Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Пустадомнай птушцы і свой дом нямілы

(Паводле камічнай оперы “Ідылія”)

Іншыя адносіны ў пісьменніка да тых, для каго бляск замежнага жыцця зацямняе сціплую прыгажосць роднай краіны. Дунін-Марцінкевіч не мае нічога супраць таго, каб персанаж яго камічнай оперы Кароль Лятальскі нейкі час знаходзіўся ў Францыі. Пістьменнік і сам любіў розныя вандроўкі і падарожжы, умеў эфектыўна выкарыстать сваё захапленне як дадатковы стымул у творчай працы. Іменна у час падарожжаў па Беларусі і за яе межамі ў Марцінкевіча нараджаліся і складваліся многі творчыя задумы і планы яго твораў, а родны край уяўляўся яму яшчэ больш прывабным і дарагім.

Кароль Лятальскі хоча абвергнуць падобныя аўтарскія ўяўленні і спрабуе даказаць, што беларуская зямля ў параўнані з цывілізаванай Францыяй — нішто, і жыць тут шляхетнаму і адукаванаму чалавеку — адна толькі нудота і пакута. “Вот мы і ў канцы нашай падарожы, — з сумам заўважае ён, вяртаючыся на радзіму. — Запраўды, калі ўспомню, што гэта тое месца, дзе трэба будзе пражыць канец свайго жыцця, то аж сэрца сціскаецца. О, чаму наш край дагэтуль яшчэ не можа набраць тае цывілізацыі, якою адзначаецца Францыя? Тут усё так панура, так глуха!..Бо гэта праўда, паміж гэтых мядзведзяў не выжыву! І што за прыемнасць з мужыкамі? Гэта ж быдла і нічога болей.”

Дунін-Марцінкевіч безумоўна і сам добра ведаў, што яго краю шмат у чым не стае “тае цывілізацыі, якою адзначаецца Францыя” ды і іншыя краіны еўрапейскага Захаду. Але ён цверда прытрымліваўся той думкі, што не ўцякаць з гэтага краю трэба, як наважваецца зрабіць герой “Ідыліі” Кароль Лятальскі, а дапамагчы яму стаць прыстойным і людскім месцам на зямлі. Менавіта так, на яго погляд, і павінен дзейнічаць шляхетны і адукаваны чалавек, калі на яго Радзіме нешта не ладзіцца.

Дуніну-Марцінкевічу ўяўляецца, што самым эфектыўным сродкам дапамогі краю магла б стаць культурна-асветная праца, асабісты, індывідуальны ўклад кожнага, хто шчыра заклапочаны будучыняй Радзімы і лёсам простага, затурканага працай і побытавымі клопатамі непісьменнага чалавека. І хоць у выніку важкіх аб’ектыўных прычын яму даводзілася многія свае творы пісаць па-польску, ён лічыў, што развіцце духоўнасці народа ў першую чаргу абумоўліваецца прычынамі і стымуламі нацыянальнага характару. Гэтым фактам, безумоўна, можна вытлумачыць і вялікія культурна-асветніцкія надзеі беларускага пісьменніка на родную мову, якую ен укожным зручным выпадку імкнецца выкарыстаць для рэалізацыіі творчых задум.

Дунін-Марцінкевіч досыць настойліва шукае падтрымку з боку калег- пісьменнікаў, прыкладваючы шматлікія намаганні сцвердзіцт беларускую мову як паўнапраўны і найважнейшы сродак мастацкай літаратуры. І на гэты сродак зносін паміж людзмі ён ускладае вялікую, грандыезную ролю, імкнучыся ўключыць беларускую мову ў сферу вырашэння маральна-этычных, культурна-асветных і краева-нацыянальных грамадскіх праблем.

Ды пісьменнік наогул не ўяўляе, што на чужыне нехта можа знайсці шчасце, хоць там і багата сваёй адметнай прыгажосці. Аддаючы ў сваіх творах належную часта высокую даніну увагі і павагі да замежжа, Дунін-Марцінкевіч ніколі ў такіх выпадках не забывае сказаць хвалюючае слова пра родны край, як пра маці-радзіму, дзе чалавек, на яго погляд, хутчэй, чым на чужыне, знойдзе сабе спагаду і падтрымку, “калі хмара жыцця далягляд засцілае”.

Пісьменнік вельмі хацеў бы, каб у любым яго сэрцу краі ўсталяваўся лад, запанавалі гармонія і парадак. Яму здавалася, што і яго літаратурна-грамадскі ідэал, арыентаваны на сцверджанне классавай салідарнасць, будзе актыўна садзейнічаць такому сацыяльнаму і духоўнаму парадку.

Рэвалюцыйна шлях грамадства быў для Марцінкевіча непрымальным, аднак ў мастацка-вобразнай сістэме яго эвалюцыянізму ў асобныя перыяды досыць выразна адбівалася аўтарскае жаданне грамадскіх перамен, магчымасць якіх ён пачынаў смялей звязваць не толькі з ініцыятывай вышэйшай ўлады і адукаванага пана, але і з удзелам у гэтым працэсе простага чалавека.

Лекцыя 7