай мовы” (Мінск, 1926 г), якая садзейнічала паглыбленай падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў , удасканальванню выкладання мовы ў пачат-ковай і няпоўнасярэдняй школе, а гэтым самым — і пашырэнню самой беларус-кай літаратурнай мовы.

Якуб Колас на працягу ўсяго свайго жыцця быў прапагандыстам роднага слова. Звяртаючыся да дзяцей, ён падкрэсліваў: “Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якю мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму вам неаб-ходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратурнай мовы. І перш за ўсё трэба ведаць свой народ, яго гісто-рыю, багатую вусную народную творчасць”.

Каб падняць аўтарытэт роднай мовы, пісьменніку трэба было паказаць у сваіх творах усё яе багацце і хараство. Гэты сацыяльны і эстэтычны фактар прычыніўся да таго, што ў Якуба Коласа рана склалася канцэпцыя літаратурнай мовы, якую пазней, ужо ў сталыя гады, ён дакладна сфармуляваў: “Мы павінны мець мову прыгожую, гучную, простую, але гнуткую і выразную.”

У яго творах выявіліся сэнсава-эмацыянальная глыбіня, выразнасць, міла-гучнасць, іншыя мастацка-эстэтычныя якасці беларускай літаратурнай мовы. Якуб Колас даў узоры яе ўжывання для розных камунікатыўных мэт (штодзён-ных зносін, публічнага выступлення, асабістай перапіскі і г.д.). Гэта запатраба-вала выкарыстання багацця лексікі і фразеалогіі, разнастайных сінтаксічных канструкцый. Паводле папярэдніх падлікаў (М.Бірыла), мова Якуба Коласа ўключае каля 30 тыс. слоў і 3 тыс. фразеалагізмаў.

У празаічных і ў паэтычных радках Якуба Коласа выразна чуваць гукавы і структурны лад жывой гутаркі беларусаў. Калі чытаем і слухаем “Новую зям-лю”, то шмат якія яе мясціны ўспрымаем нібы звычайную людскую гаворку, за-бываючыся, што вершаваная мова. Такі стылістычны эфект Коласавай мовы сведчыць пра яе сапраўдную народную аснову:

- О дзядзька, дзядзечка, саколік!

Насып мне ягад у праполік! [2]

Вытокі Коласавай мовы — у жывой народнай гаворцы, у вуснай творчасці, у крыніцах мастацкай літаратуры беларускага, рускага і іншых народаў. Фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі — арганічныя кампаненты мовы перса-нажаў. Яны ўводзяцца ў творы як гатовыя ці змененыя. З іх дапамогай дасяга-ецца вобразнасць выказвання, перакананасць сцвярджэння. Сувязь з жывой на-роднай мовай прасочваецца ў шырокім ужыванні слоў з памяншальна-ласкаль-нымі суфіксамі: вясенька, лецейка, збожайка, сілка, сэрцайка, шчасцейка, ніча-гусенька, нештачка, спаткі. Пісьменнік па-майстэрску выкарыстоўвае арсенал выяўленчых сродкаў, назапашаных літаратурай. Значнае месца ў яго творах займаюць тропы: параўнанні, эпітэты, метафары, перыфразы.

Якуб Колас лічыў пільным клопатам кожнага пісьменніка папаўненне моўных запасаў, выкарыстанне лексічнага і фразеалагічнага багацця, якое “з поспехам ужываецца ў народзе”.

Паэма “Новая зямля” — не толькі энцыклапедыя жыцця беларускага наро-да, але і сапраўдная энцыклапедыя жывога народнага маўлення. Закранаючы пытанне аб мове “Новай зямлі” А.М.Адамовіч пісаў, што “Янка Купала і Якуб Колас разам з іншымі пісьменнікамі на аснове жывой народнай мовы стварылі літаратурную, якая давала магчымасць маляваць чалавека ва ўсёй складанасці яго жыцця, паказаць быт яго ва ўсім багацці жыццёвых фарбаў і адценняў”[3]

Заўвага надзвычай слушная ў сваёй аснове, толькі патрабуе больш шырокай дэталізацыі і абгрунтавання.

Сапраўды, узросшая грамадская актыўнасць народа ў пачатку мінулага стагоддзя і як непасрэдны вынік гэтага — агульны ўздым нацыянальнай культу-ры і асабліва мастацкай літаратуры — настойліва вымагалі стварэння шматсты-лёвай літаратурнай мовы, здольнай абслугоўваць самыя разнастайныя сферы штодзённага культурнага і грамадскага жыцця. Вельмі важна, што і ў самой літаратуры адбываліся вялікія зрухі. Ад паказу чалавека ў непасрэднай бытавой сферы пісьменнікі ішлі да раскрыцця яго багатага і мнагастайнага духоўнага свету, стваралі вобразы шырокага абагульняючага значэння і вялікай паэтычнай дасканаласці. Само сабой зразумела, што вырашэнне такіх адказных эстэтыч-ных задач пры дапамозе абмежаваных моўнавыяўленчых сродкаў, што пакінула беларуская літаратура ХІХ ст., было немагчыма.

Неабходны былі настойлівыя пошукі ў галіне моватворчасці, і “Новая зямля” ў гэтым напрамку стала з’явай эпахальнага значэння. Паэма належыць да ліку такіх выдатных твораў прыгожага пісьменства, у якіх абагульнены папя-рэднія дасягненні ў развіцці мовы і адначасова вызначаны далейшыя гістарыч-ныя перспектывы.

Мова “Новай зямлі”, адзначаў І.І.Замоцін, паўстае “у сваім гістарычным прошлым, у сваёй яшчэ жывой сувязі з старай славянскай асновай, разгортваец-ца ў сваёй этнаграфічнай і бытавой сіле і цэльнасці, гаворыць аб сваіх культур-ных зносінах з заходнімі суседзямі, выяўляе свае фармальна-мастацкія мажлі-васці”1. Якуб Колас тонка адчувае беларускую мову ва ўсіх яе стыхіях — у гіста-рычнай, этнаграфічнай, культурнай і мастацкай.

Глыбока разумеючы спецыфіку і асаблівасці роднай мовы, важныя і адказныя задачы, што паўставалі перад мастацкай літаратурай у эпоху гіста-рычнага ўзвышэння беларускага народа, Якуб Колас прыкладае вялікія нама-ганні да яе ўзбагачэння і нармалізацыі.

“Новая зямля” займае этапна-паваротнае месца ў моватворчай практыцы яе аўтара і тым самым раскрывае яе сутнасць і асаблівасць.

У “Новай зямлі” сінтэзаваны асноўныя мастацка-выяўленчыя сродкі жы-вой гутарковай мовы і вуснапаэтычнай творчасці. Мова, паводле ўяўлення Ко-ласа, — важнейшы сродак выражэння самасвядомасці народа, а таму адлюстра-ванне жыцця ва ўсёй яго складанасці і мнагастайнасці патрабавала дбалага і клапатлівага адбору ўсяго самага лепшага з вялікага і мнагастайнага моўнага матэрыялу.

“З гутарковай мовы Якуб Колас увабраў галоўную яе стыхію — імкненне да вобразнасці, гранічнай выразнасці і адначасова сэнсавай мнагазначнасці і разнастайнасці слова” [4].

Сінонімы да слоў “ідзе”, “бяжыць”, “едзе”. “Першароднай” вобразнасцю асабліва багаты ў беларуска мове дзеяслоў. “Новая зямля” дае шматлікія прыклады коласаўскага выкарыстання “вобразнасці” дзеяслова. Каровы ў паказе паэта “з-за рэчкі ціснуцца”, “бык Мікіта з боку іх чмыша”, а Пятрусь Грыхінін “на волі іх пляцецца”, “у кутку двара … шныралі качкі-плюскатухі”, “Япрук заможны … спацыраваў паміж платамі”, “і Такса кінецца стралою”, “снуецца Такса між кустамі”, “ідучы скораю хадою”, “тут пэўна шворацца ваўкі”.

У кожным выпадку, як бачна, дзеяслоў — слова карціннага паказу: запрэжаныя валы менавіта плятуцца, а не рвуцца з месца; бык — той неяк асцярожна — ленаватыя каровы: ціснуцца ён не стане, а спавагу, незалежна прачмыша. Трапна выбірае паэт дзеясловы і пры выяўленні якасці руху, калі гаворыць аб героях паэмы. Міхал, у развазе, у адзіноце, “памалу, мерна, крок за крокам” ды-бае к дому, а дзядзька Антось, выбраўшыся з дзецьмі варыць клёцкі, “уперадзе тралюе”. Пан, дык “кожны ў замку службу рыне”, каб займець службу ляснічага, “і не прыедзе, а пяхотай за душу мілую прычхае”. Абрыцкі-Тэш, навушнік і даносчык, пачуўшы, што выпіўшыя стражнікі гатовы з ім расквітацца, “ад Хрумы зызнуў адным духам”. І зусім інакшае слова знаходзіць паэт дзядзьку Антосю, калі той звяртаецца да Алеся: “Алеська! скокні, брат, вазьмі ты ў хатцы тарачку…” У лес з “кашом” “ціхачом” у “Новай зямлі” шыбуюць, а па лесе бабы і дзяўчаты, шукаючы грыбы, шнуруюць. Як бачым, кожны дзеяслоў у паэме маляўнічы да пластычнай выразнасці. “Пан … па лесе лётаў”, “мо ўжо хто клыгае з іх недзе”, “хто першы ў госці завітае?”, “А там, глядзі, Язэп прыпрэцца”, “Ну, вот і бортнік наш імчыцца”, “За стол не лезуць для паказу”, “За хлеў ён чэша без аглядкі”, “Цяклі дзянькі ды ішлі нядзелі”, “Гайсаў па снезе”, “ У гумно любіў рабіць налёты”, “Любіў ён па лесе пацягацца”, “Міхал на Нёман тут рвануўся”, “За дзядзькам Костусь прэ без духу”, “Гарачка дзядзьку так і носіць”, “Барзджэй рассыпацца жадаюць”, “Ды ў лес з сякераю кульнуўся”, “Антось … на луг пашыўся”, “У ельнячок шмыгнуў з сякерай”, “Маці на дарогу за імі выпаўзае”, “Цянююць вуліцай дзяўчаты”, “Ідуць-плывуць да плашчаніцы”, “Ідзе далей, ізноў сцігае”, “Пад рукі б’юць зайцы-праныры”, “Валіць валам люд у тунелі пад вакзалам”, “І выступаюць такім тузам”, “Паны налева важна садзяць”, “Народ таўчэцца”, “Дзядзька кроху падбаўляе”, “Да пана коціцца ён бокам”, “З перавулка на свет ён выбіўся…”, “Яшчэ крок бліжэй падступае”, “Недарма ж соваўся па свеце”, “Адным — сланяцца каля плоту”, “А панічы снуюць стрыжамі”, “І на гару пашыбавалі”, “Сябры на верх гары ўзняліся”, “Шырокім крокам сціган-лі”.[4]

Наяўнасць багатай сінаніміі дапамагае пазбегнуць нудных паўтораў, аднастайнасці лексікі, дае магчымасць зрабіць мову паэмы дакладнай, вобразнай і разнастайнай.

Эпісталярная спадчына Якуба Коласа дае багацейшы матэрыял для асэнсавання, спасціжэння сутнасці асобы Мастака і Чалавека. Прычым, літаратурнае і асабістае ў жыцці пісьменніка было непарыўна звязана, залежала адно ад другога, уплывала адно на другое. Чалавечыя якасці пісьменніка, перыпетыі яго асабістага лёсу знаходзілі сваё адбіццё на літаратурных клопатах, мастацкай творчасці.

Практычна, ва ўсіх пісьмах Якуба Коласа ў нейкай ступені закранаюцца пытанні літаратурнай творчасці. Нават у лістах вельмі асабістага характару, побач са скаргамі на хваробу і адзіноту, гучыць скруха, што мала пішацца, разважанні аб мастацкай творчасці, інфармацыя, над чым ідзе праца, як, напрыклад, вось у гэтым лісце да М. Лынькова ад 10 жніўня 1943 года: “Не добра ўжо адно тое, калі, выходзячы з дому, думаеш, ці зойдзеш назад дамоў. Я так аслабеў, што сам сабе дзіўлюся... Я так стаміўся ад гэтага шуму, ад бяссоння, што ледзьве валачу ногі”. І тут жа працягвае: “Патрошку працую над паэмаю. Напісана ўжо каля 900 радкоў,а можа і трохі болей” [1, с. 380–381].

Так склалася воляю лёсу, што Якуб Колас амаль на працягу паўстагоддзя аказваўся ў самым эпіцэнтры беларускага літаратурнага жыцця. Таму не дзіўна, што з яго лістоў яскрава паўстае літаратурнае асяроддзе першай паловы ХХ стагоддзя. Мяркуючы па лістах пісьменніка, можна сказаць, што Якуб Колас быў непаспешлівым чалавекам у наладжванні сяброўскіх знаёмстваў і сувязяў, кола яго адрасатаў з ліку беларускіх пісьменнікаў было даволі вузкае. Пастаянную перапіску на працягу дзесяцігоддзяў Колас падтрымліваў з М. Лыньковым, П. Броўкам, П. Глебкам, апошняе дзесяцігоддзе – з М. Лужаніным.

Першыя літаратурныя кантакты Якуба Коласа пачаліся ў пачатку ХХ стагоддзя з пісем да рэдактара “Нашай нівы” А.М. Уласава, супрацоўнікаў газеты. У іх пісьменнік паведамляў пра свае творчыя планы і набыткі, прасіў падпісваць яго творы псеўданімамі “Тарас Гушча” і “Якуб Колас”, дасылаць яму свежыя нумары газеты і інш.

Самымі інтэнсіўнымі ў ліставаннях Якуба Коласа з’яўляюцца 20-я гады. У лістах да Я.Ф. Карскага ён расказвае яму пра адкрыццё Інстытута беларускай культуры, дае высокую ацэнку навуковай дзейнасці Карскага, паведамляе пра сваю працу над паэмай “Сымон-музыка” і інш. Перапісваецца таксама Колас з вядомым даследчыкам фальклору А.А. Грыневічам, літаратурным крытыкам і публіцыстам Л.М. Клейнбартам, беларускай пісьменніцай, жонкай М. Гарэцкага Л.В. Чарняўскай і інш. У пісьмах закранаюцца самыя розныя пытанні культурнага і літаратурнага жыцця Беларусі, з той ці іншай нагоды называюцца дзесяткі імён тагачасных дзеячаў навукі, культуры і мастацтва. Так, рускай пісьменніцы М. Шкапскай, якая цікавілася беларускай літаратурай і спрабавала перакладаць на рускую мову вершы Якуба Коласа, паэт раіў звяртацца за кансультацыяй да прафесара Б.І. Эпімах-Шыпілы, да слоўніка І. Насовіча [1, с. 48]. У лістах да Л. Чарняўскай Колас перадае прывітанне М. Гарэцкаму і Ю. Гаўруку [1, с. 84]. Дарэчы, гэта будзе толькі адзін раз, калі ў пісьмах Коласа прагучыць імя М. Гарэцкага. Ю. Гаўруку паэт напіша ліст толькі ў 1947 годзе, ліст, поўны болю і смутку ад немагчымасці дапамагчы ссыльнаму паэту: “Тон Вашага пісьма мяне вельмі засмуціў: я адчуў, як Вам цяжка. Ды што зрабіць? Як дапамагчы? Бываюць такія акалічнасці, што, пры ўсім жаданні, такой дапамогі аказаць нельга” [1, с. 503].

У лістах 20-х гадоў называюцца імёны, творы многіх іншых пісьменнікаў, вучоных, якіх добра ведаў паэт і якія былі рэпрэсаваны ў 30-я гады. Сярод іх варта нагадаць М. Чарота, А. Дудара, Ц. Гартнага, Я. Дылу, С.М. Некрашэвіча, вядомага мовазнаўцу, старшыню Слоўнікавай камісіі Інстытута беларускай культуры І.І. Цвікевіча, намесніка загадчыка Беларускага дзяржаўнага выдавецтва і інш. Больш да гэтых прозвішчаў Якуб Колас ніколі не звяртаецца, хоць у пасляваенныя гады будзе перапісвацца з дочкамі пісьменніка Ц. Гартнага і прафесара І.І. Замоціна, братам М. Гарэцкага Г.І. Гарэцкім, паэтамі У. Дубоўкам, А. Звонакам і іншымі былымі “ворагамі народа” і іх дзецьмі, будзе старацца дамагчыся іх пераезду ў Беларусь, падтрымлівае маральна і матэрыяльна.

Пісьмы Якуба Коласа закранаюць самыя розныя аспекты літаратурнага жыцця. Яны праліваюць святло на канкрэтныя даты напісання асобных твораў, на тое, дзе і калі былі надрукавапны першыя рэцэнзіі на іх, калі з’явіліся першыя пераклады яго твораў на іншыя мовы і г.д. Напрыклад, чытач даведваецца, што рэцэнзіі на “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” і зборнік “Песні жальбы” друкаваліся ў часопісе “Познание России” за 1909 год, верш “Наш родны край” быў перакладзены на чэшскую мову славістам і паэтам А. Чэрным і надрукаваны ў Празе ў газеце “Саs” 28 лістапада 1906 года, артыкул пра творчасць беларускага паэта надрукаваў прафесар Харкаўскага універсітэта А. Пагодзін у першым нумары “Вестника Европы” за 1911 год [1, с. 25].

3 студзеня 1923 года Якуб Колас дзеліцца з жонкай радаснай навіной: “Сегодня же закончил я “Новую землю” [1, с. 34], а 7 ліпеня 1924 года паведамляе: “Учора я, Маруська, закончыў “Сымона-музыку” [1, с. 54]. У лісце да Я.С. Бязмена скардзіцца, што яго абакралі, “укралі паміж іншым і маю паэму ў рукапісе “Сымон-музыка” [1, с. 57].

Закранае Колас у лістах і праблему прататыпаў сваіх літаратурных герояў. Так, напрыклад, прататыпам Янкі Тукалы быў Самахвал Сымон Тодаравіч [2, с. 150]. У пісьме да старога сябра настаўніцкай пары А.Н. Голуба паведамляе: “В ХLІ разделе услышишь и о своей персоне под именем Александра Голубовича. Под Тургаем скрывается имя Якова Семеновича Безмена” [2, с. 188].

На працягу ўсяго жыцця Якуб Колас адчуваў клопат за развіццё літаратуры, уласную адказнасць за якасць напісанага. Да творчай працы заўсёды ставіўся надзвычай сур’ёзна, хоць і адчуваў сілу свайго таленту і гонар за напісанае. У пісьме да жонкі з Кіславодска 10 ліпеня 1924 года Колас пісаў: “Маё выступленне як беларускага пісьменніка мела шырокі поспех. Бывае так, што пісьменніка хваляць з далікацтва, мяне ж ацэньвалі і без мяне, і ўсе сышліся на думцы, што я – настаяшчы талент. Нават і павагаю я стаў карыстацца большаю сярод прафесараў. “Гогаль васкрэс”, – так адзываліся аба мне. І такую ацэнку далі на аснове адной “Курскай анамаліі”… Адзін прафесар чытае мае казкі жыцця. Яны яму, як ён кажа, вельмі падабаюцца” [1, с. 56–57].

Радуючыся ўласным поспехам, Якуб Колас умеў радавацца і за іншых, не шкадаваў добрага слова для маладзейшых пісьменнікаў, сяброў: “Я очень доволен, что Мозолькову присуждена Государственная премия” [2, с. 11]. Уважліва сачыў за беларускім літаратурным працэсам і стараўся падтрымаць усё таленавітае. Станоўча, напрыклад, была ацэнена ім паэма М. Чарота “Босыя на вогнішчы”, па-сапраўднаму парадавала праца Я. Карскага “Беларусы”, якому ён пісаў: “Очень благодарен Вам, дорогой Ефим Федорович, за присланный мне Ваш великолепный и в высшей степени интересный научный труд. Читаю его с глубоким интересом, как единственную в этом роде работу, самую полную, самую обстоятельную, беспристрастную и научную” [1, с. 31].

У 30-я гады беларускае літаратурнае асяроддзе амаль поўнасцю выпадае з пісем Якуба Коласа. Ва ўсякім разе, у І томе Збору твораў Якуба Коласа надрукаваны толькі чатыры лісты да П. Глебкі (два ў 1935 годзе, адзін у 1938 і адзін у 1940 гадах), адзін ліст да П. Броўкі і П. Глебкі (1937 год) і адзін ліст да М. Смолкіна (1939 год). Усе астатнія лісты пісаліся да рускіх пісьменнікаў, перакладчыкаў, супрацоўнікаў выдавецтваў і інш. Прычына гэтаму можа быць толькі адна – актывізацыя вульгарна-сацыялагічнай крытыкі, масавыя рэпрэсіі, арышты, даносы, вынішчэнне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. І Якуб Колас свядома пазбягае ў пісьмах называць прозвішчы пісьменнікаў, баючыся неасцярожным словам наклікаць на іх бяду. Асноўны змест іх – праблемы ўласнай творчасці, мастацкага перакладу ўласных твораў, чыста бытавыя навіны. З імёнаў беларускіх літаратараў, якія будуць называцца ў лістах да С. Гарадзецкага, Я. Мазалькова, А. Рабінінай і інш., Колас абмяжуецца прозвішчамі Я. Купалы, З. Бядулі, І. Харыка, А. Александровіча, прафесара Я.І. Барычэўскага, які к часу напісання Коласам пісьма С. Гарадзецкаму са спасылкай на Барычэўскага, быў ужо мёртвы, М. Клімковіча, Л. Бэндэ. У канцы 30-х гадоў прагучаць у лістах Якуба Коласа прозвішчы К. Крапівы, А. Куляшова, М. Лынькова і А. Кучара. Зварот да гэтых нешматлікіх імёнаў ніякім чынам не закранае праблемы тагачаснага літаратурнага працэсу. Ні разу не прагучыць ніводзін твор названых пісьменнікаў, не будзе зроблена спроба яго ацэнкі. Здавалася, што ў літаратуры і працаваў толькі адзін Якуб Колас, бо пісаў ён выключна пра свае творы. Выключэннем з гэтага правіла стаў ліст да П. Броўкі і П. Глебкі ад 16 красавіка 1937 года, дзе Колас разглядае іх верш “Беларусь”. У іншых выпадках даецца толькі скупая інфармацыя тыпу: “Вчера прочёл в газете о выдвижении в кандидаты Верховного Совета БССР тов. Лынькова” [1, с. 168]; “К выборам в Верховный Совет подготовляем сборник бригадой из семи человек. В бригаду входят – Купала, я, Бровка, Глебка, Крапива, Кулешов, Александрович” [1, с. 165]; “Я, Клімковіч і Янка ездзілі ў Магілёў на маёй машыне” [1, с. 163] і г.д. Адзін толькі раз прагучыць у пісьме да С. Гарадзецкага непрыхаванае захапленне заходнебеларускімі пісьменнікамі, з якімі Колас пазнаёміўся восенню 1939 года: “Очень хороши Максим Танк, Пестрак, Нина Тарас” [1, с. 192]; “Самый даровитый – это Танк. Он – поэт огромного дарования” [1, с. 190]. Нават паведамляючы С. Гарадзецкаму пра юбілей Янкі Купалы, Колас не назаве ніводнага прозвішча беларускіх пісьменнікаў, а абмяжуецца наступнай інфармацыяй: “Юбилей Купалы отпраздновали очень хорошо, тепло, сердечно. Приезжавшие из Москвы гости расскажут тебе лично. Состав их ты, конечно, знаешь – Новиков-Прибой, Микитенко, Лахути и другие” [1, с. 116].

У самыя цяжкія гады Колас не пакідаў клапаціцца пра будучае роднай літаратуры, імкнуўся наладзіць шырокія творчыя кантакты з рускімі літаратарамі, данесці да рускага чытача беларускае мастацкае слова. У 1939 годзе ў лісце да Я.С. Мазалькова Колас абяцае перапісаць для яго “Дудку” і “Смык беларускі” Ф.Багушэвіча, запрашае прыехаць у Мінск, каб пагаварыць “и о “Тарасе на Парнасе” [1, с. 193]. С. Гарадзецкаму паведамляе, што на сесіі Акадэміі “разбирали спорные вопросы в области истории БССР и в области белорусской литературы. Надо было установить правильный взгляд на оценку роли Скорины в области культуры, на Франтишка Богушевича, на Костуся Калиновского” [1, с. 534].

У гады Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас рэгулярна ліставаўся з М. Лыньковым, П. Броўкам і П. Глебкам. Як правіла, гэтыя лісты прасякнуты шчырай любоўю класіка беларускай літаратуры да маладзейшых таварышаў. Па-ранейшаму пісьменнік абмяжоўваецца пераважна навінамі з асабістага жыцця і, думаецца, у падтэксце ліста да П. Броўкі ад 2 кастрычніка 1941 года тлумачыць гэту прычыну: “Многа, Петрусёк, пішу я людзям пісем, але нікому я не напісаў усяго таго, аб чым можна было б напісаць. Шмат чаго астаецца незафіксаваным, але ўсё гэта адкладаецца ў маёй памяці і жыве сваім жыццём” [1, с. 242].

Вызначальнай танальнасцю пісем Якуба Коласа ваенных гадоў з’яўляецца сум па далёкай Радзіме, па сябрах, якія аказаліся на фронце. Амаль у кожным лісце да М. Лынькова, П. Броўкі ці П. Глебкі можна сустрэць наступныя радкі: “Мае дарагія браты-землякі! Стамілася сэрца па Вас, цяжка разлука з вамі і адарванасць ад свае зямлі і народа” [1, с. 248]; “Як маркотна без вас, без роднай зямлі” [1, с. 340] і г.д.

Беларускія літаратурныя сілы, якіх да пачатку вайны засталося зусім мала, аказаліся раскіданымі па ўсёй краіне. І Якуб Колас імкнецца даведацца пра лёс кожнага з пісьменнікаў, паведамляе, хто знаходзіцца ў Ташкенце, чым займаецца, якія перажывае цяжкасці і інш. Напрыклад, М. Лынькову ён паведамляе, што Я. Маўр знаходзіцца ў Алма-Аце і перажывае вялікія матэрыяльныя цяжкасці [1, с. 243] ; П. Броўку гаворыць “о бедственном положении белорусов в Алма-Ате”[1, с. 248]; расказвае пра смерць З. Бядулі, пра прыезд у Ташкент В. Вольскага [1, с. 250]; П. Глебку піша пра тое, што “в Ташкенте находится Эди Огнецвет… Здесь же и Модель. Значительно позже приехал Вольский… Этим товарищам я в меру своих сил помогал, чем только мог, хоть сам также нуждался в помощи” [1, с. 254–255].

З Масквы, куды ездзіў пісьменнік зімой 1942 года, ён у лістах да жонкі дзеліцца радасцю ад сустрэчы з беларускімі літаратарамі: “…поехал в Союз и там нашел Михася Лынькова, Бровку, Кучера, Танка. Как я был рад!” [1, c. 264]; “Сустрэча была радасная. Наладзілі невялікую вечарынку. Са мною былі Лынькоў, Броўка, Кандрат” [1, с. 271].

У гады вайны і першыя пасляваенныя гады Якуб Колас праводзіць вялікую арганізацыйную работу па згуртаванні літаратурных сіл, клапоціцца пра заўтрашні дзень беларускай літаратуры і літаратуразнаўчай навукі. Так, напрыклад, расказваючы М. Лынькову ў лісце ад 2 красавіка 1943 года пра сустрэчу са студэнтамі Ташкенцкага педагагічнага інстытута, Колас звяртае яго ўвагу на прозвішча Сцяпана Ліхадзіеўскага: “Каб ты пабачыў яго, які гэта слаўны, культурны, асвечаны чалавек. Ты запомні яго. Калі мы падамося на сваю зямлю – а гэты час, я ўпэўнены, не за гарамі, – то Ліхадзіеўскага трэба выклікаць. Ён будзе залатым работнікам у галіне мастацкай навукі і справы” [1, с. 363].

І сапраўды, у ліпені 1945 года Колас напіша з толькі што вызваленага Мінска С. Ліхадзіеўскаму, што яго вершы аддаў у “Полымя”, што хоча выклікаць яго ў Беларусь, але “покі ў Мінску вельмі цяжка з кватэрамі, я не адважваюся турбаваць Вас. Толькі цвёрда памятайце, што Вы не забыты, што можа недалёк той час, калі Вы апыніцеся на родных гонях” [1, с. 443]. У тым жа годзе ён цікавіцца ў сакратара ЦК КПБ Беларусі Ц.С. Гарбунова, ці прыехаў Садковіч. “Мне здаецца, што гэта здольны і патрэбны нам чалавек”, просіць дапамагчы ў выданні манаграфіі пра Янку Купалу, якую напісаў прафесар-украінец [1, с. 386]. Заўважыў Якуб Колас і маладога крытыка Ю.С. Пшыркова з яго імкненнем пераадолець вульгарна-сацыялагічныя догмы і па-новаму прачытаць творчасць беларускіх пісьменнікаў. У лісце да Ю.С. Пшыркова ён абяцае прыкласці ўсе сілы, “каб аслабаніць Вас з Арміі і перавесці на мірную працу, у якой Вы зараз болей карысны” [1, с. 401].

Шчыра радаваўся Якуб Колас прыходу ў літаратуру А. Куляшова, П. Панчанкі, М. Танка і іншых маладзейшых паэтаў. У лістах да Лынькова і Броўкі ён просіць перадаць ім прывітанне, цікавіцца іх творчымі набыткамі. Але пра масавае вынішчэнне беларускай літаратуры не забываўся ніколі. Гаварыць не мог, толькі зрэдку ў падтэксце таго ці іншага ліста прарываўся нявыказаны боль. Напрыклад, П. Глебку ён напіша, што сын Міхась “узяў ліст паперы, заправіў у яго маю фатаграфію…Янкаву…і тваю…”. І як бы між іншым дадасць: “Было б добра, каб на гэтым лісце былі фатаграфіі Міхала, другога Петруся, Кандратава, Кузьмова, Танкава, Куляшова, Панчанкі, Ільі Гурскага…Хто ж яшчэ? Як бы і няма болей” [1, с. 318].

Думаецца, клопатам пра маладую змену, якая павінна годна прадоўжыць беларускі літаратурны працэс, можна растлумачыць інтэнсіўную перапіску Якуба Коласа з пачынаючымі літаратарамі, тымі ж А. Бажко і У. Корбанам, якія пазней сапраўды сталі вядомымі пісьменнікамі.

Акрамя арганізацыйнай работы, Якуб Колас заўсёды заставаўся Мастаком. Яго перапаўнялі творчыя планы, задумы, якімі ён ахвотна дзяліўся з сябрамі. Так, у пісьме да С. Гарадзецкага ад 21 студзеня 1936 года Колас падрабязна расказвае пра тое, якой бачыцца яму задуманая п’еса пра грамадзянскую вайну. “Иногда не сплю до 5 часов утра и думаю, лежа в кровати. Образы и сцены и различные положения мелькают перед глазами, неуловимые, как тени, но интересные и захватывающие” [1, с. 120]. З тым жа Гарадзецкім абмяркоўвае свае пошукі і знаходкі ў галіне страфічнай будовы верша. “Мои сонеты” – это первый мой опыт. Но я плохо ознакомился с их теорией по книге проф. Баричевского… О чередовании рифм мужских и женских – или там мало сказано, или я просто упустил это из виду. Сонетами вообще я никогда не занимался” [1, с. 29]. Распрацоўвае навуковую тэму “Шаўчэнка і беларуская паэзія”, шмат друкуе публіцыстычных артыкулаў, перакладае з іншых моў на беларускую, прадаўжае пісаць алегарычныя апавяданні, заканчвае трэцюю частку трылогіі “На ростанях”, рэдагуе падручнік па гісторыі беларускай літаратуры... Амаль кожны ліст нясе ў сабе інфармацыю пра нялёгкую працу пісьменніка, яго клопаты і турботы.

Не менш праблем і асабістага характару давялося вырашаць пісьменніку на працягу свайго жыцця. Трэба сказаць, што за рэдкім выключэннем жыццё не часта лашчыла Якуба Коласа. Найчасцей на яго долю выпадалі цяжкія выпрабаванні, пераадольванне якіх вымагала ад мастака вялікіх фізічных і душэўных сіл. Таму ў пісьмах Коласа пераважае драматызм пачуццяў і перажыванняў. Прычым, гэтыя выпрабаванні пачаліся яшчэ ў маладосці, калі пісьменнік зведаў турэмнае зняволенне, карцэр, у якім “ни постели, ни подушки. Валяешься, как животное, в грязи… Сидишь с завязанными глазами, так как темень вредно влияет на зрение” [1, с. 11].

Як бачна з пісем, найбольш шчасліва пачуваў сябе пісьменнік у пачатку 20-х гадоў. Ад лістоў да жонкі вее душэўнай цеплынёй, спакоем, задаволенасцю жыццём і той справай, якой прысвяціў жыццё. У пісьмах да Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч пераважаюць размовы на бытавыя тэмы тыпу “купіў сёння сабе парусінавую шапку за 125 к.” [1, с. 58]. “Слуцкія крамы пустыя. Хацеў купіць сабе грабеньчык, дык і таго не знайшоў” [1, с. 36]. Але за гэтым “бытавізмам” адчуваецца душэўная раўнавага, радасць узаемаразумення з жонкай. У асабістым сямейным жыцці Якуб Колас прыемна здзіўляе сваёй інтэлігентнасцю, прыстойнасцю, высакародствам. У кожным пісьме да жонкі і сыноў гучыць столькі любові і пяшчоты, што міжволі верыш у вялікае асабістае шчасце Коласа-сем’яніна. Чаго варты адны толькі звароты да жонкі і сыноў: “Мая мілая, мая слаўная Маруся!” [1, с. 40]; “Мілая, слаўная Марусечка і сынкі!” [1, с. 43]; “Дарагенечкі Марусёк!” [1, с. 35]; “Як гадуюцца мае мілыя качанчыкі, хлопчыкі-сыны” [1, c. 41]; “Мой дарагі сынок Данілачка!” [1, с. 63] і г.д. Не дзіўна, што ў атмасферы такога душэўнага камфорту і раўнавагі хораша пісалася. Якраз у пачатку 20-х гадоў былі закончаны і “Новая зямля”, і “Сымон-музыка”, і дзве палескія аповесці.

З пачатку 30-х гадоў асабістае жыццё Коласа ўскладняецца. У сям’і па-ранейшаму пануе згода, павырасталі сыны, але неспакойна на душы пісьменніка. У пісьмах да сяброў Колас нічога не гаворыць пра свае сямейныя справы, акрамя прывітанняў ад жонкі. Усё больш драматызуюцца яго адносіны з С. Гарадзецкім, чыім сяброўствам Колас надзвычай даражыў. “Дорогой, хоть и не очень преданный мой друг Сергей!” – з горыччу напіша Колас Гарадзецкаму.

Асобнай гаворкі заслугоўваюць узаемаадносіны Якуба Коласа з Янкам Купалам, дзе былі свае светлыя і драматычныя моманты. З пісем Коласа яскрава бачна, якую ролю адыграў Купала ў яго асабістым жыцці. У лісце да Клейнбарта ад 7 кастрычніка 1928 года Колас расказвае пра сваё першае знаёмства з Я. Купалам у 1912 годзе ў Мікалаеўшчыне. “Тогда Купала был цветущим красивым юнаком с мягкими, немного насмешливыми глазами. В тоне его разговора все время сквозил добродушный юмор. На меня он произвёл прекрасное впечатление, и я полюбил его искреннею товарищескою любовью” [1, с. 87]. Гэтую любоў Колас пранёс праз усё жыццё. У 1938 годзе, калі Купала цяжка захварэў, пісьмы Коласа да Гарадзецкага прасякнуты трывогай за яго здароўе: “С Янкой неблагополучно. Лежит серьёзно больной… Температура не спадает… Навещаю его каждый день… Я тревожусь” [1, с. 165]; “Я навещаю его аккуратно каждый день, начиная с 1 Мая” [1, с. 166].

Амаль усе пісьмы Коласа з Ташкента пазначаны трывогай за лёс Купалы: “На письмо Купала мне так и не ответил. Где он сейчас, я не знаю” [1, с. 245]; “Янка Купала не написал мне ни разу” [1, с. 254]; “Можа чулі што пра Янку? Ён мне не піша, і ўжо не спадзяюся атрымаць ад яго пісьмо і сам яму не пішу” [1, с. 284 ]; “Я не ведаю, што здарылася з Янкам. У мяне астаецца такое перакананне, што яго раптоўна налучыла нейкае няшчасце... Карыстаючыся выпадкам, перасылаю свой верш, прысвечаны Купалу. Як гэта цяжка і балюча... Пішыце аб Купалу. Хачу ўсё ведаць”, – просіць пісьменнік сакратара ЦК КПБ Гарбунова [1, с. 291]; “Паведаміце, калі ласка, што здарылася з Янкам, пры якіх абставінах ён памёр... Мне так шкода. Сірацею я” [1, с. 292]. Болем прасякнуты радкі з пісьма да М. Лынькова, у якім Колас як бы падсумоўвае пройдзены поплеч з Купалам жыццёвы і творчы шлях. “Быў Янка Купала, а цяпер яго няма. Проста не верыцца, што я ўжо не сяду з ім радам за сталом, што кончыўся “спор славян между собою”. Як бы там ні было, а мы прайшлі вялікую дарогу ў жыцці. Калі аглянешся назад ды прыпомніш усе тыя моманты, калі нам прыходзілася сустракацца, гутарыць і выпіваць, то выйшла б цэлая кніга ўспамінаў... Крыўдна было мне і тое, што Янка не адказваў на мае пісьмы. Але ўсё гэта – дробязі. Яны ні ў якой меры не маглі парушыць нашу шматгадовую дружбу... Весць аб яго смерці вострым нажом прайшлася па маім сэрцы. Я пісаў у ТАСС аб гэтым журботным здарэнні і не бачыў ні літараў, ні паперы за слязамі. Мне і зараз цяжка, вельмі цяжка” [1, с. 294]. Такія вытрымкі з пісем можна доўжыць бясконца. І можна толькі ўяўляць, якую незагойную рану нанесла Коласу смерць Янкі Купалы.

40-я гады прынеслі пісьменніку новыя душэўныя пакуты і выпрабаванні. Амаль у кожным яго пісьме можна адчуць боль і трывогу за сына Юрку і здароўе жонкі, якое рэзка пагоршылася пасля пераезду ў Ташкент. “От моего Юры давно не имею известий… Как мне жалко его,…как болит о нем сердце” [1, с. 246]; “Ад Юркі не маю ніякіх звестак... Настрой у мяне зніжае нездароўе М.Д. І сам я хаджу ды баюся, каб не паваліцца – падкошваюцца ногі, кружыцца галава” [1, с. 252]; “Моя М.Д. тяжело болеет. Я заменяю ее, что отнимает много времени” [1, с. 257]; “Юрка – мая загваздка, глыбока засеўшая ў маім сэрцы” [1, с. 309]; “Пра свайго Юрку не ведаю нічога. Часам заплачу ціхенька, па-старэчаму, ідучы адзін па вуліцы або лежачы ў бяссонныя часы. Няма яго, відаць, жывога” [1, с. 335] і г.д. Адарванасць ад роднай зямлі, якая аказалася пад акупацыяй, ускладняла і да таго нялёгкае жыццё мастака, паглыбляла драматызм яго псіхалагічных перажыванняў. Расказваючы пра надворе ў Ташкенце, пра тое, што ў спякотным небе Узбекістана толькі зрэдку паяўляюцца хмары, Колас з сумам зазначае: “Я з такім захапленнем гляджу на іх. Мне самому хочацца стаць хмаркаю і плыць на захад” [1, с. 259]; “Як хочацца мне вярнуцца ў свой край! Дзень і ноч думаю аб гэтым” [1, с. 286]; “Цяжка жыць у разлуцы са сваёю зямлёю ды яшчэ так далёка ад яе... Вось чаму такі бясцэнны дар той васілёк, вырасшы на нашай роднай зямлі, – піша Колас М. Лынькову, – які ты пераслаў мне ў сваім пісьме” [1, с. 320].

Такі абавязковы перад іншымі, Я. Колас быў бездапаможны, калі справа заходзіла пра нейкія праблемы асабістага жыцця. Ён не ўмеў дабівацца, прасіць, патрабаваць, а моўчкі пераносіў бытавыя цяжкасці. Толькі зрэдку ў яго пісьмах ваеннай пары вырвуцца словы скаргі: “Я живу очень неважно. Тесная комнатушка на окраине. Никаких средств не имею… Кое-что прирабатываю в местной прессе… Со стороны Союза писателей никакой помощи не получил… Но как-нибудь надо жить” [1, с. 239]; “Маё жыццё тут – гэта змушанае сядзенне пад чужым плотам” [1, с. 248]; “Акуляры мне абяцалі зрабіць... але ў майстэрні няма электрычнага току. Мне зладзілі пенснэ, але з іх няма ніякай карысці: і на носе не трымаюцца, і нічога не бачу праз іх.У мяне і другая бяда: лопнула ў гадзінніку спружына. У Ташкенце няма нідзе спружын” [1, с. 348] і інш.

Вядома, усе гэтыя перажыванні і бытавая неўладкаванасць пачалі сказвацца на здароўі. Вялікім ударам для пісьменніка стала смерць жонкі. З гэтага часу загучаў у пісьмах Я. Коласа матыў адзіноты, найперш душэўнай адзіноты ў вялікім свеце людзей, якія па-ранейшаму дакучалі просьбамі, скаргамі, патрабаваннямі, крыўдамі... Для пісьменніка пачаўся адзін з найскладанейшых перыядаў у яго жыцці. Па-ранейшаму працуе шмат, не столькі над уласнымі творамі, колькі над грамадскімі даручэннямі. У пісьме да С. Гарадзецкага чытаем: “Я как-то морально устал и утратил, что называется, смак к жизни… Часто приходится присутствовать на разных собраниях, комиссиях” [1, с. 451]; “Сегодня к двенадцати часам дня ездил на заседание республиканской избирательной комиссии. В результате совещания предстоят поездки по областям и районам. А разъезжать в это время зимы не особенно приятно. А мне просто хотелось бы немного отдохнуть, а потом приняться за то дело, к которому наиболее чувствуешь расположение. Но надо работать и там, где требует наш гражданский долг” [1, с. 447]. Як бачна, не ўмела, а можа, і не хацела ўлада берагчы талент, проста пашкадаваць здароўе хворага чалавека.

Здавалася, што на нейкі момант пісьменнік здолеў вярнуцца ў звыклы стан дарагіх сэрцу клопатаў. Так, у пісьме да С.А. Сомавай ад 21 лістапада 1946 года Колас паведамляе: “А у меня идёт строительство, расширяю свой крохотный домик, в котором трудно повернуться, ставлю пристройку для кухни, потому что её у меня почти нет. Пристройка кирпичная, двухэтажная. На втором этаже смастерю себе мирную обитель из двух комнат. И еще строю гараж…” [1, с. 480]. Ды яшчэ шчырай радасцю і любоўю вее ад расказаў Коласа пра сваіх унукаў, пра сваё сяброўства з імі. Ва ўсім астатнім у пісьмах Я. Коласа апошняга дзесяцігоддзя пераважае трагізм светаадчування. Баліць бацькоўскае сэрца па загінуўшым Юрку, трывожыцца за Міхася. Нездарма ён просіць Гарадзецкага: “Если к тебе зайдёт мой Михасек, ты приласкай его, добудь ему билет в театр. Он ведь в Москве одинок и сильно переживает свою оторванность от дома, потерю брата и матери” [1, с. 449].

Як ніколі ў жыцці, Якуб Колас адчуў патрэбу ў сяброўскай спагадзе, падтрымцы, дабразычлівасці, а сустрэўся з чалавечай чэрствасцю, абыякавасцю. Душэўны боль падточваў апошняе здароўе пісьменніка не менш, чым фізічныя хваробы. Адсюль дамінуючымі ў пісьмах апошніх гадоў становяцца матывы болю, смутку, гучаць скаргі на сваю старасць і адзіноту. “Я вельмі добра запамятаваў, калі хавалі Марыю Дзмітрыеўну, Ларыса Пампееўна (Александроўская) сказала і мне словы ўцехі, што жанчыны нашы будуць апекавацца нада мною. Хто ж з жанчын прыйшоў да мяне? Не памятаю. Рабіць з гэтага нейкае заключэнне, вядома, не трэба. Справа ясная і простая: стары чалавек даходзіць да свайго канца, як даходзяць і ўсе людзі майго веку. Дык на чорта ён здаўся каму?

А мне ўсё ж было б весялей, калі б хто з добрых людзей падышоў да мяне, пагутарыў бы... ” [1, с. 462].

У пісьме з бальніцы пісьменнік напіша: “Мала даведваюцца да мяне людзі. Ну, і бог з імі” [1, с. 463] Cваю скруху адзінокі хворы Мастак выражаў у знешне жартоўных радках:

І сяброў, здаецца, многа,

І знаёмых шмат.

Прыйдзе ж ліха, дык нікога,

Хто б табе быў рад [1, с. 466].

Я.С. Мазалькову Колас напіша: “Ко мне очень редко заглядывают мои друзья и знакомые , которые так часто обращались ко мне, когда я был здоров” [1, с. 52]. Амаль тое ж гучыць і ў пісьме да С. Гарадзецкага: “Тяжело, Сережа, жить среди людей, близких и далёких, и не чувствовать их заботы о себе, ну хоть бы в десятой доле тех забот, которые я всегда оказывал им. Я одинок, и это одиночество часто удручает меня” [2, с. 206].

Асабістае жыццё пісьменніка ўскладнялася ў апошнія гады настойліва бесцырымоннымі папрокамі, патрабаваннямі грошай, дапамогі шматлікімі родзічамі і знаёмымі. “Яны думаюць, што я – Ротшыльд. Падлічыў учора квітанцыі на грошы, пасланыя ў першую палавіну 1947 г. Налічыў 29800 руб. А калі сюды далучыць яшчэ грошы, якія я проста даваў на рукі, то гэта сума вырасце яшчэ напалавіну” [1, с. 489]. На крыўду брата Колас адказвае : “Няпраўду гаворыш ты, калі сцвярджаеш, што я памагаю табе, як памагаюць жабраку: па дзесяць тысяч жабракам не даюць. Акрамя Коласавага брата, у Коласа ёсць і сёстры, сваякі і сваячкі. Ёсць многа і чужых людзей, сірот, што таксама патрабуюць дапамогі” [2, с. 194].

Такім чынам, з пісем Якуба Коласа паўстае духоўна багатая, неардынарная асоба чалавека-Мысліцеля, чалавека-Творцы, чалавека-Гуманіста.