Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

2. Ідэйна-тэматычныя і вобразныя аспекты вершаванных твораў аўтара

Дэкадэнцкая літаратура 90-х гг. – паэзія ночы, змроку, сутоння, захадаў сонца і ўзыходу на неба бледнага, таямнічага месяца – была блізка Бядулю. Можам лёгка пераканацца, што такіх вобразаў у яго вершах 1907 – 1917 гг. аж занадта.

Жальбы сялян на беднасць, іх незадаволенасць жыццём і чаканне хуткіх змен былі добра вядомы Змітраку Бядулю.

Будучы паэт мог наглядаць узаемаадносіны паміж рабочымі і гаспадарамі. Ён стаў заўважаць у грамадстве супярэчнасці, размежаванне багатых і бедных. Характэрны эпізод з тагачаснага жыцця Змітрака Бядулі пададзены ў яго ж вершы «Тры маладыя бярозкі – бярозавы снег...». аднойчы юнак быў разбуджаны ноччу стрэлам. Гэта дзед-вартаўнік, які начаваў разам з ім пры вогнішчы, палохаў са старога пісталета злодзеяў на сплаве. Становішча вартаўніка непрыемнае, нават маральна пакутлівае. Ён спчувае сялянам, якія крадуць лес, і кляне купца, але, баронячы кусок хлеба для сябе, вымушаны пільна ахоўваць чужы лес.

Для пачынаючага паэта была характэрна дробязнасць тэматыкі. Прыгожыя малюнкі прыроды, узвышана-сентыментальнае каханне займаюць Змітрака Бядулю. У цэлым жа дэбют маладога паэта быў даволі ўдалы. У асобных вершах адчуваўся несумненны талент аўтара, і некаторыя часопісы – «Журнал для всех» і «Аргус» – давлі добрую ацэнку творам Змітрака Бядулі. Нягледзячы на гэта, у хуткім часе ён пачынае пісаць па-беларуску.

Асабліва моцнае ўздзеянне на творчасць пачынаючага паэта аказаў Янка Купала, з вершамі якога Бядуля пазнаёміўся найбольш глыбока. Бясспрэчнай з'яўляецца тэматычная запазычанасць у Янкі Купалы. Напрыклад, тэма верша Янкі Купалы «Згора ды з бяды», у якім асуджаецца схільнасць селяніна забывацца пра сваю долю за чаркай гарэлкі, атрымала ў ранніх творах Змітрака Бядулі некалькі паэтычных варыяцый («П'яніца», «Певы восені»). Знаходзяцца нават тэкставыя супадзенні, якія паказваюць, што Змітрок Бядуля ў той час не заўсёды быў здольны на творчае ўспрыняцце купалаўскай паэзіі і часта капіраваў яе. У вершы Янкі Купалы «На старую ноту» чытаем:

У карму загоне

На гора-забаву,

Кажушок, бравэрку

Даць скажа ў заставу.

А вось як піша Бядуля ў вершы «Певы восені»:

Воўк перадушыў авечак,

Кур прадалі Сорцы,

У заставе ў шынку

Кажухі, бравёрцы.

Верш «Гуслі-самаграйкі» па вобразнай структуры вельмі блізкі да купалаўскага «З песень аб мужыцкай долі». Дарэчы, ён прысвечаны Янку Купалу. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што аўтар «Мужыка» быў для маладога паэта настаўнікам.

Змітрок Бядуля імкнецца адлюстраваць сацыяльна-бытавую праўду жыцця. У ранніх творах ён найчасцей закранае адну з галоўных тэм беларускай дакастрычніцкай літаратуры – тэму беднсці працоўнага селяніна, тэму пакут беларускага народа. Пейзаж роднага краю наводзіць на маладога паэта толькі сум.

Плача, гудзе моцны вецер,

Бор кудлаты вые,

Па аржонні ліст зжаўцеўшы

Круціць, носіць, сее.

Неба шэра, як сярмяга,

Лупіць дождж патрошцы;

Млее ад нуды сардэчка,

Надта сумна ў вёсцы!.. –

піша бядуля ў вершы «певы восені».

Страсны дэмакратычны пафас характэрны для ранніх твораў Змітрака Бядулі. У іх нельга не заўважыць горкага пратэсту аўтара супрць яго асабістай гарачай зацікаўленасці ў лёсе народа.

Спачуванне аўтара беднаму чалавеку перарастае ў многіх творах ў пачуццё любові да ўсяго народа, да ўсёй шматпакутнай радзімы.

Па прычыне ідэалітыстычнага светапогляду малады паэт не бачыў у звычайным жыцці прыгожага і ўзнёслага. Таму яго рамантычны парыў насустрач высакароднаму, смеламу, займальнаму часта ўваходзіць у свет уяўнасці і фантастыкі, якія «дапаўнялі», «упрыгожваллі» рэчаіснасць, а часта і замянялі яе.

Натуральна, што і лірычны герой у рамантычных творах Змітрака Бядулі гэтага часу – адзінокі самотнік, замкнёны ў сабе, з інтарэсамі, вельмі далёкімі ад народнага жыцця. У вершы «Прарок» паэт накідвае ў рамантычным плане вобраз народнага трыбуна, вестуна сацыяльных змен, які яднае народ для рашучай барацьбы, заклікае «размахнуцца»:

Эй, надзейцесь, уставайце, не бойцеся цьмы,

Гэта глупства, што мрак, як магіла! –

Эй, аковы збрасайце, ступайце з турмцы!

Бо за вамі вялікая сіла!

Вобразу прарока вельмі блізкі вобраз песняра з аднайменнага верша. Па думцы Змітрака Бядулі, творчасць паэта з народа павінна натхняцца ідэяй вызвалення. Ад вёскі да вёскі, у буру і непагадзь, без хлеба і грошаў ідзе пясняр па краіне і шукае чулых і смелых сэрцаў. У чым жа сэнс яго подзвігу?

Лекцыя 13