Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

дзіць рэарганізацыю кніжнага гандлю ўніверсітэта (кніжная лаўка была заснавана пры друкарні яшчэ ў 1681 г.). Да 1810 г. яму ўдалося разгарнуць шырокую сетку кнігагандлёвых складаў у розных гарадах Віленскай навучальнай акругі (у Брэсце, Віцебску, Гродне, Мінску, Нясвіжы і інш.). Прыбытак прыносіла і створаная ім “бібліятэка-пазычальня”.

Прыватная кнігавыдавецкая дзейнасць Юзафа Завадскага працягвалася да 1838 г., пасля сямейную справу прадоўжылі сыны Восіп, Адам і Фелікс, выкарыстоўваючы ў назве фірмы

імя бацькі. Вядучая роля ў арганізацыі кніжнага гандлю і вы-

 

 

 

И

давецкай справы належала Адаму Завадскаму. Фірма праіс-

навала да 1940 г.

 

К

 

У

 

Актыўная і ўдалая прадпрымальніцкая дзейнасць паспяхо-

 

Г

 

 

ва развівалася і спрыяла росту тэмпаў распаўсюджання кнігавыдання і кніжнага гандлю на ўсёй тэрыторыі былой Рэчы

Паспалітай. Завадскія мелі сваё камісіянерства ў Варшаве і

Лейпцыгу. У друкарні публікаваліся і перыядычныяБ

выдан-

ні – “Віленскі дзённік”, “Запіскі Віленскага лекарскага тава-

 

И

рыства”. Кніжная лаўка Ю. ЗавадскагаЙбыла месцам сустрэч

Р

прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі: прафесараў, настаўні-

О

 

каў, урачоў, літаратараў, публіцыстаў.

З 853 кніг, надрукаваных у друкарні Юзафа Завадскага, толькі каля 320 кніг быліТвыкананы як тыпаграфскі заказ. Тэматыка выданняў былаИўніверсальнай: матэматыка, прыродазнаўства, медыцынаЗ, сельская гаспадарка, грамадскія навукі, мастацкая літаратура, рэлігія. Асноўную частку кнігавыдавецкай прадукцыіО па мэтавым прызначэнні складалі навуковыя, вучэбныяП , літаратурна-мастацкія, рэлігійныя, даведачныя выданніЕ . Мова друкаў была таксама разнастайнай, хоць пераважала польская, былі выданні на латышскай, французскайР, нямецкай, рускай, італьянскай, грэчаскай, літоўскай, англійскай, яўрэйскай мовах. Спрычынілася тыпаграфія і да друку беларускамоўных твораў, што ўключаліся ў іншыя выданні: “Сялянскія песенькі” Я. Чачота (1844, 1846), “Сялянка” В. Дуніна-Марцінкевіча (1846), “Песня з паклонам” В. Каратынскага (1858). Ю. Завадскі быў першым, хто надрукаваў творы А. Міцкевіча.

Друкарня Антонія Марціноўскага. Антоній Марціноўскі па паходжанні быў беларусам. Нарадзіўся ў 1781 г. у Радашковічах у сям’і ўніяцкага святара. Сярэднюю адукацыю атры-

121

маў у Мінску, працаваў настаўнікам у прыватных дамах. У 1804 г. паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, з’яўляўся сябрам Таварыства філаматаў, займаўся тэарэтычнымі пытаннямі педагогікі. У 1815 г. па рэкамендацыі рэктара Віленскага ўніверсітэта Яна Снядэцкага ён стаў рэдактарам і выдаўцом “Літоўскага кур’ера”. А. Марціноўскі вёў актыўнае грамадскае жыццё, удзельнічаў у рабоце разнастайных віленскіх грамадскіх таварыстваў: стаў адным з заснавальнікаў “Віленскага тыпаграфічнага тава-

Упачатку 1818 г. А. Марціноўскі адкрыў уласнуюКИдрукарню, у якой выходзілі “Літоўскі кур’ер”, “ВіленскіУдзённік”, “Вулічныя весці”. У 1829 г. у “ВіленскімГдзённіку” была апублікавана навуковая кнігазнаўчая працаБўраджэнца Беларусі Аляксандра Віктара Багаткевіча “Праца аб ўсеагульнай бібліяграфіі...” на польскай мовеЙ, а ў 1830 г. выйшла асобным выданнем, якое фінансаваў і друкаваў Антоній Марціноўскі. Пасля смерці А. МарціноўскагаИ ў 1855 г. яго друкарня існавала да 1862 г.РЗа час яе дзейнасці было выпушчана каля 400 выданняўОуніверсальнага характару. Найбольшую колькасць кніжных выданняў складала літаратура па сельскай гаспадарцыТ, мастацкія творы, літаратуразнаўчыя

ігістарычныя працыИ. Асноўная частка выданняў выйшла на польскай мове З(277), былі таксама выданні на лацінскай, літоўскай і рускай мовах.

ВыдавецкаяОдзейнасць Адама Кіркора. Адам Кіркор нара-

дзіўся ўП1818 г. у вёсцы Слівіна былой Магілёўскай губерні (цяперЕСмаленская вобласць) у сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях. Вядомы як беларускіРі польскі гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст.

У1859 г. А. Кіркор стаў уладальнікам друкарні і заснаваўрыства” (1818) і “Таварыства дапамогі бедным навучэнцам

выдавецтва, якое займалася друкам пераважна навуковай і асветніцкай літаратуры на польскай, рускай, літоўскай мовах, а таксама рэдагаванай ім газеты на польскай і рускай мовах (“Kurier Wileński”, 1859–1865) “Виленский вестник”.

А. Кіркор рыхтаваў да выдання беларускі верш “Песня з паклонам” В. Каратынскага.

Апошняй працай А. Кіркора, звязанай з уласнай выдавецкай дзейнасцю, стала рэдагаваная ім у 1868–1871 гг. газета

122

“Новое время” ў Пецярбургу (быў таксама адным з выдаўцоў газеты). Потым ён пераязджае ў Кракаў. Самымі значнымі яго працамі, якія выйшлі ў гэты час, становяцца “Литовское Полесье” і “Белорусское Полесье”, што ўвайшлі ў склад трэцяга тома “Живописной России” (1882).

У1785 г. па запрашэнні Антонія Тызенгаўза для працы

ўяго друкарні ў Гродна пераехаў з Галіцыі вядомы словалітчык Нахім. Прадаўжальнікам справы стаў і сын Зымель Нахімовіч. Разам з вырабам лацінскіх і старажытнаяўрэйскіх

шрыфтоў сям’я Нахімовічаў занялася ўласнай друкарскай справай. И

У1803 г. Зымель Нахімовіч адкрывае ў Гродне Ксваю ўласную друкарню з правам друку на польскай, рускайУ і старажытнаяўрэйскай мовах, якая праіснавала ў горадзеГ да 1838 г. Мастацтва словалітчыка высока цаніў ЮзафБЗавадскі, наладзіўшы з ім супрацоўніцтва. Гродзенская друкарня З. Нахімовіча выпусціла 103 кнігі, або 48% адЙагульнай колькасці кніг, надрукаваных прыватнымі выдаўцамі Беларусі ў першай трэці ХІХ ст. И

У1821 г. З. Нахімовіч атрымаўР дазвол на адкрыццё друкарні ў Вільні. ПрадбачлівасцьО З. Нахімовіча апраўдалася пазней і з таго пункту гледжання, што з 1837 г. дзейнасць яўрэйскіх друкарняў наТтэрыторыі Расіі забаранялася (забарона была знята ў И1862 г.). Выключэнне складалі тэрыторыі Беларусі–ЛітвыЗі Украіны, дзе дазвалялася мець адпаведна па адной друкарні. Так, з красавіка 1837 г. за Зымелем Нахімовічам і МанэсамОРомам было замацавана права ўтрымліваць у Вільні адну з дазволеных яўрэйскіх друкарняў. Друкарня

ўВільні была абсталявана 25 друкарскімі станкамі, у ёй

працавалі каля 200 рабочых. Друкарня стала самым буйным у БеларусіР і Літве прадпрыемствам, выданні якога вывозіліся ў некаторыя замежныя краіны. Кніжная прадукцыя друкароў была ўніверсальнага зместу (рэлігійная, мастацкая, вучэбная, навуковая, навукова-папулярная і інш.) у асноўным на польскай і яўрэйскай мовах. Дзейнічала ў Вільні да 1864 г.

У1807 г. адкрываюцца і першыя прыватныя друкарні

ўМінску. Аднак стабільнасць прыватнае кнігадрукаванне

ўгорадзе набыло толькі ў 20-я гг. ХІХ ст., калі пачалі працу

прыватныя друкарні Зымеля Прэса (1818–1835) і Івана Ста-

фановіча (1819–1850). Асноўную частку прадукцыі першыхЕП

123

мінскіх друкарняў складалі рэлігійныя выданні. Выступаючы ў кнігавыдавецкім працэсе ў асноўным у якасці друкароў і выканаўцаў заказаў іншых выдаўцоў, яны прынялі ўдзел у выданні вучэбнай, літаратурна-мастацкай і афіцыйнай літаратуры, сярод якой 2 выданні на рускай мове, 17 – на польскай, 8 – на латыні. У мінскай літаграфіі Ф. Фалька былі выкананы ілюстрацыі да “Гапона” В. Дуніна-Марцінкевіча. Асноўнай заслугай літаграфіі Ф. Фалька ў кнігавыданні стаў яго ілюстраваны буквар – “Абэцадла”, які выдаваўся ў Мінску на

і1858 гг. И

Упачатку 1850 г. у Мінску пачаў кнігавыдавецкуюКдзейнасць віленскі друкар Ёкель Дворац (Ілья ЯнкельУАбрамаў Дворжац), які набыў друкарню ў І. СтафановічаГі разгарнуў даволі значную выдавецка-друкарскуюБдзейнасць: выдаў творы В. Дуніна-Марцінкевіча (у 1855 г. – “Вечарніцы і заварожаны”, у 1857 г. – “Дудар беларускіЙ”); сумесна з мінскімі кнігарамі братамі Бейлінамі ў 1855 г. – “Гапона” В. ДунінаМарцінкевіча і “Аб маральным удасканаленніИ ” Герандэ. Вы- давецка-друкарская дзейнасцьРЁ. Двораца вызначаецца разнастайнай тэматыкай: Орэлігійная, мастацкая, адукацыйнапедагагічная, мовазнаўчая, сельскагаспадарчая, сярод якой першынство належыцьТмастацкай літаратуры.

1855–1860-я гг.Иу прыватным кнігавыданні адзначаны дзейнасцю мінскайЗдрукалітаграфіі Эмерыка Леапольдавіча Адамовіча (1855–1874). Сярод выданняў вылучаюцца літара- турна-мастацкіяО, вучэбныя і нотныя. Вядома, што Э. Адамовіч займаўсяПвырабам глобусаў, друкам школьных геаграфічныхЕкарт, узораў каліграфічнага пісьма, партрэтаў. Супрацоўніцтва з А. Валіцкім адкрыла яшчэ адзін кірунак яго дзейнасціР– нотадрукаванне.

З другой паловы 1850-х гг. мінская кнігарня братоў Г. Бейліна і С. Бейліна вызначаецца актыўным удзелам у кнігавыданні. Дзякуючы кніжнаму гандлю, а ў мінскай кнігарні Бейлінаў налічвалася да 5 тыс. тамоў найноўшых твораў сучасных пісьменнікаў, Бейліны мелі цесныя выдавецкія сувязі з варшаўскімі, віленскімі, мінскімі друкарамі. Кнігавыдавецкая дзейнасць Бейлінаў была накіравана на падтрымку

мясцовых аўтараў (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Плуг, У. Сыракомля, М. Шышка). Асаблівай з`явай у кнігавыданні гэтагапольскай, нямецкай і расійскай мовах у 1852, 1854, 1856

124

перыяду сталі менавіта мастацкія творы на беларускай і польскай мовах, сярод якіх – “Гапон” В. Дуніна-Марцінкевіча

(1855).

Асноўным выдаўцом нотна-музычнай літаратуры ў 1860-я гг. у Мінску быў Аляксандр Валіцкі (1859–1863), літаратар, музычны крытык, а таксама ўладальнік мінскай кнігарні. Для выдання нотна-музычнай літаратуры ён наладзіў кантакты з тыпаграфскімі прадпрыемствамі не толькі ў Мінску (літаграфія Э. Адамовіча), але і ў Варшаве, Лейпцыгу. Вядома 26 назваў нотна-музычнай літаратуры, якую А. Валіцкі выдаў сумесна з вядучымі польскімі літографамі. Гэта былі песні, у

тым ліку з аперэт, танцавальная музыка С. Манюшкі, Ф. Мі-

 

 

 

И

ладоўскага, В. Пшыборы, А. Бартэльса і інш. А. Валіцкі нада-

 

 

К

ваў значную ўвагу рэкламе сваіх выданняў, выкарыстоў-

ваючы пры гэтым самі ж выданні.

У

 

Г

 

 

 

 

 

У другой палове ХІХ ст. з развіццём капіталістычных

адносін ва ўсіх сферах эканомікі адбываюццаБдалейшы рост і

ўдасканаленне паліграфічнай базы БеларусіЙ , узнікаюць новыя выдавецкія прадпрыемствы – гэта друкарні Беркі Саламо-

нава, Тасьманаў, Дворжацаў – у Мінску; Я. Падземскага,

Ш. Фрыдланда – у Магілёве;

И

М. Нэймана, Г. Малкіна – у

Віцебску і інш.

 

 

Р

 

 

 

 

У мінскай друкалітаграфіі

Беркі Ісакавіча Саламонава

 

 

О

 

(1874–1917) за перыяд дзейнасці надрукаваны 234 выданні

 

Т

 

 

разнастайнай тэматыкі: сацыяльна-эканамічныя, рэлігійныя,

 

И

 

 

 

па адукацыі і асвеце, гісторыка-краязнаўчыя, юрыдычна-

прававыя, па мовазнаўствеЗ , бібліяграфіі, медыцыне, сельскай

гаспадарцыП,Оматэматыцы, псіхалогіі, тэхніцы, гідратэхніцы, мастацкайЕлітаратуры, мастацтвазнаўстве, геаграфіі, літаратуразнаўстве, прыродазнаўстве. Асноўнае месца ў тэматыцы выданняўР Б. І. Саламонава займае сацыяльна-эканамічная літаратура, сярод якой большасць – афіцыйная. Значная частка выданняў Б. І. Саламонава – рэлігійная літаратура, а таксама па адукацыі афіцыйнага характару. Увогуле ж можна адзначыць, што тэматыка выданняў друкалітаграфіі Б. І. Саламонава была ўніверсальнай.

Друкарня Равекі Мордухавай Дворжац (1880–1893) вызна-

чаецца як сямейнае прадпрыемства, якое заставалася адным з вядучых у Мінску ў 1880–1890-я гг. Друкалітаграфія супрацоўнічала з Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі, што

125

вызначыла і замацавала адпаведную спецыялізацыю і ў да-

лейшай працы ўжо друкарні Хаіма Якаўлевіча Дворжаца

(1894–1904), Леі Гдалеўны Дворжац (1904–1914). На працягу сваёй дзейнасці друкарня спецыялізавалася па выпуску акрамя сельскагаспадарчай яшчэ юрыдычнай і сацыяльна-экана- мічнай літаратуры.

Друкалітаграфія Тасьманаў (1878–1917) таксама дзейні-

чала як сямейнае прадпрыемства, заснаванае мінскім мешчанінам Ільёй Абрамам Ісакавічам Тасьманам. Дзейнасць дру-

карні пачалася з яе тэхнічнага абсталявання: набыцця друка-

 

 

И

літаграфскіх станкоў у Коўне, Пецярбургу, Лейпцыгу, Вар-

 

К

шаве, Берліне. Друкалітаграфія І. Тасьмана выступала і як

У

 

выдавецкае прадпрыемства “Тасьман і сыны” (1893–1902),

Г

 

 

часцей – як “Друкалітаграфія І. і В. Тасьман” (1899–1917).

За гады сваёй дзейнасці друкалітаграфія выпусціла 226 вы-

данняў, заняўшы другую пазіцыю сярод прыватных друкар-

няў. Значная колькасць прадукцыі яна выпусцілаБ

сумесна з

іншымі дзяржаўнымі, грамадскімі і прыватнымі выдавец-

 

И

твамі. Кніжную прадукцыю сямейнагаЙпрадпрыемства Тась-

Р

манаў у 1905–1917 гг. складалі ў асноўным афіцыйныя вы-

О

 

данні (91,4 %). Аднак, як і ў папярэдні перыяд, калі друкалі-

таграфія пачынала сваю дзейнасць, яе ўладальнікі спрабавалі захоўваць пэўны прыярытэтТ у выданні медыцынскай, юрыдычнай і сельскагаспадарчайИ літаратуры.

Валодаючы значныміЗ сродкамі (часткова прыватнымі дамамі), а таксама шырокім колам заказчыкаў, адзначаныя друкалітаграфііОБ.І. Саламонава, Дворжацаў, Тасьманаў ужо ў 1904 гП. мелі значную колькасць рабочых: Дворжацы – 80, ТасьманыЕ– 61, Саламонаў – 58. Большасць друкарняў гэтага перыяду знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным стане і былі вымушаныР весці канкурэнтную барацьбу “шляхам штучнага зніжэння цэн на заказы і шукаць дзе б ні было работы, а таму, напэўна, не грэбавалі выкананнем не зусім легальных заказаў”. Дзейнасць друкарняў такога кшталту была кароткачасовай і эпізадычнай. Аднак яе нельга выключыць з кнігавыдавецкага працэсу, які падпарадкоўваўся кан’юнктуры капіталістычнага рынку. Тэхнічнае развіццё і ўдасканаленне абсталявання друкарняў спрыялі пашырэнню выдавецкіх паслуг. Дзейнасць друкарняў звычайна пачыналася з дробных заказаў, што выконваліся на адной тыпаграфскай машы-

126

не ці ручным станку, якія ў большасці сваёй развіваліся да друка- і электра-друкалітаграфічных прадпрыемстваў з розным спектрам тыпаграфскіх паслуг: Б. І. Саламонава, І. І. Тасьмана, С. А. Някрасава, Н. М. Нахумава, Д. Ш. Форына, І. Каплана, Я. А. Грынблата.

Адной з буйнейшых у Віцебску з’яўлялася прыватная друкарня купца 2-й гільдыі М. Нэймана, якая была заснавана ў 1818 г. і праіснавала больш за стагоддзе. Аднак, як і большасць прыватных паліграфічных прадпрыемстваў, яна займалася ў асноўным друкам этыкетак, прэйскурантаў, візітовак, бланкаў, канвертаў, рэкламы, афіш і аб’яў. З канца 1870-х гг.

стала называцца “друкарняй нашчадкаў М. Нэймана”. Най-

 

 

 

И

больш актыўнай кнігавыдавецкай дзейнасцю вызначаецца

 

 

К

друкарня ў пачатку ХХ ст. Ёй належала 13–14% ад усёй

кнігавыдавецкай прадукцыі Віцебска.

У

 

Г

 

 

 

 

 

Яшчэ адным сямейным прыватным прадпрыемствам у Ві-

цебску была друкарня братоў Г. і П. ПадземскіхБ , арганіза-

ваная ў 1870 г. Выпускам кніг пачала займацца ў асноўным з

 

И

ў невялікай

1900 г. Некалькі дзясяткаў кніг надрукаванаЙ

Р

 

віцебскай друкарні Г. Малкіна (1871–1899), сярод якіх працы

О

 

 

А. П. Сапунова, У. К. Стукаліча, Е. Р. Раманава, 16 апошніх

выпускаў “Историко-юридических материалов, извлеченных из актовых книг губернийТВитебской и Могилевской”.

Ажыўленне кнігавыданняИ ў Віцебску ў канцы 1880–1890-х гг. звязана з навуковайЗ дзейнасцю вядомага гісторыка і краязнаўца, прафесара, правадзейнага члена Імператарскага геаграфічнага таварыства, гістарычнага таварыства пры Пецяр-

бургскім універсітэце, члена іншых таварыстваў Аляксея

О

Парфёнавіча Сапунова. Ім былі выдадзены ў Віцебску 44

кнігі і брашурыП

, сярод якіх тры тамы “Витебской старины”

(1883,Е1885, 1888), “Полоцкий Софийский собор” (1888),

“Двинские или Борисовы камни” (1890), “Река Западная

Р

 

Двина” (1893) і інш. А.П. Сапуноў з’яўляўся найбольш буйным прыватным кнігавыдаўцом другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Яго выданні вызначаліся высокім паліграфічным узроўнем, ілюстраванымі матэрыяламі. У некаторых выданнях выкарыстаны каляровы друк.

У Гродне ў другой палове ХІХ ст. існавалі прыватныя дру-

карні О. Я. Гурвіча (1875–1880), Я. М. Памяранскага (працавала 4 гады), І. і М. Харыных, Д. Мейлаховіча (дзейнічала

127

20 гадоў), якімі было выпушчана 43 назвы кніг, што склала амаль пятую частку ўсёй друкаванай прадукцыі Гродна. У параўнанні з іншымі губернямі друкарская справа на Гродзеншчыне мае сціплыя паказчыкі. Лічаныя друкарні ў Гродне (С. Лапіна, Э. Мейлаховіча) і Брэсце (І. Ракава, І. Кобрынца) выпусцілі 10–15 выданняў.

Асноўную частку кніжнай прадукцыі прыватных выдавецтваў Магілёва складала рэлігійная і афіцыйная літаратура. Выйшла некалькі кніг прыродазнаўчага характару. Найболь-

шую каштоўнасць уяўляюць выданні, прысвечаныя статыс-

 

 

 

И

тычным аглядам мясцовасці, якія выйшлі ў 1880-я гг. у дру-

карнях Ш. Фрыдланда і Я. Падземскага.

 

К

 

У

 

Прыватныя друкарні працавалі і ў павятовых гарадах

 

Г

 

 

і мястэчках: Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Пінску. Напрыклад, пінскія прыватныя друкарні Р. Вільковіча і інжынераў

Б. і А. Валераў спецыялізаваліся на выпуску навукова-тэхніч-

най і навучальнай літаратуры, а таксама справаздачБ

навучаль-

ных устаноў. Шэсць друкарняў дзейнічалі ў канцы ХІХ ст.

 

И

у Гомелі. Найбольшую колькасць кнігЙвыпусціла друкарня

Р

Ш. Фрыдланда (з 1887 да 1900 г. – 25 кніг), іншыя абмежава-

О

 

ліся выданнем адной – трох кніг.

 

З 1905 г. і да пачатку Першай сусветнай вайны (1914–1915 гг.) у Брэсце налічваліся шэсцьТ дзеючых друкарняў, якія выпусцілі 49 назваў выданняўИ. У асноўным мова брэсцкіх выданняў

1905–1915 гг. рускаяЗ. Аднак у гэты час у Брэсце выходзіла літаратура і на ідыш, сведчаннем чаго з’яўляецца каталог кніг яўрэйскай бібліятэкіО І. Рыбацкага на ідыш і на рускай мове.

РазвіццёПпрыватнага кнігавыдання ў другой палове ХІХ – пачаткуЕХХ ст. сведчыць аб яго далейшым развіцці і ўзмацненні: ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці да сямейныхР прадпрыемстваў (Завадскіх, Дворжацаў, Тасьманаў); вызначаецца тэндэнцыя стварэння на аснове грамадскіх выдавецкіх таварыстваў кааператыўных.

Дзякуючы прыватным кнігавыдавецтвам на Беларусі з’явіліся першыя кнігі навуковага характару па айчыннай гісторыі, медыцыне, ветэрынарыі, сельскай гаспадарцы, дамаводстве, маляванні і інш. Універсальны характар кніжнай прадукцыі прыватных друкарняў садзейнічаў пашырэнню сферы распаўсюджання кнігі і стымуляваў дзейнасць творчай інтэлігенцыі.

128

Усяго ў межах сучаснай Беларусі на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. дзейнічалі каля 250 прыватных друкарняў.

Другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст. характарызуецца ак-

тыўным развіццём грамадскіх кнігавыдавецтваў. Гэта тава-

рыствы выдаўцоў і тыпографаў; выдавецтвы палітычных арганізацый; прамысловых, спажывецкіх, крэдытных і страхавых таварыстваў; культурна-асветных і навуковых таварыстваў; таварыстваў дабрачыннасці, сацыяльнай і медыцынскай дапамогі; спартыўных і ахоўных таварыстваў; рэлігій-

ных устаноў і таварыстваў. Аднак дзейнасць многіх з іх была

 

 

 

И

кароткачасовай або заключалася толькі ў арганізацыі друку

штогадовых справаздач.

 

К

 

У

 

Аднымі з першых грамадскіх таварыстваў, якія пачалі зай-

 

Г

 

 

мацца выдавецкай дзейнасцю яшчэ ў пачатку ХІХ ст., былі

таварыствы дабрачыннасці (у Вільні, Мінску), а таксама

спецыяльныя прафесійныя таварыствы, першым з якіх было

Тыпаграфічнае таварыства ў Вільні, створанаеБ

ў 1818 г. з

мэтай працягу выдання месячніка “Віленскі дзённік” па

 

И

ініцыятыве Віленскага ўніверсітэта. ЙАднымі з яго заснаваль-

Р

нікаў выступілі віленскія выдаўцы Ю. Завадскі і А. Марці-

О

 

ноўскі. Прэзідэнтам таварыства быў абраны Міхал Клеафас

Агінскі. Асноўнай ідэяй таварыства было распаўсюджанне

пры найменшым іхИкошцеТ. аварыства не толькі фінансавала выданне месячнікаЗ, але і клапацілася аб фарміраванні чытацкага густу, патрэбах набыцця неабходных і паўсядзённых кніг для хатніх бібліятэк. Нягледзячы на сваё нядоўгае існа-

чытання сярод народа праз выданне кніг на родных мовах

ванне, таварыства стала першай спробай стварэння грамад-

О

скага выдавецтва, добрым пачынам у развіцці кнігавыда-

вецкай справыП ў Беларусі і Літве.

ВыдавецтвыЕ

палітычных арганізацый. У канцы XІХ –

пачатку ХХ ст. у Беларусі дзейнічалі падпольныя выда-

Р

 

вецтвы: народнікаў “Чорны перадзел” (Мінск), Беларускай сацыялістычнай грамады (Мінск, Вільня, Пецярбург), РСДРП (Бабруйск, Барысаў, Вільня, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск, Орша і інш.), у якіх выпускаліся ў асноўным брашуры

ілістоўкі.

Упрацы культурна-асветных таварыстваў назіраецца падзел на рускія, польскія, яўрэйскія, беларускія таварыствы.

Так, дзейнасць рускага Таварыства аматараў мастацтва

129

ў Мінску (1898–1906) арыентавалася на даволі шырокую культурна-асветную працу, аднак выдавецкай дзейнасці было адведзена вельмі нязначнае месца. Адраджэнне беларускамоўнага друку звязана з узнікненнем і дзейнасцю ў пачатку ХХ ст. шэрагу беларускіх грамадскіх кніжных таварыстваў

у Пецярбургу, Вільні, Мінску: “Круг беларускі”, “Загляне сонца і ў наша аконца”, “Наша Ніва”, “Мінчук”, Беларускае выдавецкае таварыства і інш.

У 1905 г. было створана кніжнае выдавецтва “Фэрлаг Культур” (“Выдавецтва Культура”) у Мінску, якое займалася выданнем яўрэйскамоўнай літаратуры. Вядомы 38 выданняў

выдавецтва на ідышы і іўрыце, якія прадстаўлены арыгіналь-

 

 

 

И

нымі і перакладнымі літаратурна-мастацкімі і масава-палі-

 

 

К

тычнымі творамі. Выдавецтва мела цесныя сувязі з друкар-

нямі Варшавы і Кракава.

У

 

Г

 

 

 

 

 

Адзінкавымі спробамі ў выданні адзначаюцца польскія

таварыствы – “Асвета” (1908) і “АгніскаБ(1911), якія маглі

займацца паводле сваіх статутаў выданнем і распаўсюдж-

ваннем польскіх падручнікаў і педагагічнайЙ

літаратуры.

Аб існаванні ў 1916 г. у Мінску Польскай выдавецкай су-

полкі

И

сведчыць польскі даследчык Т. Зянькевіч, сцвярджа-

ючы,

Р

што яна займалася “друкаваннем падручнікаў”. Па

іншых дадзеных, Польская выдавецкая суполка ў Мінску са

 

 

О

сваёй уласнай друкарняй распачала друк падручнікаў толькі

ў 1918 г.

Т

И

 

 

 

Выдзяляецца выдавецкая дзейнасць Таварыства польскіх

вайсковых ведаўЗ(1917–1919), якое было заснавана ў 1917 г.

у Кіеве для распаўсюджвання ваенных ведаў. Таварыства

 

О

 

арганізавала выданне штогодніка “Вайсковыя навіны” і кніг з

серыі “БібліятэкаП

вайсковых навін”. Летам 1917 г. рэдакцыя

таварыстваЕ

была перанесена ў Мінск, дзе да канца 1917 г.

выйшлі 40 нумароў “Бібліятэкі вайсковых навін” і была зас-

Р

 

 

навана серыя “Кніжніца польскага жаўнера імя Т. Касцюшкі”. Мінскія выданні таварыства – вучэбныя (па ваеннай справе і па радыётэхніцы), даведачныя і масава-палітычныя, гістарычнай тэматыкі.

У кнігавыданні вызначыліся і таварыствы сельскай гаспа-

даркі (Мінск, Віцебск), таварыствы ўрачоў (Мінск).

Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі было створана ў 1876 г. За 1876–1917 гг. Мінскае таварыства сельскай

130

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]