Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Скарыны гэта адзіная кніга без ілюстрацыі. Яе аздабляюць 283 адбіткі арнаментальных упрыгожванняў і 427 адбіткаў ініцыялаў, большасць з якіх выкарыстоўваліся ў “Малой падарожнай кніжцы”. Тэкст “Апостала” скампанаваны з вялікай вынаходлівасцю, напрыклад у выглядзе куба, у выглядзе пясочнага гадзінніка, трохкутніка і інш. У Вільні Скарына паклапаціўся пра новыя шрыфты. Выкарыстаў чатыры памеры літар: загаловачныя, малыя, лігатурныя і з надрадковымі знакамі. Ствараўся, як і пражскі, на аснове паўустава. У або-

двух віленскіх выданнях ужыты чырвоны колер – кінавар,

тыдня на палях, парадак чытання асобных раздзелаўК. ИШрыфт і ілюстрацыі рабіліся з ксілаграфічных клішэ (часткуУ друкарскага матэрыялу, у тым ліку паперу, СкарынаГперавёз з Прагі). Аднак значная частка стваралася ў Вільні, таму ў выданнях з’яўляюцца абсалютна новыя матэрыялы: малыя літары,

якім набраны загалоўкі на тытульных лістах, указанні дзён

застаўкі, віньеткі, ініцыялы.

Б

 

 

Й

Папера віленскіх выданняў, мяркуючы па вадзяных знаках,

была ў асноўным з Германіі або Чэхіі. У Вільні будаўніцтва

папяровага млына пачалося паводле загаду Вялікага князя

Жыгімонта І Старога ад

1524 г.

И

Звёўшы да мінімуму

ілюстрацыіР , Скарына ў Вільні вялі-

кую ўвагу надаваў графічна-арнаментальнаму аздабленню:

загаловачным лістам,

 

О

застаўкам, канцоўкам, віньеткам, іні-

цыялам.

 

Т

 

 

 

Віленскія выданні

перасягаюць пражскія і па колькасці

 

И

 

арнаментальна-дэкаратыўных гравюр і ініцыялаў. Іх упры-

 

З

 

 

гожваюць каля 700 адбіткаў заставак і віньетак, больш за

1000 ініцыялаўО. Такое рэдка сустракаецца нават у заходніх

тагачасных кнігах.

 

 

П

 

 

 

У працэсе друкарска-мастацкай практыкі ў Вільні майстра-

Е

 

 

 

мі Скарыны былі выпрацаваны тры тыпы тытулаў: шрыф-

тавыР, сюжэтна-ілюстрацыйны і арнаментальна-дэкаратыўны.

Застаўкі віленскіх кніг, як і пражскіх, дзеляцца на вялікія і малыя. У іх пераважае раслінны арнамент, у які своеасабліва ўкампанаваны вазы, умоўныя драконы, птушкі і інш. Зрэдку паміж галін і кветак фігуруе ўмоўна намаляваная галава чалавека, герб Скарыны. Паводле меркавання даследчыкаў майстры Скарыны творча пераасэнсавалі венецыянскія першакрыніцы, стварыўшы самабытныя творы арнаментальнадэкаратыўнага ўбранства па ўзоры італьянскага Рэнесанса.

61

У прыёмах гравіроўкі вылучаюцца тры стылістычныя групы, “тры рукі” (прычым ніводзін з ілюстратараў Бібліі не пераехаў з Прагі ў Вільню). У “Малой падарожнай кнізе” выкарыстаны дзве запазычаныя ў “Хроніцы” Гартмана Шэдэля (магчыма, была ў бібліятэцы Ф. Скарыны) гравюры, клішэ М.Вольгемута і Ізраэля ван Мэкенэма), аднак гэта істотна не паўплывала на аздобу віленскага выдання. Л. Уладзіміраў лічыў, што “віленскія выданні паводле афармлення значна бліжэйшыя да сучаснай кнігі, чым пражскія. Гэта крок наперад у развіцці кнігі ад сярэднявечных каліграфічных рукапісных традыцый да сучаснага паліграфічнага мастацтва”.

Выданні Ф. Скарыны ў кнігасховішчах свету. Экзэмпляры

 

 

И

першадрукаў Ф. Скарыны ў цяперашні час захоўваюцца

 

К

ў бібліятэках і архівасховішчах Санкт-Пецярбурга, Масквы,

У

 

Вільнюса, Львова, Мінска, Цюмені, Вроцлава, Лондана,

Г

 

 

Прагі, Капенгагена, Кракава, Любляны, Кіева, Адэсы, Казані,

Ужгарада, Гёрліца (Германія – адна з апошніхБзнаходак 2003 г.

кніг Бібліі, асобнік складаецца з дзвюх частак: 1 – 1519 г.:

 

 

 

 

И

“Пяцікніжжа” (Быццё, Выхад, Левіт,ЙЛічбы, Другі закон); 2 –

 

 

 

Р

1518 г.: Кніга Іісуса Навіна; чатыры кнігі Царстваў, Кніга

 

 

О

 

Прамудрасць Божая), фрагменты выданняў ёсць у Варшаве,

Кракаве, Лондане, Празе, Нью-Ёрку.

 

Т

 

 

Нам вядомы 398 экзэмпляраў выданняў Ф. Скарыны, у іх

 

И

 

 

 

ліку 244 экзэмпляры пражскіх выданняў і 154 экзэмпляры ві-

ленскіх выданняў.

 

 

 

 

Пражскія выданні знаходзяцца пераважна ў кнігасхові-

О

і Беларусі, калі не лічыць фрагментаў

шчах Расіі, УкраіныЗ

кніг, якія ёсць у Варшаве, Кракаве, Кембрыджы; асобныя

са складуЕпражскай Бібліі.

кнігі ёсць у Брытанскім музеі ў Лондане, у Пражскім

нацыянальнымП

музеі. У НББ захоўваюцца 10 кніг (9 назваў)

Р

 

Са 154 экзэмпляраў улічаных віленскіх выданняў 108 знаходзяцца на тэрыторыі былога СССР (у Беларусі – ніводнага), а 46 – у далёкім замежжы. Адзін з найбольш поўных экзэмпляраў “Малой падарожнай кніжкі” знаходзіцца ў Капенгагене ў Каралеўскай бібліятэцы (знойдзены ў 1957 г.); ва Універсітэцкай бібліятэцы Любляны захоўваецца віленскі “Псалтыр”; у Брытанскім музеі – віленскі “Апостал”.

Усе выданні Ф.Скарыны лічацца вельмі рэдкімі, асабліва віленскія. Самым рэдкім з пражскіх выданняў з’яўляецца

62

“Псалтыр”, які вядомы толькі ў двух экзэмплярах, што знаходзяцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве і ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. З асобных выпускаў Бібліі найбольш рэдкі – “Плач Ераміі” (4 экз.). Сярод віленскіх выданняў часцей сустракаюцца “Апостал” (10 экз.), “Псалтыр” і “Часасловец” (9 экз.). Самыя рэдкія віленскія выданні – гэта “Шасцідневец”, “Канон пакаянны” і “Саборнік”, якія вядомы ў чатырох экзэмплярах.

У 1990 г. у Беларусі было ажыццёўлена факсімільнае вы-

данне Бібліі Ф. Скарыны, якая выйшла ў трох тамах і поў-

ў 1517–1519 гг. Значнай падзеяй у сучасным скарыназнаўствеКИ стаў і выхад у 2002 г. у нямецкім міжнароднымУвыдавецкім праекце Biblia Slavica каментарыяў да названагаГбеларускага выдання і факсімільнага ўзнаўлення віленскага Апостала Ф. Скарыны (1525), таксама з каментарыямі да яго. Ажыц-

насцю змяшчае ўсе кнігі, надрукаваныя асветнікам у Празе

цёўленыя перавыданні з уключэннем Бнавейшых даследаванняў беларускіх і еўрапейскіх вучоных дазваляюць пашы-

рыць даступнасць рэдкіх і каштоўных кніг Ф. Скарыны, а

 

 

 

Й

таксама паўней раскрыць значэнне яго спадчыны і ўклад у

 

 

И

развіццё культуры Усходняй Еўропы.

 

Р

 

4.3. Паслядоўнікі Ф. Скарыны

О

 

 

і развіццё прыватнага кнігадрукавання

Т

 

 

 

У шырокім сэнсе ўсе напрамкі беларускага пісьменства, кніга-

 

 

И

друкавання, як і духоўнае жыццё Беларусі XVI–XVIII стст.

 

 

З

і больш позніх стагоддзяў, развівалася ў рэчышчы духоўнай

спадчыны ФО. Скарыны, якая мела значны ўплыў на развіццё

нацыянальнага кнігавыдання літоўцаў, рускіх, украінцаў.

П

 

Е

 

Кнігадрукаванне ў ВКЛ, якое пачалося як кірылічнае, ужо

ў другой палове XVI ст. адчувае моцны польскі ўплыў і па

сутнасціР

паступова пацясняецца выданнямі на лацінскай і

польскай мовах, якія з’яўляюцца дзякуючы актыўнаму распаўсюджанню на тэрыторыі ВКЛ рэфармацыйнага руху. Рэфармацыя дала магчымасць заможнай беларуска-літоўскай арыстакратыі адыгрываць рашаючую ролю ў рэлігійных справах, а існаванне ў ВКЛ адразу некалькіх веравызнанняў садзейнічала выпрацоўцы талерантнасці, якой не ведалі ні Маскоўскае княства, ні большасць еўрапейскіх дзяржаў.

63

Пачынаючы з другой паловы XVI – першай паловы XVII ст. у ВКЛ ствараюцца прыватныя кнігавыдавецтвы, фундатарамі якіх былі буйнейшыя магнаты: Радзівілы, Астафій Валовіч, Рыгор Хадкевіч, Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі, Кшыштаф Дарагастайскі, Міхал Казімір Агінскі; шляхта: Кавячынскія, Кішкі, Васіль Цяпінскі, Зарэцкія; гараджане: Васіль Гарабурда, купцы: Мамонічы і інш. Друкарні становяцца значнымі асяродкамі беларускай культуры і навукі. Вакол іх гуртуюцца таленавітыя паэты і празаікі, тэолагі, прапа-

веднікі, мастакі.

 

 

 

И

Толькі ў Вільні ў канцы XVI–XVII ст. дзейнічалі каля

 

 

 

К

15 друкарняў. Найбольш значныя – прыватныя друкарні

 

 

У

 

Пятра Мсціслаўца, братоў Мамонічаў, Яна Карцана, Даніэля

 

Г

 

 

Ланчыцкага, Яна Глябовіча, Якуба Маркевіча, Мельхіёра

Бл

 

 

 

Пяткевіча, Саламона Сультжара, Пятра

астуса Кміты,

Васіля Гарабурды, а таксама Віленскай езуіцкай акадэміі і Віленскага праваслаўнага брацтва, Троіцкая (базыльянская)

друкарня. Акрамя таго, існавалі друкарні ў Заблудаве, Еўі,

 

И

Менску, Магілёве, Буйнічах, КуцейнеЙ, Ашмянах, Любчы,

Р

прадукцыя якіх карысталася вялікім попытам ва ўсіх краінах

О

 

Еўропы. У гэты перыяд Адраджэння сярод шэрагу еўра-

пейскіх краін вызначаецца вядучая роля менавіта беларускай (кірылічнай) кнігі. Т

Пад апекай магнатаўИ у шматлікіх друкарнях выдаваліся кнігі не толькіЗрэлігійнага, але і свецкага зместу. Паводле падлікаў спецыялістаў, толькі ў друкарнях Вільні і Еўя ў другой палове XVI ст. выйшла звыш 403 кніг богаслужбова-

тэалагічнага і свецкага характару. Сярод гэтых выданняў (з

 

О

324 захаваных) былі кнігі на лацінскай (151), польскай (114),

беларускайПі царкоўнаславянскай мовах (50), літоўскай (3),

латышскайЕ

(1), італьянскай (1), грэчаскай (1), адначасова на

некалькіх мовах (3). Дамінуючыя пазіцыі займалі тры мовы:

Р

 

лацінская, польская, беларуская (“руськая”). З агульнай жа колькасці кніг, якія былі надрукаваны ў XVI – першай палове XVII ст. на тэрыторыі ВКЛ, 46% належала польскамоўным выданням (мелі некаторыя рэгіянальныя асаблівасці), 38% – лацінамоўным, толькі 10% складалі кнігі, друкаваныя кірыліцай на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай мове.

У другой палове XVII–XVIII ст. кнігадрукаванне ў Беларусі набывае наступныя рысы:

64

на змену праваслаўным кірылічным выданням прыходзяць уніяцкія кірылічныя выданні, развіваецца ўніяцкае кнігадрукаванне, цэнтрамі якога становяцца Вільня і Супрасль;

пераважаюць выданні на польскай і лацінскай мовах. Пашыраецца выдавецкая дзейнасць езуітаў (Вільня, Полацк, Нясвіж, Пінск);

пашыраюцца тэматыка і віды выданняў свецкага зместу, паглыбляюцца секулярызацыйныя працэсы ў галіне царкоў- на-рэлігійнага кнігавыдання (каталіцкія і ўніяцкія друкарні

разам з рэлігійнай усё больш выдаюць свецкай літаратуры, асабліва з сярэдзіны XVIII ст.); И

назіраецца дэмакратызацыя кнігавыдання (у аднойК друкарні выходзяць як уніяцкія, так і каталіцкія,Устараверскія, праваслаўныя выданні); Г

з’яўляюцца выдавецтвы з рысамі прадпрыемстваўБ дзяржаўнага характару;

развіваецца перыядычны друк. ЙИ

 

 

Р

цэнтраў, асноўныя з якіх – Вільня, Нясвіж, Брэст, Заблудаў,

 

О

Лоск, Любча, Магілёў, Куцейна, Полацк, Гродна, Пінск,

Супрасль, Слонім, Еўе, Астрог, Слуцк і інш.

Т

 

Першай у межах сучаснай Беларусі і наступнай пасля ві-

И

 

 

ленскай друкарні Ф. Скарыны была друкарня ў Брэсце (Бе-

расце, Бярэсце) (1553). Заснаваная берасцейскім старастам,

віленскім ваяводам, канцлерам ВКЛ Мікалаем Радзівілам

Чорным (прыхільнікамЗ

рэфармацыі, арганізатарам першага

кальвінісцкагаПОзбору на тэрыторыі ВКЛ у 1553 г.) і вучонымгуманістамЕ Бярнардам Ваявудкам (вучань Эразма Ратэрдамскага, матэматык, перакладчык), які быў запрошаны з КракаваР , друкарня пачала выдаваць кнігі на польскай мове. Сэнсам свайго жыцця М. Радзівіл Чорны бачыў выданне і распаўсюджанне пратэстанцкіх твораў. Першыя берасцейскія друкі якраз і адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху:

Вялікі і Малы Катэхізісы (1553–1554), перакладныя тэала-

гічныя творы Кшыштафа Імлера “Зборнік дзесяці запаведзяў Божых” і Урбана Рэгіуса “Некаторыя спосабы і звычаі”,

накіраваныя супраць каталіцкай царквы. Аднак пасля трагічнай смерці Б. Ваявудкі ў 1554 г. берасцейская друкарня аднавіла сваю дзейнасць толькі ў 1558 г. У гэты час М. Радзівіл

65

Чорны актыўна ўключаецца ў барацьбу з прыхільнікамі каталіцкага касцёла. Так, у 1556 г. ён піша і выдае на латыні ў Круляўцы, сёння Калінінград (яго падтрымлівае паплечнік Пётр Павел Вергерый), палемічны адказ папскаму паслу ў Польшчы Алоізу Ліпаману. Праз год пасля ўзнаўлення берасцейскай друкарні, у 1559 г., у друку з’яўляецца і польскамоўны варыянт гэтага палемічнага ліста. Новае ж выдавецтва ў 1558 г. у Берасці ўзначаліў Станіслаў Мурмэліус (таксама з Кракава). У гэты ж год тут выходзяць першы друкаваны нотны зборнік у ВКЛ “Песні хвал Боскіх” Яна Зарэмбы, а таксама шэраг твораў, у якіх крытыкавалася

царкоўна-рэлігійная палітыка Рыма. У 1559 г. друкуюцца

 

 

И

кнігі тэалагічнага зместу з прысвячэннем магілёўскаму

 

К

старасту Астафію Валовічу, а таксама М. Радзівілу. Плённым

У

 

для радзівілаўскай друкарні быў 1560 г., калі выйшла каля 10

Г

 

 

выданняў, сярод якіх юрыдычныя трактаты Барталамея

Граіцкага “Статут польскага праваБ”, “Артыкулы

Магдэбургскага права”, “Учынак падчас суда”, “Палажэнне

 

И

аб аплаце ды судах” і інш. У 1561–1570Й-х гг. друкарняй ужо

Р

кіруе Цыпрыян Базылік. Менавіта ў гэты час кнігадрукаванне

О

 

ў Берасці дасягае найбольшага росквіту. Берасце становіцца

адным з інтэлектуальных цэнтраў Еўропы, буйнейшым выдавецкім цэнтрам, які прызначаў сваю прадукцыю на

патрэбу не толькі ў Беларусі і Літве, але і ў Польшчы. У гэты

Т

перыяд выходзяць больш за 40 выданняў рознага зместу на

И

 

польскай і лацінскай мовах, сярод якіх пераклады самога

Ц. Базыліка, прыдворнагаЗ

пісьменніка Радзівілаў. Большасць

выданняўПносяцьОсвецкі характар, у афармленні выкарыстоўваюццаЕрэнесансавая графіка, наборныя арнаменты, застаўкі, канцоўкі, фігурная ксілаграфія, гатычныя шрыфты, што вызначаеР цесныя сувязі з кніжным мастацтвам Польшчы і краін паўночна-еўрапейскага Адраджэння. У пачатку 1560-х гг. М. Радзівіл Чорны апантаны новай грандыёзнай ідэяй – ажыццявіць пераклад і выданне пратэстанцкай Бібліі. З гэтай мэтай былі запрошаны вядомыя знаўцы яўрэйскай і грэчаскай моў – Г. Оршак, Я. Тэно, П. Статорыус, Г. Шоман, Я. Любельчык, А. Тшэцескі. Да канца 1562 г. праца была закончана, а ў верасні 1563 г. Біблія (Берасцейкая, або Радзівілаўская) на польскай мове з уласнай прадмовай князя-фун- датара была выдадзена. У ёй упершыню ў гісторыі выда-

66

вецкай справы Беларусі падаецца прадметны паказальнік. У выданне ўключаны падрабязныя каментарыі. Акрамя таго, Біблія вызначалася сваім мастацкім афармленнем: змяшчала 2 гравіраваныя тытулы, 14 гравюр, застаўкі і канцоўкі. Памер выдання – in folio, аб’ём 738 старонак. Захоўваецца ў РДБ, РНБ, БАН Літвы, у Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, у Асалінэуме ў Вроцлаве і іншых зборах Польшчы, няпоўны экзэмпляр ёсць у ЦНБ НАНБ. У 2001 г. у трэцяй (ІІІ) серыі Biblia Slavica (Германія) з’явілася факсімільнае выданне

Берасцейскай Бібліі, а ў 2003 г. выдадзена ў сучаснай

транскрыпцыі ў Кракаве (Польшча).

 

 

И

 

 

К

Усяго вядома, што ў брэсцкай друкарні ці, як вызначаюць

 

У

 

вучоныя, брэсцкіх (берасцейскіх) друкарнях М. Радзівіла

 

Г

 

 

Чорнага (памёр у 1565 г.) было надрукавана больш за 50 выданняў на польскай і лацінскай мовах рознага зместу, у якіх

адлюстраваліся духоўныя і ідэйныя сувязі прагрэсіўных дзея-

чаў беларускай і польскай культуры.

Б

У 1576 г. Мікалай Кшыштаф Радзівіл Сіротка (сын

 

И

і матэрыялы

М. Радзівіла Чорнага) перавёз абсталяваннеЙ

Р

 

пратэстанцкай друкарні з Брэста ў Вільню, дзе яна была пе-

О

 

 

рададзена езуіцкаму калегіуму. Да 1586 г. юрыдычнае права на валоданне друкарняй заставалася ў М. Радзівіла Сіроткі (было надрукавана 58 Твыданняў). Такім чынам, на тэрыторыі ВКЛ з’явілася першаяИкаталіцкая друкарня, а Вільня ў канцы XVI ст. становіццаЗбуйнейшым пасля Кракава цэнтрам кнігадрукавання ў Рэчы Паспалітай.

ЗаснавальнікаміО кнігавыдавецтва ў Нясвіжы ў 1560-я гг.

сталі выдатныяП дзеячы рэфармацыйнага руху ў Беларусі шляхціцЕМацей Кавячынскі (канец 1520-х гг. – 1-я палова

1572 г.), Сымон Будны (каля 1530–1593), Лаўрэнцій Крыш-

коўскіР. Падтрымалі і фундавалі іх М. Радзівіл Чорны і Астафій Валовіч. Нярэдка першую нясвіжскую друкарню называюць друкарняй Кавячынскіх. Як вядома, яе ўладальнікам быў М. Кавячынскі – нясвіжскі намеснік М. Радзівіла Чорнага (“справца всех замков и дворов”), якому належалі, дарэчы, заснаваны ім порт на р.Узда і паперня ў Нясвіжы. Толькі пасля смерці Мацея маёмасць перайшла да яго братоў, а друкарню купіў Ян Кішка.

У нясвіжскай друкарні выйшлі першыя ў межах сучаснай Беларусі кнігі на беларускай мове. Вядомы выданні 1562 г. –

67

Катэхізіс” (захоўваецца ў РНБ, РДБ, Нацыянальным музеі ў Кракаве, Нацыянальнай бібліятэцы ў Празе і яшчэ 2 экзэмпляры у іншых фондах Расіі, у НББ – ксеракопія) і “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (не захавалася),

якія былі перакладзены С. Будным, гуманістам-асветнікам, буйнейшым дзеячам рэфармацыйнага руху Беларусі. Прадмова да “Катэхізіса”, падпісаная Будным, Кавячынскім і Крышкоўскім, носіць глыбока патрыятычны характар, змяшчае заклікі да абароны роднай мовы.

Да 1571 г. усяго выйшла 14 выданняў на старабеларускай,

 

 

И

польскай і лацінскай мовах. Друкаром працаваў Даніэль з

 

К

Ланчыцы (або Ланчыцкі), які выпусціў 11 нясвіжскіх выдан-

У

 

няў. Сярод іх – рэлігійныя творы ў перакладзе на польскую

Г

 

 

мову Л. Крышкоўскага “Гутаркі святога Юстына філоса-

фа” (1564). Паводле ацэнкі К. Ф. Калайдовіча, С. Будны,

М. Кавячынскі і Л. Крышкоўскі “зрабілі беларускую

мову

кніжнай”, а кнігу даступнай шырокаму колуБчытачоў.

Сваю

дзейнасць выдавецтва спыніла паЙзагадзе М.К. Радзівіла Сіроткі. Апошняе нясвіжскае выданне – Біблія ў перакладзе

на польскую мову С. Буднага – было дадрукавана ў 1572 г. у

 

 

 

И

Заслаўі (ці маёнтку Кавячынскіх ва Уздзе, куды пасля смерці

 

 

Р

брата Мацея Гектар і Альберт Кавячынскія спачатку

перавезлі Нясвіжскую друкарню).

 

О

 

У 1572–1592 гг. Сымон Будны займаўся выдавецкай дзей-

Т

 

 

насцю ў заснаванай Янам Кішкам у Лоску (цяпер мястэчка ў

И

 

 

 

Валожынскім раёне) друкарні, абсталяванне якой ад Нясвіж-

скай друкарні яеЗўладальнік у 1572 г. выкупіў у Кавячынскіх.

Лоск стаў цэнтрам арыянскага (арыянства, ці антытры-

О

 

нітарызм – адзін з кірункаў кальвінісцкага руху, Рэфармацыі)

кнігадрукаванняП

ў ВКЛ. Тут друкарамі працавалі таксама

ДаніэльЕЛанчыцкі (у 1573–1574 гг., а з 1574 г. – у друкарні

М.К. адзівіла Сіроткі ў Вільні, віленскіх антытрынітарыяў, у

Р

 

акадэмічнай друкарні езуітаў, у 1596–1600 гг. – уладальнік уласнай друкарні ў Вільні), пазней, з 1576 г., Ян Карцан (да

1580 г.), Фелікс Балямоўскі (1586–1589 ? гг.). Выйшла каля

20 выданняў на польскай і лацінскай мовах, адметных вострай палемічнай накіраванасцю, у якіх, акрамя тэалагічных праблем, уздымаліся пытанні дзяржаўнай і сацыяльнай перабудовы грамадства. Асабліва вызначаліся польскамоўныя пераклады С. Буднага Новага Запавету, як выданне 1574 г.,

68

якое лічылася ў свой час найбольш дасканалым перакладам. У 1589 г. у рэдакцыі С. Буднага была надрукавана і апошняя кніга – Новы Запавет (у 1593 г. С. Будны памёр). Лоская друкарня спыніла сваю дзейнасць у 1592 г. пасля смерці Яна Кішкі.

Сярод перавыданняў кніг С. Буднага – “Катэхізіс”, які быў надрукаваны ў 2005 г. у Мінску. Першым беларускім выданнем у вядомай нямецкай серыі Biblia Slavica, прысвечанай усходнеславянскай Бібліі, стала менавіта “Біблія Нясвіжская” (1572) С. Буднага – выйшла ў Германіі ў 1994 г., а ў 2005 г. тамсама з’явілася і перавыданне “Катэхізіса” з навуковымі

каментарыямі даследчыкаў.

 

 

 

И

 

 

 

 

Сучаснікам і паплечнікам С. Буднага быў беларускі шлях-

 

 

 

К

ціц Васіль Цяпінскі (1530-я гг. – 1600), прыхільнік арыянства.

 

 

У

на По-

Друкарня В.Цяпінскага, якая дзейнічала, магчыма,

 

 

Г

 

 

лаччыне ў 1570-я гг., каля 1580 г. выпусціла адно выданне –

Евангелле (дакладна месца выдання невядомаБ), на якое В. Ця-

пінскі ахвяраваў значную частку сваёй маёмасці. Надру-

 

И

мовах – царкоўна-

кавана Евангелле паралельна на дзвюхЙ

Р

 

 

 

славянскай і старабеларускай са шматлікімі глосамі. Як лі-

О

 

 

 

 

чыць Георгій Галенчанка, Евангелле не было надрукавана

поўнасцю – выйшлі толькі Евангеллі ад Матфея,

Марка

і пачатак ад Лукі, што сведчыць аб друку толькі часткі

Новага Запавету. Вядомы толькі два ацалелыя дэфектныя

 

Т

экзэмпляры выдання (у РНБ і Архангельскім краязнаўчым

И

музеі), якія ўтрымліваюць менш за палову Тэтраевангелля.

Захавалася ў адзінымЗ

рукапісе (у РНБ) прадмова В. Цяпін-

скага даПвыданняО, якую ён, магчыма, таксама збіраўся надрукавацьЕ, – гнеўнае абвінавачванне той часткі феадальнай знаці і духавенства, якая абыякава ставілася да лёсу свайго народа, імкнуласяР задаволіць толькі свае вузкакласавыя інтарэсы і патрэбы. Прадмова была накіравана ў абарону беларускай культуры, мовы, пісьменства, асветы. У Евангелле ўвайшлі 210 глосаў (кароткіх заўваг), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя словы. У гэтых глосах ёсць шмат спасылак на польскія і царкоўнаславянскія пераклады Евангелля. Шрыфт стылізаваны пад шрыфты кніг Ф. Скарыны. Вядома, што Евангеллем Цяпінскага карыстаўся С. Будны. Адным з месцаў захоўвання старадруку была пэўны час бібліятэка Супрасльскага манастыра.

69

Адзінае вядомае выданне Евангелля В. Цяпінскага было факсімільна ўзноўлена ў Германіі ў названым праекце Biblia Slavica і выйшла з навуковымі каментарыямі беларускіх і замежных вучоных у 2005 г.

Заблудаўская друкарня (1568–1570) была заснавана на сродкі праваслаўнага магната ВКЛ Рыгора Хадкевіча ў яго маёнтку ў Заблудаве (зараз Падляскае ваяводства ў Польшчы). У яе арганізацыі актыўны ўдзел прынялі Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец, запрошаныя Р. Хадкевічам. У друкарні, як мяркуецца, працавалі Грынь Івановіч і Васіль Гарабурда. У 1568 г. выдаўцы прыступілі да кірылічнага

друку “Евангелля вучыцельнага”, якое выйшла ў 1569 г.

 

 

И

Упершыню тут надрукаваны твор Кірылы Тураўскага “Слова

 

К

на Ушэсце”. Наогул жа “Евангелле вучыцельнае” было збор-

У

 

нікам евангельскіх тэкстаў твораў візантыйскага, балгар-

Г

 

 

скага, старажытнарускага пісьменства. Наступнае выданне

Псалтыр з Часаслоўцам” у 1570 г. выдаеБІван Фёдараў. Калі

ў “Евангеллі вучыцельным” прадмова напісана Р. Хадкеві-

 

И

чам, то ў “Псалтыры з ЧасаслоўцамЙ” змешчаны прадмовы

Р

і Р. Хадкевіча, і І. Фёдарава. Ёсць у гэтым выданні і калек-

О

 

тыўная прадмова. Асаблівасць выдання – гэта анатацыі перад

псалмамі і біблейнымі песнямі. У абодвух выданнях змешчаны герб Рыгора Хадкевіча, ужываліся новая арнаментыка,

буйная ксілаграфія, з’явіўся тытульны ліст з выхаднымі

Т

 

звесткамі. У 1572 г., калі Р.Хадкевіч памірае, Заблудаўская

И

 

друкарня была перавезена ў Супрасльскі манастыр. Заблудаў-

скія выданні неаднаразоваЗ

перавыдаваліся В. Гарабурдам,

МамонічаміП,ОСвята-Духаўскім брацтвам у Вільні. Адзін з асобнікаўЕ“Евангелля вучыцельнага” захоўваецца і ў Беларусі

– у зборы Веткаўскага музея, а “Псалтыр з Часаслоўцам” – толькіРза межамі Беларусі: у Санкт-Пецярбургу (РНБ), Львове, Лондане.

Сярод праваслаўных фундатараў кнігавыдавецкай справы неабходна адзначыць князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага (каля 1524–1608), які ў 1576 г. заснаваў Астрожскую школу, або, як называлі яе, Астрожскую акадэмію, – значны асветніцкі цэнтр антыкаталіцкага кірунку (у г. Астрогу на Валыні). У 1578 г. была заснавана і друкарня, дзе выдавецкую справу вёў І. Фёдараў. На патрэбу школы выдаваліся падручнікі (“Азбука”, 1578), богаслужбовыя

70

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]