Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

ваюцца толькі ў ЦНБ НАН Беларусі, датуюцца канцом XVIII

– пачаткам ХІХ ст. Старэйшы з беларускіх ацалелых тэфсіраў датуецца канцом XVI ст. У ЦНБ НАН Беларусі знаходзіцца тэфсір, напісаны ў Мінску ў 1686 г. (часткова на цюркскай і польскай мовах). Хамаілы характэрны менавіта для беларускіх татар – гэта рукапісныя кнігі малога фармату, якія насілі пры сабе для штодзённых малітваў, у іх таксама маглі змяшчацца тлумачэнні рэлігійных абрадаў, парады па лячэнні хвароб, календары шчаслівых і нешчаслівых дзён,

тлумачэнні сноў. Звычайна тэксты суправаджаліся тлу-

 

 

И

мачэннямі на беларускай альбо польскай мовах. Практыка іх

 

К

перапісвання захоўвалася нават амаль да канца ХХ ст. На

У

 

тэрыторыі Беларусі ў бібліятэчных зборах вядомы 26

Г

 

 

асобнікаў хамаілаў, у тым ліку ў фондзе рэдкіх кніг бібліятэкі

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

(Хамаіл, напісаны ў 1897 г.).

Бтатарскіх рукапісаў

Асаблівасцю графічнага афармлення

з’яўляецца размяшчэнне тлумачальных тэкстаў пад ухілам

 

И

(наўскось) пад кожным гарызантальнымЙ радком цюркскага

Р

тэксту. Некаторыя з даследаваных рукапісаў змяшчаюць наз-

О

 

вы месцаў перапіскі – Мінск, Навагрудак, Докшыцы, Слонім.

На Беларусі ў асяроддзі старавераў, якія сталі перасяляц-

 

Т

ца ў ВКЛ у 1650-я гг. з Памор’я і Ноўгарада, таксама вы-

 

И

карыстоўваліся і ствараліся аж да ХХ ст. рукапісныя кнігі

(найбуйнейшы цэнтр знаходзіўся ў Ветцы).

О

 

3.3.ЗЧытальныя рукапісныя кнігі

Важнае месца ў рэпертуары беларускіх рукапісных чы-

тальныхПкніг займалі патрыстыка і агіяграфія. Уплыў грэка-

візантыйскайЕ

патрыстыкі яскрава праявіўся ў “Словах”

Кірылы Тураўскага. У эпоху Адраджэння і барока яго творы

Р

 

таксама не страцілі сваёй актуальнасці і распаўсюджваліся

ў рукапісных спісах – гэта былі ў асноўным словы і каноны. Да нашага часу захаваліся некалькі беларускіх рукапісаў XVI

– XVII стст., якія змяшчаюць творы Кірылы Тураўскага (БАН Літвы, НБ у Варшаве). Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі атрымалі “Словы” Іаана Златавуснага (каля 350–407), канстанцінопальскага патрыярха, якія захаваліся ў складзе беларускіх рукапісаў XV–XVII стст.; творы Іаана Дамаскіна (каля

41

673–780), царкоўнага дзеяча Сярэднявечча (“Крыніца ведаў

– адзін з твораў, які захоўваецца ў НББ, быў перакладзены Андрэем Курбскім); XV ст. датуюцца беларускія спісы тво-

раў Ісаака Сірына (1428); “Павучанне Яфрэма Сірына

(1492). Да нашых дзён захаваўся і шэраг слоў Грыгорыя Цамблака, якія ўключаліся ў склад беларускіх рукапісаў XV– XVII стст. (большасць з іх захоўваецца ў БАН Літвы), напрыклад, у двух Святочніках (НББ) змешчаны 5 “Слоў” кіеўскага мітрапаліта; некаторыя пропаведзі Лявонція Карпо-

віча (1579–1619), як “Наука в неделю пред Рождеством Хрістовым”. Францыск Скарына ў сваіх тлумачэннях кніг

Бібліі выкарыстоўваў шэраг твораў патрыстычнай літаратуры

 

 

 

И

Васіля Вялікага, Грыгорыя Дваяслова, Ераніма, Феадосія,

 

 

К

Феадарыта Кіпрскага, Іосіфа Канстанцінопальскага і іншых,

 

У

 

некаторыя з якіх таксама захаваліся ў беларускіх рукапісах.

 

Г

 

 

У XVI–XVII стст. патрыстыка атрымала найбольшае рас-

паўсюджанне, з’явіліся пераклады лацінскайБ патрыстыкі –

творы Аўгусціна Аўрэлія (354–430)Пра горад Божы”,

 

И

 

 

Богападобная любоў”, зборнікі павучанняўЙ .

 

 

Р

 

 

Да агіяграфічных зборнікаў адносяцца Пролагі, Мінеі-

О

 

 

 

Чэцці, Таржэственікі, Залатаструі і іншыя, у якіх тэкст раз-

мяшчаўся паводле каляндарнага прынцыпу. Найранейшы з

ацалелых агіяграфічныхТрукапісаў ВКЛ – пергаменны кодэкс

XIV ст., які змяшчаеИ“Беседы Святаго Григоріа” (папы рым-

скага – аднаго Зз Айцоў Царквы). Кніга належала Супрасльскаму манастыру. Папулярнасцю карысталіся Пролагі – цар- коўна-павучальныя зборнікі, у якія ўключаліся жыція святых,

павучанні, павучальныя аповесці і апавяданні. Пролагі з’яў-

О

 

ляліся напалову рэлігійнымі і напалову літаратурнымі тво-

рамі, у якіхПу белетрыстычнай форме распавядалася пра жыц-

цё і ўзаемаадносіныЕ

людзей. Са спісаў Пролагаў, што быта-

валі на беларускіх землях, найранейшым з’яўляецца Пролаг

Р

 

1406 г., створаны па заказе Солтана Солтанавіча (Салтанавіча), меў фармат in folio ў 516 аркушаў. Гэты Пролаг быў выкананы на паперы і змяшчаў гісторыю роду Солтанаў. Поўны цыкл Пролагу, які дайшоў да нас, быў перапісаны ў Лаўрышаве (каля Наваградка) у 1512 г. калектывам пісцоў і атрымаў назву Наваградскі Пролаг (захоўваецца ў БАН Літвы). У ім змешчана “Жыціе віленскіх пакутнікаў” – Анто-

нія, Іаана і Яўстафія. У XVI–XVII стст. працягваецца пера-

42

піска “Жыція Ефрасінні Полацкай”, якое таксама ўключалася ў Пролагі (адзін з іх – беларускі Пролаг XVI ст. захоўваецца ў БАН Літвы). Перапісваліся на Беларусі і “Жыція Барыса і Глеба” (уключаліся ў склад рукапісных зборнікаў, некаторыя з якіх захоўваюцца ў БАН Літвы), “Хаджэнні ігумена Данііла” (адзін з беларускіх спісаў паходзіць з полацкай Сафійскай бібліятэкі і зараз захоўваецца ў НБ у Варшаве). Універсальнай кнігай, якая змяшчала не толькі каляндарныя чытанні на ўвесь год, але і жыціі, былі Мінеі. Адрозніваюцца

Служэбныя Мінеі (для царкоўнага ўжытку) і Мінеі-Чэцці,

 

 

 

И

прызначаныя для хатняга і кялейнага чытання. Усяго да

 

 

К

нашых дзён захавалася звыш 50 спіскаў Міней. Найбольш

 

У

 

ранні спіс Міней-Чэццяў – Супрасльскі зборнік, які бытаваў

 

Г

 

 

на беларускіх землях яшчэ ў ХІ ст. і ўключаў 24 жыціі

літоўскіх і беларускіх святых.

 

 

 

Нягледзячы на слабае развіццё агіяграфічнагаБ жанру ў айчынным пісьменстве, жыційная літаратураЙ карысталася значным попытам. З другой паловы XV ст. жыціі пачынаюць перакладацца на старабеларускую мову. Адным з найбольш

ранніх з’яўляецца “Жыціе АляксеяРИ, чалавека Божага”, якое было вельмі папулярным у Еўропе (у Беларусі распаўсюджвалася ад ХІ ст. на царкоўнаславянскай мове). У XV ст. быў

зроблены новы пераклад з лацінскага тэксту “Залатой леген-

 

О

ды” Якопа дэ Варагіне з прыцягненнем чэшскіх рукапісаў.

Т

Рукапіс захаваўся ў спісах XV–XVII стст.

И

 

Вялікае распаўсюджанне мелі польскамоўныя зборнікі жы-

цій, якія таксамаЗпачалі друкавацца ў Беларусі. Напрыклад, у

1579 г. уПВільніОбылі надрукаваны “Жыція святых” П. Скаргі (1536–1612),Е вядомага прапаведніка, першага рэктара Віленскай езуіцкай акадэміі. Акрамя таго што кніга была яшчэ 15Рраз перавыдадзена на польскай мове ў XVI–XVIII стст., яна распаўсюджвалася ў рукапісах. Захаваліся асобныя рукапісныя пераклады выбраных жыцій на беларускую мову, найбольш поўны з якіх зроблены ў другой палове XVII ст. у Магілёве ў праваслаўным асяроддзі.

Са шматлікіх павучальных зборнікаў асабліва папулярным быў Ізмарагд, асноўную частку якога складаюць словы і павучанні на тэмы хрысціянскай маралі. Аснова гэтага зборніка, як і Залатаструя, – “Словы” Іаана Златавуснага. Найбольш поўны Ізмарагд быў перапісаны паўуставам у 1593 г.

43

Іванам Праскурыным у Супрасльскім манастыры. Аб’ём Супрасльскага Ізмарагда склаў 690 аркушаў. На 243–246 аркушах быў змешчаны раздзел “О книгах ихъ же подобаетъ чести и внимати, ихъ же не внимати, ни чести”, які ўяўляў даволі поўную характарыстыку рэпертуару кніжнасці XVI ст. У Ізмарагдзе падавалася і прыродазнаўчая інфармацыя, інфармацыя пра сонца і месяц, зоркі і планеты і інш.

У XV ст. з’явіліся і першыя пераклады павучальных твораў, якія былі шырока распаўсюджаны ў Еўропе, – “Аповесць

пра трох каралёў” манаха Ёгана з Хільдэсхайма (XIV ст.)

 

 

И

(адзін з трох спісаў XV–XVI стст. захоўваецца ў РНБ). Да

 

К

другой паловы XV ст. адносіцца і пераклад “Пакутаў

У

 

Хрыста”, які захоўваецца ў двух беларускіх зборніках

Г

 

 

XV–XVI стст. З чэшскай мовы ў канцы XV ст. было перакла-

дзена “Казанне пра Сівілу-прарочыцу”. Прыкладна тым са-

мым часам датуецца пераклад з чэшскай мовы “Таўдала” –

“Кніга пра Таўдала рыцара” (рукапіс загінуўБ

у час Другой

сусветнай вайны ў бібліятэцы Красінскіх

у Варшаве).

У Каралеўскай бібліятэцы СтакгольмаЙзахоўваецца “Казанне

пра Таксіёта воіна” (магчымаР, перакладИ з сербскай ці балгарскай мовы), якое датуецца XVI ст.

Пачынаючы з XV ст. адзначаецца стварэнне і бытаванне

ў перакладзе на беларускую мову такіх папулярных зборні-

 

О

каў, як “Вялікае люстра” (“Великое зерцало”) і “Рымскія

Т

дзеі” (“Римские деяния”), якія былі распаўсюджаны ў асноў-

И

 

ным на польскайЗі рускай мовах. Захаваўся толькі адзін рукапіс XVII ст. у перакладзе на беларускую мову. У другой

УXVIЕПст. атрымаў пашырэнне кірылічны зборнік, названы ПалеяР, у якім змяшчаліся веды пра навакольны свет, дасягненні ў галіне анатоміі, астраноміі, маглі быць ілюстрацыі (табліцы і малюнкі). Палеі называлі яшчэ энцыклапедыямі.

Уасобную групу рукапісных кніг вылучаюцца разнастай-

ныя перакладныя філасофска-містычныя і прыродазнаўчыя зборнікі: філасофскія, астралагічныя, прыродазнаўчыя і гадальныя. Адзін з найранейшых і ўнікальных помнікаў даў-

няга беларускага пісьменства і культуры – перакладны збор-

нік “Тайна тайнаў” (Secretum Sekretorum, XVI ст.), які захоў-О

ваецца ў НББ, уяўляе пераклад твора, створанага яшчэ

44

ў VIII–ІХ стст. на Блізкім Усходзе, аўтарства якога прыпісвалася Арыстоцелю; у ХІІ–ХІІІ стст. – меў лацінскі адпаведнік, у XV ст. – быў надрукаваны ў Кёльне і адпаведна перакладзены на розныя еўрапейскія мовы. Беларускі спіс перакладзены непасрэдна з яўрэйскага арыгінала, змяшчае некалькі розных апавяданняў, дапоўнены менавіта медыцынскімі і дыетычнымі парадамі. Не меншай вядомасцю карыстаўся і “Шасцікрыл”, аўтарам якога лічыўся італьянскі яўрэй Імануэль-бен-Якуб, – кніга астранамічнага характару, змяш-

чала табліцу месяцаў, падзеленую на шэсць частак – крылаў.

 

 

И

Спачатку выкарыстоўваўся для вызначэння даты святкавання

 

К

Вялікадня, пазней – як кніга для варажбы. З арабска-яўрэй-

У

 

скіх крыніц у XVI ст. была перакладзена “Логіка” Майманіда

Г

 

 

Аль-Газалі. Праз Беларусь падобныя кнігі траплялі ў Расію,

дзе ў хуткім часе былі забаронены царкоўнымі ўладамі як “отреченные”.

У другой палове XVII–XVIII ст. прыродазнаўчыяБ

зборнікі

пашыраюцца ў вялікай колькасці. Да гэтага прычынілася

 

И

устаноў, адчы-

дзейнасць вышэйшых і сярэдніх навучальныхЙ

Р

 

неных на Беларусі рознымі ордэнамі (каталіцкімі, уніяцкім),

О

 

 

асабліва вызначыліся езуіты і францысканцы, базыльяне.

Прыкладам рукапіснай кнігі геаграфічнага зместу можа слу-

жыць “Описание Кричевского графства, или былаго ста-

роства” (in folio, 169 старонак, 8 табліц, 1786 г.).

Т

У XVI–XVII стст. распаўсюджваюцца як друкаваныя

И

 

(асабліва), так і некаторыя рукапісныя палемічныя творы.

Прыняцце БерасцейскайЗ

царкоўнай уніі 1596 г. асабліва

ўзмацнілаПхвалюОпалемічнай літаратуры. Так, пачалі стварацца наватЕбеларускія праваслаўныя паэтычныя творы, якія сведчылі пра названыя падзеі: “Кіева-Міхайлаўскі” і “ЗагараўскіР” зборнікі, асобны рукапіс твора “Скарга жабракоў да Бога”. Вастрыня шматканфесійнай палемікі адлюстравалася, напрыклад, у рукапісных творах такіх вядомых рэлігійных дзеячаў, як Андрэй Мужылоўскі (каля 1580–1640), слуцкі пратапоп, Іосіф Руцкі (1574–1637), уніяцкі мітрапаліт, Мяле-

цій Сматрыцкі (1577–1633). У 1645 г. у Кіева-Пячорскім манастыры быў напісаны “Дыярыуш” Афанасія Філіповіча – адзін з першых узораў палемічнай аўтабіяграфіі.

Былі і адзінкавыя рукапісныя польскамоўныя палемічныя трактаты, выкліканыя да жыцця агульнадзяржаўнай дыс-

45

кусіяй вакол прынцыпаў вайскова-палітычнага пагаднення ВКЛ з Польшчай. Большасць усё ж былі друкаванымі.

З другой паловы XVII – першай трэці XVIII ст. да нас дайшлі лічаныя беларускія рукапісныя помнікі царкоўнарэлігійнай прозы – творы парадыйнага зместу: “Прамова Мялешкі” (пародыя на сеймавую прамову), “Ліст Абуховіча”, “Казанне руске” (напісана каля 1697 г. у ваколіцах Клецка), “Грамата, пісаная да святога Пятра”. Да другой чвэрці XVIII ст. адносяцца “Прамова русіна” і “Прамова русіна аб

3.4.Свецкія (нецаркоўныя) рукапісныя кнігіКИ

Урэпертуары свецкіх (нецаркоўных кніг)Гз канцаУ XV і да XVIII ст. важнае месца займалі летапісыБі хронікі. На сёння вядома звыш 50 спісаў летапісаў і хронік беларускага паходжання вызначанага перыяду, большасцьЙ з якіх захоўваецца

ўМаскве і Санкт-Пецярбургу. Яны былі надрукаваны ў “Поўным зборы рускіх летапісаў” (Т.И17, 1907; Т. 32, 1975; Т. 35, 1980). Большую частку беларускіхРлетапісаў складаюць менавіта зборнікі і зводы. О

Як вядома, летапісаннем займаліся ў Полацку (ХІІ ст.), Пінску (канец ХІІІ ст.),ТСлуцку (XV ст.) і іншых гарадах Беларусі. Цэнтрам летапісанняИ ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV ст. становіццаЗСмаленск. Аднак палітычная нестабільнасць у дзяржаве адбілася і на тагачасным летапісанні. Ва ўрыўках у складзеО рускіх і беларускіх летапісных зводаў і кампіляцыйПдайшоў да нас адзін з ранніх рукапісаў – СмаленскіЕлетапіс XIV – пачатку XV ст. Трэба адзначыць, што

ўXV–XVI стст. пад уплывам новых гістарычных умоў характарРлетапісання Беларусі істотна мяняецца, адзначаецца заняпад мясцовага летапісання, страчваецца іх агульнарускі характар, узнікаюць агульнадзяржаўныя беларуска-літоўскія летапісы, якія складаліся на беларускай мове пераважна бе-

ларускімі летапісцамі. Летапіс вялікіх князёў літоўскіх, які

быў завершаны каля 1430 г., стаў першай арыгінальнай спробай кароткай гісторыі Літвы і Беларусі на старабеларускайнараджэнні Хрыста”.

мове. Складаўся летапіс у тры этапы рознымі аўтарамі. У аснове яго структуры – не пагадовыя артыкулы, а асобны сюжэт. У 1446 г. з’явіўся і першы агульнадзяржаўны лета-

46

пісны звод – Беларуска-літоўскі летапіс. Аднак цалкам ён не захаваўся. Другая рэдакцыя зводу, якая, як мяркуецца, узнікла ў канцы XV ст. і змяшчаецца ў Супрасльскім летапісе 1519 г., сведчыць аб тым, што аўтар першага беларускалітоўскага зводу лічыў гісторыю ВКЛ і Рускага неад’емнай часткай гісторыі ўсходніх славян, а ВКЛ – непасрэднай пераемніцай кіеўскай спадчыны. Супрасльскі летапіс быў перапісаны ва ўсходніх землях Беларусі (у Смаленску) піс-

цом Рыгорам для князя С. Адзінцэвіча. Зберагаецца ён

у Санкт-Пецярбургу. У канцы XV ст. у Смаленску былі пера-

 

 

 

И

пісаны Летапіс Аўраамкі – звод 1495 г., які мае наўгародскае

 

 

К

паходжанне і падае ў пагадовай форме гісторыю іеўскай

 

У

 

і Маскоўскай Русі, Ноўгарада Вялікага і ВКЛ. Магчыма,

 

Г

 

 

у Смаленску ўзнік і Радзівілаўскі летапіс, пратограф якога

паходзіў з Маскоўскай Русі.

 

 

 

У XVI ст. распрацоўваецца ўжо новая канцэпцыя гісторыі

ВКЛ, якая больш цесна звязваецца з еўрапейскайБ

гісторыяй.

У 1520-я гг. створана Хроніка Вялікага Княства Літоўскага

 

 

 

И

і Жамойцкага – другі беларуска-літоўскіЙлетапісны звод, дзе

 

 

Р

змяшчалася легенда аб паходжанні літоўскіх князёў і шляхты

 

О

 

ад рымскай знаці. Звод захаваўся ў шматлікіх спісах і рэ-

дакцыях, што сведчыць аб яго вялікай папулярнасці ў XVI–

Т

 

 

XVII стст. У другой чвэрці XVI ст. з’явіўся трэці, самы

И

 

 

 

поўны звод агульнадзяржаўных летапісаў і хронік – Хроніка

Быхаўца, асновай якой паслужыла Хроніка ВКЛ і Жамой-

цкага. Адзіны вядомы спіс Хронікі канца XVII – пачатку

О

лацінкай з больш даўняга кірылічнага

XVIII ст., перапісаныЗ

тэксту, быў знойдзены ў бібліятэцы пана А. Быхаўца з-пад

Ваўкавыска. Мяркуецца,

што адна частка Хронікі была скла-

дзена ў СлуцкуП

пры двары мясцовых князёў, а другая частка

Р

 

 

 

ствараласяЕ

ў асяроддзі,

блізкім да літоўскіх Гаштольдаў.

укапіс згублены ў другой палове ХІХ ст. Нам вядомы па публікацыі Т. Нарбута ў 1846 г. у Поўным зборы рускіх летапісаў.

У другой палове XVI ст. узнікаюць мясцовыя гарадскія летапісы і хронікі. Спрыяла гэтаму Магдэбургскае права. Найбольш выдатныя помнікі мясцовага летапісання канца

XVI–XVIII ст. – Баркулабаўскі летапіс (канец XVI – пачатак

XVII ст.), а таксама польскамоўныя хронікі: Магілёўская хроніка, або Хроніка [Трафіма] Сурты і [Юрыя] Трубніцкага

47

(пачата ў другой палове XVII cт. і завершана ў 1747 г.), і самы пазнейшы летапіс ХІХ ст. – Віцебскі, або Хроніка Віцебска Панцырнага і Аверкі.

У XVI–XVII стст. у ВКЛ узнікаюць і такія новыя жанры мясцовага летапісання, як дыярыушы (штодзённы запіс) і

хранографы: “Дыярыуш Люблінскага сойма 1569 г.”, беларускамоўны “Дзённік літоўскіх паслоў” (1556), складзены,

магчыма, віцебскім ваяводам Стафанам Збаражскім; “Дыярыуш кардынала Ежы” (Юрыя ІІІ), які вядомы сёння толькі

ў фрагменце ад 1575 г. Узнікненне такіх дыярыушаў было

 

 

И

абумоўлена фарміраваннем рэнесансавага гістарычнага мыс-

 

К

лення і пашырэннем сувязей з заходнееўрапейскімі дварамі,

У

 

дзе штодзённая рэгістрацыя здзейсненых каралём спраў была

Г

 

 

абавязковым атрыбутам жыцця манарха і складовай часткай палацавага рытуалу. Спачатку такія дыярыушы ствараліся

пры дварах Ягелонаў у Кракаве і Вільні, а потым звычай

перанялі буйнейшыя магнаты ВКЛ. ЗахавалісяБ

дыярыушы,

складзеныя ў канцылярыях Радзівілаў.

 

 

И

 

Дыярыушы аказалі значны ўплыўЙна развіццё сямейных

Р

 

хронік, якія працягвалі былыя летапісныя традыцыі. Так,

О

 

 

у Пазнанскім зборніку канца XVI ст. дайшлі да нас “Хроніка

шляхціцаў Уніхоўскіх” (1594–1672) на беларускай і польскай мовах; “Дыярыуш наваградскагаТ падсудка Фёдара Еўлашоў-

скага” (1603–1604)И. Спрыялі яны і заснаванню будучай ме-

муарыстыкі Згэта “Дыярыушы маскоўскага паходу” Яна Пятра Сапегі (1569–1611);Дыярыушы Марыны Мнішак”; “Дыярыуш дарогіО на Камісію ў Вільню 1656 года” Цыпрыяна Паўла БжастоўскагаП ; “Прыватны дыярыуш” віцебскага ваяводыЕЯна Антонія Храпавіцкага і інш.

У 40-гг. XVII ст. з’яўляюцца бягучыя сямейныя нататкі – раптулыР , якія нагадваюць падручныя запісныя кніжкі “для памяці”, а з другой паловы стагоддзя – фамільныя дыярыушы: польскамоўныя – Маскевічаў, Шырмаў, Абуховічаў; лацінамоўныя – Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Складаліся таксама падарожныя дзённікі, апісанні вандровак у іншыя краіны, некаторыя з якіх ужо друкаваліся.

Папулярнасцю на Беларусі ў XVI–XVII стст. карысталіся польскія хронікі Марціна Бельскага і Мацея Стрыйкоўскага, якія распаўсюджваліся не толькі ў друкаваным арыгінале, але перакладаліся і перапісваліся на беларускую і рускую мовы.

48

Так, у 60-я гг. XVI ст. была перакладзена “Хроніка ўсяго свету” Марціна Бельскага, у XVII ст. – “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі” Мацея Стрыйкоўскага. Да

XVII ст. адносіцца ўзнікненне вялікай хранаграфічнай кампіляцыі, так званай “Вялікай хронікі”, якая лічыцца беларускаўкраінскім хранографам.

У рэпертуары рукапіснай кнігі ёсць кнігі дзелавога і прак-

тычнага прызначэння: юрыдычныя і гаспадарча-справавод-

ныя. Сярод дзелавога пісьменства вызначаецца комплекс дакументаў пад агульнай назвай Метрыка ВКЛ – збор найважнейшых матэрыялаў, якія выдаваліся ад імя вялікага

князя, яго ўрада, сеймаў і падлягалі безтэрміноваму захаван-

 

 

И

ню, а таксама ўваходзілі дакументы, справаздачы, рэестры,

 

К

гаспадарчыя інвентары. Большасць дакументаў пісаліся на

У

 

старабеларускай мове. У канцы XVI ст. Леў Сапега распачаў

Г

 

 

упарадкоўваць галоўны архіў ВКЛ, паводле яго загаду былі

сістэматызаваны і перапісаны заўжываныяБкаштоўнейшыя

дакументы. Першым зборам асноўных законаў быў Судзебнік

 

И

(Статут) 1468 г. Казіміра ЯгелончыкаЙ, напісаны па-беларуску,

Р

з якога пачалася прававая літаратура ВКЛ і на аснове якога

О

 

склаліся Статуты ВКЛ. Вядомы наступныя спісы Статутаў

ВКЛ (арыгінал складаўся на беларускай мове): 1529 г. (захаваліся 4 спісы наТстарабеларускай мове, 2 спісы на лацінскай мове, 1 спісИна польскай мове); 1566 г. (выяўлены 58 спісаў, з іх З13 на старабеларускай мове, 40 на польскай і 5 на лацінскай мовах). Вядомы таксама і “Дыярыушы Трыбунала ВКЛО(1581), якія, як і спісы Статутаў, ствараліся аж да XVIIIПст. Мелі распаўсюджанне і картулярыі – зборнікі дакументаўЕ з гісторыі вялікага князя Гедыміна, прызначаныя для сямейнага чытання.

РСярод рукапісаў утылітарнага зместу найбольшую колькасць складаюць кнігі прыбыткаў і выдаткаў, інвентарныя вопісы маёмасці (XV–XVIII стст.), якія вяліся на працягу шматлікіх гадоў і адлюстроўвалі розныя бакі жыцця землеў- ласнікаў-паноў або манастыроў. Да рукапісных кніг утылітарнага, практычнага прызначэння адносіцца, напрыклад,

Вопіс Слуцкага Троіцкага манастыра архімандрыта Іосіфа, нарачонага епіскапа Смаленскага, пры здачы яго маёмасці 1494 г. Вядомы таксама Вопіс Супрасльскага манастыра,

складзены ігуменам Сергіем Кімбарам, 1557 г. (вопіс адлюс-

49

троўвае склад фонду манастырскай бібліятэкі, у якім налічвалася 209 кніг, у тым ліку на грэчаскай і лацінскай мовах),

Статут ордэна базыльян XVII ст., Кніга вопісу маёмасці Жыровіцкага манастыра (да 1633 г. вялася па-беларуску,

кірылічнай графікай). Гэтыя кнігі называюць яшчэ кнігаміархівамі.

Пераклады мастацкай літаратуры. Пераважная боль-

шасць перакладных кніжных помнікаў трапляла ў Беларусь не ў першапачатковых версіях, а праз пасрэдніцтва іншых перакладаў: польскіх, чэшскіх, сербскіх, балгарскіх, яўрэйскіх. Найбольш тыповай формай бытавання як паўсвецкай

(у эпоху Сярэднявечча), так і свецкай літаратуры былі

 

 

И

зборнікі гістарычнай і літаратурна-мастацкай тэматыкі.

 

К

У ліку першых перакладных твораў свецкай тэматыкі з часоў

У

 

Сярэднявечча і да канца XVII ст. у ВКЛ былі такія сусветна

Г

 

 

вядомыя антычныя творы гістарычнай тэматыкі пра Аляк-

сандра Македонскага і Траянскую вайнуБ: “Троя” (XV ст.) –

помнік беларускай літаратуры, захаваны ў двух спісах

 

И

”, вядомая ў шасці

(знаходзіцца ў РНБ і РДБ); “АлександрыяЙ

Р

 

спісах (РНБ, РДБ, БАН Літвы); “Мудраслоўі” антычнага паэта

О

 

 

і філосафа Менандра (адзін спіс – у НББ, другі – у дадатку да

“Дзесятаглава”); “Гісторыя пра Атылу, караля Угорскага

(або “Атыла”). АпошніТтвор быў перакладзены на беларускую мову ў 80-я Игг. XVI ст. (польскі пераклад зроблены Цыпрыянам Базылікам). Спіс твора захоўваецца ў складзе

УXVI–XVIIПОстст. перакладаліся ў Беларусі і гістарычныя творыЕрасійскага паходжання. Прыкладам з’яўляецца “Аповесць пра разгром Мамая”, створаная ў XIV ст. Яна распаўсюджваласяР на працягу трох стагоддзяў. Захаваўся беларускі варыянт аповесці ў рукапісе XVII ст.

Удругой палове XVI ст. на беларускую мову былі перакладзены і карысталіся шырокай папулярнасцю рыцарскія раманы і аповесці, якія ўзнікаюць менавіта ў шляхецкім

асяроддзі Наваградчыны, – “Аповесць пра Скандэрбега, князя Албанскага”, “Аповесць пра Баву”, “Аповесць пра Трыш-Пазнанскага зборнікаЗ XVI ст. у бібліятэцы Рачынскіх уПознані.

чана”. Вядома больш за 70 расійскіх і ўкраінскіх спісаў і апрацовак “Аповесці пра Трышчана”, частка якіх узыходзіць да беларускага перакладу (з Пазнанскага зборніка).

50

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]