Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

«Што, быдлё, ты мармочаш?

Са мной разам сесці хочаш?

Сваяка з сябе корчыш:

Уздумаў братам мне звацца –

Не хачу з табой знацца,

Твайму лганню ўслыхацца» [20, с. 133–134].

Але, ў рэшце рэшт, дабро ўзнагароджана, а зло пакарана. Праўда, справядлівасці ў тагачасным феадальным свеце не было. А таму невядомы нам аўтар і не чакаў яе ад караля ці суда. Заставалася толькі адна надзея  – на суд звышнатуральных сіл. І яны ўзнеслі Лазара на неба, а пана кінулі ў пекла. Можна ўявіць сабе, з якімі пачуццямі прыгонныя сяляне слухалі «Песню пра Лазара», калі яе спяваў дзесьці на кірмашы або цвінтарышчы сляпы вандроўны лірнік.

Тая ж самая прывідная надзея на справядлівасць, што наступіць хаця б пасля смерці, хаця б пры сканчэнні свету, гучыць у вершы «Аб страшным судзе». Невядомы нам аўтар (па барочным стылі можна меркаваць, што жыў ён у XVII ці XVIII стагоддзі) малюе жахлівыя, апакаліптычныя карціны «апошняга суда», дзе асаблівыя кары спасцігаюць багатых людзей:

Як і «Песня пра Лазара», духоўны верш «Аб страшным судзе». завяршаецца суровым і справядлівым пакараннем для тых, хто правёў жыццё марна, у гультайстве ды баляванні. У абодвух творах, як нешта само сабой зразумелае, сцвярджаецца, што дзе беднасць – там дабрыня і цнатлівасць, а дзе багацце – там злосць і амаральнасць.

Такія ж па сутнасці народныя ўяўленні пра добры і злы пачатак выявіліся потым у вершы Францішка Багушэвіча «Быў у чысцы». Тут пачатак традыцыі, а там  – яе працяг.

Мемуарная літаратура

У другой палове XVIII стагоддзя ў Беларусі прарастаюць першыя парасткі Асветніцтва. Пашыраецца сетка школ рознага кшталту, адчыняюцца новыя друкарні, з’яўляюцца палацавыя тэатры. Барока саступае месца класіцызму і сентыменталізму. Усе гэтыя складаныя грамадскія і культурныя працэсы знайшлі адлюстраванне ў мемуарыстыцы. Колькасць мемуарнай літаратуры, звязанай з Беларуссю, прыкметна ўзрасла. Ды і ў ёй адбыліся прынцыповыя змены. Дакументальная проза рабілася ўсё больш суб’ектыўнай, мастацкай. Часам стала немагчыма правесці рысу паміж «дакументам у літаратуры і літаратурай як дакументам». Працягвалі сваё існаванне ўсе тыя тыпы мемуарнай літаратуры, якія склаліся раней. У яе патоку мы зможам знайсці і традыцыйныя дыярыушы, летапісныя хронікі, ўспаміны-аўтабіяграфіі, успаміны-дзённікі. Выразна намячаюцца новыя тэндэнцыі: дыярыушы ўступаюць месца ўспамінам, голы пералік падзей – іх суб’ектыўнаму асэнсаванню. Мемуарыстыка ўсё больш белетрызуецца.

Падзейнасць. Для мемуарыстаў XVII стагоддзя галоўным была падзея – палітычная, сямейная, «метэаралагічная». Асоба аўтара, аўтарскае ўспрыманне свету, унутраны стан самога стваральніка выяўляліся крайне рэдка. Успомнім «дыярыуш дзеянняў» П. Бжастоўскага і Я. Храпавіцкага. Бжастоўскі па днях фіксуе, у які беларускі горад прыехаў, з кім сустракаўся і абедаў, як ішлі перагаворы з рускімі пасламі. І толькі адзін-адзіны раз у яго прабілася хоць крыху асабістае: «Кастрычніка 14-га. Адпачынак і сум».

У «Дыярыўшы» віцебскага ваяводы Храпавіцкага таксама пераважаюць запісы пра тое, што «ноччу мароз вялікі, белы з раніцы і вечарам холадна, вецер востры, паўночны, а дзень прыгожы вельмі». І зноў жа толькі ў адным месцы: «Рука мне забалела». Бясстрасна рэгістраваў нават самыя драматычныя падзеі Ян Цадроўскі. Метадалагічныя назіранні, глабальныя і лакальныя «катаклізмы», вядома, не праходзілі міма ўвагі мемуарыстаў XVIII стагоддзя. Але іх апісанні набываюць эмацыянальную афарбоўку. Аўтар выказвае свае адносіны да падзей. Тое ж самае можна сказаць пра адлюстраванне грамадска-палітычных падзей. Усё часцей яны паказваюцца ў сувязі з асобай аўтара, праз яго ўспрыманне. Хаця ад XVIII стагоддзя да нас дайшло нямала летапісаў, дзённікаў, успамінаў, у якіх пераважае «голая» падзейнасць, ніяк не праяўляецца асоба аўтара. У першую чаргу тут трэба адзначыць перапісаную ў 1768 годзе «калектыўную» хроніку горада Віцебска, якую вялі Гаўрыла і Сцяпан Аверкі, Міхаіл Панцырны і Іван Чарноўскі. У яе занесены прызначэнні на розныя пасады, даты смерці выбітных гараджан, стыхійныя бедствы, нябесныя з’явы (26 сакавіка 1704 года: «Тры сонцы віднеліся ранкам»). Пераважна палітычным падзеям прысвечаны беларускія старонкі ў рускіх і польскіх успамінах Э. Атвіноўскага, І. Безбародкі, М. Крачэтнікава, Б. Куракіна, С. Няплюева, Ф. Лубяноўскага, А. Трамбіцкага, невядомага аўтара, які расказаў пра арышт у Віцебску Васілія Качубея. Таму гэтыя творы маюць цікавасць пераважна для гістарычнай навукі.

У мемуарнай літаратуры больш-менш захоўвалася раўнавага паміж «гісторыяй агульнай і гісторыяй уласнай», у якіх грамадскія падзеі не выцясняюць «асабістых прызнанняў аўтара». Па сваім жанры такія творы часта набліжаюцца да «прыгодніцкага» рамана. Тагачасная рэчаіснасць (войны, рэлігійная варожасць, шляхецкія «наезды») была для іх багатым матэрыялам. Жыццё здавалася суцэльнай пасмай нечаканых прыгод. Такая рацыянальная мадэль рэчаіснасці ўзнікла на скрыжаванні ідэй Контррэфармацыі і эстэтыкі барока [19, с. 28].

Аўтарская матывацыя. Як бачым, у XVIII стагоддзі мемуарыстыка Беларусі істотна ўзбагацілася ў жанравых адносінах, значна пашырыла свае тэматычныя межы. Узмацнілася ўнутраная патрэбнасць фіксаваць свае ўражанні, што ўскосна сведчыла пра веданне літаратуры (у чалавека, зусім незнаёмага з мастацкай творчасцю, не з’явіцца жа­данне весці дзённік). Аб’ектыўны свет ужо адлюстроўваўся праз суб’ектыўнае ўспрыняцце. Мемуарысты не саромеліся расказваць нават пра самыя асабістыя, інтымныя справы. Усё большая ўвага ўдзялялася мастацкай форме, стылю, мове. Сціраліся межы паміж «дакументальнай прозай» і прозай мастацкай.

У мемуарыстаў XVIII стагоддзя ўзрасло пачуццё адказнасці за сваю справу, усведамленне яе грамадскай важнасці. У XVII стагоддзі дыярыушы прызначаліся для сябе (прыгадаем у С. Маскевіча: «Сам сабе гуду, сам вясёлы буду»), дзяцей і ўнукаў, у крайнім выпадку – для абароны свайго шляхецкага гонару (успомнім тлумачэнні К. Абуховіча, чыя «здрада» выклікала да жыцця вядомы «Ліст да Абуховіча»). Па традыцыі ў XVIII стагоддзі ўспаміны таксама яшчэ часта адрасаваліся сваякам, нашчадкам. Асабліва гэта падкрэсліваецца ў Залескага: «Бяру гэту паперу ў тую самую пару, калі мяне цяжкія слабасці перасцерагаюць, каб я пакінуў сям’і сваё апошняе пісанне, якое пасля мяне зможа растлумачыць стан сямейных спраў, што будуць пасля мяне абцяжарваць удаву і яе сірот». І далей: «Задума мая заключаецца ў тым, каб пакінуць дзецям мой жыццяпіс, каб разважаючы на яго прыкладзе, якія былі заганы або недахопы ў цнатлівасці іх бацькі, умелі яны пазбегнуць недахопаў і ўзняць узровень дабрачыннасці». Прыкладна такімі ж матывамі тлумачылі з’яўленне сваіх дзённікаў М. Матушэвіч, А. Лунін, С. Букар і іншыя сучаснікі Залескага. Але ў іх матывіроўках адчуваецца і пэўная поза: маўляў, я сціпла лічу, што мае мемуары патрэбны толькі дзецям, а вось вы, прачытаўшы, не пагадзіцеся са мной і выдайце іх…

На самай справе ўсе гэтыя пісьменнікі-філосафы добра ўсведамлялі грамадскае значэнне сваіх запісаў, пра што сведчыць тая ж «аўтацэнзура». З сярэдзіны XVIII стагоддзя, пачынаючы ад «Рэха» С. Пільштыновай, мемуары ўсё часцей пісаліся з думкай аб публікацыі. Як да літаратурных твораў ставіліся да сваіх успамінаў польскія пісьменнікі, што нарадзіліся або жылі ў Беларусі ў канцы XVIII стагоддзя (Ю. Нямцэвіч, Ф. Карпінскі, I. Быкоўскі). Характэрна, што ў шматлікіх рускіх аўтараў, якія пісалі пра Беларусь (Г. Дабрынін, Л. Энгельгарт, В. Марчанка, Ф. Лубяноўскі, С. Тучкоў і інш.), ужо амаль няма традыцыйных зваротаў да дзяцей і ўнукаў. Мемуарыстаў у першую чаргу турбуе і хвалюе чытач. І гэта ўжо родніць іх з мемуарыстамі наступных пакаленняў.