Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Літаратура

1. Андраюк С. Проза. Духоўны свет чалавека // Дзень сённяшні. – Мінск, 1980.

2. Богат Е. Ваше величество, честь // Литературная газета. – 1983. – 18 мая.

3. Бондарев Ю. Поиск истины. – М., 1976.

4. Быков В. Истоки подвига // Вопросы литературы. – 1975. – № 1.

5. Жук А. Паўстанак вяртання. – Мінск, 1981.

6. Локун В. Вялікі свет маленькіх Куранёў // Полымя. – 1994. – № 3.

7. Симонов К. Наша память при нас // Литературная газета. – 1977. – 22 июня.

8. Толстой Л.Н. О Шекспире и о драме: Собр. соч. в 22-х т. – Т. 15. – М., 1983.

9. Тычына М. Новае жыццё жанру // Полымя. – 1992. – № 2.

10. Шупенька Г. Абавязак перад талентам // Маладосць. – 1963. – № 12.

ТВорчасць янкі сіпакова ў кантэксце літаратурнага працэсу хх стагоддзя

Вобразны свет пісьменнікаў уяўляе сабой цэласную сістэму, у якой тым не менш вылучаюцца дамінантныя кампаненты. Яны – нібы апора высакавольтнай лініі: увесь змест мастацкай творчасці «трымаецца» на іх, у іх канцэнтруецца і пераламляецца. Усё астатняе падсвечвае самае каштоўнае і значнае. Па словах літаратуразнаўцаў, стыль – гэта «адзінства зместу і формы, пастаянна зменнае адзінства жыцця і свядомасці, адэкватнае адзінства суб’екта і аб’екта, якое ўстанаўліваецца на супярэчлівым узаемадзеянні свядомасці і рэальнасці» [4, с. 18].

Структурна паэзія Янкі Сіпакова 50-70-х гадоў арганізуецца ў цэласнасць (найперш змястоўную) вобразамі-архетыпамі светлай афарбоўкі, у ліку якіх Сонца, Поўдзень, Дзень. Невыпадкова і кнігі ранняга Сіпакова назваліся характарыстычна, канцэптуальна: «Дзень», «У поўдзень, да вады».

Пазней чорны колер паступова пачынае выцясняць светлы, з’явіцца вобраз-архетып Змроку, які канкрэтызуецца праз сінонімы Ноч, Боль. І кнігі будуць ужо называцца іначай: «Вочы ў вочы», «Ахвярны двор». З’явіцца і злавесны вобраз Чорнага болю – Чарнобылю. Такая палярызацыя зместу абумовіла і многія іншыя складнікі яго творчасці. Паэтыку жанраў: ода, гімн, урачысты верш – на адным полюсе, балада, элегія-плач, прытча – на другім. Паэтыку рытмікі і інтанацыі: лёгкая, мажорная, даволі аднамерная – пачатку творчасці, ускладненая, абцяжараная паўзамі, інверсіямі – у пазнейшы перыяд. Гармонія памянялася на кантрастнасць ва ўсім: і ў галоўным, істотным, агульным, і ў малым, канкрэтным.

Паэтычная творчасць Янкi Сiпакова вызначаецца стылявой i жанравай разнастайнасцю, яна спалучае ў сабе рэалiстычны i рамантычны пачаткі. Мяккiя лiрычныя замалёўкi cуiснуюць з лiра-эпiчнымі, як у баладзе. Янка Сiпакоў – адзiн з лепшых прадстаўнiкоў сучаснай беларускай паэзii. Яго поспехi – гэта поспехi ўсёй нашай паэзii. I тыя асаблiвасцi, заканамернасцi i тэндэнцыi, якiя рухаюць развiццё сённяшняй паэтычнай думкi ўперад, уласцiвы i лепшым узорам лiрыкi Я.Сiпакова.

Нягледзячы на этапнае значэнне творчасцi Янкi Сiпакова для беларускай лiтаратуры, нашы крытыкi i лiтаратуразнаўцы многiя гранi i аспекты яго творчасцi не заўважалi. Спроба аналiзу творчасцi Янкi Сiпакова ў цэлым была зроблена А.Ф. Лысенкай у кнiзе «Лiнiя гарызонта: Нарыс творчасцi Янкi Сiпакова», мае навукова-папулярнае, чым фундаментальна-навуковае значэнне, i разлiчана на шырокае кола чытачоў.

А тэарэтычнае лiтаратуразнаўства перш за ўсё павiнна зыходзiць з заглыблення ў творчы працэс пiсьменнiка, з выяўлення эвалюцыi яго творчага шляху ад першых радкоў да сталых зборнiкаў, бо нават няпоўнае ўзнаўленне працэсу аўтарскай працы над творам часта прыадкрывае нам глыбокiя, векавыя загадкi мастацкай творчасцi, дапамагае лепш зразумець яе ўнутраную «механiку», раскрыць аб’ектыўныя iндывiдуальныя здольнасцi i схiльнасцi самога мастака. Таму асаблiва важна звяртаць увагу i на жанравую прыроду творчасцi, i на абраную ў адпаведнасцi з гэтым паэтычную лексiку, i на функцыянальнае прызначэнне вобразных сродкаў, i на паэтычны сiнтаксiс, i на рытмiку i метрыку верша.