Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Элегія і яе разнавіднасці ў паэзіі анатоля сербантовіча.

Значнай постаццю ў паэзіі 60-х гадоў XX стагоддзя з’яўляецца Анатоль Сербантовіч. Талент паэта найбольш выразна зазіхацеў у сферы шчымлівай, тонкай лірыкі. Ён эксперыментуе, шукае, імкнецца выкарыстаць у лірычнай спавядальнасці магчымасці прозы і драматургіі. Найбольш выразна “сінтэтызм” паэзіі Анатоля Сербантовіча выяўляецца якраз у элегіі. Элегія мае даўнюю гісторыю. Паходжанне слова “элегія” не зусім дакладна акрэслена тэарэтыкамі літаратуры. Найбольш верагодна, што яно паходзіць ад слова, якое азначала “флейта”. Існуе думка, што элегія прыйшла ў Грэцыю з Малой Азіі. Мяркуецца, што яна была цесна звязана з хаўтурнымі галашэннямі. Хаўтурныя песні ў Грэцыі спяваліся пад акампанемент ігры на флейце. Элегіяй грэкі называлі верш, напісаны асаблівым памерам, які называўся “элегічным дыстыхам”.

У III і II стагоддзях да нашай эры больш развівалася любоўная элегія. Такая элегія ўяўляла сабой паэтычныя адбіткі рамантычнага кахання да пэўных жанчын, імёны і вобразы якіх увекавечаны ў вершах. У новыя часы элегіяй называюць журботны верш, насычаны роздумам. Французскі філосаф і тэарэтык мастацтва Буало рэкамендаваў паэтам-элегікам адмовіцца ад усялякай штучнасці і думаць толькі сэрцам.

Але класіцызм з яго культам яснасці, лагічнасці і аб’ектыўнасці не спрыяў развіццю гэтага пераважна эмацыянальнага і глыбока лірычнага жанру. Аднак урачысты варыянт элегіі існаваў і тады. З цягам часу змястоўнаць жанру змянялася. Нават, маючы першапачатковую семантыку, звязаную з пахавальным абрадам, элегія набыла новую змястоўнасць і ператварылася ў твор-зварот да суайчыннікаў бараніць Радзіму ад ворагаў.

Існуе некалькі відаў элегіі. Элегія трэнічная (ад грэч. trein – дрыжаць, баяцца) прысвечана думкам пра смерць, пра набліжэнне старасці, пра чалавечае жыццё наогул. Гэты від элегіі з’яўляецца асноўным у плане ідэйна-мастацкага зместу элегіі. Другі від – элегія эратычная, якая мае выразна акрэсленую любоўную семантыку. Да гэтых двух відаў далучаецца і трэці – элегія сацыяльная. У межах сацыяльнай элегіі можна вылучыць наступныя віды: элегія культурна-гістарычная, элегія нацыянальная, элегія эпохі.

Беларуская літаратура, асабліва яе лірычныя жанры, наогул багата на мінорныя, журботныя настроі. Пэўныя ўмовы ў значнай меры спрыялі развіццю і пашырэнню ў беларускай лірыцы элегіі, прычым, элегіі пераважна сацыяльнай. Лірычныя, найчасцей атуленыя журбою, роздумы над лёсам Беларусі далі цэлы шэраг прыкладаў нацыянальнай элегіі. Найбольш значнай тэмай беларускай элегіі трэба лічыць патрыятычнае пачуццё паэтаў, часта балючае і поўнае смутку (Ф. Багушэвіч, Цётка, Я. Купала, Я. Колас).

Апрача нацыянальнай элегіі, у беларускай лірыцы прадстаўлены і іншыя віды: элегія трэнічная, элегія эратычная (М. Багдановіч). Узнікненне новай, у сучасным варыянце, элегіі звязана з лёсам рамантызму і рамантыкаў, вызваленчым рухам. У рамантычнай творчасці склаліся сузіральна-апісальныя і філасофска-медытатыўная разнавіднасці элегіі. Элегія развіваецца паскорана, удасканальваецца, узбагачаецца новым зместам. Элегічны смутак часцей выяўляе незадаволенасць мастакоў драматычнымі абставінамі жыцця, якія абмяжоўваюць чалавечыя магчымасці. Як лічаць некаторыя даследчыкі, элегія становіцца актыўным жанрам тады, калі паскараецца інтэлектуальнае жыццё грамадства, ці, наадварот, згасае і затухае. Неспраўджанныя надзеі, адсутнасць веры ў тое, што неўзабаве прыйдуць светлыя дні, застой сацыяльны і духоўны жыцця паўплывалі на развіццё элегіі ў 60-я гады ХХ стагоддзя. Гэты час стаў для мастакоў часам самаацэнкі, пошукаў праўды.

У паэтычным слоўніку В. Рагойшы знаходзім наступнае вызначэнне элегіі: “Элегія (грэч. elegia – жалобная песня, ад elegos – скарга) – верш, у якім выяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны грамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора” [3, с 540–541]. На працягу гістарычнага развіцця і станаўлення элегічнага жанру склаліся тры асноўныя разнавіднасці: эталагічная, або публіцыстычна-заклікавая, медытатыўна-філасофская і апісальна-выяўленчая. Яны часта ўзаемадзейнічаюць і дапаўняюць адна адну, але элегічны пафас застаецца аднолькавым – пафас суму, расчаравання, незадаволенасці, шкадавання.

У аснове элегій Анатоля Сербантовіча – пачуццё адзіноты, прадчуванне хуткай смерці, жаданне ўцячы на ўлонне прыроды. Абавязковая рыса элегій А. Сербантовіча – свабода асобы як вызначальная ўмова чалавечага жыцця:

Я памыліўся.

Я не адмаўляюся.

Пакорліва схіляю галаву.

Але галоўнае не ў тым,

што каюся,

А ў тым,

што непакорліва жыву.

Лупцую гэта.

Тое выратоўваю.

Шукаю. Непакоюся. Гару.

І хоць мяне

памылкі загартоўваюць,

Але ім дзякуй

я не гавару.

Я ведаю,

што некалі я вырасту

І што мяне няўдача не саб’е

Я ад памылак

усё роўна вырвуся

І адшукаю ў барацьбе

сябе! [4, с. 51]

У творчасці Анатоля Сербантовіча прадстаўлена эталагічная элегія, прасякнутая не толькі самотай, але і заклікам да абнаўлення жыцця, дасягнення прыгажосці і радасці:

Ёсць светлы дзень! Усмешка тая,

З якою, што мне ні кажы,

Сама прыходзіш, як святая,

І робіш светла на душы [4, с. 346]

У працытаваным творы сум саступае месца радасці, аўтар імкнецца вызначыць шляхі ратавання чалавека з духоўнай бездані. Адным з іх, на думку паэта, зяўляецца ачышчальны ўплыў веры ў Бога, у прыроду, у святасць навакольнага свету.

Паэт заклікае чытача скінуць з сябе путы будзённасці, паглядзець іншымі вачыма на свет і на сябе, змыць бруд з душы. Верш набывае рысы элегіі “абнаўлення духу”:

Дубец лазовы у руках.

Такая спёка! Піць...

Давайце вып’ем малака,

Каб нашы душы адбяліць!

Якімі мы былі людзьмі?

Прызнанне шчырае цаню...

Пад мікраскоп ваду вазьмі,

І ў ёй убачыш мітусню.

Няхай абмые нас рака.

А будзе спёка – піць! –

Давай папросім малака,

Каб душы адбяліць [4, с. 166]

Эталагічная элегія – гэта элегія не толькі роздуму, але і дзеяння, таму ствараецца ўражанне, што маеш справу з одай, бо аўтар часта выкарыстоўвае клічную інтанацыю, выказваецца не толькі сцішана, але і гучна. І чытач адчувае глыбіню аўтарскага перажывання, пакутлівасць яго роздуму над прычынамі духоўнай дэградацыі.

Выяўленча-апісальныя элегіі Анатоля Сербантовіча часам пазначаны апісальнасцю, фіксацыяй з’яў рэчаіснасці. Лірычны герой замілаваны прыродай, крыху сумуе, бо востра адчувае сваю адарванасць ад вечных каштоўнасцяі. Выяўленчыя элегіі не прэтэндуюць на шырокі ахоп з’яў рэчаіснасці і цэласнае адлюстраванне падзей. У такіх вершах на прыкладзе адной з’явы аўтар раскрывае нескладаную праблему, не шукае спосабаў яе вырашэння і не паказвае вытокаў крыўды і незадаволенасці.

Пры чытанні верша “На кантрабасах дрэў, на флейтах завірухі” з’яўляецца ўражанне ўрачыстасці. У вершы ёсць захапленне велічнасцю і гарманічнасцю прыроды, аднак адчуваецца ў творы таксама і элегічны сум, трывога, перажыванне, непакой, і таму шум ветру гучыць, як рэквіем. Псіхалагічны стан лірычнага героя (незадаволенасць сабой, адчуванне незавершанасці жыццёвых спраў) афарбоўвае і малюнкі прыроды:

Па чым той рэквіем – вядома ветру.

Снег потым падаў лёгка, як імжа.

Здалося: непадпісаным канвертам

Ляжала поле. Цэлы свет ляжаў! [4, с. 383]

Своеасаблівасць выяўленча-апісальнай элегіі заключаецца ў тым, што аўтар карыстаецца ёй пры апісанні прыроды, вызначае сувязь настрою героя з яе станам. У элегіях Анатоля Сербантовіча чытач адчувае трывогу за жывое, пачуццё аўтара набывае больш высокую эмацыянальную ступень: сум ператвараецца ў трывогу, у боль, у занепакоенасць:

Дагараюць травы. А лісты

На зямлю злятаюцца патроху.

І пласты кладуцца на пласты

На палі і шэрую дарогу.

І трывога болем апячэ:

Мёртвы пласт на мёртвыя кладзецца,

А праз іх да майскага святла

Ці праб’ецца моладзь, ці праб’ецца? [4, с. 342].

Медытатыўная элегія – гэта элегія актыўнай думкі. напружанага перажывання. Зноў зазірнем у паэтычны слоўнік В. Рагойшы: “Медытацыя (ад лац. meditatio – развага, роздум) – жанр філасофскай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум паэта аб некаторых важных праблемах (жыццё і смерць, дружба і каханне, чалавек і прырода, і г.д.)” [3, с. 477].

Медытатыўнасць, па словах Г.М. Паспелава, – найбольш выразная, дамінантная рыса суб’ектыўнага роду літаратуры. Наконт гэтага вядомы літаратуразнаўца адзначае: “Лірыка можа быць пераважна скіравана да самааналізу, утрымліваць у сабе эмацыянальную ці мысліцельную рэфлексію” [2, с. 64]. Менавіта рэфлексія думкі і пачуцця аўтара, іх рух, змены складаюць адметнасць лірыкі як роду літаратуры. Патрэбна адзначыць, што медытатыўнасць па-рознаму ўвасабляецца ў творах: гэта і эмацыянальнасць, і апісальнасць з адзнакамі медытатыўнасці, і чыстая медытацыя. Часта ў такой паэзіі лірычны герой ці непасрэдна выяўляе свае пачуцці з пэўным элементам разважлівасці, ці аказваецца поўнасцю падуладным самарэфлексіі, ці разважае пра лёс грамадства, выказвае свае філасофскія погляды на жыццё і смерць.

Анатоль Сербантовіч паўстае ў такого роду творах філосафам, які шукае сябе ў гэтым свеце, спрабуе спасцігнуць складаныя праблемы чалавечага існавання, гісторыі, жыцця. У такой разнавіднасці элегіі прысутнічае не толькі сум, але і роздум. Паэт працягвае традыцыі медытатыўнай элегіі, у цэнтры якой пакуты і перажыванні сумленнага чалавека, які бачыць, як драбнеюць людзі, іх пачуцці. У вершы “Нямыя размаўляюць пальцамі...” аўтар выступае супраць нематы чалавечых душ, супраць абыякавасці. У творы шмат “драматызму лірычнага перажывання, перададзенага і рытміка-інтанацыйна: хоць ён і напісаны чыстым сілаба-танічным вершаваным памерам – ямбам, радкі яго распадаюцца на асобныя долі – выгукі пякучага, нярадаснага пачуцця, а ў канцы то абрываюцца – мужчынская рыфма, то запавольваюцца ў руху – жаночая рыфма, што часам спалучаецца з дактылічнай” [1, с. 26]. Магчыма, унутраны сэнс верша заключаецца ў тым, што раўнадушных людзей больш. Гэта медытатыўная элегія, элегія болю. у якой паэт разважае пра сучасны стан чалавецтва, пра яго здрабненне і жоркасць. І толькі паэту не ўсё роўна, а таму ён перажывае, спачувае і пратэстуе:

Нямыя размаўляюць пальцамі –

Ім недаступны просты гук.

Яны, напружваючы памяць,

Чытаюць рухі рук і губ.

О, гэта мова незвычайная!

У сэрца крадзецца адчай,

Калі і гучна і адчайна

Яны стараюцца крычаць,

Калі ад крыўды ледзь не плачуць.

Ім так ахвота гаварыць!

Яны крычаць, калі пабачаць,

Што не звяліся махляры...

Гляджу на іх святую смеласць

І не магу не закрычаць:

Мне, як нямым, незразумела,

Чаму бывае, што маўчаць?

Чаму з усмешкамі падробнымі

Згінаюцца ў дзесяць шый,

Чаму прыкідваюцца добрымі,

Хоць і нядобра на душы?..

І, бачачы няшчырасць мыльную,

Калі страчаюць вось такіх –

Глядзяць з пагардаю нямыя

На гэтых, ненямых,

нямых [4, с. 34].

Вось такое адчуванне дысгармоніі свету і чалавечай душы нараджае адпаведную жанравую разнавіднасць элегіі Анатоля Сербантовіча – медытатыўную, з адзнакай трагедыйнасці. У творчасці паэта гэты жанр ператварыўся ў размову мастака з чытачом пра час і пра сябе, сканцэнтраваў у сабе шматгранны змест.

І ўсё ж элегія Анатоля Сербантовіча – гэта элегія адзіноты. Таму так часта мы сустракаем у яго творчасці верш-маналог, верш-споведзь, верш-пратэст. Паэт імкнецца вырвацца з замкнёнага кола, аднак не знаходзіць паразумення з агульнай масай. Застаецца адно – даследаваць чалавека, каб зразумець. Барацьба за чалавечнасць і гуманізм набывае ў творчасці паэта планетарны маштаб. Анатоль Сербантовіч найперш даследуе прыроду абыякавасці, эгаізму, даводзіць чытачу, што гэта найвялікшае маральнае зло можа быць адкрытым і замаскаваным, прыхаваным. Прыстасаванства прыхаванае страшнейшае, чым адкрытае, бо заўсёды цягне за сабою плёткі, няшчырасць і страшэнна калечыць чалавечыя душы. У вершы “Пігмей” якраз гаворыца пра духоўную дэградацыю асобы, абрастанне чалавечых душ абыякавасцю, сытасцю, зайздрасцю. Пры такіх умовах чалавек драбнее і мізарнее, становіцца прыстасаванцам і задавольваецца малым:

Нічога ўгору не паднялі,

Людзям нічога не даюць,

Яны бяздарнасць гучна

хваляць,

А талент ціха аплююць.

Баюся тых, хто спрытна хлусіць,

Баюся я святош малых.

І сёння больш за ўсё баюся

Пігмейскай хітрай пахвалы [4, с. 46].

Анатоль Сербантовіч – мастак слова, які ў сваёй творчасці імкнуўся асэнсаваць свет, імкнуўся стварыць паўнакроўную, цэласную карціну грамадства і рэчаіснасці. Паэт глядзеў на жыццё з пазіцыі чалавечнасці і антычалавечнасці, сапраўднай і ўяўнай дабрыні.

У элегіі паэта ёсць прадчуванне смерці. Адсюль і вобразы-сімвалы. Сімвал крыжа знаходзіць месца ў паэтавым светабачанні, як ўвасабленне не канца жыцця, а як памяць, сведка, напамінак жывым:

І, зачараваны дзіўнай сілай,

Раскрываю сам сабе сакрэт,

Што крыжы на бацькавых магілах

Узышлі,

каб зноў не трэснуў свет [4, с. 162].

Смерць – гэта не толькі канец зямных спраў, але і пачатак нечага іншага, працягу жыцця ў нашчадках, сімвал людской памяці (“Вось пачну я гаварыць, і, можа”, “Могілкі не там, дзе крыжа крылы”). Аднак вобраз смерці не спавіты страхам, не выклікае ўражанне пра няўмольную падпарадкаванасць чалавечага лёсу бязлітаснаму часу, абставінам.

Яшчэ адзін сімвал у творчасці паэта – сімвал шляху, на якім адбываюцца шматлікія сустрэчы і ростані, адкрыцці, набыткі і страты (“Шырокія дарогі і вялікія”, “О, калі б вакзалы расказалі”, “Шаша нырае ў гул і грукат” і інш). Гэты вобраз спалучае ў сабе і імкненне ў новае, і невядомае, і вяртанне ў мінулае, вяртанне да роднай хаты, у маленства.

Галоўнае ў сімвале тое, што ён заўсёды імкнецца за межы свайго канкрэтнага значэння, нараджае адну за адной паралелі і асацыяцыі. Даволі часта ў паэзіі Анатоля Сербантовіча сустракаецца вобраз часу, які перадаецца праз сімвал руху. Рух – увасабленне няспыннасці, незваротнасці жыцця, плыні гадоў, суму па мінулым, па будучым, якога ў аўтара ўжо не будзе.

Паэзія Анатоля Сербантовіча заўсёды была заслонай на шляху пошласці, амаральнасці, уздзеяння на душу цёмных, разбуральных сіл.