Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
67
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

26. Сістэма каталогаў і картатэк б-кі: задачы, прынцыпы фарміравання.

У складзе ДБА бібліятэкі сістэма каталогаў і картатэк займае важнае месца. Бібліяграфічны каталог – гэта бібліяграфічны дапаможнік, які раскрывае склад і (або) змест фондаў дакументаў. Бібліяграфічная картатэка – гэта бібліяграфічны дапаможнік, рэалізаваны ў карткавай форме і не звязаны жорстка з пэўным фондам дакументаў. Аналіз гэтых азначэнняў дае магчымасць устанавіць адрозненні каталога і картатэкі: картатэка існуе толькі ў карткавай форме, а для бібліяграфічнага каталога характэрны разнастайныя формы існавання – карткавая, друкаваная, электронная. У картатэцы можа знаходзіцца інфармацыя аб выданнях, якія адсутнічаюць у фондзе бібліятэкі, што не характэрна для каталога. Картатэка ўключае пераважна бібліяграфічнае апісанне аналітычных матэрыялаў, у той час як каталог уключае бібліяграфічныя звесткі аб асобных выданнях.

Перад каталогамі і картатэкамі ставяцца задачы адлюстраваць на другасным узроўні фонд бібліятэкі; раскрыць па магчымасці поўна і шматаспектна змест канкрэтных выданняў; інфармаваць аб рэсурсах, да якіх бібліятэка мае доступ з дапамогай выкарыстання тэлекамунікацыйных сродкаў сувязі. Агульнымі прынцыпамі фарміравання сістэмы каталогаў і картатэк з’яўляюцца цэласнасць і адзінства, што знаходзіць выражэнне ў дыферэнцыяцыі каталогаў і картатэк, г.зн. складанні іх з такім разлікам, каб каталог і картатэка не дубліравалі адно аднаго, але кожны з іх раскрываў фонд па-свойму; ва ўзаемасувязі і каардынацыі каталогаў і картатэк, зафіксаваных у профілі каталогаў і картатэк, іх структуры; узаемасувязі з іншымі часткамі ДБА і ДБА іншых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў. Сістэмнае адзінства каталогаў і картатэк забяспечваецца выкарыстаннем адзінай або сумяшчальнымі інфармацыйна-пошукавымі мовамі; стандартызаванымі формамі, фарматамі бібліяграфічных запісаў; комплексам адзіных праграмных і тэхнічных сродкаў падрыхтоўкі, захоўвання і выкарыстання бібліяграфічнай інфармацыі; агульнымі дапаможнымі пошукавымі сістэмамі; адзінымі сістэмамі інфармавання аб складзе і асаблівасцях сістэмы каталогаў і картатэк у дадзенай бібліятэцы; перакрыжаванай сістэмай спасылак і адсылак унутры сістэмы каталогаў і картатэк; класіфікацыйнымі індэксамі і шыфрамі захоўвання на фонд бібліятэкі, якія пераносяцца ў найбольш актыўна выкарыстоўваемыя картатэкі і бібліяграфічныя дапаможнікі. Неабходны набор каталогаў і картатэк у канкрэтнай біблія­тэцы вызначаецца фондам бібліятэкі; структурай бібліятэкі; задачамі біблія­графічнага абслугоўвання і асаблівасцямі інфармацыйных патрэбнасцей асноўных груп карыстальнікаў; профілем і традыцыямі бібліятэкі; наяўнасцю бібліятэк і інфармацыйных органаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі абслугоўваемай зоны. Пры вызначэнні канкрэтнага саставу каталогаў і картатэк, каб пазбегнуць дубліравання пры іх арганізацыі, бібліёграфы кіруюцца паняццем “самастойны каталог/ картатэка”. Для яго характэрны акрэсленасць відаў адлюстроўваемых дакументаў (кнігі і брашуры, артыкулы і іншыя матэрыялы ў выданнях, ноты, карты і інш.); пэўны спосаб арганізацыі інфармацыі, які вызначаны ў якасці асноўнага (сістэматычны, прадметны, алфавітны); дакладна азначаныя змястоўныя межы (галіна ведаў, тэма, прадмет). Пры арганізацыі картатэкі пэўнага віду кіруюцца таксама прынцыпам тыповасці пошукавых сітуа­цый, напрыклад вядзенне картатэкі загалоўкаў твораў мастацкай літаратуры і інш.

У бібліятэках ажыццяўляецца перавод традыцыйных краязнаўчых картатэк у электронную або сеткавую форму. Асаблівасцю развіцця краязнаўчага ДБА ў выпадку яго рэалізацыі ў электронным варыянце з'яўляецца генерыраванне комплексу БД: адначасова паўнатэкставых, бібліяграфічных і фактаграфічных. Вядуцца ў бібліятэцы і тэматычныя картатэкі, прызначэннем якіх з'яўляецца адлюстраванне дакументаў па найбольш актуальнай або профільнай і таму запатрабаванай чытачамі праблематыцы. Яны носяць часовы характар і вядуцца да тых пор, пакуль тэма захоўвае актуальнасць і не забяспечана друкаванымі бібліяграфічнымі дапаможнікамі. У публічных, дзіцячых бібліятэках тэматычныя картатэкі прызначаюцца ў асноўным для задавальнення агульнаадукацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў. У залежнасці ад прызначэння картатэкі выкарыстоўваюцца розныя спосабы групоўкі матэрыялу: у картатэках рэкамендацыйнага прызначэння – тэматычная або лагічная; пры фармулёўцы рубрык могуць выкарыстоўвацца раздзелы з праграм вучэбных дысцыплін, назвы раздзелаў афіцыйных выданняў, загалоўкі артыкалаў і інш.

У спецыяльных бібліятэках тэматычныя картатэкі звычайна маюць профільны характар, па якім складана знайсці матэрыялы на базе універсальнай часткі ДБА. Яны аб'ядноўваюць усе віды выданняў, што адлюстроўваюцца ў розных частках універсальнага ДБА, а таксама адсутнічаюць у дадзенай бібліятэцы, дапамагаюць мець дастаткова поўнае ўяўленне аб дакументнай забяспечанасці пэўнай галіны ведаў, тэмы. Для арганізацыі матэрыялу ў іх распрацоўваюцца спецыяльныя галіновыя або праблемна арыентаваныя рубрыкатары. Картатэкі маюць доўгатэрміновы характар, пераводзяцца ў электронную форму і працягваюць весціся ў выглядзе баз даных. Методыка вядзення іх у электроннай форме аналагічная стварэнню тэматычных бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі. Спецыяльныя картатэкі ствараюцца для задавальнення чытацкіх запытаў, якія не могуць быць паспяхова рэалізаваны на базе універсальнай часткі ДБА. Да іх адносяць картатэку загалоўкаў твораў мастацкай літаратуры, рэцэнзій, персаналій, ілюстрацыйных матэрыялаў, бібліяграфічных дапаможнікаў і інш. У спецыяльных навуковых бібліятэках распаўсюджаны картатэкі работ супрацоўнікаў, абароненых дысертацый. Картатэка загалоўкаў твораў мастацкай літаратуры забяспечвае пошук літаратуры па прымеце, часцей за ўсё вядомай чытачу, – загалоўку. Карткі гэтай картатэкі змяшчаюць мінімум звестак – назву твора, яго жанр, прозвішча аўтара. Гэтую картатэку часта разглядаюць як дапаможны пошукавы апарат да алфавітнага каталога. Для матэрыялаў, апубліка­ваных у перыядычных выданнях, на картцы прыводзіцца бібліяграфічнае апісанне крыніцы публікацыі. У картатэцы адлюстроўваюцца творы, якія маюць індывідуальныя загалоўкі, не адлюстроўваюцца вершы, п’есы. Картатэка рэцэнзій уключае карткі, якія змяшчаюць апісанні рэцэнзуемага твора і самой рэцэнзіі, размешчаных па алфавіце прозвішчаў аўтараў і загалоўкаў рэцэнзуемых твораў. Картатэка рэцэнзій можа быць невялікай і аператыўна аднаўляемай. Картатэка персаналій ствараецца з улікам значнай колькасці запытаў аб дзеячах навукі, культуры, дзяржаўных і грамадскіх асобах. Матэрыял групуецца ў алфавіце персанальных рубрык. На раздзяляльніках прыводзяцца асноўныя звесткі аб жыцці і дзейнасці асобы. Спачатку прыводзяцца бібліяграфічныя апісанні прац самой персоны, а потым біяграфічны, крытычны матэрыял аб ёй і яе творчасці. Сістэматычная картатэка бібліяграфічных матэрыялаў вязецца звычайна бібліёграфам для службовых мэт і адлюстроўвае асобна выдадзеныя бібліяграфічныя дапаможнікі, а таксама прыкніжныя і ўнутрычасопісныя спісы. Матэрыял размяшчаецца ў сістэматычным парадку па той жа схеме класіфікацыі, што і ў СК і СКА. Да ліку спецыяльных картатэк адносяцца картатэка ілюстрацый, у якой аналітычна распісаны ілюстрацыйныя матэрыялы з розных выданняў; картатэка ілюстрацыйна-метадычных матэрыялаў, ствараемая па кірунках бібліятэчна-бібліяграфічнай работы, і інш. Фактаграфічныя картатэкі: картатэкі сацыяльна-эканамічнага про­філю рэгіёна, адрасныя БД арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна, наменклатуры тавараў і паслуг бытавога прызначэння; адукацыйных паслуг і арганізацый, якія іх прадастаўляюць; службаў сацыяльнай падтрымкі і дапамогі асобе; паслуг бірж працы і інш. Асноўныя характарыстыкі картатэк замацоўваюцца ў пашпартах, дзе ўказваюцца: назва картатэкі ; яе тэматыка; год стварэння картатэкі; крыніцы камплектавання; храналагічны ахоп, яе аб'ём, штогадовы прырост; аператыўнасць уключэння новых звестак; віды адлюстроўваемых дакументаў; спосаб бібліяграфічнай характарыстыкі дакументаў; арганізацыя матэрыялаў у межах картатэкі і раздзелаў; выкарыстоўваемая ІПМ; дапаможны апарат; прозвішча адказнага за вядзенне картатэкі.