Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Глава 3

РУКАПІСНАЯ КНІГА БЕЛАРУСІ

ЎПЕРЫЯД ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ІРЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

(другая палова ХІІІ–XVIII ст.)

3.1. Рукапісная кніжнасць: рэпертуар і мова

 

 

И

 

К

Стварэнне ВКЛ – агульнай дзяржавы беларусаў, літоўцаў,

У

 

украінцаў – не прывяло да іх этнічнай і рэлігійнай ніве-

Г

 

 

ліроўкі. У краіне былі створаны ўмовы для станаўлення і развіцця шэрагу нацыянальных культур. Гэта спрыяла беспера-

пыннасці і разнастайнасці ў кнігапіснай традыцыі ВКЛ.

Поліэтнічнасць і поліканфесійнасць насельніцтваБ

беларускіх

зямель XIІІ–XVIII стст. абумовілі выкарыстанне для кніга-

 

И

 

пісання розных моў, асноўныя з якіхЙ– беларуская, царкоў-

Р

 

наславянская, польская, лацінская, арабская (цюркская),

О

 

 

яўрэйская (іўрыт), а таксама чатырох алфавітаў – кіры-

лічнага, лацінскага, арабскага, яўрэйскага. У развіцці рукапіснай кнігі ў вызначаныТперыяд неабходна вылучыць два этапы: да пачатку кнігадрукаванняИ і пасля яго распаўсюджання, калі рукапіснаяЗкніга працягвала сваё існаванне.

Змены, якія адбываліся ў развіцці беларускага пісьменства на першымОэтапе (у другой палове ХІІІ – першай чвэрці XVI ст.),Пбылі звязаны з далейшым фарміраваннем сацыяльных Еадносін, складваннем новай феадальнай дзяржавы, развіццём яе бюракратычнага апарату і справаводства, фарміраваннемР беларускай народнасці і беларускай мовы. Значная частка рукапісаў заставалася царкоўнай па змесце і набажэнскай па прызначэнні. Аднак сфера выкарыстання царкоўнаславянскай мовы паступова звужалася. Пры перапісванні і рэдагаванні старыжытнаславянскіх твораў у ХІІІ–XIV стст. адбываецца ўвядзенне ў іх беларускай мовы. У другой палове XV ст. ужо адзначаецца нават беларускі варыянт царкоўнаславянскай мовы, якая выкарыстоўвалася ў кніжнасці ВКЛ да XVIII ст. Паспяховае развіццё беларускай мовы было звязана з наданнем ёй у XIV ст. статуса дзяржаўнай мовы ВКЛ.

31

У пачатку XVI ст. яна афармляецца як цэласная самастойная сістэма з шырокімі грамадскімі, эстэтычнымі і этнасацыяльнымі функцыямі.

Пашырэнне сувязей з Заходняй Еўропай прыводзіць да большай разнастайнасці літаратурных, багаслоўскіх твораў, якія трапляюць на Беларусь і тут перапісваюцца, спрыяюць развіццю мастацтва аздаблення кнігі і выкарыстанню новых матэрыялаў пісьма. ХІІІ стагоддзем датуюцца першыя тэксты, напісаныя на лацінскай мове, – гэта граматы Міндоўга. Пачынаючы з XV ст. побач з беларускай і царкоўнаславянскай мовамі польская і лацінская мовы пачынаюць ады-

грываць усё больш значную ролю.

 

 

И

 

 

 

У другой палове XVI ст. польская мова становіцца літа-

 

 

К

ратурнай на тэрыторыі Беларусі і Літвы, на ёй з’яўляюцца

 

У

 

першыя ў беларускай літаратуры польскамоўныя творы. Па-

 

Г

 

 

сля Люблінскай уніі 1569 г. і ўтварэння Рэчы Паспалітай

польская мова становіцца і ўніверсальнайБмовай зносін паміж

рознымі яе народнасцямі як ў Кароне, так і ў Княстве, а з

 

И

1696 г. набывае статус дзяржаўнай, Йстановіцца асноўнай мо-

Р

вай друкаваных кніг. З канца XVII ст. адбываецца паступовы

О

 

перавод беларускай мовы на лацінскі алфавіт, які пераважаў

аж да 50-х гг. ХІХ ст. Найбольш шырока выкарыстоўвалася лацінка ў заходніх землях: у Гародні, Берасці, Мастах, Ваў-

кавыску.

Т

 

Акрамя моўнай разнастайнасці, беларуская кніжнасць ад-

 

И

люстроўвае і шматканфесіянальнасць ВКЛ. Рукапісная і асаб-

ліва друкаванаяЗкніга шырока і актыўна выкарыстоўвалася

ў палемічнай барацьбе паміж католікамі, праваслаўнымі, унія-

О

 

тамі, пратэстантамі. Ранейшая, пераважна аднаканфесіяналь-

ная, праваслаўнаяП

Беларусь пад уплывам рымска-каталіцкай

царквыЕі пратэстанцка-рэфармацыйнага руху паступова ста-

навілася шматканфесіянальнай краінай.

Р

 

Важнымі ўмовамі існавання кніжнай культуры XVI–XVIII стст.

былі ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы рукапіснай і друкаванай кнігі, якія праяўляліся ў першую чаргу ў іх мастацкім афармленні. Рукапісная кніга паслужыла фарміраванню асноўных тыпаў і жанраў друкаванай кнігі, а перапіска друкаваных кніг спрыяла іх распаўсюджанню і супольнаму суіснаванню.

Масавая перапіска кніг ажыццяўлялася ў асноўным у скрыпторыях: мітрапаліцкіх (у Вільні, Наваградку), манастырскіх,

32

дзяржаўных (канцылярыя ВКЛ). У гэты перыяд складваюцца новыя буйныя цэнтры пісьменства: Вільня, Наваградак, Лаўрышаўскі і Супрасльскі манастыры; пачынаюць фарміравацца архівы, у тым ліку дзяржаўны архіў ВКЛ (Літоўская метрыка) і бібліятэкі (акрамя манастырскіх і царкоўных, прыватныя – вялікакняжацкія, магнацкія і шляхецкія).

У XIV ст. у Беларусі з’яўляецца папера, якую завозілі з Еўропы (галандская і нямецкая), аднак асноўным матэрыялам для рукапісных кніг да XVI ст. заставаўся пергамен. У XVI– XVIII стст. у Беларусі засноўваюцца ўласныя паперні (папяровыя млыны), якіх даследчыкі налічваюць больш за 40

фічным фарматам, які залежаў ад таго, у колькі разоў быў

(у Вільні, Слуцку, Любані, Нясвіжы, Уздзе, Гальшанах, Ру-

 

 

 

И

жанах, Смаргоні, Заслаўі і інш.), уладальнікамі якіх былі

 

 

К

Мамонічы, Хадкевічы, Сапегі, Кавячынскія, Тышкевічы,

Радзівілы, Тызенгаўз і інш.

 

У

 

Асноўным почыркам кнігапісцаў у гэты часГбылі паўустаў,

устаў, сустракаецца скорапіс. У XV ст. фарміруюцца бела-

 

Б

 

 

рускі скорапіс, у дэкаратыўным пісьме – вязь.

 

 

Да XVIII ст. памер кніг – фармат – вызначаўся бібліягра-

 

Й

 

 

 

И

 

 

складзены аркуш паперы: 1 раз – ½ – in folio 2º, 2 разы – ¼ –

quarto 4º, 4 разы – 1/8

О

– octavoР8º. Як найбольш распаў-

Т

сюджаны вызначаецца фармат у 2º і 4 º. Нумарацыя сшыткаў

И

 

(8, 10 ці 12 аркушаў) у рукапісах пазначалася літарамі (ліч-

бамі) – кустодамі, на змену якім прыйшла пазней нумарацыя

 

З

аркушаў – фаліяцыя (у старадрукаваных кнігах нумарацыя

старонак – пагінацыя).

П

 

У агульнай плыні культурнага жыцця ВКЛ з сярэдзіны

XV ст. побачОз царкоўнымі пачынаюць афармляцца кірункі,

Е

 

розныя не толькі па сваім нацыянальным характары, але і па сацыяльным змесце: свецкая рыцарская культура вярхоў,

шляхецкая, гарадская і сялянская. У процівагу царкоўнай

паступоваР

ўзнікае свецкая грамадская свядомасць, пад

уплывам якой з’яўляюцца свецкія рукапісныя кнігі. У адрозненне ад полацкага перыяду ў часы ВКЛ значную частку рукапісаў склалі актавыя запісы: прывілеі, даравальныя граматы, дагаворы, а таксама разнастайная перакладная літаратура. З’явіліся і такія новыя кніжныя жанры, як ірмалоі (музычныя), памінальнікі, спісы Статутаў ВКЛ (ужытковыя), інвентары, картулярыі, дыярыушы, зборнікі энцыклапедычнага і маральна-багаслоўскага зместу.

33

Сфарміраваліся і асноўныя стылі афармлення беларускіх рукапісных кніг: тэраталагічны (звярыны); балканскі (пляцёнка); гатычны; новавізантыйскі, або рэнесансавы (раслінкавая арнаментыка); старадрукарскі; маньерны (фальклорны).

Паводле свайго прызначэння рукапісныя кнігі падзяляюцца на: 1) богаслужбовыя; 2) чытальныя (чэцці), 3) свецкія (нецаркоўныя).

Да нашых дзён (па падліках даследчыкаў) захавалася каля 300 беларускіх рукапісаў другой паловы ХІІІ–XVII ст., якія

захоўваюцца ў

 

архівах і кнігасховішчах розных гарадоў

і краін.

 

 

 

 

 

 

И

3.2. Богаслужбовыя рукапісныя кнігі

 

 

 

 

 

 

К

Праваслаўнае богаслужэнне.

У

 

Найбольш захаваліся з бо-

 

 

 

 

 

Г

 

 

гаслужбовых кніг біблейныя і гімнаграфічныя. У склад біб-

лейных кніг уваходзілі Евангелле, АпосталБ, Парамійнік,

Псалтыр, Часоўнік, Служэбнік;

у склад гімнаграфічных –

 

 

 

 

 

И

 

 

Мінеі, Трыёдзі, Актоіхі, СтыхірарыЙ, Ірмалоі. Сярод біблей-

 

 

 

 

Р

 

 

ных рукапісных кніг найбольш пашыранымі былі Евангеллі і

 

 

 

О

 

 

 

Апосталы. Вядомы некалькі дзясяткаў рукапісаў, якія

датуюцца XIV–XVIII стст. Часта перапісваўся Псалтыр, які

 

 

Т

 

 

 

 

выкарыстоўваўся для навучання грамаце (пісаўся часцей на

 

 

И

 

 

 

 

 

старабеларускай мове).

 

 

 

 

 

З другой паловы XIV ст. атрымаў распаўсюджанне Еруса-

лімскі статут, які з XV ст. становіцца асноўным рэгулятарам

О

 

 

 

 

 

 

богаслужэння і

Зцаркоўнага жыцця, у тым ліку кніжнай вы-

творчасці. У адпаведнасці з ім у цэрквах сталі ўжывацца

Евангеллі тэтр службовыя і Апостал службовы. Такім чынам,

уваходзіцьПва ўжытак новы тып кнігі, у якім тэксты

Р

 

перапісаныЕ

па аўтарах (тэтр – гэта значыць тэксты чатырох

евангелістаў). Дадатак “службовы” паказваў на наяўнасць у канцы каляндарных табліц або іншых паказальнікаў паслядоўнасці чытанняў пры адпраўленні службы. Акрамя службовых, існавалі тлумачальныя, або вучыцельныя, Евангеллі і Апостал, дзе змяшчаліся тлумачэнні кананічных тэкстаў.

Да вядомых помнікаў богаслужбовага назначэння, колькасць якіх у часы ВКЛ значна павялічылася, адносяцца такія Евангеллі, як Друцкае, Лаўрышаўскае, Мсціжскае (ХІІІ– XIV стст.), Жыровіцкае, або Евангелле Льва Сапегі (XV ст.),

34

Шарашоўскае (XV – сярэдзіна XVI ст.), Ваўкавыскае (XV ст.), Слуцкае (XVI ст.), а таксама Менскі апракас (XIV ст.), Анежскі (Мсціслаўскі) Псалтыр (XIV ст.), “Дзесятаглаў” (XVI ст.). Усе названыя найдаўнейшыя рукапісныя кніжныя помнікі Беларусі захоўваюцца на тэрыторыі Расіі, Літвы і Польшчы.

Лаўрышаўскае Евангелле – поўны апракас, створаны ў канцы ХІІІ – пачатку XIV ст. для Успенскай царквы Лаўрышаўскага манастыра, дзе рукапіс зберагаўся да 1822 г., потым – у Адама Чартарыйскага ў Пулавах, Парыжы, цяпер знаходзіцца ў бібліятэцы Музея Чартарыйскіх у Кракаве.

Евангелле складаецца з дзвюх частак – евангельскіх чытан-

 

 

И

няў, размешчаных у парадку літургічнага і ў парадку калян-

 

К

дарнага года (ад 1 верасня да канца жніўня). Напісана на

У

 

пергамене ўставам на царкоўнаславянскай мове ў два слупкі

Г

 

 

на 183 аркушах in folio (памер старонкі прыкладна 22х31 см).

Мае 14 укладных запісаў XIV–XVI стстБ., якія перамяжоў-

ваюцца з ўстаўкамі на старабеларускай мове; ёсць камен-

 

И

тарыі на польскай і беларускай мовахЙ. Змяшчае вялікую

Р

колькасць ініцыялаў (для некаторых пакінуты пустыя месцы)

О

 

у тэраталагічным стылі, 18 мініяцюр з выявамі святых Іаана,

дошак, абцягнутых вішнёвым аксамітам з бронзавым

Мацвея, Лукі, Міхаіла-архангела, Іова, евангельскіх сцэн (у XIV ст. дамаляваныТмініяцюры, дзе паказана размова Варлаама і ІасафатаИ), адну застаўку. Рукапіс мае пераплёт з

абкладам (XVІІ ст. ?) – плакеткай з гравіраванай выявай св.

Дзмітрыя СалунскагаЗ

пад архітэктурнай аркай, аздобленай

суцэльнымПкарункавымО арнаментам; у вуглах – трохкутныя нарожнікіЕ(усе дэталі маюць гнёзды з рубінамі і сапфірамі). На ніжнім вечку – пазалочаная плакетка з гравіраваным аспяццемР . Не выключана, што стваралася Евангелле па заказе вялікага князя Войшалка, заснавальніка Лаўрышаўскага манастыра.

Вядомы яшчэ адзін ранні рукапісны помнік ХІІІ–XIV стст.

Мсціжскае Евангелле. Напісана ўставам у два слупкі на 187 пергаменных аркушах, мае адну застаўку, каля 350 ініцыялаў пераважна ў тэраталагічным стылі, у чатыры колеры (чырвоны, зялёны, сіні, жоўты). Захоўваецца ў БАН Літвы.

Друцкае Евангелле XIV ст. – адзін з добра захаваных рукапісаў Полацкай зямлі. Напісана на пергамене ўставам на

35

царкоўнаславянскай мове ў два слупкі на 376 старонках in folio. Змяшчае застаўкі, 54 ініцыялы тэраталагічнага характару, выкананыя кінавар’ю. Змест яго – кананічныя тэксты, сінодык (кніга запісаў для памінання) друцкіх князёў, дароўная грамата Багародзіцкай царкве ў Друцку, а таксама тэксты, напісаныя ў XV–XVIII стст. Напачатку рукапіс знаходзіўся ў саборы Багародзіцы ў Друцку, потым, з XV ст.

у царкве Уваскрэсення Хрыстова ў Вільні, а ў XVIII ст. – перададзены свяшчэннаслужыцелям Рускай праваслаўнай

царквы. След Друцкага Евангелля быў адшуканы толькі ў 1965 г. расійскім акадэмікам М. М. Ціхаміравым.ИЗахоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнайКбіблія- тэцы Сібірскага аддзялення РАН у НавасібірскуУ. Фотакопія ёсць у ЦНБ НАН Беларусі. У 2001 г. уГБеларусі было ажыццёўлена факсімільнае выданне кодэксаБў кнізе “Друцк летапісны. Друцкае Евангелле” (Мінск, 2001).

Анежскі (Мсціслаўскі) Псалтыр XIVЙст. быў створаны па заказе манаха Алексы смаленскім майстрам Лукой для Пустынскага манастыра УспенняИБагародзіцы ў Мсціславе ў 1395 г., а ў XVII ст. перавезеныР ў Хросны (Крестный) манастыр на востраве КійОАнежскай губы Белага мора (зараз

у Маскве, у Гістарычным музеі). Змяшчае тры мініяцюры алегарычнага характаруТ, набліжаныя да гатычнага стылю. Багаты дэкор ПсалтыраИ – тэраталагічны арнамент заставак, мініяцюр і маляўнічыхЗ мініяцюр.

Слуцкае Евангелле, дакладней, Чацвераевангелле, напісана на паперы фарматамО in folio, у аксамітавай аправе. У кнізе 263 аркушыП, тэкст пададзены ў два слупкі. Мае каляровыя застаўкіЕ, ініцыялы.

На старых пераплётных аркушах перад тэкстам Прадмовы даРЕвангелляў паўустаўным почыркам канца XVI – пачатку XVIІ ст. буйнымі літарамі з даволі моцным націскам чарнілам цёмна-карычневага колеру выкананы наступны запіс: “Нечудисе благоразсудителное читателю сее светое Е(ван)- гліе, Которое самъ Светое памяти Юріи Юріевичъ Олелка Княжа бл(а)гочестивое Слуцкое року Б(о)жого [1582] самъ своею рукою власною переписавъ ...”. Прыведзеная ў тэксце дата “1582 г.” і лічыцца часам стварэння кодэкса. Аднак рукапіс меў яшчэ надпіс літымі срэбнымі літарамі на срэбным абкладзе, які не захаваўся, але быў занатаваны архі-

36

мандрытам Мікалаем пры апісанні маёмасці Слуцкага Трайчанскага мужчынскага манастыра ў 1864 г. (рукапіс знаходзіўся ў манастырскай рызніцы): “Сіе святое Евангеліе рукою власною Юрій Юрьевичъ Олелько, княжа Слуцкое, во имя Пресвятыя Живоначальныя Тройцы, Отца і Сына і Св. Духа, вечными часы, до С/луцкого/ М/онастыря/ благочестиваго архімандріи Слуцкой, для вечнаго богомолія і спасенія души своея, во незабытную память прародителей своихъ К. С., родителей, самаго себя Анно 1581 выписалъ, року Р. Х. 1582 г. Іюня 4 дня надалъ”. Каштоўны абклад рукапісу, на якім быў гэты надпіс, па звестках, быў вывезены ў Мінскі Свята-Духаў

манастыр. Пра абклад і надпіс на ім не згадваецца ўжо ў

1896 г.,

калі быў праведзены

наступны

 

 

И

вопіс маёмасці

Слуцкага Трайчанскага мужчынскага манастыра.

К

 

 

 

 

У

 

Сучасны пераплёт рукапісу Слуцкага Евангелля змяшаны.

 

 

 

Г

 

 

Пад знешнім пакрыццём з аксаміту знаходзіцца аправа са

скуры цёмна-карычневага колеру, які могБз’явіцца ў рукапісе

на мяжы ХVIIІ–ХІХ стст.

И

Евангелле разам

У гады Вялікай Айчыннай вайны СлуцкаеЙ

з Крыжам Ефрасінні

Р

 

 

 

Полацкай было страчана. У 2002 г.

рукапіс

з’явіўся ў

О

епархіяльным упраўленні.

Мінскім

У 2005 г. рукапіс быў даследаваны de visu супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі

навук Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У выніку

Т

выдадзены мультымедыйны дыск Слуцкага Евангелля з адпа-

И

 

ведным навуковым каментаваннем і ў 2009 г. яго факсі-

мільная копія (ВыдавецтваЗ

Беларускага Экзархата).

ЕвангелліПО, а таксама Апосталы акрамя службовых былі і тлумачальныяЕ , або вучыцельныя, у іх змяшчаліся тлумачэнні кананічных тэкстаў Феадосія Кірскага, Грыгорыя ДваясловаРі інш. Найбольшая іх колькасць датуецца ў Беларусі XVI– XVII стст., напрыклад, Тлумачальны Апостал 1595 г. (захоўваецца ў БАН Літвы), Тлумачальнае Евангелле XVII ст. Тлу-

мачальным мог быць і Псалтыр.

У пачатку XVI ст. у ВКЛ з’явіўся найбольш поўны збор біблейных тэкстаў – “Дзесятаглаў”. Зборнік быў перапісаны і складзены Мацеем Іванавічам Дзясятым у 1502–1507 гг. Гэта была першая створаная на тэрыторыі Беларусі славянская Біблія на царкоўнаславянскай мове (беларускія асаблівасці выключна рэдкія). Дзякуючы захаванаму апошняму

37

аркушу “Аб напісаўшым кнігі сія” вядома месца нараджэння М. Дзясятага – горад Тарапец (у 1501 г. адышоў ад ВКЛ да Масквы). Аб паходжанні яго імя: М. Дзясяты – дзясяты сын у сям’і. Над “Дзесятаглавам” ён пачаў працаваць у Вільні пры падтрымцы пісара Вялікакняжацкай канцылярыі і каралеўскага сакратара Фёдара Янушавіча (у прыпісцы названы пісар белы, гэта значыць жывы). Пасля смерці караля Аляксандра Ягелона ў 1506 г. М. Дзясяты перабіраецца ў Супрасльскі манастыр, займаецца выхаваннем сыноў Івана Хадкевіча, заканчвае кнігу. Рукапіс у ХІХ ст. быў вывезены ў Жыровіцы, а ў 1911 г. – у бібліятэку Пецярбургскай акадэміі навук

(сёння – Бібліятэка РАН у Санкт-Пецярбургу).

 

 

И

 

 

 

Біблія Мацея Дзясятага налічвае 545 аркушаў вялікага

 

 

К

(30,7х19,5 см) фармату. Уключае Стары Запавет і Новы Запа-

 

У

 

вет ад чатырох евангелістаў (не ўвайшлі “Пяцікніжжа”

Г

 

 

і гістарычныя кнігі Бібліі). Каліграфія “Дзесятаглава” ўраж-

вае далікатнасцю, аздоба кнігі багатая іБразнастайная: зага-

лоўкі выкананы вяззю, выкарыстоўваецца чырвонае, карыч-

 

И

невае, залатое, сіняе чарніла, маеццаЙзвыш 250 вялікіх іні-

Р

цыялаў, 20 каляровых віньетак з распісным арнаментам.

О

 

У 1514 г. дыякан мітрапаліта Іосіфа Солтана Фёдар завяр-

шыў перапіску (і пераклад) “Пяцікніжжа” Маісеева і гістарычных кніг Бібліі, і ўТВКЛ з’явіўся поўны збор стара- і новазапаветных кніг (Изахоўваецца ў БАН Літвы).

Сярод іншыхЗбогаслужбовых кніг выдзяляюцца Памінальнікі, або Сінодыкі. Іх распаўсюджанне звязана з царкоўным правілам памінацьО памерлых. Яны адносяцца да самастойных зводаў, якіяПўзніклі ў XV ст. Адзін з самых старажытных ацалелыхЕбеларускіх Памінальнікаў – Супрасльскі (1500), у якім прадстаўлены шэраг праваслаўных родаў ВКЛ;

уРПамінальніку, або Сінодыку, Супрасльскай лаўры” (1631)

падаецца пералік амаль усіх вядомейшых на той час літоўскіх і беларускіх княжацкіх родаў; Слуцкі памінальнік (1517) акрамя магнацкіх родаў змяшчае роды мясцовай шляхты. У першай палове XVIII ст. базыльяне стварылі новы тып Сінодыка – зборнік жыццяпісаў “Памяннік, або Сінодык, Жыровіцкі” (1763), які ўтрымлівае радавод духавенства. У XVII–XVIII стст. Сінодыкі атрымалі шырокае распаўсюджанне і вяліся ў многіх манастырах і цэрквах у Слуцку, Драгічыне, Дзятлаве, Грозаве і інш.

38

Каталіцкае богаслужэнне (імша) правілася на лацінскай мове, яго попыт у адпаведных рукапісных кнігах задавальняўся ў першую чаргу за кошт набытых ці заказаных кніг з Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Пераклад Бібліі на лацінскую мову, які мае назву Вульгата (ад лац. народная, агульнадаступная), ажыццяўляўся як на аснове яўрэйскага тэксту – Стары Запавет, так і грэчаскіх манускрыптаў – Новы Запавет.

УVIII – пачатку ІХ ст. тэкст Вульгаты быў адрэдагаваны і выпраўлены, былі выкананы некалькі копій, якія ўяўлялі

сабой цэльныя Бібліі. Толькі ў 1546 г. Трыдэнцкі Сабор РКЦ (Трэнта, Італія) аб’явіў Вульгату аўтэнтычным тэкстамИБібліі.

Улітургічным ужытку галоўнай кнігай з’яўляеццаКІмшал (адпавядае Служэбніку і змяшчае чын месыУкаталіцкай літургіі), выкарыстоўваліся таксама лекцыянарныяГ зборнікі Святога Пісання – Брэвіярыі. Сярод іншыхБлітургічных кніг –

Рымскі рытуал (адпаведнік Трэбніка), Антыфанарый (збор усіх спеваў). У складзе старазапаветныхЙрукапісаў для каталіцкага богаслужэння, таксама як і ў праваслаўных, пераважаў Псалтыр, а сярод новазапаветныхИвядучае месца належа-

ла Чацвераевангеллю. Р

Місіянерская дзейнасцьОкаталіцкага касцёла ў ВКЛ асабліва пашырылася з 20-х гг. XIV ст. Першыя касцёлы былі пабудаваны ў Наваградку іТВільні, пасля 1385–1388 гг. – на астатняй тэрыторыі БеларусіИ . Прыкладам бытавання лацінскай Бібліі ў БеларусіЗў XV – пачатку XVI ст. з’яўляецца пергаменны спіс Вульгаты са Шчорсаўскай бібліятэкі графа Храптовіча.О

ЗXVIПст. богаслужбовыя кнігі на лацінскай і польскай мовахЕпачалі перапісвацца і ў беларускіх кляштарах. Гэта Евангеллі, Апосталы, Псалтыры з дадаткамі, некаторыя з якіх захоўваюццаР ў НББ. Дзейнасць рымска-каталіцкай царквы спрыяла распаўсюджанню таксама заходнееўрапейскай культуры, развіццю навуковых кадраў, у галіне мастацтва прынесла культуру барока, культывавала традыцыі школьных тэатраў, грыгарыянскіх спеваў, вакальна-інструментальнай музыкі. На тэрыторыі Беларусі ў перыяд ВКЛ дзейнічалі 26 каталіцкіх манаскіх ордэнаў (19 мужчынскіх і 7 жаночых).

Іудзейскае богаслужэнне. З XIV ст. на беларускіх землях ствараюцца яўрэйскія рукапісы на яўрэйскай мове. Галоўнай богаслужбовай кнігай іудзеяў была Тора, якая мела форму

39

сувоя (пергаменны скрутак). Стварэнне Тор-сувояў захоўвалася да XIX ст., і сёння даволі часта знаходзяць іх фрагменты. Перапісаныя “квадратным” каліграфічным почыркам Торы, як правіла, не маюць аздобы – арнаментаў або малюнкаў (мініяцюр). Захоўваліся яны накручанымі на драўляны (часта аздоблены разьбою) валік, які мог мець яшчэ і футарал. Асяродкамі стварэння кніг Торы былі Брэст, Мір і Валожын. Тут знаходзіліся духоўныя вучэльні – ешыботы, дзе выкарыстоўвалі і талмудныя кнігі. Талмуд – кніга для вывучэння кананічнага права, частка талмуда – гэмора.

Мусульманскае богаслужэнне. Татары, якія рассяліліся на

тэрыторыі ВКЛ у XIV–XV стст., паступова засвоілі мясцо-

 

 

И

вую мову і адпаведна карысталіся як беларускай, так і поль-

 

К

скай мовамі, пісалі на іх свае кнігі. Асноўнай графікай

У

 

татарскіх рукапісаў XVI–ХІХ стст. была арабская. Сярод

Г

 

 

рукапісаў вылучаюцца аль-кітабы (рэлігійна-фальклорныя

зборнікі), тэджвіды (правілы чытанняБКарана), тэфсіры

(тлумачэнні Карана), хамаілы (малітоўнікі-талісманы)

і інш.

На арабскай мове была толькі галоўнаяЙбогаслужбовая іслам-

ская кніга – Каран. Кнігі татарыРИзахоўвалі ў вялікай пашане, перадаючы з пакалення ў пакаленне як каштоўнейшыя рэліквіі, якія не павінны былі пакідаць сваіх гаспадароў, таму

значная частка рукапісаў беларускіх татар бытавала менавіта

 

О

ў прыватных зборах, а таксама ў мячэцях. На сёння зарэгі-

Т

страваны звыш 40 рукапісных Каранаў з зямель ВКЛ, 11 –

И

 

захоўваюцца ў бібліятэках Беларусі. У рукапісах Карана

сустракаюцца Зпрадмовы і пасляслоўі на беларускай і

польскайПмовайОарабскай графікай. Часта першыя аркушы ўпрыгожвалісяЕ маляўнічымі рамкамі з выявамі мячэцей ці малюнкамі. Асобныя часткі Карана – суфры – выкарыстоўвалісяРдля навучання чытанню. Галоўнай функцыяй алькітабаў (кітаб з араб. – кніга) з’яўлялася пазнавальная, бо ў іх змяшчаліся паданні пра прарока Мухамеда, апісанні абрадаў, рытуалаў мусульман, маральна-павучальныя апавяданні і палемічныя творы. Гэта былі своеасаблівыя энцыклапедыі рэлігійных ведаў і даўніх традыцый. У зборах НББ і ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца чатыры аль-кітабы. Тэджвіды – гэта звычайна частка аль-кітабаў, як асобныя сустракаюцца рэдка. Зараз адзін тэджвід і дапаможнік да тэджвіда, у якіх выкарыстоўваецца беларуска-польская мова, захоў-

40

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]