Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

скую губернскую друкарню, не вярнуўся пасля накіравання яго Віленскім асобым цэнзарм 16 сакавіка 1899 г. у Галоўнае ўпраўленне па справах друку.

У вядомай прадмове да “Дудкі” Ф. Багушэвіч пацвярджаў існаванне самастойнага беларускага этнасу, акрэсліваў яго этнічныя тэрыторыі, выказваўся за роўнасць беларускай мовы з мовамі іншых народаў, папярэджваў свой народ аб тым, што, страціўшы мову, ён як этнас загіне. Абуджэнне нацыянальнай свядомасці, да якой заклікаў пісьменнік, не магло імпанаваць царскаму ўраду: «Ці не хаваецца ў такіх творах тэндэнцыя акрамя “маларускай” стварыць яшчэ

і “беларускую” літаратуру і такім чынам развіць і паслабіць

літаратурнае і нацыянальнае адзінства,

а

 

 

И

ў выніку

гэтага

і палітычную магутнасць рускага народа».

 

 

К

 

 

У

 

 

За межамі Расійскай імперыі, у Львове,

 

другі

з’явіўся і

 

 

 

 

Г

 

 

 

беларускамоўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча “Пан Та-

дэвуш”, які ажыццявіў Аляксандр ЕльскіБ(1892). Кніга была

надрукавана лацінскім шрыфтам, як і

віленскае

выданне

В. Дуніна-Марцінкевіча.

 

И

 

 

 

 

 

Р

Й

 

 

 

 

 

Нацыянальны рух за незалежнасць і падпольныя выдан-

ні. Першае беларускае

О

 

 

 

 

 

ў

1870–

выдавецтва. Адначасова

1890-я гг., калі ў нацыянальны рух уліваюцца ўжо не столькі шляхта і духавенства,Твыхаваныя пад уздзеяннем польскіх традыцый, а галоўнымИчынам разначынцы, адбываецца фарміраванне яшчэЗаднаго ідэйнага кірунку ў нацыянальным руху, які арыентаваўся на поўную незалежнасць і самастой-

насць. БеларускіяО нарадавольцы, якімі ў пачатку 1880-х гг.

быў арганізаваныП падпольны друк публіцыстычнай літаратурыЕ, у сваіх выданнях беларускую мову не выкарыстоўвалі. Хоць нельга не пагадзіцца з С. Х. Александровічам, які залічваеРіх да беларускіх выданняў: “К белорусской молодежи: Призыв” (1881), “Письмо о Белоруссии. Письмо первое” Данілы Баравіка (1882), “Послание к землякам-белорусам” Шчырага Беларуса (1883). У 1884 г. беларускія народнікі выпускаюць рускамоўную газету “Гомон” (Санкт-Пецярбург), а таксама выпускаюць, як мяркуецца, у Вільні ў тым жа годзе “Программу” падпольнай арганізацыі “Народная Воля”. Такім чынам, калі газету-лістоўку “Мужыцкая праўда” пісалі і выдавалі беларусы-католікі польскай культуры, то сярод беларускіх нарадавольцаў-гоманаўцаў з’явілася беларуская

101

праваслаўная інтэлігенцыя. Калі першыя яшчэ аглядваліся на Польшчу і на традыцыі ВКЛ, то другія, ігнаруючы традыцыі польскія, шляхецкія і літоўскія, злучалі лёс Беларусі з Расіяй.

Пад уплывам рускіх, украінскіх і польскіх вызваленчых ідэй працягвалася фарміраванне ўласнай беларускай моўнай формы, якой паступова вярталася яе кірылічная аснова.

Першай грамадскай культурна-асветнай арганізацыяй ці “прыватным пагадненнем людзей добрай волі, якіх яднала агульнае імкненне выдаваць і папулярызаваць беларускую кнігу”, становіцца “Круг беларускай народнай прасветы”,

створаны ў Пецярбургу па ініцыятыве Вацлава Іваноўскага

(студэнта Тэхналагічнага інстытута). У пачатку 1902 г. на

 

 

И

аснове беларускага студэнцкага гуртка В. Іваноўскі засноўвае

 

К

нелегальную арганізацыю Беларуская рэвалюцыйная партыя

У

 

(БРП). Для друку на ўласныя сродкі ён набывае гектограф і

Г

 

 

выдае адозву БРП “Да інтэлігенцыі” на польскай мове (вый-

шла восенню 1902 г.), якая змяшчала накідБпершачарговых

задач арганізацыі асветнай і выдавецкай працы па адраджэнні

 

 

И

нават не столькі

беларускай мовы. Гэта стала сведчаннемЙ

 

Р

 

з’яўлення палітычнай партыі, колькі канцэпцыі беларускага

О

 

 

нацыянальнага адраджэння.

 

 

 

В. Іваноўскаму належыць і ідэя нелегальнага выдання часопіса “Свабода” (органаТ БРП). На думку Ю. Туронка, выданне было аддрукаванаИ ў Лябёдцы (на радзіме Іваноўскіх

пад Ваўкавыскам) у снежні 1902 г. накладам 200 экзэмпля-

раў.

Аб’ём першага нумара “Свабоды” складаў восем старо-

нак.

Адзін экзэмплярЗ

часопіса быў канфіскаваны паліцыяй

у брата ВП. ІваноўскагаО Юрыя ў Варшаве, а лябёдкаўскі тыраж ліквідаваліЕ самі ж выдаўцы. Вядома, што ў часопісе былі надрукаваны вершы А. Пашкевіч і У. Сыракомлі.

РКруг беларускай народнай прасветыстаў і першым бе-

ларускім выдавецтвам. У яго склад уваходзілі студэнтыбеларусы, якія вучыліся ў розных навучальных установах Санкт-Пецярбурга. Ужо ў 1903 г. у легальным друку з’явілася іх першае кніжнае выданне – “Вязанка” Янкі Лучыны, якая стала, як адзначыў Зміцер Жылуновіч, “першай цаглінай у будынак наладжанага беларускага выдавецкага дзела”. Вядома, што цэнзурнаму камітэту рукапіс быў прадстаўлены як балгарскамоўны. Яшчэ адно легальнае выданне – “Казкі” (1904), аўтарам якіх мог быць Казімір Кастравіцкі. Тыпа-

102

графскія работы былі замоўлены і выкананы ў пецярбургскай польскай друкарні К. Пянткоўскага. Акрамя названых выданняў, “Круг...” ажыццявіў і два нелегальныя – “Калядная пісанка” (1903) і “Велікодная пісанка” (1904), якія студэнты аддрукавалі на гектографе В. Іваноўскага. Пэўным крокам наперад было імкненне маладых выдаўцоў наблізіць і замацаваць нарматыўныя асновы літаратурнай мовы, якая адпавядала б не пэўнай мясцовасці, а ўсёй Беларусі.

Па даручэнні “Круга беларускай народнай прасветы”

ў кракаўскай друкарні Уладзіслава Тэадарчука ў 1904 г. вый-

 

 

 

 

И

шлі яшчэ чатыры беларускамоўныя выданні – пераклады апа-

 

 

 

К

вяданняў: два лацінкай – “Янка-музыкант” Генрыка Сянке-

 

 

У

 

віча, “Ведзьма” (аўтар невядомы) і два кірыліцай – зборнік

 

 

Г

 

 

вершаў Ф. Багушэвіча, А. Пашкевіч, К. Кастравіцкага “Пес-

ні” і адозва “Царская гаспадарка”.

 

 

 

Выпускам агітацыйнай літаратуры на беларускай мове

ў адпаведнасці з прынятым Польскай Бпартыяй сацыяліс-

тычнай (ППС) рашэннем займаўся В. Ёдка-Наркевіч, які

 

И

 

 

 

ў канцы 1902 г. і ў студзені 1903 г. у ЙЛондане ў друкарні ППС

Р

 

 

 

выпусціў тры беларускамоўныя агітацыйныя брашуры на

О

 

 

 

 

кірыліцы: “Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць”,

“Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце” і “Хто праўдзівы прыяцель беднага народу”. Лічыцца, што рукапісы

былі падрыхтаваны на Гарадзеншчыне ППС у Літве пры

Т

ўдзеле Беларускай рэвалюцыйнай грамады. У 1903 г. ППС у

И

 

Літве выпусціла і адно выданне на беларускай мове лацінкай

“Да братоў мужыкоўЗ

, аднак змест публікацый не закра-

наў пытанняПОнацыянальнага адраджэння беларусаў, а галоўным Еворагам (паводле гэтых тэкстаў) было самадзяржаўе.

Першай беларускай палітычнай арганізацыяй, якая змагла развіцьР да ўзроўню светапогляду нацыянальны культурнаасветніцкі рух, выкарыстоўваючы магчымасці беларускага друкаванага слова, стала Беларуская рэвалюцыйная грамада,

перайменаваная ў 1903 г. (па іншых звестках у кастрычніку

1904 г.) у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Ля вы-

токаў арганізацыі стаялі браты Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі,

Алаіза Пашкевіч (Цётка), Аляксандр Бурбіс. Выдавецкая дзейнасць БСГ пачынаецца з 1905 г. у Вільні, Мінску, Пецярбургу ў супрацоўніцтве з іншымі польскімі і літоўскімі сацыялістычнымі і сацыял-дэмакратычнымі партыямі.

103

Усяго на працягу XIX ст. і да 1904 г. было выдадзена каля 40 назваў асобных кніг і брашур на беларускай мове: каля паловы выйшлі на лацініцы за межамі Расійскай імперыі (Кракаў, Лондан, Львоў, Тыльзіт, Жэнева), крыху болей – на кірыліцы ў межах Расійскай імперыі. Асноўная тэндэнцыя ў развіцці беларускага друкаванага слова – гэта яго прысутнасць ці ўключэнне ў польскамоўныя і рускамоўныя выданні, колькасць якіх паступова павялічваецца (у другой палове XIX ст. – больш за 200 выданняў, што амаль у чатыры разы перавысіла падобныя выданні першай половы XIX ст.).

5.3. Развіццё нацыянальнай выдавецкай справы

ў 1905–1917 гг.

 

 

И

 

К

 

 

 

У

 

Цэнзурныя змены ў кнігавыданні. Новыя змены ў кні-

 

Г

 

 

гавыданні вызначыліся напрыканцы 1904 г. Так, 24 лістапада

1904 г. уступілі ў дзеянне “Часовыя

Бправілы аб друку”

(адмянялі “Часовыя правілы” ад 1865 г.), а 12 снежня таго ж

 

И

года падпісаны царскі указ аб адменеЙабмежаванняў у выка-

Р

рыстанні мясцовых моў у дзевяці губернях Расійскай імпе-

О

 

рыі: Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Кіеў-

скай, Ковенскай, Магілёўскай, Мінскай, Падольскай. 1 мая 1905 г. камітэт міністраў прыняў адпаведную пастанову – бы-

ла знята забарона выкарыстання лацінскага шрыфту ў мясцо-

 

Т

 

вым друку Паўночна-Заходняга края. Ідучы насустрач зада-

 

И

 

вальненню патрэб мясцовай інтэлігенцыі ў нацыянальным

друку, улады спадзявалісяЗ

“прыгарнуць іх сімпатыі да Расеі,

О

 

 

а тым самым стварыць сур’ёзную процівагу польскім палі-

тычным уплывам”.

 

эвалюцыйныяП

падзеі 1905 г., прыняцце закона аб свабо-

дзеРдрукуЕ(1905), а яшчэ праз паўгода – 18 сакавіка і 26 краса-

віка 1906 г. – указаў аб адмене агульнай і духоўнай цэнзуры

значна паспрыялі легалізацыі і адраджэнню беларускага друкаванага слова, вяртанню яму этнакансалідуючай ролі. Мова становіцца для народаў Паўночна-Заходняга края галоўным фактарам іх нацыянальнага адраджэння. Надзвычай ускладняўся дадзены працэс праблемай уласнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, што было вынікам каланіяльнай палітыкі паланізацыі і русіфікацыі. Адначасова прыклад актыў-

104

най польскай, літоўскай і яўрэйскай выдавецкай дзейнасці становіцца важнай рухаючай сілай для беларусаў.

Цэнтры беларускага нацыянальнага руху і друку. Санкт-

Пецярбург, Вільня і Мінск пасля рэвалюцыйных падзей 1905 г. вызначаюцца галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху і друку. Першая легальная беларуская кнігавыдавецкая суполка – “Загляне сонца і ў наша аконца!” (1906–1916) –

заснавана ў маі 1906 г. у Пецярбургу. Натарыяльна пацверджаны дагавор (ад 13 мая) падпісалі сем сяброў-заклад- чыкаў; старшыня – Вацлаў Іваноўскі. За гады існавання беларускага таварыства было выдадзена “39 кніг літаратурнага,

грамадска-палітычнага, бытавога, навукова-папулярнага змес-

 

 

И

ту агульным тыражом больш за сто тысяч экзэмпляраў”. Для

 

К

друку беларускамоўных кніг суполка выкарыстоўвала два

У

 

шрыфты – кірылічны і лацінскі. Некаторыя выданні, як

Г

 

 

“Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (1906),

“Першае чытанне для дзетак беларусаў”БЦёткі (1906), “Ма-

ладая Беларусь” (сш.1, 1912; сш.2, 1912; сш.3, 1913) выйшлі

і кірыліцай, і лацінкай.

 

И

Р

Й

Большасць жа выданняў (20) суполкі “Загляне сонца і ў на-

ша аконца” з’явіліся на

О

 

 

кірыліцы, сярод іх – творы Янкі

Купалы, Якуба Коласа, Элізы Ажэшкі; 11 выданняў выйшлі толькі лацінскім шрыфтамТ– гэта творы А. Міцкевіча, В. Ду- ніна-Марцінкевіча,ИФ. Багушэвіча, Якуба Коласа і інш.

Першая кнігаЗ, выдадзеная суполкай, – “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (аўтары Вацлаў Іваноўскі і Карусь КаганецО). Лемантар, адрасаваны дзецям, меў на мэце навучыцьПчытаць і беларускую сялянскую масу або прывучыцьЕпісьменных у рускай ці польскай мове да беларускага друкаванага слова. Сярод аўтараў кніг для навучання – Цётка і ЯкубРКолас.

Асноўнай кніжнай прадукцыяй беларускай суполкі былі творы мастацкай літаратуры, сярод якіх драматычныя п’есы

ікамедыі для тэатральнай сцэны, творы з беларускімі песнямі

інотна-музычным матэрыялам, пераклады з рускай, польскай

іўкраінскай моў.

У1907 г. была заснавана падпісная серыя “Беларускія песняры”, у якой выйшлі “Дудка беларуская” Ф. Багушэвіча (1907); “Пан Тадэвуш” А. Міцкевіча (1907); “Гапон” В. Дуні- на-Марцінкевіча (1907); “Смык беларускі” Ф. Багушэвіча (1908);

105

“Вечарніцы” В. Дуніна-Марцінкевіча (1909); “Шчароўскія дажынкі. Купала” В. Дуніна-Марцінкевіча (1910).

Суполка таксама выпусціла тры навукова-папулярныя выданні па астраноміі, ветэрынарыі, пчалаводстве і адно маса- ва-палітычнае.

Упершыню “Загляне сонца і ў наша аконца” ажыццявіла друк беларускіх паштовак (“пісулек”) з выявамі беларускага пейзажу, партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, тыпаў беларускіх сялян і іх побыту. Усяго было надрукавана больш за 20

паштовак.

 

 

И

Беларусы-выдаўцы наладзілі партнёрскія стасункі з дру-

 

 

К

карнямі Пецярбурга (Казіміра Пянткоўскага і Юрыя Эрліха)

 

У

 

і Вільні (Марціна Кухты). Грашовыя ахвяраванні паступалі

 

Г

 

 

суполцы “Загляне сонца і ў наша аконца”, а таксама “Нашай Ніве” ад княгіні Магдалены Радзівіл. Суполка супрацоўніча-

ла і з іншымі выдавецкімі таварыствамі – “Мінчуком”, “На-

шай Хатай”.

Б

У пачатку 1909 г. суполка, сутыкнуўшыся з пэўнымі фі-

 

И

нансавымі цяжкасцямі, звязанымі зЙарыштам кніг Ф. Багу-

Р

шэвіча, вымушана была заключыць новы дагавор на выда-

О

 

вецкую дзейнасць. 30 красавіка 1909 г. адбылася перарэгі-

страцыя таварыства, і праца прадоўжылася. Наладжваннем выдавецкай справы суполкіТактыўна заняўся Антон Грыневіч, якому ўдалося паспяховаИ завяршыць у гэты час падпісную серыю “БеларускіяЗпесняры”, упершыню быў заснаваны беларускі альманах – “Маладая Беларусь” (выдадзены тры нумары ў 1912Оі 1913 гг.). Былі ўсталяваны кніжныя сувязі і адкрытыПконтрагенцтвы ў Варшаве, Вільні, Мінску, Віцебску, ГроднеЕ, Гомелі. Суполка займалася перасылкай кніг кожнаму жадаючаму, прадавала кнігі пра Беларусь на рускай і польскайРмовах.

У 1916 г. выдавецкая дзейнасць суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца” была спынена ваеннымі і рэвалюцыйнымі падзеямі, аднак, як было адзначана ў адозве суполкі 1906 г., “...маем надзею, што прыклад Пецярбурга не астанецца без адзыву. Цяпер можна легальна склікаць і злажыць разам шмат параскіданых сіл”.

У Пецярбургу, акрамя калектыўнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”, існавала прыватнае беларускае выдавецтва, дзейнасць якога звязана з імем Антона Грыневіча,

106

які ў 1910 г. выдаў зборнік сваіх фальклорных запісаў “Беларускія песні з нотамі”, дзве кнігі Янкі Купалы – драматычную паэму “Адвечная песня” і зборнік вершаў “Гусляр”, а ў 1912 г. заснаваў уласнае прыватнае выдавецтва. У 1913 г. былі надрукаваны кнігі Я. Коласа, У. Галубка, Л. Гвазда, Таўруса. Усяго вядома 11 кніг, якія выдаў А. Грыневіч у

1910–1913 гг.

У 1906–1907 гг. у Пецярбургу выйшлі агітацыйныя выданні нелегальнага таварыства “Грамада”, якое выступала ў якасці арганізатара, ідэйнага і палітычнага кіраўніка беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Толькі адна кніга на-

друкавана ім паралельна кірыліцай і лацінкай – “Як мужыку

 

 

И

палепшыць сваё жыццё” (1906), а астатнія чатыры – кірыліцай.

 

К

Узмацненне беларускага нацыянальнага руху ў Вільні

У

 

звязана з перамяшчэннем сюды цэнтра дзейнасці БСГ. Вы-

Г

 

 

давецкая дзейнасць БСГ была пачата з нелегальнага выпуску

адозваў на беларускай і літоўскай мовахБ. За 1905 г. выпу-

шчана больш за 20 адозваў на беларускай мове. Акрамя таго,

 

И

у 1906 г. з’явілася ўласная падпольнаяЙдрукарня БСГ у Мін-

Р

ску і выдавецтва “Грамада” – у Пецярбургу.

О

 

Дзякуючы БСГ 1 верасня 1906 г. пад назвай “Наша Доля

выйшла першая легальная беларуская газета, якая з’яўлялася органам нелегальнай БСГ. Ідэйнымі арганізатарамі і ўдзель-

нікамі выдання першых чатырох нумароў былі Фелікс

Т

 

Умястоўскі, Алаіза Пашкевіч, Іван і Антон Луцкевічы, Якуб

И

 

Колас, Ядвігін Ш. Газета адрознівалася востра пуб-

ліцыстычнымі матэрыяламіЗ

крытыкі самадзяржаўя, нярэдка

змяшчалаПматэрыялыО асветніцкага характару ў галіне палітыкі,Екультуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі.

Пасля выхаду чацвёртага нумара адбыўся раскол у рэдак- цыіР(1-ы, 3-і, 4-ы нумары падпалі пад канфіскацыю). Ад імя рэдакцыі было абвешчана аб спыненні выдання, але рэдак- тар-выдавец Іван Тукеркес паспрабаваў прадоўжыць выданне самастойна, аднак 1-м снежня ўжо датуецца апошні, шосты, нумар газеты “Наша Доля”.

За першай спробай выдання беларускай газеты была зроблена другая – з 10 (23) лістапада 1906 г. у Вільні пачаў выходзіць штотыднёвік “Наша Ніва”, рэдакцыю якога склала большасць супрацоўнікаў, якія пакінулі “Нашу Долю”. Газета, улічыўшы папярэдні вопыт, перайшла на больш лібе-

107

ральныя пазіцыі, спадзеючыся выкарыстаць палітычныя змены, якія прынесла рэвалюцыя. На працягу 1906–1915 гг. другое дзецішча БСГ здолела стаць цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. “Нашаніўцы” абяцалі імкнуцца да таго, каб “усе беларусы, што ня ведаюць, хто яны ёсць, зразумелі,што яны беларусы”.

Першым рэдактарам-выдаўцом газеты быў адстаўны тытулярны саветнік, віленскі дваранін Зыгмунт Вольскі, крыху пазней – Аляксандр Уласаў, а з 7 сакавіка 1914 г. рэдагаваў

“Нашу Ніву” Янка Купала, з 16 мая 1914 г. і да канца яе

 

 

И

існавання быў яшчэ і выдаўцом газеты. У рэдакцыі працавалі

 

К

лідары БСГ браты Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Паш-

У

 

кевіч. Вакол газеты групаваліся аўтары (больш за 3 тысячы)

Г

 

 

усіх рэлігійных канфесій і кірункаў, якія выступалі за куль- турна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі. Рэдакцыя пасля-

доўна прапагандавала канцэпцыю адзінства беларускай на-

цыі, культурна і духоўна адрозную ад польскайБ

і расійскай.

Важнейшым кірункам у газеце заставаўсяЙ культурна-асвет- ніцкі, арыентаваны на папулярызацыю кніжных ведаў, ства-

рэнне бібліятэк, школьнай адукацыіРИна роднай мове, узнаўленне вышэйшай адукацыі – Віленскага ўніверсітэта, распаўсюджанне гістарычных ведаў, асвятленне нацыянальных

пытанняў іншых народаў, развіццё нацыянальнай беларускай

 

О

літаратуры. Пастаяннымі ў газеце былі карэспандэнцкія руб-

Т

рыкі “З Беларусі і Літвы”, інфармацыйныя звесткі з іншых

И

 

перыядычных выданнняў “З усіх старон”. Газета выдавалася

ў літоўскай друкарніЗМарціна Кухты.

У 1912Пг. Орэдакцыя газеты пасля абмеркавання пытання аб графіцыЕ(шрыфце) выдання прымае рашэнне аб друку толькі “рускімі літарамі” (з № 43 ад 24 кастрычніка), што дало і пэўнуюРэканомію сродкаў. З часам, і асабліва ў апошнія гады існавання, “Наша Ніва” ўжо мела значную колькасць платных падпісчыкаў, а паляпшэнне матэрыяльнага боку садзейнічала арганізацыі кнігавыдання і стварэнню новых выдавецтваў (“Саха”, “Наша Хата”, “Палачанін”, “Беларускае выдавецкае таварыства”, “Biełarus”). У гэты ж час у Вільні адкрыўся і Беларускі кніжны магазін В. Ластоўскага.

За 1907–1913 гг. рэдакцыя газеты спрычынілася да выдання больш як 40 беларускіх кніг (44). Асноўная кніжная прадукцыя “Нашай Нівы” выходзіла паралельнымі выданнямі

108

кірыліцай і лацінкай – гэта мастацкая літаратура і літаратуразнаўчыя публікацыі, фальклорныя зборнікі песень і казак, сельскагаспадарчыя і медыцынскія выданні, перакладныя творы з украінскай, польскай, англійскай і рускай моў.

У1910–1913 гг. “Наша Ніва” наладзіла выданне штогодніх беларускіх календароў, якія мелі асаблівую карысць і культур- на-асветніцкае значэнне для беларускага селяніна-гаспадара.

У1907–1913 гг. друк газеты ажыццяўляўся ў друкарні Марціна Кухты, паслугамі якой карысталіся таксама і іншыя

беларускія выдавецтвы – “Наша Хата”, “Палачанін”, “Беларускае выдавецкае таварыства”. У друкарні М. Кухты ўИ1913 г. выйшла адзінае прыжыццёвае выданне Максіма БагдановічаК “Вянок”. З лістоў М. Багдановіча ў рэдакцыю “УНашай Нівы” вядома, што зборнік рыхтаваўся да друку прыГнепасрэдным удзеле супрацоўнікаў газеты. Б

Рэдакцыя газеты займалася таксама і кніжным гандлем беларускамоўных выданняў, уласныхЙі іншых, супрацоўнічаючы з рознымі віленскімі кнігарнямі.

5 снежня 1908 г. у Вільні былаИстворана новая выдавецкая суполка – “Наша Хата”. ЯеРарганізавалі В. Бонч-Асмалоў- скі, Аляксандр Уласаў, БарысОДаніловіч, Іван Луцкевіч, Язэп Манькоўскі і К. Цэтэрман. Змяшчалася выдавецтва ў памяшканні бібліятэкі “ЗнаниеТ”. З 1909 да 1911 г. выйшла шэсць кніг, сярод якіх “ТарасИна Парнасе” і “Другое чытанне для дзетак беларусаўЗ” Якуба Коласа, “Дзед Завала” Ядвігіна Ш. Перакладныя мастацкія творы Марыі Канапніцкай, Максіма Горкага і СтаніславаО Віткевіча былі надрукаваны за кошт перакладчыцыП Тэрэзы Гардзялкоўскай. Істотная асаблівасць выданняўЕ“Нашай Хаты” – дакладны чытацкі адрас – беларускія дзеці. Кнігі вызначаліся афармленнем, наяўнасцю ілюстрацыйР . Выкарыстоўвалася кірылічная і лацінская графіка.

Значнае ажыўленне назіралася ў кнігавыдавецкай дзейнасці Вільні пасля таго, як 1 ліпеня 1913 г. пачало дзейнічаць

“Беларускае выдавецкае таварыства (БВТ)”, у склад якога ўвайшлі Барыс Даніловіч, Іван Луцкевіч і Канстанцін Шпакоўскі. Старшынёй БВТ стаў Вацлаў Іваноўскі, а сакратаром

Янка Купала. Выдавецтва падтрымлівалася фінансава і размяшчалася на кватэры В. Іваноўскага. За час дзейнасці таварыства выпусціла 14 беларускіх кніг, большасць з іх надрукаваны ў 1914 г. агульным тыражом, які не дазваляла сабе яшчэ

109

ні адно беларускае выдавецтва таго часу, 42 тысячы экзэмпляраў. Віленскае выдавецтва было адзіным, дзе аўтары маглі атрымаць ганарар.

У пачатку дзейнасці выдавецтва адкупіла ў “Нашай Нівы” ўсю беларускамоўную кніжную прадукцыю, што была на складзе, перакупіла таксама выданне “Беларускага календара”. БВТ толькі дзве кнігі выпусціла лацінкай – “Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў” i “Кантычка” (1914), астатнія выйшлі кірыліцай.

БВТ мела эмблему – “белы лебедзь”, якая звычайна размяшчалася пад назвай кніг, што друкаваліся за кошт Магда-

лены Радзівіл. Ваенныя падзеі перапынілі выдавецкую спра-

 

 

И

ву віленскіх беларусаў, аднак у пачатку 1920-х гг. выдавецтва

 

К

ўзнавіла і працягвала дзейнасць, выпускаючы беларускія

кнігі ўжо ў межах ІІ Рэчы Паспалітай.

У

 

Таксама ў Вільні дзейнічала выдавецтва “BiełГarus” (1913–1915),

якое значную ўвагу аддавала выпускуЙрэлігійнайБ літаратуры. Усе выданні надрукаваны выключна лацінскім шрыфтам. Вя-

домы два выданні віленскага таварыства “Палачанін” – збор-

нік гумарыстычных вершаў “Снапок” Альберта Паўловіча

И

 

(1910) і паэма “Кацярына” Тараса Шаўчэнкі ў перакладзе з

украінскай мовы Хведара ЧарнышэвічаР

пад рэдакцыяй Янкі

Купалы (1911). У 1917 г. віленскай газетай “Homan” (“Го-

 

О

ман”) заснавана яшчэ адна кніжная серыя (акрамя “Бела-

Т

И

 

рускіх песняроў”, што выпускала выдавецтва “Загляне сонца

і ў наша аконцаЗ”) – “Беларускія легенды”, у якой выйшлі два выданні твораўОЯна Баршчэўскага.

Першай спробай стварэння ў Мінску беларускай выдавецкай арганізацыі стала таварыства “Мінчук”, дзейнасць якога

пачаласяЕПз 1 снежня 1906 г. Сваёй мэтай “Мінчук” ставіў “выданнеРі распаўсюджванне кніг і газет, карысных і даступных беларускаму насельніцтву”. Вядома адзінае сумеснае з “Нашай Нівай” выданне кірыліцай і лацінкай апавядання “Гэдалі” Элізы Ажэшкі (1907). Лічыцца, што іншых самастойных ці сумесных выдавецкіх праектаў у “Мінчука”, акрамя падрыхтоўкі да друку “Жалейкі” Янкі Купалы, не было, аднак існаванне таварыства да 30 снежня 1909 г., пацверджанае Вацлавам Іваноўскім, дае падставу меркаваць, што высілкамі сяброў “Мінчука” падтрымлівалася дзейнасць “Нашай Нівы” ў Вільні. “Мінчук” меў цесныя сувязі і з беларускай выдавецкай суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца” ў Пецярбургу.

110

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]