Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Пасля 1934 г. беларускія таварыствы, арганізацыі, Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы ў Рызе былі закрыты, а выдавецкая дзейнасць беларусаў у Латвіі амаль згорнута.

Літва. У пачатку 1920-х гг. адзначаецца выдавецкая дзейнасць беларусаў і ў сталіцы Літвы Коўне, калі пры літоўскім урадзе адкрылася Міністэрства беларускіх спраў, некаторы час знаходзіўся беларускі ўрад БНР (1921–1922), быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускі цэнтр і Беларускае культурна-асветнае таварыства. У гэты час для бела-

рускіх ваенных у складзе літоўскага войска выдаваўся беларускі часопіс “Вайсковы” (да 1923 г.).

Усяго за перыяд 1919–1926 гг. у Літве выйшлаКИзвыш 30 розных беларускіх кніг (у асноўным падручнікіУ, слоўнікі, некаторыя з якіх па дамоўленасці з БеларускімГнавуковым таварыствам у Вільні прызначаліся для беларускіх школ на тэрыторыі Рэчы Паспалітай). 15 выданняў былі надрукаваны

на сродкі Міністэрства беларускіх спраўБу Коўне, пры падтрымцы літоўскага ўрада і дзякуючы дзейнасці В. Ластоў-

скага, які адным з галоўнейшых кірункаў беларускага нацыя-

 

Й

нальнага адраджэння, яго фундаментам лічыў менавіта кніж-

ную спадчыну свайго народа.

И

Значнай з’явай нацыянальнайРкультуры ў эміграцыі быў

ковенскі беларускі часопіс “Крывіч” (1923–1927), рэдактара-

 

О

мі якога выступалі Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзіў Дуж-Ду-

Т

И

 

шэўскі. На старонках часопіса шэраг матэрыялаў былі прысвечаны гісторыіЗбеларускай кніжнай культуры.

Сярод кніжныхО выданняў вылучаюцца “Слоўнік геаметрычных Пі трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў” (1924), складзены К. Дуж-Душэўскім і В. Ластоўскім, “Падручны расій- ска-крыўскіЕ (беларускі) слоўнік” (1925) і “Летапісец Вялікага КнястваР Літоўскага і Жамойцкага” (1925), “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (1926) В. Ластоўскага.

Бібліятэчна-бібліяграфічнай і літаратурнай дзейнасцю ў Коўне ў канцы 1920–пачатку 1930-х гг. працягваў займацца Алесь Ружанец-Ружанцоў: кіраваў Цэнтральнай вайсковай бібліятэкай, з 1928 г. – справамі літоўскага Бібліяграфічнага інстытута (выдаў бібліяграфічны паказальнік “усіх вайсковых беларускіх выданняў у Літве”), у 1931 г. стаў адным з заснавальнікаў Літоўскага таварыства бібліятэкараў.

Чэхія. У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі цэнтрам беларускай эміграцыі становіцца Прага, дзе

201

пачаўся друк часопісаў, інфармацыйных лістовак. Аднымі з найстарэйшых эміграцыйных перыядычных выданняў з’яўля-

юцца часопісы “Перавясла” (1923) і “Беларускі студэнт

(1923), якія выдаваліся ў Празе беларускімі студэнтамі. У 1926 г. быў выпушчаны альманах “Замежная Беларусь” (кн.1). Сярод значных пражскіх публікацый – працы па гісторыі Беларусі В. Захаркі, П.Крэчэўскага. У маі 1925 г. у

Празе было створана Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Францішка Скарыны, якое ўзначаліў гісторык Мікола Ільяшэвіч. У 1927 г. быў таксама арганізаваны Беларускі навуковы кабінет, кіраўніком якога з’яўляўся Тамаш

Грыб. Праз год з’явіўся Беларускі замежны архіў (заснаваны

 

И

Міколам Вяршыніным). Тры названыя арганізацыі паклалі

 

К

 

пачатак беларусазнаўчай навукова-даследчай і бібліягра-

фічнай дзейнасці. Лідарам у галіне збірання беларусікіУ

стаў

Беларускі замежны архіў (пасля смерці МГ. Вяршыніна яго

ўзначаліў Т. Грыб).

Б

 

 

 

8.2.Выдавецкая дзейнасцьРИу 1939–1945 гг.

Учас Другой сусветнайТОвайны беларускі эміграцыйны друк найбольш адзначаеццаИ ў Германіі, Чэхіі, Літве, Латвіі

іПольшчы. У канцы 1939 г. у Берліне пачала выходзіць беларуская газетаЗРаніца” (да 1945 г.). Рэдакцыя газеты прычынілася даОнекалькіх кніжных выданняў, першым з якіх была брашураП Міколы Шкялёнка “Экономічны нарыс Бела-

русі” (1940).

ВыдавецкайЕ дзейнасцю ў Берліне займаўся Беларускі камітэтРсамапомачы (БКС), які дзякуючы намаганням Міколы Абрамчыка і Ніны Ляўковіч-Абрамчык выпусціў восем кніг. Аднымі з першых выданняў сталі “Сымон-Музыка” Я. Коласа і зборнік вершаў Ларысы Геніюш “Ад родных ніў”, друк якіх быў ажыццёўлены ў 1942 г. у Празе. У 1942–1944 гг. пад грыфам БКС з’явіліся яшчэ шэсць выданняў: пяць лацінкай –

Беларусь у песьнях”, “Гісторыя Беларусі ў картах”, “25 сака-

віка”, “Калядныя песьні”, зборнік беларускіх песень “Пад гоман вясёлы” і адно на кірыліцы – “Тэстамэнт” У. Жылкі.

У1944 г. у Берліне былі заснаваны і такія серыі, як “Народная бібліятэчка”(выдаваў Хведар Ільяшэвіч), у якой вый-Асобныя беларускамоўныя выданні, а таксама календарывыходзілі ў Аргенціне. Й

202

шлі 8 кніг, а таксама серыя “Бібліятэчка Каліноўцаў”, у якой была выпушчана дапоўненая Я. Найдзюком брашура В. Лас-

тоўскага “Што трэба ведаць кожнаму беларусу(3-е выд.).

Па меркаванні Ю. Туронка, дадзеныя брашуры выйшлі як дадаткі да газеты “Раніца”.

Адным з апошніх надрукаваных беларускіх берлінскіх выданняў у ваенны час стала брашура К. Езавітава “Беларуская Цэнтральная Рада – адзіны правамоцны прадстаўнік беларускага народу”, выдаўцом якой выступіла Беларускае

ў1942–1943 гг., якія выпусціў пражскі філіял БКС,И– гэта “Арыфмэтыка” З. Дабранскай (1942) і “БеларускіяУ(крывіцкія) песьні для соля, дуэту, квартэту...” В. РусакаГ(1943).

УЛітве ў Вільні з сакавіка 1942 г. выдаваласяБ штотыднёвая газета “Беларускі голас”, выйшлі толькі тры кнігі, дзве з якіх надрукаваны А. Станкевічам прыЙпадтрымцы віленскіх беларусаў-католікаў, адна – “25-лецьце Беларускае гімназіі

ўВільні, 1919–1944” змяшчала друкаваныяИ кірыліцай і лацінкай тэксты, падрыхтавана кіраўніцтвамР гімназіі ў 1944 г.

Значным кнігавыдавецкімОасяродкам для беларусаў у ваенны час заставалася і Латвія. Арганізатарам кнігавыдання быў К. Езавітаў, які планаваўТ выпускаць не толькі падручнікі, але і мастацкую літаратуруИ для дзяцей, музычную, навуковую, слоўнікі. ЗК. Езавітаў меў сувязі з мінскімі выдаўцамі Я. Станкевічам, Я. Найдзюком, кампазітарам А. Туранковым, над афармленнемО выданняў працавала рыжская мастачка АляксандраПБяльцова. Усяго вядомы 13 выданняў, выпушчаныхЕу Рызе з лістапада 1942 г. да мая 1944 г., 10 з якіх – беларускія народныя песні і рамансы з нотамі, адно –

СтатутР Беларускага аб’яднання ў Латвіі”, адно – чытанка К. Езавітава “Беларуская школа” і апошняе – кніга для дзяцей

Камарочак”.

Падзвіжнікам беларускай справы ў Латвіі быў і Мікола Панькоў, які ўзначальваў у Дзвінску праект па падрыхтоўцы Беларускай народнай энцыклапедыі са здымкамі, малюнкамі, картамі, дыяграмамі і інш. Аднак запланаванае на 1944 г. выданне так і не было завершана.

Спрабаваў займацца кнігавыдавецкай дзейнасцю ў Беластоку старшыня Беларускага аб’яднання і рэдактар штоты-інфармацыйнае бюро.

203

днёвіка “Новая Дарога” Хведар Ільяшэвіч. З ажыццёўленых і ацалелых кніжных выданняў вядома адно – “Ахвяры бальшавізму” Масея Сяднёва (надруквана ў Кёнігсбергу ў ліпені

1944 г.).

У Кёнігсбергу выдаваліся беларускія календары на 1943, 1944 гг. – “Гаспадар: беларускі народны каляндар”.

Не менш чатырох рэлігійных выданняў на беларускай мове для праваслаўных выпусціла ў 1942–1943 гг. Царкоўнае брацтва імя св. Юр’я пры беларускай парафіі ў Варшаве.

8.3. Выдавецкая дзейнасць у 1945–1991 гг.

 

 

И

Пасля Другой сусветнай вайны ў Заходняй Еўропе апыну-

 

К

ліся каля ста тысяч беларусаў. У лагерах для перамешчаных

У

 

асоб (ЛДП), якія знаходзіліся ў Заходняй ерманіі і Аў-

Г

 

 

стрыі, распачалася і выдавецкая дзейнасць – гэта найперш

выпуск перыядычных выданняў. ЦэнтраміБбеларускага кні-

гадрукавання ў Заходняй Германіі спачатку былі ЛДП у

 

И

г. Рэгенсбургу – Крывіцкае (БеларускаеЙ ) навуковае тава-

Р

рыства Ф. Скарыны, з 1947 г.; г. Хам (лагер Міхельсдорф),

О

 

лагеры Ватэнштэт, Остэргофэн. У Заходняй Германіі бе-

1946), а найбольш працяглым выданнем стала газета “Баць-

ларусамі выпускаўся рукапісны ілюстраваны “Штодзённы крывіцкі лісток”. На Т100 нумары часопіс змяніў назву на “Ліхтар”, выйшлі яшчэИ43 яго нумары – (Альдэнбург, 1945–

каўшчына”, якаяЗвыпускалася ў 1947–1966 гг. у Мюнхене (выйшла 637Онумароў). У 1945–1946 гг. у аўстрыйскім Зальцбургу выходзіў літаратурна-гістарычны часопіс “Пагоня”.

ШматЕПбеларусаў пражывалі ў Англіі, Францыі, Італіі, менш – у Бельгіі, Даніі і іншых заходнееўрапейскіх краінах. УРлагерах для перамешчаных асоб арганізоўваліся школы, таварыствы, грамадска-палітычныя згуртаванні; наладжвалася і выдавецкая справа: узніклі выдавецкія суполкі

“Крыніца”, “Скаўцкае выдавецтва АБМ”, суполка “Зарынка”, выдавецтва “Шыпшына” і інш. Выдавецкай дзейнасцю займаліся таксама арганізацыі “Згуртаваньне беларускіх скаўтаў”, “Праваслаўнае брацтва Жыровіцкае Божае Маці” і інш.

Найбольшую колькасць сярод друкаванай прадукцыі ў пасляваенны час займалі мастацкія творы Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Наталлі Арсенневай, Алеся Салаўя, Міколы

204

Вярбы і інш., а таксама творы беларускіх класікаў. Значную частку складала і кніжная прадукцыя для моладзі – гэта

вучэбна-дапаможная літаратура, якая неабходна была для беларускіх школ (толькі ў Заходняй Германіі працавалі каля дзесяці беларускіх школ і дзве гімназіі). Першым падручнікам беларускай эміграцыі ў пасляваенны час стаў “Лемантар” Апалёніі Радкевіч (Рэгенсбург, 1946), які за кароткі час разыйшоўся па ўсіх беларускіх школах у Германіі, ЗША, Аўстраліі. Каля дзясятка чытанак для розных класаў народных школ апрацаваў і выдаў Міхась Міцкевіч; некалькі чытанак, лемантар (лацінкай) і дапаможнік па геаграфіі – Язэп

Гладкі і Кастусь Сіткоўскі. Значнае месца ў кнігавыдавецкім

 

 

И

патоку беларускай эміграцыі займалі рэлігійныя выданні:

 

К

малітоўнікі, рэлігійна-філасофская літаратура, спеўнікі. Дру-

У

 

каваліся таксама кнігі іншага тэматычнага зместу – тэхнічная

Г

 

 

літаратура, даведачная, размоўнікі. У 1946 г. у Рыме выйшаў

кірылічны малітоўнік для беларусаў “БожымБшляхам”. Паз-

нейшы друк у Італіі быў амаль выключнаЙлацінкай. Асноўнае беларускае выдавецтва ў Італіі – гэта рэдакцыя часопіса

Зьніч” (1948–1972), рэдактарам і выдаўцом якога быў пралат

 

И

айцец Пётра Татарыновіч. У “Зьнічы” выйшла шмат рэлі-

гійных і мастацкіх кніг.

Р

 

У Англіі выдаваліся ў асноўным часопісы і інфармацыйная

 

 

О

літаратура пра Беларусь – лістоўкі, невялічкія брашуры.

 

Т

З 1950-х гг. пачаў сваю працу “Беларускі рэлігійны цэнтр

 

И

 

у Лондане, у 1954 г. створана Англа-беларускае таварыства,

якое садзейнічалаЗз’яўленню новых прац даследчыкаў-бела-

русістаў у Вялікабрытаніі.

О

 

 

У Францыі цэнтрам беларускага кнігадруку быў Парыж,

дзе арганізацыяП

моладзі і “Беларуская рэлігійная місія” на-

друкаваліЕ некалькі грунтоўных манаграфій на беларускай

мове, сярод якіх “Беларусь у датах і ліках” (1947), “Беларусь

Р

 

 

у датах, ліках і фактах” (1950; 2-е выд. 1953) Л. Гарошкі. У Бельгіі амаль выключна выходзілі перыядычныя выданні.

Да канца 40-х гг. беларускае кнігавыданне ў Заходняй Еўропе ў сувязі з перасяленнем эмігрантаў за акіян значна скарацілася (акрамя Вялікабрытаніі і Германіі). Эстафету ў 1950–1960-х гг. падхапілі Аўстралія, Канада, ЗША, Аргенціна.

Найбольшая колькасць выдавецкіх цэнтраў узнікла ў ЗША. У 1949 г. у Нью-Ёрку заснаваны Беларускі выдавецкі фонд;

205

у пачатку 1950-х гг. – Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ), а таксама Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства Ф. Скарыны ў Нью-Ёрку, Беларускае выдавецтва Міколы Прускага ў Гранд-Рапідз (штат Мічыган), Фонд Яна Пятроўскага, Выдавецтва Уладзіміра Пелясы, выдавецтва Янкі Золака, друкарня “Пагоня”; у 1960-я гг. – беларускае выдавецкае таварыства ў Саўт-Рыверы і Беларуская выдавецкая сябрына ў Чыкага (дзейнічала да канца 1970-х гг.); выдавецтва “Заранка” ў Нью-Ёрку (дзейнічала да 1972 г.); выдавецтва “Родны край” у Трэнтане (штат Нью-Джэрсі); у 1975 г. – Беларускае выдавецтва “Час” (дзейнічала да сярэ-

дзіны 1980-х гг.) і інш.

 

 

 

И

 

 

 

 

У 1970–1980-я гг. вызначаецца выдавецкая дзейнасць

 

 

 

 

К

у Англіі, Германіі і ЗША. Гэта дзейнасць Беларускай біблія-

тэкі і музея імя Ф.Скарыны (Лондан), ІнстытутаУбеларусаве-

даў у Ляймене (Германія, з 1983 г. выдаваў Г“Весткі”), Фонду

імя Льва Сапегі (Нью-Ёрк,

з 1975 г.),

 

еларускага дапамо-

 

 

 

Б

гава-адукацыйнага фонду (Хайнсвіл, Фларыда, з 1976 г.),

Фонду імя І.Любачкі (Нью-Ёрк, з 1977

г.), якія заахвочвалі

 

 

Й

 

даследаванні па гісторыі і культуры Беларусі ў шырокім

 

И

 

 

кантэксце паводле тагачасных культуралагічных канцэпцый,

спрыялі іх публікацыям.

Р

 

 

 

Замежныя скарыназнаўцы В. Тумаш (С. Брага), Я. Садоў-

 

 

 

 

О

скі, А. Надсан значна ўзбагацілі новымі фактамі і дакумента-

 

 

 

Т

 

 

И

 

мі навуковую літаратуру аб жыцці і дзейнасці Ф. Скарыны

(бібліяграфія В. Тумаша “Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI–

XX”. Нью-Ёрк, 1989; абароненыя ў Рыме і Лондане дысерта-

 

 

З

 

 

цыі Я. Садоўскага). Да ліку гістарыяграфічных публікацый

трэба аднесціОгрунтоўны агляд А. Калубовіча стану вывучэн-

ня помнікаў беларускага пісьменства Х–ХVII стст. (“Дасю-

 

П

 

 

 

летні стан вывучэння помнікаў беларускага пісьменства

Е

 

 

 

Х–ХVII стст.: гістарыяграфічны агляд”. Кліўленд, 1978). За-

межныяР

беларускія даследчыкі А. Калубовіч, В. Кіпель,

Я. Садоўскі, А. Вініцкі сталі пачынальнікамі вывучэння гісторыі беларускай эміграцыі.

8.4.Выдавецкая дзейнасць на сучасным этапе

З1991 па 2007 г. выйшла звыш 830 назваў кніг і брашур,

атаксама 62 назвы перыядычных выданняў, што складае ад агульнай колькасці надрукаванага беларускімі эмігрантамі

206

(пачынаючы з ХІХ ст.) каля 20% і 15% адпаведна. Найбольш плённымі для кнігавыдання былі 1993 г. – надрукавана

67 назваў, 1995 г. – 63, 1996 г. – 62, 1997 г. – 67, 2000 г. – 68.

З пачатку новага тысячагоддзя (2001 г.) назіраюцца тэндэнцыі памяншэння колькасці назваў, якія выходзілі ў друку беларускага замежжа, і адначасова рост сумесных выдавецкіх праектаў Беларусі і беларускага замежжа. Каля 100 назваў кніжнай прадукцыі – гэта сумесныя выдавецкія праекты, напрыклад, Нью-Ёрка і Мінска (13 выд.); Лондана і Нью-Ёрка

(5 выд.); Лондана і Беластока (5 выд.); Варшавы і Мінска

(3 выд.) і інш.

И

 

К

Буйнейшыя выдавецкія цэнтры эмігрантаў з Беларусі размяшчаюцца ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Германіі, Фран-

цыі, Аўстраліі і іншых краінах.

 

дзей-

Б

 

Найбольш плённай за гісторыю эміграцыі з’яўляеццаУ

насць выдавецтва Беларускага інстытута навукіГ

і мастац-

Й

 

 

тва (БІНІМ) (з 1951 г.), якое, не маючы сваёй уласнай

паліграфічнай тэхнікі, рыхтуе кнігі да выдання і друкуе сваю

друкарнях. Асноўным выданнемРИінстытута сталі “Запісы” (з 1952 г.). Зборнік стаў сістэматычным навуковым органам інстытута. Выходзіў у Нью-Ёрку і Мюнхене (у 1952–1999 гг.

прадукцыю ў розных прыватных беларускіх і небеларускіх

выйшлі 24 тамы). З 2002 г. “Запісы” друкуюцца ў Мінску.

О

Інстытутам выдаваліся таксама літаратурна-мастацкі часопіс

Т

 

Конадні(1954–1963), інфармацыйны – “Абежнік” (1953–

1969). З 1955 г. выдавецтваИ

інстытута прыступіла да выдання

кніг. Былі заснаваныЗ “Бібліяграфічная серыя” (з 1985 г. вы-

пушчана 8 грунтоўных бібліяграфічных прац); “Гісторыя

 

О

эміграцыі” (з 1994 г. – 3 кнігі); “Беларускія паэты і пісь-

меньнікіП” (з 1979 г. – 11 кніг). У 2005 г. з’явілася новая серыя

– “Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцьця”.

Е

 

З канца 1980-х гг. інстытут падтрымлівае цесныя кантакты

Р

 

з асобнымі грамадскімі арганізацыямі ў Беларусі. Усяго ў

1991–2007 гг. было выдадзена каля 50 назваў кніг і брашур. Прыярытэтнае месца ў выдавецкім рэпертуары займаюць гістарычная і бібліяграфічная тэматыка, мастацкая і філалагічная літаратура; выданні, прысвечаныя культуры Беларусі і беларускай эміграцыі. З 2000 г. амаль усе выдавецкія праекты БІНІМа ажыццяўляюцца як сумесныя: з Мінскам, Варшавай, Вільняй, Беластокам. Значны ўклад у развіццё выдавецкай

207

дзейнасці ўнеслі Вітаўт Тумаш, Антон Адамовіч, Вітаўт Кіпель (узначальвае інстытут з 1982 г.), Янка Запруднік, Томас Бэрд, Зміцер Саўка, Лявон Юрэвіч і інш.

УЗША выдавецкай дзейнасцю займаюцца таксама выдавецтва газеты “Беларус” (Нью-Ёрк), выдавецтва “Polacak” (Нью-Ёрк) – існавала да 1992 г., “Беларускае выдавецкае таварыства” (Нью-Ёрк), выдавецтва “Парус” (Нью-Ёрк), “БАЗА” (Нью-Ёрк),“Беларускае мастацка-культурнае і навуковае таварыства” (Саўт-Рывер), “Беларуска-амерыканскае таварыс-

тва” (Кліўленд), “Фундацыя П. Крэчэўскага” (Нью-Ёрк), Рада БНР (Нью-Ёрк, Кліўленд), Беларускі архіў у ЗША (НьюИ-Ёрк), “C.Atheneum” (Чыкага), Byelorussian Chantable EducationalК (Гейнсвіл). Мікалай Прускі, Барыс Данілюк, ЯнУПятроўскі, Янка Юхнавец і іншыя атрымалі вядомасцьГяк прыватныя выдаўцы. Значныя сумесныя выдавецкія праекты беларусаў ЗША і Канады належаць беларускаму выдавецтвуБ “Пагоня” (Таронта). Й

Буйнейшым навукова-культурным цэнтрам у Еўропе з’яў-

ляецца Беларуская бібліятэка і музейИ імя Ф.Скарыны (Лон-

дан, з 1971 г.), дзе знаходзяццаРбагацейшыя кніжныя і архіўныя зборы беларускай эміграцыі. Бібліятэка стала навуковым цэнтрам для вучоных беларусазнаўцаўО з розных краін свету.

Удзейнасці бібліятэкі,Ту тым ліку выдавецкай, значную ролю адыгралі а. Чэслаў СіповічИ , а. Аляксандр Надсан, Гай Пікарда.

З 1957 г. у Лондане дзейнічае выдавецтва Божым шляхам”, асноўнымЗвыданнем якога ў 1957–1980 гг. быў аднайменны грамадскаО-рэлігійны і літаратурна-гістарычны часопіс на беларускайП мове. Выдавецтва спецыялізуецца на выданні рэлігійнай літаратуры, у тым ліку прысвечанай гісторыі хрысціянстваЕ , хрысціянскай царквы, царкоўнага будаўніцтва, рэлігійныхР адносін у Беларусі, узаемазалежнасці рэлігіі і культуры, нацыянальнай самасвядомасці ў развіцці беларускага народа, хрысціянскім асветнікам, заснавальнікам айчыннага кнігавыдання. Асабліва значнымі ў дзейнасці выдавецтва сталі 1991–1995 гг., калі выйшлі ў свет больш за 40 назваў кніжных выданняў. У 1996–2004 гг. былі выдадзены яшчэ 15. У 1992 г. у перакладзе на сучасную беларускую мову і з заўвагамі а. Аляксандра Надсана выйшлі «Выбраныя маліт-

вы з “Малой падарожнай кніжкіФ. Скарыны».

УЛондане існуе таксама Англа-беларускае таварыства,

заснаванае пры Аб’яднанні беларусаў Вялікабрытаніі. Сярод

208

асноўных выданняў – штогоднік навуковых артыкулаў “Ча-

сопіс беларускіх даследаванняў” (1965–1988), штоквартальны часопіс таварыства “Беларуская хроніка” (1997–2007?). Актыўны ўдзел у жыцці таварыства прымалі а. А. Надсан, Г. Пікарда, А. Макмілін.

Значная падтрымка выхаду ў свет кніжных выданняў беларускіх эмігрантаў аказваецца ў Чэхіі, Польшчы, Літве і іншых краінах. Напрыклад, у Празе Беларускай службай Радыё Свабода заснавана серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе” (з 2002 г.). У Польшчы актыўнай выдавецкай дзейнасцю займаецца беларускае літаратурнае аб’яднанне ў Бе-

ластоку “Белавежа”, на ліку якога ўжо больш за 50 назваў

И

апублікаваных твораў мастацкай літаратуры. У Літве, акрамя

К

 

“Таварыства беларускай культуры ў Літве”, дзейнічаюць

такія выдавецкія цэнтры, як «Выдавецтва беларусаўУ

Літвы

“Рунь”», “Наша будучыня”, “Інстытут беларусістыкіГ ”, “ULA”,

“Jusida”, “Gudas”, Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага

ўніверсітэта і інш.

Б

 

квартальнік “Навіны з Беларусі”, які выдаецца з 1998 г. на

Сярод навейшых выданняў уИГерманііЙ з’яўляецца што-

нямецкай мове. У ім аналізуецца развіццё падзей у Беларусі

 

 

О

інфармацыя пра Беларусь,

і даецца навейшая бібліяграфічнаяР

 

Т

 

змешчаная ў нямецкіх газетах і Інтэрнэце. Значная ўвага

И

 

 

надаецца вучэбным выданням, якія выходзяць у Мюнхене,

Кёльне, Берліне.

 

 

 

З

 

 

 

У 1996 г. у Францыі было заснавана Таварыства па раз-

віцці даследаванняўО , інфармацыі і культуры Беларусі, асноў-

ным выданнемП якога з’яўляецца штоквартальны бюлетэнь “Беларускія перспектывы”. Нельга не адзначыць у апошні час і дзейнасцьЕ парыжскага выдавецтва “L’Harmattan”, у якім з Р2000 г. пачаты выпуск серыі“Беларуская калекцыя”, прысвечанай гісторыі і культуры Беларусі (рэдактар серыі – В. Шыманец).

У тэматыцы сучаснага выдавецкага рэпертуару беларус-

кай эміграцыі вядучае становішча займае гістарычная (234 назваў), грамадска-палітычная (200 назваў), рэлігійная (165 назваў), мастацкая (63 назваў) і мастацтвазнаўчая літаратура (39 назваў). Асноўная мова выданняў – беларуская (49,8%). У статыстыцы выкарыстання іншых моў вядучае становішча займаюць англійская (29,6%), нямецкая (8,3%), польская (4,4%) і французская (4,2%) мовы.

209

Найбольшыя калекцыі друкаванай прадукцыі, перададзенай беларускімі эмігрантамі ў Беларусь, захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у кніжных зборах такіх міжнародных арганізацый, як «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» (створана ў 1990 г.), Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, а таксама ў прыватных зборах. Адной з галоўных задач з’яўляецца сёння і выданне пісьмовай спадчыны замежных суайчыннікаў. З гэтай мэтай у 2004 г. у “Бацькаўшчыне” заснавана кніжная серыя «Бібліятэка “Бацькаўшчыны”». Выданні распаўсюджваюцца ў друкаваным і электронным фармаце на сайце згуртавання, створана on-line

бібліятэка паўнатэкставых выданняў беларускай дыяспары, з

2007 г. выпускаецца інфармацыйны

 

 

 

И

бюлетэнь “Беларусы

ў свеце”, які распаўсюджваецца ў 25

 

 

К

краінах свету, у тым

ліку ў электронным выглядзе.

 

У

 

Г

 

 

 

 

 

Працягваецца вывучэнне дзейнасці беларускай эміграцыі,

у тым ліку выдавецкай, асноўнай функцыяйБ

якой – ва ўсё

больш глабалізаваным свеце – з’яўляеццаЙ захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, што адпавядае сутнаснаму прызна-

чэнню кнігі – каштоўнаснаму: кніга як універсум культуры

 

 

 

И

 

фіксуе каштоўнасці і адначасова сама з’яўляецца каштоў-

 

 

Р

 

насцю, пачынаючы з пісьма і мовы.

 

Працягваецца і патрабуе

асаблівай увагі даследаванне

 

О

у кантэсце

гістарычнага

гісторыі беларускай кнігі

як

Т

 

 

 

кнігазнаўства, так і з пункту гледжання сучаснай рэчаіснасці,

И

 

 

 

 

ад практыкі да тэарэтычнага асэнсавання, ад рэтраспектывы

да перспектывыЗ. Неабходны

распрацоўкі

метадалогіі і

агульнайПтэорыіО кнігазнаўства, тыпалогіі кнігі і кніжных выданняўЕ; глыбокага аналітычнага даследавання патрабуе

гісторыя беларускага кнігазнаўства. У ліку першачарговых задачРфундаментальная распрацоўка гістарыяграфіі і крыніцазнаўства; папаўненне прагалаў па пэўных гістарычных перыядах і, адпаведна, стварэнне фундаментальнай гісторыі кнігі Беларусі: ад яе стварэння да распаўсюджання. Востра запатрабавана вывучэнне сучаснага стану кнігі ў Беларусі.

Стымуляванне чытацкай і выдавецкай актыўнасці на беларускай мове таксама павінна разглядаецца як праблема, ад вырашэння якой залежыць дабрабыт нацыі.

210

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]