Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

16.Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі

Азначэння ДБФ у міждзяржаўным стандарце ГОСТ 7.0 – 99 “Информационно-библиотечная деятельность, библиография» няма, але патрэбнасць у ім існуе. Даведачна-бібліяграфічны фонд – частка ДБА б-кі, якая ўключае афіц.дак-ты, даведачн. і бібліягра­ф. крыніцы, неабходныя для ажыццяўлення ўсіх працэсаў бібліяграф.дзейнасці. У склад ДБФ сёння ўваходзяць афіцыйныя выданні і матэрыялы, прававыя БД; даведачныя выданні і фактаграфічныя БД; бібліяграф.выданні і бібліяграф.БД. Паступова адбываецца перавод картатэк у электронную форму.

Значэнне ДБФ заключаецца ў тым, што ён пашырае інфармацыйныя магчымасці б-кі. Калі каталогі арыентаваны на раскрыццё фонду бібліятэкі, то ДБФ дапамагае арыентавацца ў дакументальных патоках і масівах. Ён з'яўляецца значн.крыніцай для выканання фактаграф.запытаў, садзейнічае міжбібліятэчнаму ўзаемадзеянню і рацыянальнаму выкарыстанню бібліятэчна-бібліяграф.рэсурсаў.

Перад кожнай бібліятэкай стаіць задача сфарміраваць аптымальны па змястоўным і відавым складзе ДБФ. Пры фарміраванні гэтага фонду неабходна ўлічваць тыпалагічныя асаблівасці бібліятэкі; профіль яе работы; склад чытачоў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей, а таксама прафесійныя патрэбнасці саміх бібліятэкараў і бібліёграфаў, неабходнасць інфармацыйнага забеспячэння розн.крыніцамі разнаст.кірункаў бібл-бібліяграф.дзейнасці; асаблівасці інфармац.сітуацыі ў рэгіёне, звязаныя з наяўнасцю іншых б-к і інфарм.цэнтраў.

Камплектаванне ДБФ.Крыніцамі кампл-ня онлайнавай рэсурснай базы ДБФ выступаюць пошукавыя сродкі інтэрнета, пробныя падпіскі, дырэкторыі рэсурсаў і прагляд шматлікіх web-сайтаў. Пры пачатковым камплектаванні ДБФ часта ў якасці крыніц яго камплектавання кампакт-дыскамі выступаюць падарункі, атрыманыя ў час рэкламных кампаній, міжнародны і іншы міжбіблія­тэчны абмен. У ДБФ уваходзяць як бясплатныя рэсурсы ў інтэрнеце, так і камерцыйныя. Калі маецца некалькі формаў існавання інфармацыйнага рэсурсу (друкаваная, на электр.носьбітах і прадстаўленая ў рэжыме аддаленага доступу), то ўлічваюцца перавагі розн.формаў разглядаемага рэсурсу; профільнасць яго для бібліятэкі і прагназіруемая актыўнасць звароту да гэтай крыніцы з боку бібліятэчных супрацоўнікаў і спажыўцоў інфармацыі; эканамічныя затраты.

Бібліяграфічныя, даведачныя выданні больш зручна выкарыстоўваць у электронным выглядзе, таму што яны валодаюць большай інфармацыйнай ёмістасцю, дазваляюць ажыццяўляць аператыўны пошук інф-цыі, валодаюць сродкамі пошуку ўнутры дак-та – гіпертэкставымі спасылкамі; дазваляюць весці шматаспектны пошук; электр.выданні адзначаюцца больш высокай аператыўнасцю выхаду, чым традыцыйныя; наяўнасцю ў электр.выданнях розных відаў інф-цыі, некаторыя з якіх прынцыпова не могуць быць адлюстраваны ў друкаваным выглядзе; эканамічныя затраты на вытворчасць і распаўсюджванне электр.выданняў меншыя, чым для традыцыйных. Ліцэн­заваныя кампакт-дыскі могуць мець сеткавы доступ, які дазваляе працаваць з імі з розных рабочых месцаў.

Пры адсутнасці сеткавай тэхналогіі ў б-цы бібліё­графы могуць паралельна камплектаваць ДБФ і друкаванымі выданнямі, і кампакт-дыскамі, каб не знізіць аператыўнасць абслугоўвання карыстальнікаў. Трэба таксама ўлічваць комплекс агульнапрынятых крытэрыяў ацэнкі і адбору онлайнавых рэсурсаў: *крытэрыі якасці рэсурсаў (іх змест, аднаўляльнасць, моўная прыналежнасць, краіна-вытворца),*тэхналагічна абумоўленыя крытэрыі (аператыўнасць і лёгкасць доступу да web-сервера, крытэрыі камфортнасці выкарыстання, наяўнасць навучальных праграм для карыст-каў, магчымасці захоўвання вынікаў пошуку),*бюджэтна-каштоўнасныя крытэрыі (разнастайнасць у цанавой палітыцы вытворцаў і распаўсюдж­вальнікаў, магчымасці фінансавання бібліятэкай закупкі рэсурсу, адпаведнага абсталявання і праграмнага забеспячэння). *ліцэнзійныя і арганізацыйныя крытэрыі.

Перавагі выкарыстання онлайнавага доступу – меншая патрэбнасць з боку карыстальнікаў у абслугоўванні іх непасрэдна бібліёграфамі; клопат аб інфармацыйных рэсурсах онлайнавых сервераў, іх стварэнні, аднаўленні тычыцца пастаўшчыкоў інфармацыі; не патрабуе свайго вырашэння праблема экзэмплярнасці, дадатковых копій, таму што онлайнавыя рэсурсы даступныя для ўсіх і з любога тэрмінала. Трэба таксама ўлічваць тэндэнцыю паступовага пераходу ад CD-RОM тэхналогій да онлайнавага прадастаўлення інфармацыі.

Задачы супрацоўнікаў бібліяграфічнага аддзела па фар­міраванні ДБФ у сучасных умовах наступныя: сістэматычна выяўляць найбольш каштоўныя і неабходныя для работы бібліяграфічныя, інфармацыйныя рэсурсы; правяраць іх існаванне ў розных формах; ацэньваць якасць розных формаў інфармацыйных рэсурсаў; выкарыстоўваць аптымальныя метады стварэння архіўных эквівалентаў даступных рэсурсаў; арганізоўваць і весці ўласную БД даведачна-бібліяграфічнага фонду, БД з адрасамі web-cервераў, БД, якая б адлюстроўвала аналітычны роспіс набываемых электронных бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных, даведачных электронных выданняў.

Асаблівасці арганізацыі ДБФ у бібліятэках: вылучэнне яго ў спецыялізаваную частку БФ-ду; размеркаванне даведачн. і бібліяграф.выданняў па структурных падраздзяленнях б-кі ў адпаведнасці з іх галіновай спецыялізацыяй і камплектаванне існуючай пры бібліяграф.аддзеле падсобнай б-кі абмежаваным колам выданняў пераважна універсал. і гуманітарнага зместу; стварэнне шматпрофільнага ДБФ з шырокім дубліраваннем даведачных і бібліяграф. матэрыялаў у галіновых аддзелах і фондзе асноўнага кнігасховішча. Выдзяляюцца актыўная і пасіўная часткі ДБФ. У сувязі з устарэласцю або заменай рэтраспектыўнымі і іншымі дапаможнікамі выданні з ДБФ перанакіроўваюць у фонд асноўнага захоўвання (пасіўная частка). Не выключаюцца з ДБФ паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў, энцыклапедыі і іншыя арыгінальныя даведачныя выданні, навукова-дапаможныя рэтраспектыўныя паказальнікі. ПРАБЛЕМЫ:Многія б-кі краіны адмаўляюцца ад выпуску бібліяграф.крыніц у традыц.форме. Многія б-кі не маюць добрай МТБ, каб выкарыстоўваць аптычныя кампакт-дыскі, тэлекамунікацыйны доступ да рэспубл. і замежных інфарм.рэсурсаў; няма дастатковых эканамічных сродкаў для паўнацэннага камплектавання давед.выданнямі, значна падаражэлі замежныя інфарм., доступ да абсалютнай большасці БД, размешчаных у інтэрнеце, прадастаўляецца на камерцыйнай аснове.

Такая сітуацыя вымушае весці работу па каардынацыі камплектавання ДБФ бібліятэк рэгіёна, краіны; ствараць уласную бібліяграфічную прадукцыю; аналізаваць выніко­васць, эфектыўнасць звароту да БД устаноў, якія прадастаўляюць свае інфармацыйныя прадукты і паслугі на платнай аснове.