Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Захавалася каля 30 беларускіх і ўкраінскіх інтэрмедый XVI–XVIII стст., якія пісаліся і ставіліся ў Кіева-Магілянскай акадэміі, базыльянскім тэатры ў Жыровіцах, Смаленскай духоўнай семінарыі. Так, рукапісны зборнік “Аршанскі кодэкс”, створаны ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (да 1693 г.), уключае чатыры польскія барочныя драмы з беларускімі інтэрмедыямі, якія ставіліся ў школьных тэатрах у Полацку, Оршы, Наваградку і Віцебску (захоўваецца ў бібліятэцы імя Асалінскіх у Вроцлаве). Беларускія інтэрмедыі былі ўклю-

ўКовенскім езуіцкім калегіуме (рукапіс страчаны ў 1944Иг.).

УXVIII ст. ствараюцца і аўтарскія зборнікі Кмастацкай літаратуры – Францішкі Уршулі Радзівіл У“Манускрыпт розных вершаў мною скампанаваных і загадамГЯм-ці мужа майго каханага маёй уласнай рукой перапісаных [...] у Нясвіжы 29 сакавіка 1732 года” (змешчаны празаічныяБ творы натворычаны ў рукапісны “Ковенскі зборнік” 1731 г., створаны

У. Радзівіл з’явіліся ў друку ў 1753 (Нясвіж) і 1754 (Жоўква) гг.

ужо пасля яе смерці. У канцы

XVIII ст. быў створаны

 

 

 

 

Й

 

рукапісны зборнік твораў Каятана Марашэўскага – засна-

вальніка беларускай

 

 

И

Літвы),

камедыі (зберагаецца ў БАН

у які ўвайшлі беларуска-польскаяР“Камедыя” і польская тра-

гедыя “Свабода ў няволі”.

 

 

 

Лацінская мова

 

О

 

выкарыстанне

знайшла

найбольшае

 

Т

 

 

 

И

 

 

 

 

ў школьных драмах, якія пачалі распаўсюджвацца дзякуючы езуітам з канцаЗXVI ст. (у Віленскім, Полацкім, Аршанскім

езуіцкім калегіумахО ). Сярод аўтараў рукапісаў “сцэнарыяў”

Каспар Пянткоўскі (1554–1612), Гжэгаш Кнапій (1564– 1639). Усяго вядома каля ста школьных драм (14 з іх на польскайЕмове), да якіх друкаваліся і пісаліся тэатральныя праграмыР . Інтэрмедыі пісаліся і самімі студэнтамі на лацінскай і польскай мовах, выкарыстоўвалася ў іх і беларуская мова.

Польскамоўныя творы і пераклады ў ВКЛ у адрозненне ад беларускамоўных распаўсюджваліся ў асноўным у друкаваным выглядзе. Сярод рукапісаў мастацкіх твораў – тры творы Гальяша Пельгрымоўскага (?–1604), які быў звязаны з дваром Радзівілаў: празаічны “Дыярыуш пасольства Льва Сапегі”, кароткі вершаваны дыялог “Гутарка аднаго паляка з маскалём на Маскоўскім замку ў годзе 1601” і вершаваны дыярыуш “Пасольства да вялікага князя маскоўскага”, напісаныя на польскай мове з выкарыстаннем беларускай.

51

Развіццю шматмоўнай, свецкай літаратуры ў ВКЛ спрыяла адсутнасць у адносінах да яе жорсткай дзяржаўна-палітычнай і рэлігійна-духоўнай цэнзуры (асабліва пасля прыняцця Ста-

тута 1588 г.).

Такім чынам, рукапісная кніга ў часы ВКЛ, працягваючы традыцыі, закладзеныя ў раннім Сярэднявеччы, атрымала значнае развіццё: жанравае, тэматычнае, моўнае. Засвойваючы лепшыя ўзоры сусветнай кніжнай культуры, яна фарміравала свой уласны воблік, памнажаючы і дзелячы сваю

спадчыну з рознымі народамі: палякамі, літоўцамі, рускімі,

 

 

И

украінцамі, татарамі, яўрэямі. У ёй адлюстраваліся ўсе асноў-

 

К

ныя этапы развіцця грамадства і дзяржавы эпохі позняга

У

 

Сярэднявечча, Адраджэння і барока ў Беларусі.

складаных

Г

царкоўна-

і супярэчлівых умовах грамадска-палітычнай і

рэлігійнай барацьбы, нягледзячы на вялікія страты, яна

следавала сваёй асноўнай задачы – зберажэння і трансляцыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

нацыянальнай культуры.

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

52

Г л а в а 4

ДРУКАВАНАЯ КНІГА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА І РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (XVI–XVIII стст.)

4.1. Узнікненне кнігадрукавання ў Беларусі

Новы росквіт беларускай кніжнай культуры наступае ў эпо-

ху Адраджэння, або Рэнесанса, якую ў гістарычным плане

 

 

И

падзяляюць на два этапы: ранні Рэнесанс (першая палова

 

К

XVI ст.) і позні Рэнесанс (другая палова XVІ – пачатак XVII ст.).

У

 

Уздым сярэднявечнай беларускай культуры, які пачынаецца

Г

 

 

ў канцы XV ст., быў звязаны з наступнымі фактарамі:

 

– росквітам ВКЛ, Беларуска-літоўскайБдзяржавы, даска-

налага пісанага права, грамадскага і дзяржаўнага, развіццём

 

И

беларускай мовы, якая з канца XIV стЙ. і да 1696 г. выконвала

Р

функцыі агульнадзяржаўнай і літаратурнай мовы ВКЛ;

О

 

– атрыманнем магдэбурскага права ў XV–XVI стст. шэрагам беларускіх гарадоў, што значна спрыяла іх сацыяльнаэканамічнаму і культурнамуТ развіццю;

– прывілеяваным становішчам мясцовай арыстакратыі

міжканфесіянальнайОЗ палемікай паміж рымска-каталіц- кай, пратэстанцкаП -рэфарматарскай і праваслаўнай царквой. СвабодаЕверавызнання і пераход у іншую рэлігію гарантаваўся актам Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. (пазней Ста-

тутамР1588 г.);

развіццём сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, павелічэннем колькасці беларусаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю за мяжой (у Польшчы, Чэхіі, Італіі). Новыя геаграфічныя адкрыцці канца XV–XVI ст. садзейнічалі пераадоленню сярэднявечнага правінцыялізму, рэ-

гіянальнай абмежаванасці светапогляду. Складваліся ўяўленні пра агульнаеўрапейскую і ўніверсальную культуру;И

– пашырэннем гуманістычных і асветніцкіх тэндэнцый у архітэктуры, жывапісе, скульптуры, мініяцюры, гравюры,

53

музычна-спеўным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, літаратуры, якія набывалі свецкі еўрапейскі характар;

– сфарміраванай рукапіснай кніжнай традыцый, якая была падрыхтавана і здольная да адаптацыі на роднай мове культурнай спадчыны іншых народаў, працягваючы і зберагаючы славяна-візантыйскія традыцыі. Спрыяла таксама адсутнасць дзяржаўна-палітычнай і рэлігійна-духоўнай цэнзуры.

На першым этапе кніжная рэнесансавая культура грунтавалася на веры ў рэальнасць гармоніі паміж саслоўямі, на-

родамі, хрысціянскімі веравызнаннямі, грамадствам і асобай,

 

 

И

чалавекам і дзяржавай. На другім этапе адбылася страта

 

К

гэтых ідэалаў у выніку ідэалагічнай і рэлігійнай барацьбы за

У

 

сцвярджэнне кожным сваіх спецыфічных каштоўнасцей.

Г

 

 

У гэты час дамінуюць спачатку дзеячы рэфармацыйнага руху, потым католікі (асабліва пасля адкрыцця езуіцкіх кале-

гіумаў у Вільні

(1570), Полацку (1579), Нясвіжы (1584)

і іншых гарадах).

Б

Галоўным здабыткам першага этапу было асваенне і ўз-

 

И

нікненне на тэрыторыі ВКЛ кнігадрукаванняЙ , якое стала

Р

асабліва запатрабаваным у царкоўна-рэлігійнай сферы. Яшчэ

О

 

з канца XV ст. еўрапейскія друкаваныя кнігі становяцца

вядомымі на Беларусі дзякуючы шырокім гандлёвым, культурным і палітычным Тсувязям як з Польшчай, так і з іншымі

пачынальнікаў ЗлонданскагаИ кнігадрукавання: у 1480 г. ён надрукаваў у сталіцы Англіі на лацінскай мове індульгенцыі папы рымскагаОСікста ІХ супраць туркаў, а таксама твор

суседнімі краінамі. Наш суайчыннік Ян Літвін быў сярод

Антона ПАндроэ “ХІІ пытанняў пра метафізіку Арыстоцеля” ды яшчэ некалькі кніг. Найбольш ранняя праява рэнесансавыхЕтэндэнцый у славянскім свеце ў галіне кніжнай справыР адносіцца таксама да канца XV ст., калі ў 1491 г.

у Кракаве друкаром Швайпольтам Фіёлем, немцам па па-

ходжанні, было ажыццёўлена выданне богаслужбовых зборнікаў для праваслаўнай царквы – “Актоіха” і “Часаслова”,

а каля 1493 г. – “Трыёдзі Кветнай” і “Трыёдзі Поснай”. Гэта былі, як вядома, першыя друкаваныя кнігі “рускімі літарамі”

– на царкоўнаславянскай мове. Як лічыць Іван Саверчанка, яны адрасаваліся праваслаўнаму люду ВКЛ, пра што выразна сведчыць іх змест. У распаўсюджанні праваслаўных кніг ніяк не былі зацікаўлены польскія каталіцкія колы. Магчыма,

54

ініцыятарам выдання быў хтосьці з беларускіх праваслаўных магнатаў. Так, напрыклад, па дамове віленскага каноніка Марціна ў Гданьску ў 1499 г. у друкарні Конрада Баўмгартэна была апублікавана складзеная ім кніга каталіцкіх абрадаў

Агенда, або Пахавальныя боскія свяшчэнныя ўрачыстасці

(на лацінскай мове), якая спецыяльна прызначалася для Віленскай дыяцэзіі ВКЛ. Друкаванне шэрагу кніг, верагодна, на заказ беларускіх мецэнатаў было ажыццёўлена на тэрыторыі Польшчы ў пачатку XVI ст. рознымі друкарамі (Янам Галерам, Каспарам Гохфэдэрам, Фларыянам Унглерам, Вольфгангам Лернам, Геранімам Веторам). На карысць

прыналежнасці гэтых выданняў да ВКЛ сведчыць змешчаны

 

И

ў кнігах дзяржаўны герб ВКЛ “Пагоня”. У 1516 г., калі

К

Ф. Скарына рыхтаваў да друку ў Празе ілюстраваную Біблію

на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыіУ, сын не-

багатага шляхціца з Літвы Ян Вісліцкі апублікаваўГ

у Кракаве

новалацінскую паэму “Пруская вайнаЙ, Бпрысвечаную перамозе над Тэўтонскім ордэнам ля Грунвальда (1410). Дарэчы,

ратуры поруч з ліцвінамі і “беларусаўРИ, славутых мужнасцю ў войнах”. У пачатку XVI ст. у Кракаве выходзілі лацінамоўныя творы Міколы Гусоўскага (“Песня пра зубра” – 1523;

Ян Вісліцкі, верагодна, упершыню згадвае ў мастацкай літа-

“Новая дзівосная перамога над туркамі” – 1524; “Жыццё і

 

О

дзеі святога Гіяцынта” – 1525).

Т

И

 

Еўрапейскі набытак – друкаваная кніга – спачатку выву-

чаўся як працэс за мяжой і толькі потым, калі былі па-

цверджаны сапраўдная неабходнасць і выйгрышнасць гэтай

 

 

З

справы, быў перанесены на тэрыторыю ВКЛ.

 

О

4.2. Дзейнасць Ф. Скарыны і яго кніжная спадчына

П

 

Е

 

 

З імем Францыска Скарыны (каля 1490 – каля 1551), са-

магаРслыннага прадстаўніка Адраджэння ў Беларусі, звяз-

ваецца пачатак гісторыі беларускай выдавецкай справы. Як вядома, сумесна з віленскімі мецэнатамі Якубам Бабічам і Багданам Онкавым ён засноўвае першае беларускае выдавецтва ў Празе (Чэхія) – не пазней 1516 г. – і другое, разам з друкарняй, – у Вільні ў 1520-я гг. Адпаведна ў выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны вылучаюць пражскі і віленскі перыяды.

Пражскі перыяд. Вядомы 23 кнігі Бібліі (Бивлиа руска)

Ф. Скарыны, якія былі надрукаваны ў Празе ў 1517–1519 гг.

55

на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі як з рэлігійнымі, так і з асветніцкімі мэтамі. Кнігі Бібліі Ф. Скарына аснасціў уласнымі прадмовамі (“предословие”, “предсловие”, “предъсловие”, “предумолва”) – 21, сказаннямі (“сказание”) – 4 і пасляслоўямі (24) на беларускай мове, у якой прысутнічаюць стараславянскія, чэшскія і польскія лексемы. У прадмовах і пасляслоўях ён тлумачыў паходжанне кожнай з апублікаваных кніг, асаблівасці іх сюжэтаў, вобразнасці і сімволікі, раскрываў значэнне Бібліі ў рэлігійным, маральным і грамадзянскім выхаванні чалавека. Сам факт з’яўлення Бібліі ў друкаваным выглядзе з уключэннем беларускай мовы

– важкае сведчанне дэмакратызацыі царкоўнаславянскай

кніжнасці ў Беларусі.

 

 

И

 

К

 

 

У склад Бібліі Ф. Скарыны ўваходзяць наступныя кнігі:

 

У

 

У 1517 г. выйшлі – Псалтыр (6.08.1517); Кніга Іова (10.09. 1517);

 

Г

 

 

Кнігі Прытчы Саламона (6.10.1517); Кніга Іісуса Сірахава

(5.12.1517); у 1518 г. – Кніга ЭклезіястаБ(2.01.1518); Кніга

Песні Песняў (9.01.1518); КнігаЙПрамудрасць Божая

(19.01.1518); Першая кніга Царстваў (10.08.1518); Другая

кніга

Царстваў (10.08.1518);

 

Трэцяя

кніга Царстваў

(10.08.1518); Чацвёртая кніга

 

И

 

Кніга

Царстваў (10.08.1518);

Іісуса

Р

 

– Кніга

Юдзіф

Навіна (20.12.1518);

у

1519 г.

(9.02.1519); Кніга Суддзяў (15.12.1519); Быццё (1519); Кніга

 

О

Выхад (1519); Кніга Левіт (1519); Кніга Руф (1519); Кніга

Т

Лічбы (1519); Другі закон (1519); Кніга Эсфір (1519); Кніга

И

 

Плач Ераміі (1519); Кніга Прарока Данііла (1519) (падкрэсле-

ны тыя выданніЗ, якія ёсць у Беларусі і захоўваюцца ў НББ).

Першая з кніг Бібліі, якую выдаў Ф. Скарына, – “Псалтыр”

 

О

(6 жніўня 1517 г.). Фармат выдання, як і ўсіх пражскіх друкаў

Ф.СкарыныП, у ¼ долю аркуша. У аснове шрыфту – паўустаў

беларускіхЕ

рукапісаў. Двойчы ў пражскіх выданнях выка-

рыстаны чырвоны колер, кінавар (мінеральная фарба чырво-

Р

 

нага колеру) – у Кнізе Песні Песняў і Быццё; двойчы змешчаны партрэт Скарыны; 47 дрэварытных гравюр; застаўкі і канцоўкі; ініцыялы; літы наборны арнамент выкананы ў стылі готыкі і рэнесансу. Скарына даволі стрымана карыстаўся гутарковымі словамі, схіляўся да стараславянска-бела- рускамоўнага кампрамісу, таму Біблія Скарыны – беларускі варыянт Бібліі-Вульгаты. У якасці асноўных крыніц перакладу паслужылі чэшская Біблія 1506 г. і Вульгата (лацінская

56

Біблія), якія асветнік звяраў па старажытных яўрэйскіх арыгінальных тэкстах і іх стараславянскіх перакладах.

Агульны тытульны ліст і прадмова (“Предъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во всю Бивлию рускаго языка”) змяшчаюцца ў пачатку кнігі Быццё. У прадмове ўказваюцца таксама і такія кнігі Бібліі, як Параліпаменон, Ездры, Товіт, кнігі 16 прарокаў, Макавеяў, кнігі Новага Запавету. Некаторыя з іх захаваліся ў рукапісах. Гэта дадаткова сведчыць аб тым, што Скарына пераклаў, а магчыма і выдаў

карыстаны гравіраваныя адбіткі заставак, віньетак, арнамен-

 

 

 

И

– гэта не

таваных ініцыялаў. “Малая падарожнаяЙкніжка”

 

 

Р

 

 

толькі малітоўнік кішэннага фармату для тых, хто вандруе,

 

О

 

навуковага

падарожнічае, але гэта і зборнік са звесткамі

і практычнага характару.

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

У склад “Малой падарожнай кніжкі” ўваходзяць: Пісаныя

И

 

 

 

 

 

рэчы, Псалтыр; Часасловец; Акафіст Гробу Гасподняму; Ка-

усе кнігі Старога Запавету, аднак яны не дайшлі да нашага часу.

Віленскі перыяд. Каля 1520 г. Ф. Скарына пераехаў у Віль-

ню і заснаваў у доме бурмістра Я. Бабіча друкарню.

И

Першае віленскае выданне – “Малая падарожная кніжка

 

 

 

 

К

(каля 1522 г.). Гэта новы тып усходнеславянскага зборніка,

 

 

 

У

 

які складаецца з 23 асобных частак, кожная з іх мае сваю

 

 

 

Г

 

 

фаліяцыю (разам – 435 аркушаў), выхадныя звесткі, часта

сустракаецца ўласны асобны тытульны лістБ. У выданні вы-

нон ЖыватворнамуЗГробу; Акафіст архангелу Міхаілу; Канон архангелу Міхаілу; Акафіст Іаану Прадцечы; Канон Іаану Прадцечы; Акафіст Багародзіцы; Канон Багародзіцы; Акафіст

Святым ятру і Паўлу; Канон Святым Пятру і Паўлу; Ака-

 

О

фіст Святому Міколе; Канон Святому Міколе; Акафіст Кры-

 

П

жу Гасподняму; Канон Крыжу Гасподняму; Акафіст Іісусу;

КанонЕІісусу; Шасцідневец; Канон пакаянны; Канон у суботу

на ютрані; Саборнік (Святцы і Пасхалія).

Р

 

У 1525 г. з’яўляецца наступнае віленскае выданне – “Книга

деяния и послания апостольская, завемая Апостол”. Гэта адзіная з кніг Ф. Скарыны без гравюрных ілюстрацый, хаця выкарыстаны шматлікія застаўкі і канцоўкі, гравіраваныя ініцыялы. Надрукаваны “Апостал” у два колеры, з выкарыстаннем кінавары, аб’ём – 344 аркушы. Як і папярэднія выданні, ён быў на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі, меў, як і “Малая падарожная кніжка”, большую сувязь з

57

традыцыямі беларускай і ўсходнеславянскай кніжнасці. Да кожнай самастойнай часткі “Апостала” Ф. Скарына напісаў 22 прадмовы (або 21 “сказание”, 1 “предмова”) і 17 пасляслоўяў. Фармат віленскіх выданняў у 1/8 долю аркуша.

Такім чынам, кніжная спадчына Ф. Скарыны аб'яднана пад трыма агульнымі назвамі – “Біблія” (Прага, 1517–1519. 23 кнігі), “Малая падарожная кніжка” (Вільня, каля 1522. 23 часткі), “Апостал” (Вільня, 1525), налічвае 47 кніг, тыраж кожнай з іх – у межах 500–1000 экз.

Адну з галоўных роляў у раскрыцці хрысціянскіх і рэне- сансава-гуманістычных поглядаў Ф. Скарыны адыгрываюць

прадмовы (усяго 50), а таксама пасляслоўі (усяго 62). Як

 

 

 

И

адзначае Г. Галенчанка, кнігі Ф. Скарыны сведчаць аб істот-

 

 

К

ных зменах у развіцці духоўных і этнаінтэграцыйных пра-

 

У

 

цэсаў у Беларусі, асэнсаванні гістарычнага і культурна-моў-

нага адзінства беларускай народнасці.

Г

 

 

Упершыню Ф. Скарына ўвёў у практыкуБкірылічнага друку

тытульны ліст: у пражскіх выданнях – гэта толькі агульны

 

И

тытул да “Бібліі”; у віленскіх выданняхЙтытул сустракаецца

Р

часцей. Выдаў першую ва ўсходнеславянскай гісторыі ілю-

О

 

страваную Біблію; увёў новую фаліяцыю (аркушавую замест

сшыткавай); незразумелыя словы Ф. Скарына ў “Малой падарожнай кніжцы” і “АпосталеТ ” тлумачыў на палях у адпаведнасці з тагачаснайИбеларускай мовай. Галоўнай сваёй місіяй

лічыў паслужыцьЗлюдзям “паспалітым” пазнаць мудрасць і навуку. Дзейнасць Ф. Скарыны – пачатак эпохі гуманістычнага АдраджэнняО ў Беларусі, пазначанага дэмакратызацыяй культурыПі развіццём свецкай літаратуры.

АфармленнеЕ кніг Ф. Скарыны. Свае пражскія выданні Ф. Скарына называе “малымі кніжкамі” (у прадмове да Кнігі ЛевітР), фармат іх – ¼ доля аркуша, што рабіла выданне больш танным, спрыяла зручнасці чытання. Фаліяцыя – кірылічнымі літарамі. Папера для Бібліі была набыта Скарынам у аўгсбургскага друкара і ўладальніка папяровага млына Ёгана Шэншпергера (П. Уладзіміраў) – высокай якасці, мае вадзяныя знакі. Пасля “Псалтыра” ўсе астатнія пражскія выданні надрукаваны на паперы нізкага гатунку. Мяркуецца, што знаходжанне Скарыны ў Празе супадае з першымі крокамі чэшскай папяровай вытворчасці (1499), і, магчыма, выкарыстана гэтая папера.

58

Уаснове шрыфту Скарыны – паўустаў беларускіх рукапісаў. Ён першы дакладна адрозніў форму вялікіх літар ад малых. Скарына пайшоў па шляху свядомага спрашчэння

іўніфікацыі графікі літар. Ён да мінімуму звёў надрадковыя знакі – цітлы. Бясспрэчныя вартасці шрыфту – дакладнасць, выразнасць, арыгінальнасць малюнка літар, аднак не ўсе літары яшчэ стандартызаваны, мелі па два і тры варыянты.

Упаліграфічнай арганізацыі тэксту многіх старонак Бібліі прыменены трохкутнік, ромб, чаша, касынка. У кнігах

Скарыны на кожнай старонцы ёсць калонтытул. У пражскіх выданнях двойчы прыменены двухколерны друк: уИКнізе Песня Песняў і на агульным тытуле Бібліі (КнігаКБыццё). Дэкаратыўна-прасторавая арганізацыя тэксту ажыццяўляласяУ з дапамогай набору, ілюстрацый, заставак, канцовакГ , ініцыя-

лаў. Дэкаратыўных элементаў у кожнайБасобнай кнізе няшмат: часцей за ўсё адна тытульная ілюстрацыя, ад адной да трох заставак (канцоўкі сустракаюццаЙрэдка), ініцыялы (іх у Бібліі каля 1000 адбіткаў).

Важная роля ў выданнях Ф.СкарыныИ належыць ілюстрацыям. Вылучаюцца тры іх відыР, ці жанры: гравюра–партрэт, сюжэтна-тэматычныя ілюстрацыіО і тлумачальныя выявы ўжытковага характаруТ. воры выкананы ў стылі готыкі і рэнесансу, прычым рэнесансныя рысы ў іх дамінуюць. Тэхніка выканання – абразныИдрэварыт, які зроблены ў традыцыях заходнееўрапейскагаЗмастацтва. Партрэт Ф.Скарыны ў пражскіх выданнях (Кнізе Іісуса Сірахава, Чацвёртай кнізе Царстваў) не саступаеО найлепшым нямецкім гравюрам таго часу па малюнкуПі каларытнасці.

АкрамяЕдвух адбіткаў партрэта (ілюстраванага і арнамен- тальна-шрыфтавога) Скарыны, у Бібліі змешчаны 30 (з 26 дошакР) сюжэтна-тэматычных ілюстрацый. Гэта ў большасці складаныя шматфігурныя кампазіцыі на старазапаветныя тэмы. Іх дапаўняюць 13 (з 11 дошак) дрэварытаў ужытковага характару з кніг Выхад і Царствы. Асаблівую цікавасць уяўляюць сюжэтна-тэматычныя дрэварыты з выявай біблейных сцэн, вобразаў, герояў, прарокаў. Біблейны цыкл гравюр Скарыны найбольш ранні ва Усходняй Еўропе.

Непаўторнаму мастацкаму аздабленню Бібліі Скарыны спрыяюць таксама арнаментаваныя дрэварыты – застаўкі, канцоўкі, ініцыялы, якія арганічна дапаўняюць ілюстрацыі,

59

ствараючы ў афармленні адзіны цэльны ансамбль. Скарына называе два віды заставак: вялікія і малыя. Асабліва выразныя і дэкаратыўныя вялікія застаўкі, дзе ўмоўныя выявы людзей умела аб’яднаны з расліннай арнаментыкай, пластычна награвіраванай лістотай аканта. Гэтыя застаўкі звычайна размешчаны пасля прадмовы ў пачатку тэксту кнігі. У пражскіх выданнях іх чатыры. Малыя застаўкі Скарыны ў адрозненне ад вялікіх нагадваюць віньеткі. Яны менш дэкаратыўныя і ў Бібліі выконваюць у асноўным раздзяляльную функ-

цыю, часцей адбітыя ў канцы тэксту кнігі перад пасляслоўем

або калафонам.

 

 

И

 

 

К

Акрамя ксілаграфічнага ў Бібліі Скарыны выкарыстаны

 

У

 

наборны арнамент – гэта рэдкія канцоўкі, якія надрукаваны з

клішэ заставак.

Г

 

 

 

 

 

Біблію Скарыны ўпрыгожваюць шматлікія каліграфічныя

ініцыялы, якія адметныя дасканаласцю і пераўзыходзяць лі-

тары чэшскай Бібліі і многія нямецкія выданніБ

. У пражскіх

выданнях іх каля 1000 адбіткаў са 107 дошак. Ініцыялам

 

И

належыць галоўная роля ў аздабленніЙстаронак.

Р

На погляд даследчыкаў, адных толькі гравёраў у Скарыны

О

 

працавала не меней трох і толькі адзін з гэтых майстроў

пакінуў на партрэце Скарыны сваю манаграму – МЗ ці МТЗ

 

Т

 

 

 

(хутчэй за ўсё чэшскі гравёр). У стварэнні малюнкаў ці іх

 

И

 

 

 

эскізаў мог браць удзел і сам Скарына, пра што ён і сам

адзначае: “Положил если в сих книгах образци”.

 

 

Віленскія выданні Ф. Скарыны выйшлі фарматам у

1

/8 до-

 

О

 

друку да Скарыны не было такіх

лю аркуша. У кірылічнымЗ

мініяцюрных, партатыўных кніг. Агульны тытульны ліст да

“Малой падарожнай кніжкі” не захаваўся. Аднак многія з кніг

выданняПмаюць тытульныя лісты. “Малую падарожную кніж-

Р

 

 

ку” ўпрыгожваюцьЕ

пяць ілюстрацый, прыкладна 257 адбіткаў

заставак і віньетак і 600 адбіткаў арнаментаваных ініцыялаў.

Па багацці дэкаратыўна-арнаментаваных

аздоб, ініцыялаў

і мікраскапічнай тонкасці іх выканання

гэта кніга – адно

з лепшых кірылічных выданняў у свеце, якое У. Стасаў назваў славянскім эльзевірам.

У адрозненне ад “Малой падарожнай кніжкі” “Апостал” мае агульны тытульны ліст, які складаецца з дзвюх арнаментаваных гравюр (ніжняя адзначана гербам Скарыны). Фігурных гравюр у “Апостале” няма, у кнігавыдавецкай практыцы

60

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]