Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Асаблівасці творчасці францішка багушэвіча

Францішак Бенядзікт, сын Казіміра Багушэвіча, нарадзіўся 21 (9) сакавіка 1840 г. у двары Свіранах каля Вільні. Да нядаўняга часу лічылася, што двор гэты арандаваўся бацькам паэта. Але Свіраны належалі Галаўням, з роду якіх паходзіла маці паэта, Канстанцыя. Яна і паехала да сваіх бацькоў-дзядоў нараджаць ім чарговага ўнука (першым быў сын Уладзіслаў-Антон, старэйшы за Францішка на чатыры гады). Неўзабаве сям'я перабралася ў спадчынны маёнтак Кушляны Ашмянскага павета, які належаў Багушэвічам з сярэдзіны XVIII ст. Паводле купчай, запісанай у актавыя гродскія кнігі Ашмян 13 сакавіка 1749 г., продак паэта Антон Багушэвіч за 450 польскіх злотых «набыў маёнтак Кушляны або Мігуцяны» з сялянамі ад Кунцэвічаў. Перш чым прапісацца на Ашмяншчыне, род Багушэвічаў на пачатку XVIII ст. абжываўся ў Полацкім ваяводстве. Паводле тых самых архіўных матэрыялаў, 7 чэрвеня 1729 г. Міхал Савіцкі падпісаў дарчую, згодна з якой маёнтак Шкірлава або Бароўшчына з вёскамі Хвашчаны і Мышкавічы (разам з сялянамі) у Полацкім ваяводстве падараваў швагру свайму Юрыю Аўгусцінаву Багушэвічу і яго сыну Казіміру», а іншых яго сыноў Антона і Франца Багушэвіча «грашыма адарыў».

Продкі паэта перабіваліся не толькі з зямельнага арандатарства, але служылі і ў войску (прадзед Казімір у 1783 г. атрымаў чын ротмістра Ашмянскага павета, Аляксандр стаў ротмістрам Літоўскай кавалерыі). Бацька ж паэта жыў выключна з зямлі і паводле «ўводнага акта» ад 1-га ліпеня 1837 г. стаў валодаць маёнткам Кушляны з 34 сялянскімі душамі. Там прайшло маленства Францішка, яго братоў Уладзіслава і Апалінара. Адтуль пацягнуліся сыны кушлянскага гаспадара ў недалёкую Вільню, па навуку. У спісе вучняў Віленскай гімназіі, «няздольных уносіць устаноўленую за навучанне плату», прозвішча Францішка сустракаецца з 1852 г. побач з імем малодшага брата Валяр'яна. Якраз падчас вучобы гімназістаў іх бацька распачаў актыўныя намаганні дзеля атрымання шляхецкіх прывілеяў. Намаганні зразумелыя: той, хто атрымліваў высокае званне «двараніна», пераходзіў у вышэйшы стан, вызваляючыся з падаткавага саслоўя. Змяншалася і плата за навучанне. Між тым, сваякі паэта яшчэ напрыканцы XVIII ст. (па рэвізіі 1795) былі запісаны шляхтай Віленскай губерні, а ў 1830 і 1845 гг. іх шляхецкія прывілеі пацвердзіў сенат геральдыі. Таму сабраных даведак і сведкаў хапіла, каб Уладзіслаў-Антон (1835 г. нар.), Франц-Бенядыкт (1840 г. нар.), Валяр'ян-Язэп (1841 г. нар.) і Апалінар (1846 г. нар.), сыны Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў былі запісаны ў першую кнігу мясцовай геральдыі, з «благорассмотрением» у Сенаце».

Яшчэ будучы гімназістам, Францішак Багушэвіч пачуў пра арганізацыю першага ў так званым Паўночна-Заходнім краі музея старажытнасцяў, афіцыйна дазволенага царскай адміністрацыяй у Вільні. Прачытаў будучы паэт і пра першыя ахвяраванні гэтаму музею, пра экспедыцыі па зборы экспанатаў, пра падзвіжніцтва «скарбашукальнікаў» народнай культуры. Імкнучыся далучыцца да патрыятычнай акцыі памнажэння культурных здабыткаў роднага краю, юнак сам адшукаў і падаў у камісію музея антыкварныя прадметы: стары гадальнік, акамянеласці і яшчэ некаторыя рэчы, пра што паведамляецца ў «Перечневом каталоге...» за 1856 г. На рахунак «гімназіста Франца Багушэвіча» аднесены чатыры адзінкі захавання. Напэўна, музейныя рэдкасці аматар-гісторык перадаў у рукі Уладзіслава Сыракомлі, які тады выконваў ролю накшталт сучаснага вучонага сакратара. Магчыма, там ён сустрэў і Яўстаха Тышкевіча — духоўнага бацьку гэтай установы. Францішак Багушэвіч быў запрошаны на адкрыццё першай экспазіцыі ў будынку Віленскага універсітэта — такая была ўмова для ўсіх дабрачынцаў, хто ахвяраваў свае каштоўнасці музею. 17 красавіка 1856 г., у дзень адкрыцця, раздаваліся лісткі з надрукаваным вершам У. Сыракомлі, прысвечаным гэтай урачыстай акцыі. Тут Францішак мог пабачыць А. Кіркора, У. Сыракомлю, Я. Тышкевіча, М. Балінскага, М. Маліноўскага, I. Ходзьку, В. Каратынскага, іншых прыхільнікаў музейнай справы. У экспазіцыі новай навукова-асветніцкай установы будучы паэт мог паглядзець даўнія манускрыпты, фаліянты кніг, старадаўнюю зброю, рыцарскія даспехі, археалагічныя здабыткі матэрыяльнай культуры продкаў. Такая падзея і паважныя знаёмствы з вялікімі культурнымі дзеячамі спрыялі ранняму сталенню Багушэвіча-патрыёта. Гэта ўжо тады, у гімназічныя гады, Францішак прасякнуўся духам «прамяністых», атмасферай філаматаў-філарэтаў, што панавала ў Вільні напачатку XIX ст. і якая не знікла дашчэнту ў старажытнай сталіцы Вялікага княства Літоўскага, каб і напрыканцы жыцця застацца палымяным прыхільнікам і паслядоўнікам Яна Чачота, Тамаша Зана:

Прэч бутэлькі, люлькі, карты!

Марна траціць час не варта.

Хай жывыя рушаць з кіем.

У святы паход!

Нас не край далёкі кліча

Вывучаць чужы нам звычай,

Нас чакае ў нашым краі

Родны наш народ1.

(Пераклад К. Паўтаржыцкага)

У пастанове педагагічнай рады ад 17 чэрвеня 1861 г. яго прозвішча было названа ў ліку чатырох лепшых выпускнікоў гімназіі. Акрамя таго, за «преуспевание» ў дысцыплінах выдатнікі гімназіі атрымалі права на чын XIV класа — найніжэйшую чыноўніцкую прыступку ў славутым «табелі рангаў» царскай Расіі; відаць, такая псрспектыва найболыш заахвочвала да навукі сына незаможнага кушлянскага шляхціца. Атрымаўшы 26 ліпеня 1861 г. атэстат

пра заканчэнне Віленскай гімназіі, Багушэвіч у той самы дзень, «побуждаемый ревностным желанием продолжать образование в высшем учебном заведении», напісаў заяву на імя рэктара Пецярбургскага універсітэта Плятнёва, не забыўшыся далучыць прашэнне пра вызваленне ад гаршовых узносаў, бо, «не имея решительно никаких материальных средств ни посторонней помощи», не мог унесці пяцідзесяці рублёў за права навучання. Гэтак ад самага маленства і да труны галеча будзе суправаджаць усе памкненні паэта да лепшага жыцця.

Залічаны 15 верасня на першы курс Пецярбургскага універсітэта па матэматычным разрадзе Багушэвіч так і не распачаў вучобы: на знак пратэсту супраць новых універсітэцкіх правіл, якія абмяжоўвалі правы навучэнцаў, студэнты, вярнуўшыся з летніх вакацый, адмовіліся прыняць свае матрыкулы (заліковыя кніжкі). Барацьба скончылася крывавай сутычкай на універсітэцкім ганку 24 кастрычніка, а неўзабаве, 14 лістапада, Багушэвіч піша новую, гэтым разам апошнюю заяву на імя рэктара з просьбай звольніць з універсітэта «з прычыны цяжкай хваробы» і «неспрыяльнага клімату», каб па парадзе доктара «адправіцца на месца маёй Радзімы». Сваёй заявай Багушэвіч апярэдзіў хаду падзей: неўзабаве сам рэктар падасць прашэнне аб адстаўцы «па стане здароўя», а 24 снежня ўлады палічаць за лепшае часова зачыніць сталічны універсітэт.

Такі паварот падзей вярнуў юнака на Радзіму, дзе ўсё бурліла і віравала: наспявала рэвалюцыйная сітуацыя, якая неўзабаве выльецца ва ўзброены нацыянальна-вызваленчы рух на заходніх ускраінах Расійскай імперыі. У школе, адкрытай на Лідчыне ўладальнікам маёнтка Доцішкі Аляксандрам Звяровічам, Францішак навучае сялянскіх падлеткаў зразумела што не ў адпаведнасці з афіцыйнай ідэалогіяй, паводле якой «православие, самодержавие, народность — три незыблемые основы русского царства».

1863 г. — дата, якая палыхнула ў сярэдзіне мінулага стагоддзя і засталася астральнай зоркай на шляху станаўлення беларускай нацыі, а значыць, і ў гісторыі станаўлення і развіцця новай беларускай літаратуры. Там, у паэтавай маладосці належыць шукаць пачатковы напеў Багушэвічавай музы. Слынная сучасніца Ф. Багушэвіча, аўтарка «Хама» і «Дзюрдзяў» пісьменніца Эліза Ажэшка (з ёй паэт не проста быў знаёмы, але сябраваў і перапісваўся) як ніхто трапна акрэсліла ролю апошняга паўстання для абодвух славянскіх народаў і, у прыватнасці, станаўленні яе як пісьменніцы. Паводле яе слоў, 1863 г. «запаліў [...] жаданне служыць Радзіме па меры сіл і характару маіх здольнасцяў; з яго агню і слёз узнікла ўва мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку для таго выратавальнага моста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ [...] Потым прыходзілі доўгай чарадою творчыя задумы, але не было сярод іх ні адной, якая, як з перш крыніцы, не брала б свайго пачатку з думак аб Радзіме. Усё гэта зрабіў са мной і ўва мне 1863 год. Калі б не яго молат і разец, мой лес быў бы іншы і, відаць, я не стала б пісьменніцай». Тыя падзеі ўскалыхнулі ўвесь край, перайначылі жыццё пад кожнай страхой — ці то панскай, ці сялянскай.

Відаць, невыпадкова ў асабістым архіве Ажэшкі захаваліся аўтографы вершаў Ф. Багушэвіча, у якіх чуваць водгулле тых векапомных падзей («Шумяць сосны», «Я стары, таму й не знаю...»).

На вяршынях сумна сосны

Зашумелі ціха,

Невясёлыя іх вёсны,

Бо наўкола ліха.

Бо наўкола пні, магілы,

Гора і няволя,

Вецер нішчыць рэшту сілы,

Рвуцца буры з поля...

I шумяць нібы сіроты,

Нібы рэкі ў горах,

Бо не ведаюць, хто потым

Попел іх прыгорне?..

(Шумяць сосны. Пераклад А. Лойкі)

Гаворка між двума літаратарамі, людзьмі сталага веку, калі яны на схіле жыцця сустракаліся ў ціхай Гародні, не раз заходзіла пра тыя дні, поўныя трагізму, надзей і расчараванняў. Так што перш чым скруціць беларускую дудку, перш чым ударыць смы­кам беларускім, Багушэвіч, напэўна, пачаў пісаць на мове польскай, болын тады літаратурна пашыранай. Гэта на той мове спачатку выгалошвалася:

Ўсё злягло, зіма гарцуе На спусцелым полі, Шуму іх ніхто не чуе, Плачуць сосны з болю!.. Хай жа сосны з болю млеюць, Сэрцы ўзрушаць людзям, Бо хто плач іх зразумее, Мёртвых той абудзіць!.. Плачце, родныя, няўцешна, Плачце на ўсе грудзі! Мо абудзіце памершых I радасней будзе...

(Пераклад А. Лойкі)

На думку ўнучкі паэта Станіславы Тамашэўскай, гэта верш-роздум пра паўстанне 1863 г., пра яго няўдачы. У шуме сосен чуецца плач па тых, хто заўчасна загінуў у вызваленчай барацьбе. Як бы ні было, на якой мове не распачаў сваю паэтычную творчасць класік беларускай літаратуры XIX ст., паўстанне на чале з Кастусём Каліноўскім адбілася і ў лёсе самога Багушэвіча. Яго рэха, яго водбліск ярка азорыць торны шлях, па якім ужо без вагання пойдзе і павядзе Францішка за сабой паэтава муза. Так падказала яму сэрца і сумленне, урэшце, так дыктавала сямейнае выхаванне, гераічнае мінулае народа — усё, што пазней, паяднанае з вялікім талентам, дазволіла Багушэвічу стаць самым яркім паэтам-дэмакратам Беларусі XIX ст., абаронцам Праўды, змагаром за Волю краіны — куляй і пяром.

Прамыя рэмінісцэнцыі тых «крывавых дзён» і не менш па­мятных наступстваў, што расцягнуліся на гады і дзесяцігоддзі над зрабаваным, зруйнаваным краем, гучаць у Багушэвічавых строфах:

Я стары, таму й не знаю;

Я знаёмы з іншым краем:

3 тым, дзе Лена і Пячора,

3 тым, дзе багна і вазёры,

3 тым, дзе горы, з тым дзе стэпы,

3 тым, дзе прах дзядоў у склепах,

Што палеглі на чужыне,

Волю прагнучы Айчыне.

Сёння ж кат стаіць над ею...

А ці знаеш ты пра тое?..

(Я стары, таму й не знаю... Пераклад С. Сокалава-Воюша)

Запевам-эпіграфам да твора ўзяты радок з верша польскага паэта XIX ст. Вінцэнта Поля «Песня пра нашу зямлю», у якой апяваецца абшар, што калісь уваходзіў у вялікую дзяржаву двух народаў — Рэч Паспалітую, падзеленую паміж трыма імперыямі. Яшчэ ў дваццацічатырохгадовым узросце Ф. Багушэвіч адчуў, што сам ён нарадзіўся пад шчаслівай зоркай: пасля задушэння паўстання, калі таварышы звінелі кайданамі па сібірскіх этапах, маладога абаронцу свайго народа схавалі братнія стэпы Украіны. Магчыма, не без дапамогі ўплывовых сваяцкіх сувязяў (маці паэта даводзілася пляменніцай колішнйму аршанскаму біскупу, кіраўніку былой Літоўскай уніяцкай епархіі Андрыяну Галаўні), а таксама дзякуючы грашовай падтрымш.і маладога вучонага-філолага Яна Карловіча, родавы маёнтак якога Падзітва быў паблізу Доцішак, Францішак развітаўся з бацькоўскай сядзібай і выехаў ва ўкраінскі гарадок Нежын. На дваццаць гадоў пакінуў ён родны кут.

7 мая 1865 г. Багушэвіч падаў заяву дырэктару Нежыскага юрыдычнага ліцэя з просьбай залічыць яго ў лік студэнтаў.

Выгнанніку з Беларусі нялёгка давялося ў чужым, незнаемым горадзе. Праўда, Нежын быў абраны Багушэвічам невыпадкова: пад час яго вучобы тут працаваў старшым лектарам сваяк па маці Аляксандр Галаўня. Акрамя таго, наваспечаны ліцэіст імкнуўся зарабляць на жыццё рэпетытарствам. Пакутная вучоба скончылася 26 ліпеня 1868 г., а 17 жніўня, калі Багушэвічу выпісвалі атэстат, ён ужо «состоял на службе» ў г. Чарнігаве, адкуль у 1869 г. перавёўся ў Кралявецкі павет судовым следчым. Праз два гады (за гэты час ён папрацаваў ў Старадубскім павеце) мы зноў бачым Багушэвіча ў Чарнігаве. Але і тут трыццацігадовы следчы не затрымаўся надоўга, яшчэ раз змяніўшы месца працы: 21 ліпеня 1871 г. загадам Міністэрства юстыцыі ён быў прызначаны судовым следчым у Гразявецкі павет Валагодскай губерні. Дзіўны парадокс: туды, куды Багушэвічавых паплечнікаў-паўстанцаў гналі пад канвоем, ён падаўся, можна сказаць, самохаць.

Наогул, калі разважаеш над працоўнай адысеяй выпускніка Нежынскага юрыдычнага ліцэя (праз год ён вернецца на Украіну, каб сем месяцаў папрацаваць старшым следчым Барзнянскага павета і перайсці на службу ў Канатоп), заўважаеш адно: на радзіму будучы паэт не вяртаўся, пераводу па службе туды не прасіў. Не дзіва, бо мясцовыя губернскія ведамасці яшчэ друкавалі абвесткі пра канфіскацыю маёмасці паўстанцаў 1863 г. Толькі ў 1876 годзе на Беларусі скасуюць асаднае становішча, уведзенае пасля задушэння паўстання Каліноўскага; у 1883 г. (27 мая) каранацыя Аляксандра III, новага цара, суправаджалася па традыцыі амністыяй палітычных злачынцаў: тысячы паўстанцаў «вйновных в польском мятеже 1863 года» з Захаду і з Усходу імцягнуліся на Радзіму. Падаўся з Канатопа на Беларусь і Франціппак Багушэвіч, кавалер ордэна св. Станіслава 3-й ступені, калежскі саветнік, які падарваў на дзяржаўнай службе і без таго слабое здароўе, не нажыў ніякага капіталу і вырашыў хоць пад старасць палепшыць матэрыяльнае становішча прыватнай адвакацкай практыкай. 2 лютага 1884 г., акурат на зімовае свята Грамніцы, ён падаў прашэнне ў Нежынскі акруговы суд з просьбай звольніц яго са службы — фактычна, пайсці ў адстаўку, а 25 сакавіка ступіў на віленскі брук, камяні якога памяталі яго крокі з гімназічных часоў, убачыў горад сваёй маладосці. Ён быў ужо не адзін, а з жонкай Габрыэляй, мінчанкай, з якой узяў шлюб у 1874 г. і ад якой меў сына Тамаша Вільгельма.

Вярнуўся, калі тут падрасталі Цётка, Ядвігін Ш., калі першыя самастойныя крокі рабілі Купала і Колас. Але і тут, на радзіме, здабываць кавалак хлеба было няпроста. Ужо ў сталым узросце, будучы паэт апрача асноўнай працы на пасадзе прысяжнага абаронцы Віленскага акруговага суда працягваў перабі-вацца падзаробкамі ў Віленскай рыма-каталіцкай духоўнай кансісторыі (дзеля вядзення спраў кліентаў-ксяндзоў наведваў нават Мінск), спрабаваў пераехаць у Люблін для лепшага і лягчэйшага кавалка хлеба, але, на шчасце, застаўся на Бацькаўшчыне.

Вучоба ў далёкім Нежыне і адвакацкая адысея бадзягі-эмігранта па абшарах Расійскай імперыі бачацца вымушанымі ўцёкамі з роднага краю. Падчас здоўжанай адысеі паэт захварэў «не-вылечнай хваробай»: «хвароба гэта ў дактароў завецца настальгія» (Г. Гейнэ). Найбольш гаючымі лекамі для паэтавай душы, відаць, з'яўляліся ўласныя вершы-скаргі, аднак, ніводнага паэтычнага твора, датаванага 1860—1870 гг. не захавалася. Пакуль што пер-шымі вядомымі паэтычнымі спробамі Францішка Багушэвіча трэба лічыць знойдзеныя ў Львове вершы на польскай мове: «Новы 1886 год», «Прывід надзеі», «Хто гэта?» напісаныя ў 1885—1886 гг. Верш «Новы 1886 год» — узор альбомнай лірыкі сярэдняга гатунку; верш «Хто гэта?» уяўляе сабой палітычную сатыру на аднаго з тагачасных дзяржаўных мужоў — ці не Бісмарка. I толькі «Што пасіхіеі» вылучаецца сваім настроем і ўзлётам духу, як філасофская спро-ба асэнсаваць высокія паняцці чалавечага быцця:

У гэтым заключным чатырохрадкоўі твора чуецца рэха міцкевічаўскага: «Імя маё легіён, і за ўсе мільёны людзей прыняць катаванні мушу...» Праўда, трэба зазначыць, што ў карловічаўскім архіве захаваўся аўтограф байкі Багушэвіча на беларускай мове «Воўк, ягня, авечка», далучаны да ліста паэта ад 10/22 чэрвеня (па зместу, 1886). Відаць, польскамоўныя вершаваныя спробы Фран цішка храналагічна не на шмат апярэджвалі беларускамоўныя.

Вершы дасылаліся ў лістах да Яна Карловіча, з якім пасля вяртання на Радзіму у былога канатопскага следчага наладзіліся болып трывалыя сувязі. Менавіта Карловіч спрыяў выданню «кантрабандных» зборнікаў паэта і ўплываў на абуджэнне ў Багушэвічы публіцыста. тое, чаму сам адрасат не надаваў асаблівай увагі: афарыстычнасць слова, трапнасць ацэнак, назіральнасць мастака, здольнасць адным сказам намаляваць абагульнены вобраз падзей, у звычайным «бытавым» здарэнні, грамадскім канфлікце ўбачыць супярэчлівасць самой эпохі, сутнасць царскага рэжыму, яго хва­лёных «свабод», «эканамічнага росквіту», прыстасаванне пануючай рэлігіі і іншых дзяржаўных інстытутаў да існуючага ладу.

Першае вядомае публічнае выступление Багушэвіча-літаратара адбылося 4 красавіка 1885 г. на старонках польскага часопіса «Край», што выдаваўся ў Пецярбургу. Віленскі карэспандэнт пісаў пра «зніжэнне цэн на збожжа» і «адпаведнае зніжэнне кошту на ўсе сельскагаспадарчыя прадукты і мясцовыя вырабы», іншымі словамі — пра эканамічны крызіс; пра гадавы сход акцыянераў мясцовага зямельнага банка; пра судовую практыку ў Паўночна-Заходніх губернях. За сем гадоў (1885—1891) «Край» змясціў звыш паўсотні артыкулаў і нататак, якія досыць няроўна — то адзін за 1886 г., то дваццаць чатыры ў наступным, 1887-м — дасылаў Францішак Багушэвіч, падпісваючы іх рознымі псеўданімамі.

Увосень 1891 г. у Кракаве выходзіць першы зборнік паэта «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок. Гэты творчы подзвіг, выдатная мастацкая з'ява ў духоўным жыцці беларускага народа засведчыла, што для Ф. Багушэвіча публічнае слова стала падуладным, і пісьменнік, падслухаўшы яго думкі, вынес іх на суд Божы: «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Як было тутэйшаму «цёмнаму» се-ляніну, што ўвесь век векаваў у сваей вёсцы, не верыць больш дасведчанаму, бываламу і разумнаму супляменніку, што гаворыць на адной з ім гаворцы: «... я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсць такая людская і пан­ская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая...» Як было ім не верыць чалавеку, калі ў кожным яго сказе, у кож­ным слове гучала засцярога: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як чалавек той прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі». Як было не пачуць закліку: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Бо тэта прамаўляў да іх знявераных сэрцаў чалавек, якому сапраўды, адчувалася, што мову быццам заняло, і доўга-доўга, не год і не два ён маўчаў, пакуль нябёсы не спаслалі яму літасць гаварыць роднай мовай, ад Бога дадзенай. Не ў кожным касцёле і не ад кожнага святара з амбона чулі яны такую шчырую ка-зань-навуку. Бо ў той душы, якая нараджала святыя апостальскія словы, жыла бязмежная любасць да заняволенай Бацькаў-шчыны, Прага паслужыць роднаму люду.

У праграмнай «Прадмове» да зборніка Мацей Бурачок вызна-чыў асноўныя прыкметы існавання самастойнай беларускай нацыі: даўняя, праз вякі эканамічная і культурная супольнасць люду, што жыве на адной тэрыторыі разам з іншымі народамі, якія ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага («ад Балтыцкаі мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра ракі да Нём-на...») і адзінства мовы («... гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна і да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мстэчкаў і вёсак...»). Тэма нацыянальнага адраджэння ў прадмове да зборніка «Дудка беларуская» (а неўзабаве і да зборніка «Смык беларускі») становіцца асновай, квінтэсэнцыяй усёй творчасці Ф. Багушэвіча і была сугучна запатрабаванням самой эпохі канца пазамінулага стагоддзя. Калі трохі раней, у сярэдзіне XIX ст., Італія ўрэшце пайшла па шляху аб'яднання, словы яе вялікага паэта Франчэска Пятраркі, напісаныя яшчэ ў XV ст. з заклікам да гэтага ўз'яднання, «захавалі тую ж, калі не большую моц»1. Аналагічнае энергетычнае ўздзеянне захавае за сабой слова Багушэвіча праз чвэрць стагоддзя — да часу абвяшчэння незалежнай Беларусь.

Такім чынам, прадмовы Ф. Багушэвіча сталі своеасаблівым маніфестам беларускага нацыянальнага адраджэння. Багушэвіч па-свойму, у мастацкай форме падхапіў публіцыстычныя вы-ступленні «гоманаўцаў». Разам з першымі пракламацыямі бела-рускіх студэнтаў у Пецярбургу прадмовы Багушэвіча сталі люст рам тагачасных грамадскіх настрояў. Абуджальная «Прадмова» — гэта маральнае і мастацкае крэда Багушэвіча-паэта і грамадзяніна. Грамадзянскі тэмперамент прадмоў засведчыў, што адбылося са-маўсведамленне беларускай літаратуры і незваротнасць яе развіцця, паколькі «адраджэнскія тэндэнцыі ператварыліся ў адраджэнскі патэнцыял беларускай літаратуры, каб творы на беларускай мове адрасаваліся ўжо не толькі мужыку, як у Вінцэнта Дуніна-Мар-цінкевіча, а ўсяму народу (хоць і праз вобраз мужыка)». Вобразнасць публіцыстычных параўнанняў, эмацыянальная ўзруша-насць звароту да суайчыннікаў, паяднаныя разам, надалі словам паэта біблейскую моц і прагучалі ў Багушэвіча як запавет. Іх можна параўнаць з невядомымі шырока на той час перадсмяротнымі зваротамі Кастуся Каліноўскага («Лісты з-пад шыбеніцы»).

Другі зборнік — «Смык беларускі», што выйшаў у 1894 г. у Познані пад новым псеўданімам: «Сымон Рэўка з-пад Барысава» пачынаўся палкай споведдзю.

Ох, дайце ж мне смык, Каб усюды граў!

Хоць бы сам я знік, Абы голас даў…

У прадмове да зборніка «Смык беларускі» паэт пісаў: «Ёсць шмат друкованых песняў нашага народа; пісаў Пачабут, Я. Тыш-кевіч, апісуючы наш Барысаўскі павет, і шмат хто спісываў іх, а шмат ёсць і не спісаных, але песні ўсе тыя не надта, каб сказаць праўду, харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых няшмат...» Гэтым самым аўтар выразна сцвердзіў свае эстэтычныя погляды. Пра невясёлыя песні і ноты аднастайныя — ноты скаргі, енку, беспрасвецця ідэнтычна напіша (праз чвэрць стагоддзя) у артыкуле «Сплачвайце доўг» (1913) Юры Верашчака (В. Ластоўскі). Ф. Багушэвіч, як бачым, стаў прадвеснікам нашаніўскай палемікі пра шляхі развіцця беларускай літаратуры, праграмуючы шлях не так да апявання красы, як да высокага, духоўнага, незямнога хараства.

Прафесійныя заняткі юрыста знайшлі адлюстраванне ў сюжэтным багацці творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры. Таму заканамерна, што судовая тэматыка прысутнічае ў Ф. Багушэвіча куды шырэй, чым у астатніх нашых паэтаў («У судзе», «Як праўды шукаюць», «У астрозе», «Скацінная апека», паэма «Кепска будзе!»). Так, верш «У судзе» распачынаецца немалым пералікам рознага люду, якому даводзіцца звяртацца па «справядлівасць» у царскія суды.

Разам з хрысціянскімі запаветамі «не забі, не крадзі» Ф. Багушэвіч ставіць і любоў да Радзімы. Верш «Свая зямля», які паэт падаў напрыканцы зборніка «Смык беларускі», квінтэсэнцыяй утрымлівае выказванне з іншага аднатыпнага твора «Мая хата». Выраз «Калок свой мілейшы, як чужыя клямкі», — сваёй афа-рыстычнасцю і лаканізмам блізкі да народнай прыказкі і па сутнасці ідэнтычны скарынаўскаму: «... тако ж и люди, игде зроди-лися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». Адстаўны селянін-салдат з вёскі Сялявічы, дзе «былі уніяты калісьці дзяды», на ўласным неспагадным лёсе перакагіаў-ся, што толькі жменька роднай зямліцы, узятая ім і перахаваная на грудзях побач з матчыным абразком, выратавала ад немачы і павярнула ў родны край, куды за дзесяцігоддзі рэкруцтва не кожны здольны быў вярнуцца. Родная зямля замяніла яму веру дзядоў-уніятаў, якой прымусова пазбавіў яго царызм разам з сот-нямі тысяч іншых сялян беларускіх вёсак. У вершы «Думка», што ўяўляе сабой узор медытацыйнай лірыкі, спробу зазірнуць у глыб чалавечай душы, робіцца аналіз стану чалавека, дзеці якога пазбаўлены нават і роднай зямлі. У безвыходнасці старога бацькі («От так цяжка, здаецца, каб грэху не баяўся б // і ў пятлю палез бы, ці ў ваду схаваўся б!»), што пагубляў усіх сваіх сыноў (адзін «у прочках за чорныя моры» пайшоў, другі за Дунаем, трэці ў Сібіры) прачытваецца метафарычны вобраз Маці-Радзімы, паз-баўленай у ліхалецці сваіх дзяцей. Раскіданасць нашчадкаў не па-кідае старому, здаецца, ужо ніякай надзеі на прасвятленне, спа-гадную долю. Аднак хрысціянскія пачуцці, прайшоўшы праз кыпрабаванне вышэйшай багабойнасці, перамагаюць у героі. Ён іпўны: рана-позна сыны вернуцца на Радзіму, «абсядуцца дома і лад заправадзяць». Такім чынам, у самым песімістычным творы Ф. Багушэвіча надзвычай аптымістычны заключны акорд.

Наогул, тэма народнага жыцця — цэнтральная ў паэзіі паэта. I рагічны пафас большасці твораў якраз і абумоўлены абмалёўкай штодзённага побыту беларускага сялянства. Тым велічнёй успрымаецца кожная спроба Багушэвічавых герояў узняцца на змаганне («Хрэсьбіны Мацюка», «Кепска будзе», «У астрозе»). Пр пачуцця ўласнай годнасці — адзін з хвалюючых момант людской псіхалогіі. Аўтар спрабуе сканструяваць сваю мадэль гуманістычнага ідэалу чалавека, калі ў герояў побач з боскай пакорлівасцю суседзіць бунт супраць несправядлівасці на зямлі.

Творчасць Ф. Багушэвіча — вяршыня нацыянальна ўсвядомленай ідэі беларускага адраджэння ў XIX ст., звяно, якое аб'я-дноўвае ўсю новую беларускую літаратуру з яе адраджэнскім уздымам на пачатку XX ст. Яна ўвасабляе прадвызначэнне ад-метнага шляху для нацыянальнага прыгожага пісьменства, прадч у ванне магутнага ўздыму духоўнасці на роднай зямлі. Засваенне і развіццё папярэдніх дэмакратычных традыцый было падхоп-лена маладой генерацыяй. Паэзія Багушэвіча паўплывала не проста на паасобных літаратурных творцаў, яна здзейсніла вялікі ўплыў на абуджэнне ўсяго нацыянальнага руху. «Рашучы штур іпок беларускаму руху надала кніжка Мацея Бурачка «Дудка бе-/піруская», якая выйшла ў Кракаве ў 1891 г. на беларускай мове» — кіінстатаваў Я. Карскі. Гэтую думку па-свойму паўтарыў італь-ІНСКІ даследчык Дж. Месіна ў манаграфіі «Беларуская літаратура» (І'ым, 1952): «Калі ў новай беларускай літаратуры і можа быць к ірычны выпіс яе нараджэння, — дык гэта час апублікавання Кракаве твораў Мацея Бурачка (Ф. Багушэвіча)».

Выдатны паэт-дэмакрат, першы сапраўды народны пясняр Беларусі Францішак Багушэвіч стаў надзейным пярэдаднем беларускага нацыянальнага адраджэння «нашаніўскай» пары.

Лекцыя 8