Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

(“Псалтыр і Новы Запавет”, 1580 – упершыню І. Фёдаравым ужыты курсіў) і палемічныя творы (“Кніга пра пост” з павучаннямі Васіля Вялікага, 1594; “Маргарыт” – збор казанняў Іаана Златавуснага, 1595). У 1581 г. тут была выдадзена першая поўная кананічна дакладная славянская Біблія на царкоўнаславянскай мове ў старабеларускай рэдакцыі, якая атрымала назву Астрожская Біблія. Пасля ад’езду І. Фёдарава ў 1581 г. у дзейнасці друкарні быў перапынак да 1594 г. Усяго ў друкарні (да 1612 г.) выйшла каля 30 кірылічных кніг (28). Над аздабленнем і пісьмовай графікай кніг працаваў беларускі майстар Г. Івановіч.

У 1570-я гг. у Вільні пасля больш чым 40-гадовага друкар-

 

 

И

скага перапынку таксама аднаўляецца выдавецкая дзейнасць.

 

К

Уладальнікамі друкарні, якая стала другой пасля скарынаў-

У

 

скай у сталіцы ВКЛ, былі скарбнік ВКЛ Іван Зарэцкі

Г

 

 

і віленскі бурмістр Зяновій Зарэцкі. Таму і атрымала яна наз-

ву Друкарня Зарэцкіх. Вядома адна кнігаБ, выпушчаная тут.

Гэта кірылічны “Часоўнік” (надрукаваныЙкаля 1571 г.). Кніга мае малы фармат – у 1/8 долю аркуша, упрыгожана застаўкамі,

ініцыяламі. Як адзначаюць некаторыя даследчыкі, тытульныя

 

И

лісты, ініцыялы, асобныя літары набору падобныя да ска-

рынаўскіх.

Р

 

Пётр Мсціславец (? – пасля 1576) пасля Заблудава накі-

 

О

роўваецца ў Вільню і наладжвае супрацоўніцтва з праваслаў-

Т

нымі шляхціцамі Зарэцкімі і купцамі Мамонічамі, пры

И

 

падтрымцы і на сродкі якіх у сярэдзіне 1570-х гг. засноўвае

ў сталіцы ВКЛЗдрукарню (размяшчалася ў доме Мамоні-

чаў) і ажыццяўляе наступныя выданні – “Часоўнік” (каля

О

 

1574–1576),Евангелле напрастольнае” (1575), “Псалтыр

(1576). ВіленскіяП

выданні П. Мсціслаўца з’яўляюцца най-

большЕдасканалымі па афармленні: буйны прыгожы шрыфт,

які да гэтага яшчэ не выкарыстоўваўся і стаў узорам для

Р

 

іншых напрастольных Евангелляў, застаўкі прамавугольнай формы з раслінна-кветкавым фонам (лісце, шышкі, жалуды, плады, сцяблінкі), чырвоная вязь у пачатку раздзелаў, “Псалтыр” – з чырвонымі кропкамі. П. Мсціславец выпрацаваў у сваіх застаўках упершыню новы тып друкарскай арнаментыкі – чорныя лініі па белым фоне, якія раней не ўжываліся. Упершыню пасля рукапісных кніг у друках П. Мсціслаўца з’яўляюцца гравюры чатырох евангелістаў. “Евангелле” і “Псал-

71

тыр” П. Мсціслаўца мелі вялікі фармат – in folio, для друку прымянялася дабраякасная папера. Выданні П. Мсціслаўца мелі шырокае распаўсюджанне на Беларусі, Украіне, Расіі. У выніку канфлікту паміж П. Мсціслаўцам і Мамонічамі (К. Мамоніч), якія імкнуліся поўнасцю ўзяць кнігадрукаванне

ўсвае рукі, у 1576 г. пачаўся судовы працэс за друкарню, пасля чаго частка абсталявання з друкарні апынулася ў Астрожскай друкарні. Шрыфты, арнамент, ламбарды (невялікія ініцыялы з простым малюнкам) Мсціслаўца сустракаюцца

ўвыданнях Астрожскай, Дзерманскай і іншых украінскіх друкарняў XVI – пачатку XVII ст. Сляды ж П. МсціслаўцаИ , аднаго з пачынальнікаў расійскага кнігадрукаванняК(разам з І. Фёдаравым заснаваў друкарню ў МасквеУі надрукаваў у 1564 г “Апостал”, у 1565 г. – два выданніГ“Часоўніка”), губляюцца. Віленскія выданні П. МсціслаўцаБёсць і ў Беларусі: у ЦНБ НАН Беларусі – “Евангелле напрастольнае”

(1575), “Псалтыр” (1576), у НББ – “ПсалтырЙ ” (1576).

Каля 1580–1582 гг. прыватнай выдавецкай дзейнасцю

ўВільні займаўся Васіль ГарабурдаИ, які быў, магчыма, па паходжанні з дробнай гаспадарскайР шляхты, якая, тым не менш, мела цесныя сувязіОз І. Фёдаравым, П. Мсціслаўцам, Мамонічамі, А. Курбскім, А. Валовічам. Не выключана, што пры іх падтрымцы і былаТарганізавана друкарня. Вядомы два кірылічныя выданніИВасіля Гарабурды: “Евангелле вучыцельнае” (каля 1580)З– блізкая копія заблудаўскага і “Актоіх” (або “Васьмігалоснік”, 1582) з пасляслоўем, падпісаным выдаўцом. У друкахОГарабурды вызначаецца працяг кніжных традыцый ЗаблудаўскайП друкарні. Гэта ў першую чаргу – кнігі на царкоўнаславянскайЕ мове буйным фарматам, у два колеры. Лічыцца, што В. Гарабурда выкарыстоўваў копіі шрыфтоўРІ. Фёдарава і П. Мсціслаўца. Выхадныя даныя “Васьмігалосніка” надрукаваны ў двух каляндарных стылях, як у некаторых віленскіх выданнях Скарыны. Захавалася каля

35 экзэмпляраў кніг Гарабурды. Яго друкарня перайшла да Мамонічаў, дзе, як мяркуецца, ён працягваў працаваць.

У пачатку 1580-х гг. друкарня Мамонічаў (Кузьмы і Лукаша) у Вільні была ўзноўлена пры падтрымцы Зарэцкіх, стаўшы ў канцы XVI ст. буйнейшай кірылічнай друкарняй. З 1583 г. з выхадам “Служэбніка” пачынаецца новы (пасля П. Мсціслаўца) перыяд у дзейнасці друкарні, які доўжыўся да

72

1623 г. Як купцы-прадпрымальнікі, Мамонічы мелі дзелавыя сувязі з гарадамі Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі. З 1586 г. выдаўцы валодалі каралеўскім прывілеем на друкаванне кніг, іх продаж унутры краіны і бяспошлінны вываз за мяжу. Дарэчы, Кузьма з’яўляўся не толькі заможным купцом, але і шэраг гадоў быў бурмістрам Вільні, а Лукаш валодаў некалькімі маёнткамі, займаўся дастаўкай паперы з уласнай паперні

ўмаёнтку Павільня. Абодва належалі да праваслаўнага брацтва Св. Тройцы, а пасля сталі ўніятамі. У 1593 г. да вы-

давецкай дзейнасці далучыўся і сын Кузьмы Лявон, член рады Вільні, прыхільнік канцлера ВКЛ Л. Сапегі, які Итаксама падтрымліваў Мамонічаў, спрыяў атрыманню шэрагуКпрывілеяў на кнігавыданне і кнігараспаўсюджанне.УТак, акрамя адзначанага прывілея, друкары ў 1593 г. набыліГ прывілей супраць маскоўскіх друкароў, які ўжываліБдля друку і распаўсюджання кніг для праваслаўнай царквы, у тым ліку ў Маскве і іншых славянскіх землях. У 1610Йг. Лявон дамогся ад караля закрыцця праваслаўнай Віленскай брацкай друкарні, а

ў1614 г. атрымаў тытул “друкарИЯго Каралеўскай Мосці”. Такім чынам, прывілеі дазволіліРМамонічам на пэўны час манапалізаваць выданне Окніг на беларускай і царкоўнаславянскай мовах. Калі большая частка выданняў XVI ст. прызначалася на патрэбы Тправаслаўных брацтваў, іх школ, царквы, мяшчанства, тоИпасля прыняцця Брэсцкай уніі Мамонічы займаюцца выданнемЗ кніг і для ўніятаў. Друкарня Мамонічаў была адзінай беларускай друкарняй, дзе выпускаліся зборнікі заканадаўчыхОактаў, выданні прававога характару – “Трыбу-

нал” (1586)Пі “Статут Вялікага Княства Літоўскага” (1588,

на беларускайЕ мове; 1614 – на польскай), канстытуцыі вольных соймаў, шэраг палемічных твораў у абарону уніі, галоўнымРчынам напісаных І. Пацеем. Вядомы таксама багаслоўскія і літургічныя выданні друкарні, кнігі для чытання, публіцыстычныя творы, падручнікі, напрыклад “Граматыка словянская” (1586), “Буквар” (1590-я гг., 1618, 1621). Выданні Мамонічаў па мастацкім аздабленні вызначаюцца як віленскія эльзевіры, бо ў іх прымяняліся вырабленыя Г. Івановічам курсіўныя шрыфты (з 1585 г.). Пасля Ф. Скарыны яны адраджаюць у сваіх выданнях партрэты – караля Жыгімонта ІІІ

Вазы, Льва Сапегі, Васіля Вялікага, сойм Рэчы Паспалітай і інш. Вяршыняй паліграфічнага мастацтва віленскіх друкароў

73

з’яўляецца тытул Статута ВКЛ (1588) у сімволіка-эмблема- тычным афармленні. Апошнія выданні Лявона Мамоніча датуюцца 1623 г. Друкарня праіснавала амаль 50 гадоў, выпусціла каля 50 кірылічных і 35 польскамоўных (лацінскім шрыфтам) выданняў (пасля 1624 г. перададзена віленскім базыльянам), што стала значным укладам у пашырэнне асветы, пісьменства і культуры ў Беларусі.

У1580–1611 гг. гуманіст і паплечнік С. Буднага Ян Карцан становіцца ўладальнікам друкарні ў Вільні і нават ва

ўмовах контррэфармацыі выдае шмат свецкай літаратуры, перакладаў антычных аўтараў, спаборнічае з ВіленскайИакадэмічнай друкарняй у выданні вершаваных твораўК. Творчасць шэрагу маладых паэтаў (Я. ПратасовічаУ, Б. Буднага, Я. Пятровіча і інш.) звязана з дзейнасцю друкарніГ Карцана.

У1608 г. выйшла першая ў Рэчы ПаспалітайБэнцыклапедыя “Inventores rerum”, альбо “Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і даў людзям для ўжытку”, напісанаяЙ Я. Пратасовічам на падставе лацінскага твора італьянскага пісьменніка Палідора Вергілія “De inventoribusИRerum” (Венецыя, 1499).

Усяго ў друкарні Яна КарцанаРвыйшла больш за 100 кніг на польскай, лацінскай і грэчаскайО мовах: Цыцэрона, Іосіфа Флавія, Геліядора, Эразма Ратэрдамскага, Б. Буднага, Я. Казаковіча; выдаваліся таксамаТ навукова-вучэбныя, медыцынскія кнігі, календарыИі інш. Ва ўмовах рэлігійнай палемікі Ян Карцан выдаваўЗтворы як рэфармацыйных, так і каталіцкіх аўтараў. Яго выданні вылучаюцца высокім узроўнем друкарскага мастацтваО . Пасля смерці Яна Карцана ў 1611 г. працу прадоўжыўП яго сын Юзаф, які да 1620 г. выпусціў да 40 назваўЕкніг, аднак гэта была толькі літаратура каталіцкай арыентацыі. Сярод яго выданняў вызначаюцца першыя друкаваныяР ў Вільні каталіцкія спевы (некаторыя з нотамі).

Усваяцкіх сувязях з Янам Карцанам быў яшчэ адзін віленскі друкар – Пётр Кміта (? – паміж 1629 і 1632), яго жонка – дачка Яна Карцана. Пётр Кміта з’яўляўся прыхільнікам антытрынітарскага руху ў ВКЛ. У 1611–1612 гг. арганізаваў у Вільні ўласную друкарню (выйшла пяць выданняў). Яго асноўная выдавецкая дзейнасць прайшла ў любчанскай друкарні кальвініста Кшыштафа Радзівіла (Перуна), дзе ён выпусціў каля 60 назваў кніг. П. Кміта вядомы і як аўтар вершаў да кніг Я.Л. Намыслоўскага “Каталісіс” (1598), С. Рысінскага

74

“Тысяча восемдзесят польскіх прыказак” (1618), прадмовы да кнігі Б. Буднага “Апафегмата” (1614, пасля 1614), а таксама як перакладчык на польскую мову. У сваіх выданнях ён змяшчаў прысвячэнні магнатам-мецэнатам.

УXVII–XVIII стст. дзейнічалі таксама радзівілаўскія друкарні ў Любчы, Слуцку, Кейданах, Нясвіжы. Так, у 1612– 1640-я гг. па запрашэнні князя Кшыштафа Радзівіла выдавецкую дзейнасць у Любчы (цяпер гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне) вялі Пётр і Ян Кміты (з 1632 г.), якія выпускалі

свецкія творы па гісторыі, мастацкай літаратуры, практычныя дапаможнікі па медыцыне, ветэрынарыі, школьнай справеИна польскай і лацінскай мовах (59 выданняў надрукаванаК Пятром Кмітам, 24 – яго сынам Янам). Напрыклад, Уу Любчы былі выдадзены творы Саламона Рысінскага “ТысячаГвосемдзесят польскіх прыказак” (1618), выконваліся заказыБ віленскіх лютэран на друк панегірыкаў і літургічных твораў. У 1646–1655 гг. (ці 1656 г.) друкарню ўзначаліў Ян ЙЛанге, пад кіраўніцтвам якога тут выпушчана яшчэ 14 выданняў – пераважна панегірыкі і літургічныя кнігі для пратэстанцкіхИ абшчын, сярод якіх “Пасціла” і “ПсалтырРлютэранскага пастара з Вільні А. Шонфлісіуса. З друкарняйОу Любчы супрацоўнічаў шведскі гравёр Конрад Гётке, які ўпершыню ў беларускім кнігадрукаванні выкарыстаўТгравюры на медзі. Усяго вядомы 97 назваў кніг на польскайИ і лацінскай мовах, якія былі надрукаваны ў ЛюбчыЗ.

Усярэдзіне XVII ст. дзейнічала яшчэ адна радзівілаўская друкарня ў ОКейданах (1651–1653 ці 1655 гг.). Узначальваў друкарнюПзапрошаны з Гданьска патомны друкар Іахім ГеоргійЕРэтэ. Адзінай вядомай кнігай друкарні з’яўляецца кальвінісцкі канцыянал і малітоўнік на літоўскай мове “Кніга набажэнстваР хрысціянскага ў гонар адзінай Святой Тройцы

(1653). Асобныя часткі кнігі мелі ўласныя тытульныя лісты і пагінацыю, таму маглі распаўсюджвацца самастойна. У выданні былі прысвячэнне Янушу Радзівілу, прадмова на польскай мове. Магчыма, у друкарні выдаваліся і падручнікі для гімназіі ў Кейданах, а таксама дакументы радзівілаўскай адміністрацыі. Пасля смерці Радзівіла (1655) друкарня перастала існаваць і была перавезена ў Мітаву, а ў 1672 г. – у Слуцк.

УСлуцку радзівілаўская друкарня дзейнічала ў другой палове XVII – пачатку XVIII ст. Першая спроба заснавання

75

друкарні ў Слуцку адносіцца да 1665 г. Аднак толькі пасля таго як з Мітавы ў Слуцк было перавезена абсталяванне радзівілаўскай друкарні, пачалася яе выдавецкая дзейнасць. У 1672–1693 гг. у друкарні выйшла 29 назваў кніг на польскай мове пераважна рэлігійнай (кальвінісцкай) тэматыкі. Так, у 1678 г. выйшла кніга “Манархія Турэцкая” П. Рыко, якую з французскай мовы пераклаў слуцкі ваявода К. Клакоцкі. Выданне вызначаецца змешчанымі ў ім 18 гравюрамі вядомага беларускага графіка Максіма Вошчанкі. Выйшлі

укняжацкі скарб. БГУКИ

У1750–1790-х гг. у Нясвіжы заснаванаЙ і дзейнічала друкарня, якая ў 1751 г., амаль адразу, была падаравана мясцоваму езуіцкаму калегіуму. Да 1791Иг. выйшла каля 70 белетрыстычных, рэлігійных, палемічныхР і вучэбных твораў, панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах. Асабліва вызначаецца альбом медзярытаў “ВыявыОроду Радзівілаў” (1758 г., уключае 165 гравюр на медзіТ), які з’яўляецца помнікам беларускай графікі. Над аздабленнемИ выдання, як і шэрагу іншых ілюстраваных нясвіжскіх выданняў, працаваў беларускі гравёр і ювелір яўрэйскагаЗпаходжання Гершка Ляйбовіч (? – пасля 1786). АльбомОбыў выдадзены накладам 50 асобнікаў. Дарэчы, Г. ЛяйбовічП з’яўляецца аўтарам трох варыянтаў экслібрыса Радзівілаў для нясвіжскай бібліятэкі.

ВядомаЕ таксама, што на сродкі маршалка ВКЛ Кшыш-

тафаРМікалая Дарагастайскага ў 1615 г. была заснавана

Ашмянская друкарня, якая размяшчалася ў маёнтку Мураваная Ашмянка. Вядома, што Мікалай Дарагастайскі, бацька Кшыштафа, быў фундатарам лоскага выдання “Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай” А. Фрыч-Маджэўскага (1577). Адзіным палемічным творам мясцовага прапаведніка-кальвініста В. Салінарыуса “Цэнзура” (у 6-і кнігах, 1615 г.) вызначаецца друкарня ў Мураванай Ашмянцы. Змест твора накіраваны супраць ракаўскіх сацыян (арыян). У выданні выкарыстаны

паліграфічныя матэрыялы друкарні з Любчы. Пасля смерці ў 1615 г. яе ўладальніка перастала, відаць, існаваць і друкарня.таксама кнігі “Абшарнік, або Гаспадар інфлянцкі” І. Германа

76

У 1777 (?) – 1782 (?) гг. у Слоніме дзейнічала друкарня, заснаваная князем-мецэнатам, дзяржаўным і ваенным дзеячам ВКЛ Міхалам Казімірам Агінскім (1730–1800). Размя-

шчалася ў яго палацы. Першае выданне – “Рэлігійны культ Брунона, патрона картузаў” (1777) – выйшла на лацінскай мове пры ўдзеле слонімскіх дамініканцаў. У друкарні выходзілі таксама кнігі на польскай і італьянскай мовах, як, напрыклад, “Кніжка для дзяцей, або Уяўленне аб прадметах, якія дзеці павінны вывучаць” (1778). Каля 1781 г. выйшлі

лібрэта опер “Сілы свету”, “Становішча саслоўяў”, “Елісей-

 

 

И

скія палі”, якія, як мяркуецца, былі напісаны самім М. К. Агін-

 

К

скім. Усяго вядома больш за 30 выданняў, якія выйшлі ў Сло-

У

 

німскай друкарні. Акрамя адзначаных, былі выданні і на

Г

 

 

рускай мове. М. К. Агінскі вядомы таксама як музыкант, аўтар паланэзаў, опер, песень на ўласныя вершы. Яго паэтыч-

ныя творы на польскай мове выдаваліся ў 1780-я гг. у Львове

і Варшаве.

 

 

 

Б

 

 

 

 

И

4.4. Брацкае кнігадрукаваннеЙ. Кнігадрукаванне

 

 

 

Р

каталіцкіх ордэнаў і ўніяцкага ордэна базыльян

 

 

О

 

Пачынаючы з канца XVI ст. адно з вядучых месц у бела-

 

Т

 

 

рускім кнігавыданні займалі праваслаўныя брацтвы, што

 

И

 

 

 

стала магчымым пасля зацвярджэння ў 1589 г. статута Віленскага ТроіцкагаЗ(пазней Свята-Духава) брацтва, у якім прадугледжвалася стварэнне школ і друкарні для выдання кніг на грэчаскайО, славянскай, “руськай” і польскай мовах. ПытанніПарганізацыі брацкага кнігадрукавання выносіліся на разглядЕберасцейскіх сабораў 1590, 1591, 1594 гг., паводле саборных пастаноў якіх прадпісвалася: манапалізацыя беларускагаР і ўкраінскага брацкага кнігадрукавання ў Віленскай і Львоўскай друкарнях, устанаўленне епіскапальнай цэнзуры, арганізацыя камісіі праўшчыкаў-карэктараў, фінансаванне выдавецкай дзейнасці за кошт сродкаў, сабраных ва ўсіх епархіях Кіеўскай мітраполіі. Праваслаўным брацтвам удалося адстаяць права на выданне кніг рознага зместу. Абвастрэнне грамадска-палітычнай барацьбы пасля прыняцця уніі 1596 г. пераўтварыла ранейшыя саборныя пастановы ў намінальныя. Практычна пытанні арганізацыі кнігадрукавання, яго фінансавання і збыту кніг сталі ўнутранай справай брацтваў.

77

З сярэдзіны 1590-х гг. актыўнай выдавецкай дзейнасцю вы-

значаецца Віленская брацкая друкарня, заснаваная пры Віленскім Свята-Духавым манастыры (паводле прывілеяў Жыгімонта ІІІ Вазы ад 1589 і 1592 гг.), якую ўзначаліў Стафан Зізаній. Першае вядомае выданне датуецца 1595 г. У 1595–1596 гг. выйшла каля 11 выданняў. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. некалькі гадоў друкарня не дзейнічала. Магчыма, паміж 1597–1607 гг. тут быў выдадзены “Часоўнік” (зберагаецца ў Оксфардскай бібліятэцы), а каля 1600 г.

выйшаў “Катэхізіс”. Да 1610 г. друкаваліся творы МялеціяИ

Сматрыцкага, Стафана і Лаўрэнція Зізаніяў. Пасля друку

 

 

К

брацтвам на польскай мове ў 1608–1610 гг. палемічных

 

У

твораў М. Сматрыцкага (выйшлі як ананімныя) друкарня

Г

 

спецыяльным загадам ад 07.05.1610 г. Жыгімонта ІІІ Вазы-

Б

 

 

была закрыта, арыштаваны вядучыя дзеячы брацтва, у тым

ліку рэктар брацкай школы Лявонцій Карповіч. Брацтва вымушана было ў 1611 г. перанесці сваюЙвыдавецкую дзейнасць

хецкай юрысдыкцыяй, што ахоўвалаИ брацтва ад уніяцкага ўмяшання. У 1615 г. дзейнасцьРбрацкай друкарні ў Вільні была адноўлена, хаця з 1618 г. да сярэдзіны XVII ст. (1652 г.)

у мястэчка Еўе (каля Вільні), якое знаходзілася пад шля-

выданні выходзілі то ў Вільні, то ў Еўі. Дзейнічала віленская

друкарня да 1749 г., пакульОпажар не знішчыў манастыр

И

аздабленні выданняў шырока

Святога Духа. У мастацкімТ

З

 

ўжываліся арнаментальная гравюра і застаўкі, канцоўкі, рамкі з расліннымі і геаметрычнымі матывамі, антрапаморфнымі

сюжэтамі. На адвароце тытульных лістоў нярэдка змяшча-

П

гравюра – гербы Астрожскіх, Валовічаў,

лася геральдычнаяО

Е

 

Агінскіх і інш.; у Трэбніках і Евангеллях – гравюры на біблейныяР сюжэты. У польскамоўных выданнях у афармленні ініцыялаў пераважае гатычны стыль, сустракаецца і рэнесансавы. У друкарні прымянялася тэхніка ксілаграфіі.

У Еўеўскай друкарні, якая была заснавана Віленскім Свята-Духавым брацтвам у 1610 г. ва ўладанні падкаморага троцкага старасты брацтва Багдана Агінскага і праіснавала да сярэдзіны XVII ст., было надрукавана больш за 25 выданняў, пераважна на царкоўнаславянскай мове: “Новы запавет з Псалтыром” (1611), “Дыёптра” (1612), “Два казанні” Лявонція Карповіча (1615), “Буквар стараславянскай мовы” (1618),

78

брацтва і войнаў.

И

Граматыка славянская” М. Сматрыцкага (1619) і інш. Чатыры выданні ў Еўеўскай друкарні выйшлі на беларускай мове,

напрыклад “Евангелле вучыцельнае” Каліста (1616). Да 1620 г.

друкарню ўзначальваў Лявонцій Карповіч, а потым ігумен

Еўеўскага Успенскага манастыра друкар Г. Івановіч. Упер-

шыню ў гісторыі беларускага брацкага кнігадрукавання тут

выкарыстана металагравюра свецкага зместу (“Панегірык на

шлюб Аляксандра Служкі, ваяводы Менскага”, 1634). Дзей-

насць друкарні была спынена з-за аслаблення Віленскага

Да брацкіх можна аднесці Куцеінскую друкарню, у дзейнасці якой актыўны ўдзел бралі магілёўскія і аршанскія брат-

чыкі. Дзейнічала друкарня ў 1631 (ці нават 1630) – 1654 гг.

 

К

пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. Выдавала кнігі

У

богаслужбовага, малітоўнага, духоўна-павучальнага і асвет-

Г

 

ніцкага зместу на царкоўнаславянскай і старабеларускай мо-

вах. Значную ролю ў арганізацыі брацкагаБдруку ў Куцейне

(а таксама і Магілёве) адыграў СпірыдонЙСобаль, запрошаны ігуменам Іаілем Труцэвічам. Фундатарам друкарні выступаў

Б. Сцяцкевіч. У першыя два гадыРИдзейнасці друкарні ёю кіра-

ваў С. Собаль, які выдаў у гэты час “Малітвы штодзённыя”,

“Буквар” – у 1631 г., “Часаслоў” (1632), дадрукаваў кіеўскі

“Апостал” (1632). У 1635 Ог. С. Собаль ужо працуе ў Буйнічах,

дзе выдае “Псалтыр” Ті працягвае дапамагаць куцеінскім ма-

нахам набыць уласнае абсталяванне, адлівае для іх са сваіх

 

И

матрыц шрыфты. Выдавецкую ж справу ў Куцейне працягвае

З

О

 

Іаіль Труцэвіч, аўтар шматлікіх прадмоў да куцеінскіх выданняў. У гэтыПчас выходзяць 11 назваў кніг, некаторыя з якіх

неаднаразоваЕ перавыдаюцца. Частка тэкстаў выходзіць у перакладзеР на старабеларускую мову – «На “Ойча наш” выклад» Іаана Златавуснага (1636), некаторыя выданні перадрукоўваюцца з папярэдніх беларускіх і ўкраінскіх, як “Букварь языка славеньска” і “Лексікон” Памвы Бярынды (1653). Пры друкарні існавала таксама пераплётная майстэрня. Акрамя таго, кнігі перапісваліся. Абсталяванне друкарні і ўсе куцеінскія друкары і гравёры ў 1654–1655 гг. (падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай) былі вывезены ў Расію ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. Тут выйшла некалькі кніг, закончана пачатае ў Куцейне “Брашно духовное” (1661). У 1665 г. кнігадрукаванне было спынена і па распараджэнні патрыярха

79

Нікана друкарня перавезена ў Васкрасенскі манастыр, а ў 1676 г. – перададзена ў Маскву. У афармленні куцеінскім друкам характэрна самабытная тэхніка выканання ксілаграфічнай кніжнай гравюры ў стылі народнага мастацтва.

Прывілеем караля Уладзіслава IV ад 19.03.1633 г. гарантавалася права на выдавецкую дзейнасць Магілёўскаму праваслаўнаму брацтву. Магчыма, што брацтва перадало прывілей С. Собалю, які ў 1636–1638 гг. выпусціў у Магілёве некалькі кніг. Вядомы выданні брацтва 1640-х гг., дзе дру-

каром выступае Фёдар Грышановіч. У 1676 г. брацтвам быў

 

 

И

атрыманы новы прывілей ад караля Яна Сабескага на ад-

 

К

крыццё друкарні пры Богаяўленскім манастыры і выданне

У

 

кніг на “руськай” і польскай мовах. З 1690-х гг. да 1708 г.

Г

 

 

кіраваў друкарняй М.Я. Вошчанка. Апошняе вядомае выданне – “Часоўнік” (каля 1773 г.). У друкарні працавалі таксама

друкары і гравёры Васіль Вошчанка, Фёдар Ангілейка, Афа-

насій П. (Пігарэвіч ?), М. Антушкевіч, якіяБпрымянілі глыбокі

друк з металагравюр. Вядома, што ў XVIII ст. у Магілёўскай

 

И

брацкай друкарні выйшлі 33 кнігіЙна царкоўнаславянскай

Р

мове літургічнага і агіяграфічнага зместу.

О

 

Брацкія выдаўцы арыентаваліся на старажытнарускую,

старажытнабеларускую культуру. Аднак яны ў пэўнай меры ўспрынялі і некаторыяТфіласофскія светапоглядныя ідэі Антычнасці, ранняга Ихрысціянства. Асноўную частку брацкіх выданняў складаліЗлітургічныя тэксты – 33,3%. Адначасова ў літургічныя выданні нярэдка ўстаўляліся тэксты палемічнага і асветніцкагаО зместу, антычныя творы. Секулярызацыйныя тэндэнцыіП ў дзейнасці праваслаўных брацтваў найбольш адбілісяЕна павелічэнні ўдзельнай вагі белетрыстычных, вучэбных, палемічных выданняў. У брацкіх друкарнях выйшлі некалькіР граматычных і лексікаграфічных выданняў: “Грама-

тыка славянская” Л. Зізанія (1596), “Граматыка славянская

М. Сматрыцкага (1619), “Лексікон славянароскі” П. Бярынды (1653). Масавымі тыражамі выходзілі школьныя падручнікі (азбукі і буквары). З 1590-х гг. да 1654 г. беларускія друкарні выпусцілі 16 буквароў (з іх 8 брацкіх) – больш за палавіну ўсіх аналагічных выданняў, выдадзеных у той час ва ўсходнеславянскіх землях. Асобае месца ў жанравай структуры займала палемічная публіцыстыка, накіраваная супраць контррэфармацыі, каталіцкай экспансіі, царкоўнай уніі.

80

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]