Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Вершаваныя быліцы як жанр літаратуры XIX стагоддзя

У рэальным жыцці Дунін-Марцінкевіч бачыў такія малюнкі: “пыху магнатаў, свавольства без краю”, багацеяў, “што ў злоце жывучы, мыюць душы свае ў балоце”. Больш верагодным ўяўляецца, што не гераіня п’есы “Залёты” Адэля, а сам аўтар прамаўляе:

Праўду выгналі край света,

Нелюдзь з золатам без бою

Верх бярэ над праватою.

Падобныя непрыглядныя з’явы жыцця прыкметна карэкціравалі аўтарскую пазіцыю, садзейнічалі паглыбленню у яго творах крытычнай тэндэнцыі, хоць у аснове сваіх літаратурна-грамадскіх поглядаў ен па-ранейшаму заставаўся эвалюцыяністам.

Нешта вельмі істотнае скажа нам, напрыклад, пра гэта вершаваная быліца Дуніна-Марцінкевіча “Халімон на каранацыі”. Галоўны герой гэтага твора гарадзецкі старшына Халімон Забалотны мае шмат агульнага з тымі сялянамі-праўдашукальнікамі, у душы якіх не пагасла яшчэ надзея на царскую міласць. Ен і ў Маскву ахвотна згаджаецца ехаць не толькі на каранацыю манарха, колькі па сваіх жыццевых справах. Ен хоча пабачыць цара, расказаць яму пра мужыцкую долю, папрасіць палёгкі для селяніна. Вось, што ен мяркуе сказаць пры сустрэчы:

Яму б са слязінай у ногі пакланіўся,

Прасіў бы, маліў бы, вось пакуль дабіўся,

Што б над мужыкамі шчыру меў апеку,

Вялеў справіць розум цёмну чалавеку,

Што б дзетачак нашых чытаць навучылі.

Прытым важна не прамінуць такую характэрную дэталь: Халімон Забалотны як чалавек нясе ўжо ў сабе не проста краева-рэгіянальную духоўна-псіхалагічную прыкмету “ліцвіна”, а адчувальную рысу беларускасці. Паняцце “Літва” і “ліцвін” у быліцы “Халімон на каранацыі” наогул не ўжываюцца, але затое акцэнтуецца ўвага на такім словазлучэнні, як “беларуская чэсць”. Гэтыя словы галоўны герой твора некалькі разоў з гонарам прамаўляе як вельмі істотнае характарыстычна-ацэначнае вызначэнне духоўнай сутнасці самога сябе і тых, каго ён наважваецца прадстаўляць ў Маскве. Тут трэба цалкам пагадзіцца з І. Навуменкам, які ў гэтай сувязі дакладна падмеціў: “Халімон — селянін, у якога ўжо ёсць пэўнае ўсведамленне нацыянальнай прыналежнасці. Едучы ў Маскву, ён адчувае сябе прадстаўніком беларускага краю, і перад самім царом ён гатовы пастаяць за “чэсць беларуску”.

На жаль, здзейсніць свае намеры і ў поўным, калі можна так сказаць, аб’ёме выканаць намечаную праграму Халімону не ўдаецца. Змест аповесці не дае падстаў думаць, што пісьменнік ускладаў вялікія надзеі на добрую волю цара. Цар нават не знайшоў часу ды не імкнуўся прыняць у сябе і выслухаць скаргі і просьбы сваіх падданых. Халімона Забалотнага, які з надзеяй ехаў у Маскву ў Пошуках правядлівасці, не палічылі патрэбным упусціць і ў царкву, дзе адбывалася каранацыя. Затоенная і горкая іронія адчуваецца ў словах героя:

У касцел Успення нас не дапусцілі,

Баяліся, відна, каб не задавілі…

А каму ж туды быў задаволены ўваход? Услед за царом з царыцай ішлі “анаралы” свойскі, князі, са ўсіх старон вяльможны заморскі ”. З падтэксту аповесць вынікае, што асобныя прадстаўнікі народа атрымалі запрашэнне ў Маскву на каранацыю з адзінай толькі мэтай — стварыць фон для гэтай урачыстасці. Да такога вываду аўтар спакваля падрыхтоўвае чытача і апошнім эпізодам аповесці, дзе цар і пасля заканчэння ўрачыстасцей не выказвае ніякага жадання сустрэцца з людзьмі простага звання. Ен распараджаецца ссуліць ім хутчэй пэўную суму грошай на праезд і адправіць “у абратну дарогу”. Іранічны сэнс набываюць заключныя словы аповесці:

Назаўтра падумаў: царок кончыў дзела,

Яму б з Забалотным бачыцца б прыспела,

Да дзе там, браточкі! Заморскі панята

Абляглі, вось матку дробныя курчата.

Недвухсэнсоўны, хоць і асцярожны, завуаляваны намёк на адчужанасць цара ад народа з’яўляецца надзвычай важным і перспектыўным матывам ў творчасці Дуніна-Марцінкевіча. Пісьменнік не робіць якіх-небудзь адкрытых заклікаў і ў адкрытай форме не выступае з ацэначнымі каментарыямі. Але глыбокая думка падтэксту працуе не горш за сам тэкст. У дадзеным выпадку вывад такі: калі там, на самым версе, на царскім троне невельмі дбаюць пра сябе, твой Край-бацькаўшчына, то за чэсць беларуску ты павінен пастаяць сам і не вельмі разлічваць на кагосці.

З такою думкай Дунін-Марцінкевіч звяртаўся да сучаснікаў. Гэтая думка, скіраваная на духоўнае абуджэнне чалавека з народа — найважнейшы імпульс мастацкага пошуку беларускай літіратуры на наступных гістарычных этапах яе развіцця.