Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

4.Нацыянальная кніжная палата як бібліяграфічны цэнтр: задачы, функцыі, напрамкі дзейнасці.

Нацыянальнай кніжнай палаце Рэспублікі Беларусь з’яўляецца нацыянальным бібліяграфічным цэнтрам краіны, які згодна з азначэннем ГОСТ 7.0 – 99, забяспечвае дзяржаўны ўлік і распаўсюджванне інфармацыі аб друкаванай прадукцыі краіны.

На базе абавязковага бясплатнага экземпляра НКП ажыццяўляе дзяржаўны бібліяграфічны ўлік, фарміруе элек-тронны бібліяграфічны банк даных дзяржаўнай бібліяграфіі, які складаецца з баз даных кніг і брашур, нарматыўна-тэхнічных дакументаў, аўтарэфератаў дысертацый, картаграфічных выданняў, выяўленчых і нотных выданняў, газетных і часопісных артыкулаў, а таксама экстэрыёрыкі Беларусі. НКП выпускае крыніцы нацыянальнай бібліяграфіі, якія складаюцца з бягучых і рэтраспектыўных паказальнікаў. З 1924 г. выходзяць бягучае выданне “Летапіс друку Беларусі”, а таксама кумулятыўныя выданні: два штогоднікі “Кнігі Беларусі” (з 1981 г.) і “Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі” (з 1976 г.). У галіне агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі НКП працуе над поўным адлюстраваннем рэпертуару твораў друку, якія выходзілі на тэрыторыі краіны з 1924 г. па сённяшні час.

Універсальны бібліяграфічны ўлік з’яўляецца галоўнай функцыяй Нацыянальнай кніжнай палаты. НКП выконвала функцыі цэнтра цэнтралізаванай каталагізацыі (да 1992 г. выпускала карткі цэнтралізаванай каталагізацыі для масавых бібліятэк, а з сакавіка 1992 г. у якасці “кампенсацыі” выпускала штотыднёвую экспрэс-інфармацыю “Кнігі і брашуры”, у якой адлюстроўвалася асноўная выдавецкая прадукцыя). Зараз НКП выконвае функцыі Нацыянальнага агенцтва па міжнароднай стандартнай нумарацыі кніг, што выйшлі ў Беларусі (ISBN – абавязковы элемент кожнай кнігі, па якім ажыццяўляецца ідэнтыфікацыя дакумента, на яго аснове распрацоўваецца штрыхавы код выдання). НКП ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па заказах устаноў, арганізацый краіны, замежных краін, а таксама грамадзян краіны і замежжа ў выглядзе даведак аб усёй прадукцыі, выдадзенай у Рэспубліцы Беларусь. Палата аказвае і платныя інфармацыйныя і бібліяграфічныя паслугі. Выконваючы функцыі цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі ў галіне выдавецкай справы, паліграфіі, кніжнага гандлю, бібліяграфіі, НКП вядзе спецыялізаваны даведачна-інфармацыйны фонд. НКП праводзіць навуковыя даследаванні па праблемах нацыянальнай бібліяграфіі, сацыялогіі чытання, кан’юнктуры кніжнага рынку, пастаянна ўдасканальвае метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне дзяржаўнай бібліяграфіі.

Служба стандартызацыі НКП не толькі ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў стандартаў, якія дзейнічаюць у выдавецкай справе, але і сама распрацоўвае нацыянальныя стандарты, тэхнічныя ўмовы па выдавецкай справе, паліграфічнай прамысловасці, кніжным гандлі, бібліяграфіі. Галоўным фактарам, які вызначае якасць і кошт выданняў нацыянальнай ці любой іншай бібліяграфічнай інфармацыі, выступае адпаведнасць яе зместу і формы міжнародным стандартам. Створана база даных нарматыўна-рэгламентаванай дакументацыі галіны. Вядуцца таксама БД “Ідэнтыфікатары ISBN: выдаўцы Беларусі”, БД па статыстыцы друку, якія прадстаўлены для карыстальнікаў у інтэрнеце. НКП неабходна вырашыць шэраг задач: пашырэнне саставу аб’ектаў дзяржаўнай рэгістрацыі, бібліяграфавання, статыстычнага ўліку і архіўнага захавання з дапамогай інфармацыйных прадуктаў новага пакалення, так званых някніжных матэрыялаў; забеспячэнне найбольшай паўнаты, аператыўнасці і дакладнасці нацыянальнай бібліяграфіі, у тым ліку і дзякуючы прыняццю рыхтуемага закона “Аб абавязковым экзэмпляры дакументаў”; распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па ўкараненні ў інфармацыйна-бібліяграфічны комплекс НКП новых, больш дасканалых праграмных і апаратных сродкаў, уключаючы сеткавыя тэхналогіі; удзел у карпаратыўнай каталагізацыі выданняў краіны, стварэнні нацыянальных файлаў нарматыўных (аўта-рытэтных) даных; распрацоўка і выкарыстанне праграм рэтраканверсіі каталогаў і бібліяграфічных паказальнікаў НКП для прадастаўлення карыстальнікам магчымасці пошуку ў інтэрактыўным рэжыме інфармацыі з 1924 г.; мадэрнізацыя і актуалізацыя інфармацыйна-пошукавых моў, схем прадметы-зацыі і класіфікацыі, камунікатыўных фарматаў у адпаведнасці з патрабаваннямі галіны, а таксама на падставе міжнародных стандартаў, распрацоўваемых ІСА, ІФЛА і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.