Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Ад падаткаў на дабаўленую вартасць вызвалялася дзіцячая літаратура. З сярэдзіны 2000 г. да 1 студзеня 2002 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічалі льготы на выданне, вытворчасць і рэалізацыю кніжнай прадукцыі, звязанай з адукацыяй, навукай і культурай. На жаль, яны насілі толькі кароткачасовы характар і былі адменены ў пачатку 2002 г.

На 2001 г. у Беларусі працягвалі дзейнасць 10 дзяржаўных выдавецтваў: “Беларуская навука” (з 1996 г.), “Беларуская

энцыклапедыя імя П. Броўкі”, “Беларусь”, “Вышэйшая шко-

 

 

 

И

ла”, “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Полымя”,

 

 

К

“Універсітэцкае”, “Ураджай” і “Юнацтва”, а таксама “Бела-

У

 

рускі дом друку” і “Дом прэсы” (з 1996 г.).

параўнанні з

Г

 

 

папярэднім (1991–1996) этапам можна адзначыць, што пра-

цягваўся працэс паніжэння долі дзяржаўных

выдавецтваў

у выпуску кніжнай прадукцыі краіны: па колькасці назваў –

на 16,6 %; па тыражы – на 22,4 %.

Б

Найбольшыя галінова-тэматычныя комплексы ў выдавец-

 

И

у 1997–2001 гг.

кім рэпертуары дзяржаўных выдавецтваўЙ

Р

 

складала літаратура па асвеце і педагогіцы, дзіцячая і мас-

О

 

 

тацкая. Лідарства сярод дзяржаўнай кніжнай прадукцыі вы-

значанага перыяду па відах выданняў займалі вучэбныя і ву-

чэбна-метадычныя выданні; выданні для дзяцей і юнацтва;

літаратурна-мастацкія выданні.

 

Т

Недзяржаўныя выдавецтвы, нягледзячы на памяншэнне

И

ў сваіх шэрагах колькасці ліцэнзаваных прадпрыемстваў,

працягвалі заваёўвацьЗ

кніжны рынак Беларусі. Так, у 1997–

2001 гг. Пу краінеОрэальнай выдавецкай дзейнасцю займалася каля Е130 прыватных выдавецтваў, якія выпусцілі 55,6 % назваў кніг, тыраж якіх склаў ад агульнай колькасці 79,3%. АсноўнаяР частка кнігавыдавецкай прадукцыі ў недзяржаўным сектары належала мастацкай, палітычнай, сацыяльнаэканамічнай і дзіцячай літаратуры. Па відах выданняў гэта адпаведна літаратурна-мастацкія, вучэбныя і вучэбна-мета- дычныя выданні, а таксама выданні для дзяцей і юнацтва.

Даволі значны працэнт кнігавыдавецкай прадукцыі ў 1997– 2001 гг. выпусцілі іншыя арганізацыі з правам выдавецкай дзейнасці. Іх удзельная вага ў беларускім кнігавыданні ў параўнанні з 1991–1996 гг. крыху панізілася і склала 33,4 % па назвах і 3,4 % па тыражы. Галінова-тэматычныя прыяры-

181

тэты іх выданняў наступныя: палітычная і сацыяльна-экана- мічная літаратура, літаратура па асвеце і педагогіцы, тэхнічная літаратура, літаратура па прыродазнаўчых навуках, медыцынская літаратура. Па відах выданняў – гэта вучэбная і вучэбна-метадычная літаратура, значнае месца займала навуковая, вытворчая, даведачная і інфармацыйная літаратура.

Скасаванне льгот, якія існавалі для вытворчасці і рэалізацыі кніжнай прадукцыі ў Беларусі ва ўмовах агульнага з Расіяй кніжнага рынку і істотнай дзяржаўнай падтрымкі

Расіяй уласнага кнігавыдання, не толькі

дэстабілізавала

 

 

 

 

И

працу выдавецтваў Беларусі, але і стварыла сур’ёзныя пера-

 

 

 

К

шкоды для руху беларускай кнігі на знешнія рынкі, а таксама

 

 

У

 

садзейнічала запаўненню кніжнага рынку Беларусі літара-

 

Г

 

 

турай з Расіі да 90 %. У такіх умовах беларускія выдаўцы ўсё

больш страчвалі сваю канкурэнтаздольнасць.

 

 

 

7.3. Кнігавыданне ў 2002–2007Бгг.

 

 

 

И

 

 

 

Вынікі кнігавыдавецкай дзейнасціЙў Беларусі за 2002 г.

Р

 

 

 

у параўнанні з 2001 г. засведчылі чарговы спад па ўсіх па-

О

 

кніг і брашур

казчыках. Колькасць назваў выпушчаных

паменшылася на 2,4 %, тыраж – на 19,6 %. Найбольшыя страты панеслі дзяржаўныяТ выдавецтвы, выпуск кніжнай прадукцыі ў якіх панізіўсяИ па колькасці назваў – на 23,2 % і па тыражы – наЗ31,2 %. Зменшыўся і ўзровень рэнтабельнасці дзяржаўных выдавецтваў на 7,9 %. На падзенне паказчыкаў у сектары дзяржаўнагаО кнігавыдання паўплывала і праведзеная рэарганізацыяП дзяржаўных выдавецтваў. Так, у ліпені 2002 г. быліЕрэарганізаваны шляхам зліцця наступныя выдавецтвы: “Універсітэцкае” і “Вышэйшая школа” – цяпер “Вышэйшая школаР”; “Юнацтва” і “Мастацкая літаратура” – цяпер “Мастацкая літаратура”; “Ураджай”, “Полымя” і “Беларусь” – цяпер “Беларусь”.

Крыху знізіліся паказчыкі і недзяржаўных прадпрыемстваў: колькасць назваў – на 0,7 %, тыраж – на 15,8 %. Назіралася істотнае падзенне тыражу і ў сектары іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці – на 33,6 %.

Далейшае падзенне паказчыкаў адбывалася ў выпуску кніг на беларускай мове: па назвах – на 8,5 %; па тыражы – на 33,1 %. Значнае зніжэнне беларускамоўнага выдання даваў

182

дзяржаўны сектар: па назвах – на 17,5 %, па тыражы – на 43 %. Паменшыліся і колькасныя паказчыкі выпуску кніг на беларускай мове сярод іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці: па назвах – на 11 %, па тыражы – на 49,6 %. Дадатная дынаміка ў галіне беларускамоўнага кнігавыдання адзначалася толькі ў дзейнасці недзяржаўных выдавецтваў, якія павялічылі выпуск беларускамоўных кніг па назвах – на

22,4 % і па тыражы – на 11,9 %.

Не вызначаліся стабільнасцю 2003 і 2004 гг. Сур’ёзнымі

стрымліваючымі фактарамі заставаліся зацягнуты працэс

пуск кніг у сферы адукацыі, навукі і культуры; КнеўніфікаИ - ванасць падатковага заканадаўства Беларусі і УРасіі ў галіне кнігавыдання. Негатыўнае ўздзеянне мела і Гўвядзенне падаткаў з продажу на імпартуемую кніжную прадукцыю (ад 5 да 15 %). Асабліва абвастрылася праблема ва ўмовах скарачэння

прыняцця новых нарматворчых дакументаў, рэгулюючых вы-

субсідзіравання сацыяльна значнайЙлітаратурыБ з дзяржбюджэту і нерытмічнага паступлення гэтых сродкаў, у той

час як намаганні большасці дзяржаўных выдаўцоў былі скіра-

ваны ў асноўным на выпуск

літаратуры, фінансаванай з

дзяржбюджэту.

 

И

 

У 2003 г. (14.07) быў зацверджаныР

Дэкрэт Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь №17 “Аб

ліцэнзаванні асобных відаў

 

О

 

 

дзейнасці”, у адпаведнасці з якім Міністэрства інфармацыі

 

Т

перарэгістрацыю суб’ектаў

пачало ажыццяўляць чарговую

гаспадарання, што займаліся выдавецкай дзейнасцю. На пра-

 

 

И

цягу 2004 і 2005 гг. перарэгістрацыя практычна была завер-

 

 

З

шана. У 2004 г. ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзей-

насці атрымаліО442 юрыдычныя і фізічныя асобы, на канец

2007 г. – 662.

 

П

 

Усяго за перыяд 2002–2007 гг. у Беларусі выйшла 60 017

Е

 

 

назваў кніг і брашур тыражом 266 млн 369 тыс. экзэмпляраў.

АсноўнуюР

частку кніжнага рэпертуару складалі выданні

недзяржаўных прадпрыемстваў і іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці – 94,4% назваў і 89% тыражу. Адпаведна 5,6 % выпуску назваў і 11% тыражу належала пяці дзяржаўным выдавецтвам: “Беларускай энцыклапедыі імя П. Броўкі”, “Беларусі”, “Вышэйшай школе”, “Мастацкай літаратуры”, “Народнай асвеце”, а таксама «Выдавецкаму дому “Беларуская навука”», “Беларускаму Дому друку” і “Дому прэсы”.

183

Прыярытэтнымі галінова-тэматычнымі кірункамі ў агульным патоку кнігавыдавецкай прадукцыі Беларусі 2002–2007 гг. былі адукацыя і выхаванне, мастацкая літаратура, медыцына, мастацкая і пазнавальная літаратура для дзяцей, філалогія. Актывізавалася выданне літаратуры па філасофіі і псіхалогіі. Па мэтавым прызначэнні – гэта вучэбныя, літаратурна-мас- тацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, а таксама выданні для дзяцей і юнацтва, даведачныя, вытворча-прак- тычныя.

Вызначаныя прыярытэты склаліся менавіта дзякуючы

 

 

И

выпушчаным кніжным выданням у сектары недзяржаўных

 

К

выдавецтваў і іншых арганізацый з правам выдавецкай дзей-

У

 

насці. Сярэдняя лічба выпуску беларускамоўных выданняў ад

Г

 

 

агульнай колькасці кніжнай прадукцыі за вызначаны час складала 9% па назвах і 8 % па тыражы. Самыя нізкія

паказчыкі па назвах (7,1%) – у 2006 г., а па тыражы (7,6%) – у

2007 г. (гл. табл. на с. 198).

Б

Найбольш актыўнай дзейнасцю ў Беларусі

ў 2002–2007 гг.

займаліся 270 выдавецкіх прадпрыемстваўЙ .

Сярод лідараў

дзяржаўнага кнігавыдання – выдавецтваРИ “Народная асвета”. Пачынаючы з 2004 г. выдавецтва штогод выпускае ў сярэднім больш за 200 назваў вучэбнай, навукова-папулярнай

і даведачнай літаратуры на шасці мовах. Спецыялізуецца на

 

О

выпуску вучэбных і літаратурна-мастацкіх выданняў, зай-

Т

маецца выданнем вучэбнай і мастацкай літаратуры рэльефна-

И

 

кропкавым шрыфтам Брайля для дзяцей інвалідаў па зроку,

працягвае серыюЗ“Школьная бібліятэка”, выданні якой з’яў-

ляюцца сацыяльна значнымі і поўнасцю фінансуюцца дзяр-

О

 

жавай. Асноўным заказчыкам і фінансістам выдавецтва вы-

ступае МіністэрстваП

адукацыі, для якога “Народная асвета”

выпускаеЕпадручнікі для агульнаадукацыйных і спецыяльных

школ – 120–150 найменняў штогод.

Р

 

Прыярытэтны кірунак па выданні вучэбнай, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры падтрымліваюць “Вышэйшая школа” і «Выдавецкі дом “Беларуская навука”». Спецыялізацыю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Вышэйшая школа” вызначаюць вучэбныя і даведачныя выданні для ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійнатэхнічнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольных устаноў. Сярод вучэбных, навуковых, навукова-папулярных і даве-

184

дачных выданняў – кнігі па фізіцы, матэматыцы, радыёэлектроніцы, вылічальнай тэхніцы, машынабудаванні, будаўніцтве, архітэктуры, эканоміцы, фінансах, біялогіі, медыцыне, сацыялогіі, гісторыі, мастацтве, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве. У выдавецтве выходзяць вучэбныя і даведачныя выданні на англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай мовах. Лепшыя з кніг “Вышэйшай школы” адзначаны дыпломамі рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі” (у намінацыі “Лепшае вучэбнае выданне года”).

РУП «Выдавецкі дом “Беларуская навука”» выпускае

 

 

И

ў асноўным навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя, да-

 

К

ведачныя, масава-палітычныя, літаратурна-мастацкія і выдан-

У

 

ні для вольнага часу на розных еўрапейскіх мовах. Выда-

Г

 

 

вецтва працягвае шматтомныя серыі навуковых выданняў “Навукі і тэхнікі”: “Беларуская народная творчасць” (выдаец-

ца з 1970 г.), “Беларусы” (з 1995 г.). Выдае кнігі па гісторыі

беларускага мастацтва, тэатра, кіно, літаратурыБ

, дзяржавы і

права Беларусі, археалогіі, этнаграфіі і фальклоры, грама-

 

И

тыцы беларускай мовы; слоўнікі іЙманаграфіі пра жыццё

Р

і творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія адлюстроўваюць

О

 

дзейнасць вучоных інстытутаў НАН Беларусі, навукова-да-

следчых устаноў неакадэмічнага профілю, шэрагу вучэбных устаноў, – “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”, “Этыма-

лагічны слоўнік”, “Гісторыя кінамастацтва Беларусі”, “Мет-

Т

рыка Вялікага Княства Літоўскага” і інш. Кнігі выдавецтва

И

прадстаўлены на міжнародных кірмашах. “Беларуская наву-

ка” працягвае выданнеЗ

часопісаў “Весці Нацыянальнай акадэ-

міі навукПБеларусіО ” (з 1940 г., у 7 серыях), “Доклады НациональнойЕакадемии наук Беларуси” (з 1957 г.), газеты “Веды” (з 1979 г.). З 2003 г. у выдавецтве пачаў выходзіць навуковы часопісР “Наука и инновации”, а з 2006 г. – “Аграрная экономика”. Выдавецтва валодае ўласным участкам аператыўнай паліграфіі.

Асноўным дзяржаўным выдаўцом беларускай мастацкай літаратуры і літаратуры для дзяцей і юнацтва на беларускай, рускай, англійскай і іншых мовах з’яўляецца РУП “Мастацкая літаратура”. Займаецца таксама выданнем навуковай, навукова-папулярнай, вытворча-практычнай, вучэбнай, маса- ва-палітычнай і даведачнай літаратуры. Асаблівы гонар выдавецтва – зборы твораў Я. Купалы, К. Крапівы, М. Танка,

185

В. Быкава, І. Шамякіна. Значнае месца займае і выданне вучэбнай літаратуры гуманітарнага кірунку, серыі “Школьная бібліятэка”. Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь адзначаны кнігі У. Някляева “Прошча” (1996), пераклад У. Скарынкіна “Боскай камедыі” А. Дантэ (1997, Нацыянальная прэмія Італіі 1998 г.; Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Ку-

палы 2000 г.).

У1998 г. выдавецтвам заснаваны такія папулярныя серыі, як “Беларуская проза ХХ стагоддзя” і “Беларуская паэзія

ХХстагоддзя” (а цяпер ужо і ХХІ стагоддзя); у 2003 г. – “Беларусь літаратурная”; з 2005 г. – “Мастакі БеларусіИ”, “Твае гарады, Беларусь”. Вызначаюцца таксама серыіК“ азка за казкай”, “Зямля мая”, “Жыццяпіс вялікіх князёўУлітоўскіх”, “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, “ДэбютГ”. Вышэйшай узнагародай конкурсу “Мастацтва кнігіБ” – Дыпломам імя Францыска Скарыны – адзначана выданне ў 2-х кнігах “Память со слезами на глазах: песни о ЙВеликой Отечественной войне” і “1418 дней Великой Отечественной войны: хронология событий”, аб’яднаных футураламИ пад назвай “Победа” (мастакі – А. Б. Пятроў і ВР. А. агалевіч, 2005).

У2006 г. выдавецтваміО“Мастацкая літаратура”, “Народная асвета” і Мінскай фабрыкай каляровага друку ажыццёўлены выпуск электронных выданняўТ – твораў Я. Коласа “На ростанях”, “Новая зямляИ” (на двух кампакт-дысках у серыі “Бібліятэка школьніка”);Зэлектроннай версіі падручніка “Геаграфія” і мультымедыйнага дадатку да альбома выяўленчага мастацтва “АндрейОСмоляк”.

ВысокіПўзровень падрыхтоўкі галіновых і ўніверсальных энцыклапедыйЕ , слоўнікаў вызначае РУП «Выдавецтва “Бела-

руская энцыклапедыя імя П. Броўкі”», якое спецыялізуецца наРвыданні даведачнай літаратуры. Выпускае таксама афіцыйную, навукова-папулярную, вучэбную і мастацкую літаратуру, выданні для вольнага часу. Найбольш маштабнымі праектамі “Беларускай энцыклапедыі” сталі выданне ў 1996– 2004 гг. 18-томнай “Беларускай энцыклапедыі”; у 1993–2003 гг.

– 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”; у 2002–2003 гг. – 2-томнай “Тэатральнай энцыклапедыі”; у 2005–2006 гг. – 2-томных энцыклапедый “Вялікае Княства Літоўскае” і “Беларускі фальклор”; у 2005 г. – “Спортивной энциклопедии Беларуси”, энцыклапедычных даведнікаў па абласцях і раё-

186

нах Беларусі, гісторыі, сусветнай культуры, рэлігіі, геаграфіі, жывёльным свеце, ваеннай справе і інш. У 2005 г. выдавецтва выпусціла заключны том серыі гісторыка-дакументальных хронік “Памяць” – “Памяць Беларусі”, а ўсяго ў выдавецтве падрыхтавана 42 кнігі. У пачатку новага тысячагоддзя “Беларуская энцыклапедыя” заснавала некалькі новых серый

– гэта “Гарады і вёскі Беларусі” (з 2004 г.); “Гісторыя Беларусі ў дакументах, манаграфіях, літаратурных помніках” (з 2005 г.); “Помнікі гістарычнай думкі Беларусі” (з 2006 г.). Некаторыя з выданняў выдавецтва на рэспубліканскім конкурсе “Мастацтва кнігі” вызначыліся ў намінацыі “Лепшае

выданне года” – гэта “Красная книга Республики Беларусь”

 

 

И

(2004), “Вялікае Княства Літоўскае” (2005). Да 40-годдзя

 

К

з часу заснавання БелЭн выдавецтвам падрыхтавана кніга

У

 

“Імя Петруся Броўкі Беларуская Энцыклапедыя” (2005).

Г

 

 

Старэйшае з дзяржаўных выдавецтваў “ еларусь”, якое з

чэрвеня 2000 г. з’яўляецца рэспубліканскімБунітарным прад-

прыемствам, спецыялізуецца на выпускуЙмасава-палітычнай, навукова-папулярнай, літаратурна-мастацкай, даведачнай, вы-

творча-практычнай, вучэбнайРлітаратурыИ . Адзін з прыярытэтных кірункаў – выданне кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, фотаальбомаў, паштовак, плакатаў, календароў.

Тэматыка выданняў ахоплівае сацыягуманітарную і прававую

 

О

сферы, тэхніку, медыцыну, музыку, гісторыю і культуру

Т

Беларусі, замежных краін. Канцэптуальна новай падачай ма-

И

 

тэрыялу і сучасным мастацка-графічным афармленнем вы-

значаецца новаяЗсерыя навукова-папулярных выданняў “Бе-

ларусі” П“МастацкіяО скарбы Беларусі”. Для жыхароў нашай краіныЕі замежных гасцей у выдавецтве сістэматычна выпускаюцца ў свет прадстаўнічыя фотаальбомы. На 45-м рэспубліканскімР конкурсе “Мастацтва кнігі” выдавецтва атрымала дыплом за “Лепшае выяўленчае выданне”, якім стаў альбом “Нацыянальны мастацкі музей Беларусі” (2004).

Бясспрэчным лідарам кнігавыдання Беларусі па колькасці назваў і тыражы з’яўляецца (недзяржаўнае выдавецкае прадпрыемства) таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА) “Харвест”, якое пачынаючы з 1995 г. не саступае свае пазіцыі ніводнаму выдавецтву. Штомесяц выдавецтва выпускае больш за 250 найменняў кніг. Гэта руская і замежная класіка, сучасная проза, дэтэктывы і вострасюжэтная літаратура,

187

сентыментальная проза, фантастыка і фэнтэзі, дзелавая літаратура; кнігі па мастацтве; падарункавыя альбомы, у іх ліку даведачная, навукова-папулярная, вучэбная, літаратурна-мас- тацкая, для вольнага часу і літаратура для дзяцей, якая адрозніваецца высокай якасцю выканання, што пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды кніг выдавецтва на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Адным з фактараў паспяховасці выдавецтва з’яўляецца яго сумесная праца з вядучымі расійскімі партнёрамі (“АСТ”,

“Астрель”, “Хранитель” і інш.) і арыентаванасць на расійскі

 

 

 

И

рынак, дзе асаблівай папулярнасцю карыстаюцца наступныя

 

 

К

серыі “Харвеста”: “Военно-историческая библиотека”, “Phi-

 

У

 

losophy”, Все знания для успеха”, “Воспоминания”, “Мемуа-

ры” і “Казино”.

Г

 

 

 

 

 

ТАА “Попурри”, зарэгістраванае ў верасні 1992 г., адным з

першых недзяржаўных выдавецтваў у Беларусі пачало маса-

вы выпуск перакладной літаратуры (з англійскайБ

, нямецкай,

французскай, іспанскай моў), што і вызначыла асноўны

 

И

кірунак спецыялізацыі прадпрыемстваЙ. Першымі серыямі вы-

Р

давецтва былі “Здоровье без лекарств”, “Библиотека школь-

О

 

ника и абитуриента”, “Сила вашего подсознания”, “Тайная

жизнь животных”. Шырокай папулярнасцю карыстаюцца такія серыі, якія працягваюццаТ выдавецтвам і сёння, – гэта “Богатый Папа” (зИ1998 г.), “Здоровье в любом возрасте” (з 1998 г.), “УспехЗ” (з 1998 г.), “Здоровый и умный ребёнок” (з 2003 г.), “Здоровье и альтернативная медицина” (з 2005 г.). Усяго ў выдавецтвеО налічваецца да 35 кніжных серый. Асноўнай тэматыкайП у кнігавыдавецкім рэпертуары з’яўляюцца бізнесЕ, медыцына, мастацтва, рэлігія, псіхалогія, адукацыя і выхаванне, пазнавальная літаратура і развіццёвыя гульні для дзяцейР і інш. “Попурри” клапоціцца і аб інфармаванні пра свае кнігі, выпускаючы ілюстраваныя каталогі выдадзенай прадукцыі. У апошні час выдавецтва спецыялізуецца на выпуску даведачнай, навукова-папулярнай, літаратурна-мастац- кай, літаратуры для вольнага часу, а таксама разнастайных практычных дапаможнікаў.

Выдавецка-кнігагандлёвае прадпрыемства (ВКП) “Аверсэв”, створанае ў 1994 г., зарэкамендавала сябе як адно з вядучых прадпрыемстваў у галіне выпуску вучэбнай і вучэбнаметадычнай літаратуры. Выдавецтвам створана каля 20 се-

188

рый вучэбных выданняў – “Школьникам, абитуриентам, учащимся”, “Экзамены”, “Рабочие тетради”, а таксама “Библиотека учителя” і інш. Кнігі выдавецтва прызначаюцца для выкладчыкаў агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў, школьнікаў, навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, а таксама арыентаваны на дзяцей, пачынаючы з аднагадовага ўзросту, і іх бацькоў. Арыгінальнасцю вызначаюцца навучальныя гульні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Падручнікі па замежнай мове ўкамплектаваныя касетамі і дыскамі, якія запісаны носьбітамі мовы. Аўтарытэт кніжнай прадукцыі выдавецтва пацвярджаецца грыфамі «Дапушчана Міністэрст-

вам адукацыі Рэспублікі Беларусь» і «Рэкамендавана навуко-

 

 

И

ва-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі”

 

К

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Кнігі выдавец-

У

 

тва «Аверсэв» удзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе

Г

 

 

«Мастацтва кнігі». Добрай традыцыяй для выдавецтва сталі

штогадовы выпуск каталогаў прадукцыі і Бштотыднёвае абнаў-

ленне інфармацыі аб кніжных навінках на ўласным вэб-сайце.

 

И

Выданнем кніг у сферы адукацыі Йі асветы займаецца і вы-

Р

давецтва “Юнипресс”, якое працуе на кніжным рынку Бе-

О

 

ларусі з 1999 г. Кніжная прадукцыя выдавецтва – гэта літа-

ратура, прызначаная для дашкольнага ўзросту, для вучняў пачатковай і сярэдняйТшколы, абітурыентаў і студэнтаў, настаўнікаў і бацькоўИ, якая ахоплівае разнастайныя галіны ведаў: гісторыюЗ, рускую мову і літаратуру, беларускую мову і літаратуру, хімію, матэматыку, біялогію, замежныя мовы, геаграфію, фізікуО, інфарматыку, астраномію, музыку, медыцыну і іншП. За час сваёй дзейнасці “Юнипресс” стварыў 25 выдавецкіхЕ серый, сярод якіх найбольшым попытам карыстаюцца “Готовые домашние задания”, “Учебно-методическое пособиеР ”, “Все для школы”, “Для школьников и абитуриентов”, “Обучение и развитие”, “Пособие для учителей, родителей, учащихся”, “Централизованное тестирование”. Акрамя вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры выдавецтва выпускае навукова-папулярныя, даведачныя і выданні для вольнага часу.

Сярод выданняў выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства (ВПУП) “Книжный Дом” (заснавана ў 1994 г.), якое з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком такіх расійскіх выдавецтваў у Беларусі, як “Владос”, “Гелеос”, “Мозаика-

189

Синтез”, – фундаментальныя энцыклапедыі і даведнікі, наву- кова-папулярныя выданні па эканоміцы, праве, медыцыне, рэлігіі, сацыялогіі, філалогіі; маляўнічыя выданні для дзяцей і літаратурна-мастацкія творы для дарослых. “Книжный Дом” мае шэраг разнастайных і працяглых кнігавыдавецкіх праектаў, якімі з’яўляюцца папулярныя серыі “Здоровье вашей семьи”, “Советы детского врача”, “Лечимся сами”, “Истоки здоровья”, “Домашний доктор”, “Мир энциклопедий”, “Религии мира”, “Школьный курс”, “Репетитор”, “Тесты”, “Английский язык учим вместе”, “Экспресс-курс”, “Современный детектив”, “Большая книга советов”, “Я познаю мир” і інш.

Выданні прыватнага прадпрыемства неаднаразова атрымлі-

 

 

 

И

валі высокія ўзнагароды рэспубліканскіх і міжнародных

конкурсаў “Мастацтва кнігі”.

 

К

У

 

 

 

З 1988 г. працуе навукова-вытворчая кампания “Тэхнало-

 

Г

 

 

гія”, якая займаецца выпускам у асноўным навуковай, даве-

дачнай, навукова-папулярнай, вучэбнай Блітаратуры. Супра-

цоўнічае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Бела-

 

И

рускім дзяржаўным універсітэтам, ЙБеларускім дзяржаўным

Р

эканамічным універсітэтам, Беларускім фондам фундамен-

О

 

тальных даследаванняў, з некаторымі замежнымі партнёрамі

з Германіі і Польшчы і інш. Вынікам паспяховага супрацоўніцтва стаў шэраг навуковыхТ манаграфій, даведнікаў, падручнікаў, выданняў серыйИ“Менеджмент”, “Основы предпринимательства”, “ЭкономическоеЗ образование”, “Современное экономическое образование”, “Адкрытае грамадства”, “Нашы славутыя землякіО”, а таксама перакладаў з англійскай і французскай Пмоў на беларускую кніг па эканоміцы, філасофіі, сацыялогііЕ, паліталогіі, гісторыі, культуралогіі. У 1997 г. у выдавецтве былі выдадзены матэрыялы першай на постсавецкайР прасторы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, якая праходзіла ў Беларускім універсітэце культуры 3–4 кастрычніка 1996 г., а ў 2003 г. – “Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў: ангельска-беларус- кі, беларуска-ангельскі”. Заслугоўваюць увагі і выданні “Тэхналогіі” ў галіне адраджэння гістарычна-культурнай спадчыны, як “Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі” І. Саверчанкі (1998), “Мастацтва беларускіх старадрукаў (XVI–XVIII стст.)” В. Шматава (2000), якія станавіліся

190

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]